Чарадзейнае дрэва
Чарльз Дыкенс, Фрэнсіс Браўн, Эндру Лэнг, Элеанора Фарджн, Дональд Бісет, Кэтлін Фойл, Памела Трэверс
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 127с.
Мінск 1980
Джэйн і Майкл ажно вочы вылупілі ад здзіўлення.
— Але я ж бачыў,— прашаптаў Майкл.— Я ўпэўнекы, што сумка была пустая.
— Ціха! — сказала Джэйн, калі Мэры Поппінс дастала з сумкі вялікую бутэльку з наклейкай: «Піць па адной чайнай лыжцы перад сном».
Да рыльца бутэлькі была прымацавана
лыжачка, і Мэры Поппінс наліла ў яе цёмна-малінавай вадкасці.
— Гэта вашы лекі? — пацікавіўсяМайкл.
— He, вашы,— сказала Мэры Поппінс і падступіла з лыжачкай да яго.
Майкл зморшчыў нос і запярэчыў:
— Я не хачу, Мне гэта не трэба. Я не буду!
Але вочы новай нянькі спыніліся на ім, і Майкл раптам адчуў, што немагчыма глядзець на Мэры Поппінс і не слухацца яе. У ёй было штосьці такое, што і здзіўляла і палохала, і ў той жа час заварожвала. Лыжачка набліжалася, Майкл затаіў дыханне, зажмурыўся, праглынуў і... адчуў у роце цудоўную смакату.
Твар яго адразу расплыўся ў шчаслівай усмешцы.
— Клубнічнае марожанае! — радасна ўсклікнуў ён.— Яшчэ, яшчэ, яшчэ!
Твар Мэры Поппінс застаўся па-ранейшаму строгі, калі яна налівала порцыю для Джэйн. Серабрыстае, зеленаватае, жоўтае «яно» налівалася ў лыжку. Джэйн паспытала.
— Лімонны лікёр! — з захапленнем сказала яна, аблізваючы губы. Але калі ўбачыла, што Мэры Поппінс падыходзіць з бутэлькай да блізнят, падхапілася і ўсклікнула: — Калі ласка, не трэба! Яны яшчэ маленькія.
ім ад гэтага можа зрабіцца нядобра. Калі ласка, не трэба!
Але Мэры Поппінс не слухала, а толькі грозна зірнула на яе, папярэджваючы, каб яна не замінала.
Джон з прыемнасцю праглынуў, і па некалькіх кроплях, што ўпалі яму на сліняўчык, Джэйн і Майкл пазналі — на гэты раз у лыжцы было малако. Потым Барбара выпіла сваю порцыю. Яна пракаўтнула і два разы аблізала лыжку.
Затым Мэры Поппінс наліла яшчэ адну порцыю і ўрачыста выпіла сама.
— Ромавы пунш! — сказала яна, прыцмокнула і закаркавала бутэльку.
Джэйн і Майкл лыпалі вачамі ад здзіўлення, але ў іх не было часу доўга дзівіцца, бо Мэры Поппінс паставіла цудоўную бутэльку на камін і павярнулася да іх.
— А цяпер,— сказала яна,— хуценька ў пасцель.'— I новая нянька пачала раздзяваць дзяцей. Джэйн і Майкл прыкмецілі, што гузікі і гаплікі расшпільваліся амаль ад аднаго позірку Мэры Поппінс. А колькі з імі важдалася нянька Кэці! He прайшло і хвіліны, а дзеці былі ўжо ў ложках і пры слабым святле начніка назіралі, як Мэры Поппінс распакоўвае свае астатнія рэчы.
3 сумкі-дывана яна дастала сем фланельных начных кашуляў, чатыры баваўняныя,
пару чаравік, каробку даміно, дзве шапачкі для купання, альбом для паштовак і парасон. Апошнім з’явіўся складны ложак з шарсцяной і пуховай коўдрамі, які яна паставіла паміж ложачкамі Джона і Барбары.
Джэйн і Майкл сядзелі, моцна абняўшыся, і толькі глядзелі. Усё было так незвычайна, што яны не ведалі, што і казаць. Адно яны зразумелі: штосьці дзівоснае і цудоўнае здарылася ў іхнім доме нумар семнаццаць у Вішнёвым завулку.
Мэры Поппінс надзела цераз галаву адну з начных кашуляў і пачала раздзявацца пад ёю, як пад купалам. Майкл, якому вельмі спадабаўся гэты новы спосаб раздзявацца, не стрымаўся.
— Мэры Поппінс!—усклікнуў ён.— Вы ж ніколі ад нас не пойдзеце, праўда?
Адказу з-пад кашулі не было. Майкл не мог больш трываць.
— Вы ж не пакінеце нас? — з трывогай спытаў ён.
Над кашуляй з’явілася галава Мэры Поппінс. Новая нянька была разгневана.
— Яшчэ адно слова,— сказала яна з пагрозай,— і я паклічу палісмена.
— Я толькі хацеў сказаць,— нясмела пачаў Майкл,— што мы спадзяёмся, вы не пакінеце нас вельмі хутка.— Ён збянтэжыўся, пачырванеў і змоўк.
Мэры Поппінс паглядзела то на яго, то на Джэйн. Потым чмыхнула.
— Я застануся тут, пакуль не зменіцца вецер,— коратка сказала яна, пагасіла свечку і легла ў ложак.
— Гэта цудоўна! — прашаптаў Майкл ні то сабе, ні то Джэйн.
Але Джэйн не слухала яго. Яна думала пра ўсё, сведкамі чаго яны былі, і не магла надзівіцца.
Бось так Мэры Поппінс пасялілася ў доме нумар семнаццаць у Вішнёвым завулку. I хоць яго жыхарам іншы раз хацелася больш спакойных і звычайных дзён, якія былі, калі гаспадарыла нянька Кэці, але ўвогуле ўсе былі задаволены, што з’явілася Мэры Поппінс. Містэр Бэнкс быў рады таму, што яна прыйшла сама, не затрымала вулічнага руху, так што яму не трэба было даваць на чай палісмену. Місіс Бэнкс радавалася таму, што цяпер яна магла сказаць усім, што ў іх вельмі сучасная нянька, якая не прызнае ніякіх рэкамендацый. Міс Брыл і Элен былі рады таму, што яны маглі цэлыя дні піць на кухні моцны чай і не сачыць за тым, як вячэраюць дзеці. Робертсан Эй быў задаволены таму, што Мэры Поппінс мела ўсяго адну пару туфляў, ды і тую яна чысціла сама.
Але ніхто не ведаў, што думала наконт гэтага сама Мэры Поппінс, бо Мэры Поппінс ніколі нікому нічога не гаварыла.
Р а з дз е л другі
ВЫХАДНЫ ДЗЕІІЬ
— Кожны трэці чацвер,— сказала місіс Бэнкс.— 3 дзвюх да пяці гадзін.. •
Мэры Поппінс холадна зірнула на яе.
— У лепшых дамах, мадам,— сказала яна,— нянькам даюць кожны другі чацвер з гадзіны да шасці. Так што або я згаджуся на гэта, або... *
Мэры Поппінс зрабіла паўзу, і місіс Бэнкс зразумела, штб гэтая паўза азначае. A азначала яна тое, што калі Мэры Поппінс не будзе мець таго, чаго жадае, то толькі яе ў гэтым доме і бачылі.
— Цудоўна, цудоўна! — паспешліва згадзілася місіс Бэнкс, хоць яна вельмі шкадавала, што Мэры Поппінс ведае пра лепшыя дамы куды больш, чым яна сама.
Пасля гэтай размовы Мэры Поппінс надзела белыя пальчаткі і сунула пад паху парасон. He таму, што на вуліцы ішоў дождж. Дажджу не было. Проста парасон меў такую прыгожую ручку — ну якраз як галоўка папугая! — што пакідаць яго дома, ідучы на прагулку, было проста немагчыма.
Апрача ўсяго, Мэры Поппінс была вельмі ганарыстая, любіла мець шыкоўны выгляд. I была ўпэўнена, што заўсёды выглядае толькі так.
Джэйн высунулася з акна дзіцячага пакоя.
— Куды вы ідзяце? — спытала яна.
— Зачыні акно, калі ласка! — адказала Мэры Поппінс, і галава Джэйн тут жа знікла.
Мэры Поппінс прайшла па садовай дарожцы і адчыніла веснічкі. Апынуўшыся на вуліцы, яна пакрочыла так шпарка, нібыта баялася, што выхадны дзень уцячэ ад яе, калі яна не будзе спяшацца. На рагу яна павярнула направа, потым налева, спаважна кіўнула палісмену, які сказаў, што сёння цудоўны дзянёк, і толькі тады адчула, што яе выхадны дзень йарэшце пачаўся.
Яна прыпынілася каля пустога аўтамабіля, каб паглядзецца ў ветравое шкло, як у люстэрка, і паправіць капялюшык і сукенку, потым зручней прыхапіла пад паху парасон, каб кожны сустрэчны мог палюбавацца на яго ручку, а дакладней кажучы, на папугая, і заспяшалася на спатканне з Прадаўцом Запалак.
У Прадаўца Запалак было два заняткі. Ён не толькі прадаваў запалкі, а яшчэ і маляваў на тратуары. Ён займаўся і тым і дру-
і
гім па чарзе, у залежнасці ад надвор’я. Калі было мокра, сыра,— ён прадаваў запалкі, бо дождж усё роўна змыў бы ўсе яго малюнкі. А калі надвор’е было добрае, ён цэлымі днямі поўзаў на каленях і маляваў рознакаляровай крэйдай на тратуарах усялякія малюнкі. I рабіў ён гэта так хутка, што іншы раз вы маглі заўважыць, як ён размалёўваў абодва бакі вуліцы раней, чым вы паспявалі звярнуць за рог суседняга дома.
У гэты дзень, халодны, але ясны, ён таксама маляваў. Ён якраз дамалёўваў два бананы, яблык і каралеву Елізавету да доўгага шэрагу іншых малюнкаў, калі Мэры Поппінс ( а яна хацела яго здзівіць) падкралася да яго на пальчыках.
— Гэй! — ціхенька сказала Мэры Поіь пінс.
Ён па-ранейшаму спакойна накладваў карычневыя палосьг на банан і карычневыя завіточкі на галаву каралевы Елізаветы.
— Гм! — далікатна кашлянула Мэры Поппінс.
Ён уздрыгнуў, павярнуўся і ўбачыў яе.
— Мэры! — усклікнуў Прадавец Запалак. I па тым, як ён гэта сказаў, можна было зразумець, што Мэры Поппінс вельмі шмат значыла для яго ў жыцці.
Мэры Поппінс зірнула ўніз, сабе пад ногі, і два-тры разы шарганула наском туфліка
тратуар. Потым яна ўсміхнулася туфліку, ды так, што той адразу зразумеў — усміхаюцца не яму, а камусьці іншаму.
— Сёння мой выхадны дзень, Берт,— сказала Мэры.— Няўжо ты забыўся?
Берт — так звалі Прадаўца Запалак, а ў нядзелю яго называлі — Герберт Альфрэд.
— Ну, вядома, я памятаю, Мэры,— сказаў ён.— Ды толькі...— Берт змоўк і сумна зазірнуў у сваю кепку, якая ляжала на зямлі каля апошняга малюнка. У ёй было ўсяго два пені. Берт падняў кепку і дзынкнуў манеткамі.
— Гэта ўсё, што ты маеш, Берт? — сказала Мэры Поппінс, прычым сказала так весела, што ніхто б і не падумаў, быццам яна хоць трошкі расчаравана.
— Гэта ўсё,— сказаў ён.— Сёння кепскія заробкі. Ты думаеш, хто-небудзь захоча плаціць, каб убачыць гэта? — Берт кіўнуў галавой на каралеву Елізавету.— Вось такія справы, Мэры. Баюся, што не змагу запрасіць цябе сёння на чай.
Мэры Поппінс падумала пра пірожныя з малінавым варэннем, якія яны заўсёды куплялі і елі ў яе выхадны дзень, і ледзь не ўздыхнула. Але тут яна ўбачыла твар Прадаўца Запалак і, замест таго каб уздыхнуць, усміхнулася, і ўсмешка яе была вельмі добрая.
— Вось і цудоўна, Берт! He турбуйся. Мне зусім не хочацца чаю. Чай, па-мойму, занадта цяжкая страва.
I гэта было вельмі міла з боку Мэры Поппінс, калі ўлічыць, як яна любіла пірожныя з малінавым варэннем.
Прадавец Запалак падумаў амаль тое ж самае, бо ўзяў яе руку ў белай пальчатцы і моцна паціснуў. Потым яны разам пайшлі ўздоўж малюнкаў.
— Зірні, тут ёсць адзін малюнак, якога ты раней ніколі не бачыла,— урачыста прамовіў Прадавец Запалак і паказаў на малюнак гары з укрытай снегам вяршыняй. На схілах гары было мноства зялёных конікаў, якія сядзелі на вялікіх ружах.
На гэты раз Мэры Поппінс магла адкрыта . ўздыхнуць, не баючыся засмуціць яго.
— О, Берт! — сказала яна.— Глядзець на гэты малюнак — адна асалода!
Мэры сказала гэта так, што ён адчуў: малюнак заслужана павінен знаходзіцца ў Каралеўскай Акадэміі — у вялікай залё, дзе людзі вывешваюць самыя лепшыя намаляваныя імі карціны. Усе прыходзяць паглядзець на іх і гавораць адзін аднаму: «Вось гэта цуд!»
Наступны малюнак, да якога падышлі Мэры Поппінс і Прадавец Запалак, быў яшчэ лепшы. Гэта быў вясковы пейзаж: усюды
дрэвы, трава, крышку сіняга мора ўдалечыні і на заднім плане штосьці падобнае на Маргіт *.