• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чарадзейнае дрэва  Чарльз Дыкенс, Фрэнсіс Браўн, Эндру Лэнг, Элеанора Фарджн, Дональд Бісет, Кэтлін Фойл, Памела Трэверс

    Чарадзейнае дрэва

    Чарльз Дыкенс, Фрэнсіс Браўн, Эндру Лэнг, Элеанора Фарджн, Дональд Бісет, Кэтлін Фойл, Памела Трэверс

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 127с.
    Мінск 1980
    30.11 МБ
    і крыкнулі ім:
    — Вы арыштаваны! Вяртайце мех з золатам, бо інакш не знасіць вам галавы!
    — Што вы сказалі? — перапытаў чалавек-вецер.— Мы арыштаваны? Але спачатку вы патанцуеце нам у паветры.
    Ён затуліў адну ноздру, а другою дзьмухнуў на коннікаў так, што тыя ўзляцелі ў блакітнае неба над гарамі. Галоўны каралеўскі коннік пачаў прасіць літасці. Ён сказаў, што ён смелы воін і мае дзевяць ра, ненняў, а таму не заслугоўвае такой знявагі. Чалавек-вецер злітаваўся над ім, вярнуў ваяку на зямлю і сказаў:
    • — Ідзі да Караля і перадай, што калі ён яшчэ пашле за намі конніцу, я ўсю яе адпраўлю ў паветра.
    Калі Галоўны каралеўскі коннік расказаў пра ўсё Каралю, той махнуў рукой:
    — Хай сабе ідуць куды хочуць. Усё роўна мы з імі нічога не зробім: яны зачараваныя.
    Сябры прывезлі скарб дадому, падзялілі яго паміж сабой і яшчэ доўга жылі на белым свеце і, як кажуць, елі, пілі і гора не ведалі.
    Элеанора Фарджн
    ЗАЛАТАЯ РЫБКА
    алісьці даўным-даўно, калі ўсе рыбы былі марскімі жыхарамі, жыла ў сінім моры Залатая рыбка. Яна была шчаслівая і мела адзін клопат: толькі б не трапіць у рыбацкія сеткі. Непакоіла гэта і ўсіх яе сваякоў, бо іхні бацька, цар Нептун, строга-настрога загадаў ім пільнавацца. А ў тыя часы рыбы заўсёды рабілі тое, што ім загадвалі.
    Дзень пры дні Залатая рыбка гойсала ў блакітназялёнай вадзе. Часам апускалася на пясчанае дно і адпачывала побач з ракавінкамі, жамчужынамі і караламі каля вя-
    лікіх скал, з якіх гронкамі блакітных кветак ківалі анемоны, побач з чырвонымі, зялёнымі і жоўтымі веерамі марскіх водарасцей. Яна падымалася з бездані і бачыла, як ганяюцца адзін за адным белыя грабяні хваляў, а самі хвалі, падобяыя да вялізных шкляных гор, падымаюцца і з грукатам падаюць уніз. У такія хвіліны Залатой рыбцы здаралася бачыць высока-высока ў блакітнай вадзе над сабой нейкую вялікую Залатую рыбіну, такую ж залатую, як яна сама, але круглую, нібы медуза. Калі ж блакітная вада рабілася чорнай, яна бачыла Сярэбраную рыбіну, якіх ніколі не сустракала ў моры. Была гэта рыбіна таксама круглая. Праўда, часам здавалася, што яна плыве па чорнай вадзе неяк бокам, і тады Залатая рыбка бачыла толькі яе вострыя сярэбраныя плаўнікі.	.
    Да вялікай Залатой рыбіны Залатая рыбка адчувала рэўнасць. А ў Сярэбраную яна адразу ж закахалася і прагнула дапльхць да яе. Але кожны раз, калі яна хацела зрабіць гэта, з ёю здаралася нешта дзіўнае: яна не магла перавесці дыхання, сутаргава хапала паветра і апускалася ў марскую бездань, адкуль не было відаць Сярэбранай рыбіны. Тады яна пачынала думаць, што тая, можа, схавалася ў моры, і ў пошуках яе заплывала далёка-далёка. Але шчасце абмінала яе.
    Аднойчы ноччу, плаваючы ў ціхай-ціхай вадзе, Залатая рыбка ўбачыла ў сябе над галавой нерухомы цень нейкай агромністай рыбіны. Адзін вялікі доўгі плаўнік яе быў у вадзе, а ўсе астатнія — наверсе. Залатая рыбка ведала ўсіх марскіх жыхароў, але -такую рыбіну бачыла ўпершыню. Яна была большая за кіта і чорная, як сліна каракаціцы. Залатая рыбка агледзела рыбіну з усіх бакоў, дакранулася да яе сваім маленькім цікаўным носікам і нарэшце спытала:
    — Хто ты такая, рыбіна?
    Вялізны чорны цень засмяяўся ў адказ:
    — Я зусім не рыба, я Параход.
    — Дык што ты тут робіш, калі ты не рыба?
    — Цяпер нічога, бо стаю на якары. А як падзьме вецер, дык паплыву падарожнічаць вакол свету.
    — А што такое свет? — пацікавілася Залатая рыбка.
    — Свет — гэта ўсё, што ты бачыш, і нават больш,— адказаў Параход.
    — Значыць, я жыву на свеце? — спытала марская жыхарка.
    — Ну, вядома,— адказаў Параход.
    Залатая рыбка ад радасці аж падскочыла ікрыкнула:
    — Добрыя навіны! Добрыя навіны!
    Марская свінка, якая якраз у гэты mo-
    мант праплывала міма, прыпынілася і пацікавілася:
    — Чаго ты крычыш?
    — Я жыву на свеце, я жыву на свеце! — усклікнула Залатая рыбка.
    — Хто табе сказаў гэта?
    — Рыба-Параход.
    — Фу! Знайшла каго слухаць! — фыркнула свінка і паплыла далей.
    Залатая рыбка засмуцілася 1 засумнявалася.
    — Як свет можа быць большы за тое, што я магу бачыць? — спытала яна ў Парахода.— Калі я сапраўды жыву на свеце, дык я павінна бачыць яго ўвесь... А калі не, дык хіба я магу быць упэўнена, што жыву на свеце?
    — Павер майму слову,— запэўніў яе Параход.— Такая малеча, як ты, ніколі не можа спадзявацца пабачыць больш, чым усяго нейкі кавалачак свету. На свеце ёсць заморскія краіны, поўныя цудаў, на якія Ta66 не давядзецца зірнуць і адным вокам. Свет круглы, як апельсін, але і гэтага ты ніколі не ўбачыш.
    Потым Параход расказаў яшчэ пра часткі свету, пра мужчын, жанчын і дзяцей, пра кветкі і дрэвы, пра птушак з блакітнымі, жоўтымі, зялёнымі «вочкамі» на хвастах, пра белых і чорных сланоў, пра храмы са
    званамі. Залатая рыбка, пачуўшы ўсё гэта, валілася горкімі слязьмі, бо ўведала, што ніколі не пабачыць усяго свету, ніколі не зразумее, як гэта свет круглы, нібы апельсін. Яна горка плакала, бо ўведала, што ёй і краем вока не зірнуць на ўсе гэтыя ЦУДЫ.
    Параход убачыў рыбчыны слёзы, засмяяўся і пачаў супакойваць яе:
    — Перастань, дурненькая, не бядуй! Нават калі б ты была Месяц ці, скажам, Сонца, і то б змагла ўбачыць толькі палову Ta­ro, пра што я расказваў.
    — А хто такі Месяц? — спытала Залатая рыбка.
    — Ну хто ж яшчэ, як не гэтая вузкая сярэбраная палоска святла ў небе?
    — Хіба гэта неба? А я думала, што яшчэ адно мора. Дык гэта Месяц? А я думала, што Сярэбраная рыбіна. А што такое Сонца?
    — Сонца —гэта круглы залаты шар, што ўдзень кружыць па небе,— адказаў Параход.— Кажуць, яно кахае Месяц і дорыць яму сваё святло.
    — А я падару Месяцу ўвесь свет! — усклікнула Залатая рыбка.
    I яна сабрала ўсю сваю невялікую сілу і падскочыла ў паветра, але да Месяца не даскочыла і, задыхаючыся, упала назад у мора. Як маленькі залаты каменьчык, яна
    апусцілася на самае дно і праляжала там ажно сем дзён і' начэй. Рыбка выплакала ўсе вочы, бо не зразумела і паловы таго, пра што ёй казаў Параход. Але яе перапаўнялі палкія жаданні: яна прагнула заслужыць каханне Сярэбранага Месяца, быць мацнейшай за Сонца, бачыць увесь свет ушыркі і ўдоўжкі з усімі цудамі, што знаходзяцца на ім і па-за ім.
    Аднойчы, калі цар Нептун, валадар марскіх глыбінь, гуляў па ружовым каралавым гаі, ён пачуў смех, які хутчэй быў падобны на пыхканне. Добра прыгледзеўшыся, ён убачыў між галін каралавых дрэў тоўстую Марскую свінку, якая рагатала, трымаючыся за гладкія бакі. Непадалёк ад яе ляжала Залатая рыбка і залівалася слязьмі.
    Цар Нептун, як кожны добры бацька, заўсёды дзяліў са сваімі дзецьмі іх радасці і нягоды. Ён прыпыніўся і спытаў у свінкі:
    — Што цябе так развесяліла?
    — Хо-хо-хо! — пыхкала тая.— Мяне насмяшыла сваім горам Залатая рыбка.
    — А хіба ў яе гора?
    — Ага,— адказала свінка,— вось ужо сем дзён і начэй яна плача — хо-хо! — бо не можа ажаніцца з Месяцам, перамагчы Сонца і завалодаць светам!
    — А ты? — пацікавіўся цар Нептун.— Ты ніколі не плачаш ад гэтага?
    — Яшчэ чаго не хапала!—запыхкала ў адказ свінка.— Ліць слёзы праз Сонца і Месяц, гэтых двух маленькіх шарыкаў недзе ўдалечыні? Ліць слёзы праз свет, якога ніхто не бачыў? He, гэта не для мяне! Я плачу толькі тады, калі застаюся без абеду і калі мне пагражае небяспека. На ўсё астатняе мне напляваць!
    — Што ж,— сказаў Нептун,— розныя жыхары ёсць у маіх морах.— I, нагнуўшыся, узяў у рукі Залатую рыбку і пяшчотна пагладзіў яе.
    — He трэба плакаць, дзіця маё,— супакоіў ён рыбку,— слязамі ropy не паможаш. Скажы толькі, ты сапраўды хочаш ажаніцца з Месяцам, перамагчы Сонца і пабачыць увесь свет?
    — Хачу, Бацька, вельмі хачу! — усклікнула Залатая рыбка.
    — Тады нічога не застаецца, як трапіць у рыбацкую сетку. Бачыш, яна плавае па вадзе? Толькі, можа, ты баішся?
    — Калі гэта дасць мне ўсё, чаго я прагну, дык я нічога не пабаюся,— адказала Залатая рыбка.
    — Тады твае жаданні здзейсняцца,— паабяцаў цар Нептун і выпусціў Залатую рыбку з рук.
    Яна праслізнула ў яго між пальцаў і смела кінулася ў сетку, якая толькі і чакала,
    каб хто-небудзь трапіў у яе. А цар Нептун злавіў яшчэ адну рыбку, пусціў яе ў тую самую сетку і, пагладжваючы зялёную бараду, пайшоў далей па сваіх уладаннях адведваць дзяцей — малых і вялікіх.
    А што ж здарылася з Залатой рыбкай?
    Яна трапіла ў човен да Рыбака, калі той выцягнуў сетку. Разам з ёй у чоўне апынулася Сярэбраная рыбка, прыгожае стварэнне з круглым брушкам і шаўковымі плаўнікамі, якія нагадвалі краі воблачка ў месячным святле. «Якая цудоўная пара!»—падумаў сам сабе Рыбак і занёс улоў дадому на радасць маленькай дачцэ. А каб радасць яе была яшчэ большая, купіў шкляны шар, насыпаў на дно пяску, кінуў туды ракавінкі і дробныя каменьчыкі. He забыўся Рыбак і пра каралавую галінку і марскія водарасці. Потым наліў у шар вады, пусціў туды рыбак і паставіў шар на стол каля акна.
    Залатая рыбка агледзелася па баках, падплыла да Сярэбранай рыбкі і ўсклікнула ў захапленні:
    — О, Месяц! Ты спусціўся да мяне з неба! Паглядзі, які свет вакол нас!
    Сказаўшы гэта, яна паглядзела ў адзін бок і ўбачыла там кветкі і дрэвы, што раслі ў садзе. 3 другога боку, з каміна, на яе пазіралі чорныя і белыя сланы, якіх Рыбак
    прывёз з заморскіх краін. У трэцім баку Залатая рыбка ўбачыла на сцяне веер з павінага хваста, аздоблены жоўтымі, блакітнымі і зялёнымі «вочкамі». I нарэшце з чацвёртага боку, на сцяне, яна разгледзела маленькі храм са званамі. Калі ж Залатая рыбка зірнула ўніз, то ўбачыла свой родны свет каралаў, пяску і ракавінак. А зверху ёй усміхаліся мужчына, кабета і дзіця.
    I тады Залатая рыбка падскочыла ад шчасця і крыкнула:
    — О, Месяц! Я дужэйшая за Сонца, бо падарыла табе ўвесь свет з усімі яго цудамі!
    А цар Нептун, які чуў гэта, усміхнуўся ў бараду і сказаў сам сабе: «Эх, стары, сорам тваёй сівой галаве! Як гэта ты мог дапусціць, каб гэткая малеча блукала ў такім бязмежным акіяне. Ёй даўно быў патрзбны куды меншы свет».
    I з таго часу светам Залатой рыбкі назаўсёды зрабіўся шкляны шар.
    Дональд Бісет
    ЧАРАДЗЕЙНАЕ .	ДРЭВА
    далёкім кутку саду расло дрэва. Яго ярка асвятлялі сонечныя промні, вецер мякка лашчыў галіны, a лісце ціха шапацела:
    — Жаданне, жаданне, жаданне...
    Гэта было чарадзейнае дрэва. Хто б ні прыходзіў пад яго крону і чаго б ні пажадаў, жаданні тыя заўсёды збываліся.