Чарадзейнае дрэва
Чарльз Дыкенс, Фрэнсіс Браўн, Эндру Лэнг, Элеанора Фарджн, Дональд Бісет, Кэтлін Фойл, Памела Трэверс
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 127с.
Мінск 1980
Джону Вясёлае Сэрца стары надакучыў за доўгую дарогу, і таму ён сказаў:
— У хаціне, дзядзечка, калі вы не супраць.
— Тады добрай ночы табе’ — развітаўся стары і пайшоў прэч, прыхапіўшы з сабою кош.
Джон Вясёлае Сэрца ўвайшоў у пустую хаціну. Туман рассеяўся, і месяц асвятляў хату праз вокны і дзверы. Было светла, нібы ўдзень. Але ва ўсёй даліне не было чуваць ніводнага гуку, як не было аніякага следу чалавека ў хаце. У печы не палілі,
відаць, шмат гадоў. Хата пазірала на хлопца голымі сценамі. Але Джон Вясёлае Capita так стаміўся, што лёг на падлогу ў куце, паклаў побач скрыпку і адразу ж заснуў. Падлога была цвёрдая, ад адзежы ў хлопца засталіся рызманы, але спаў ён селадка, і скрозь сон яму чуліся прыемныя гукі пес.ні і шум прасніц.
Калі раніцай Джон Вясёлае Сэрца расплюшчыў вочы і ўбачыў, што ляжыць на падлозе ў пустой хаціне, ён падумаў, што ўсё гэта яму прыснілася. Цудоўная ноч мінула, і на зямлю зноў апусціўся густы туман. He было відаць ні блакітнага небасхілу, ні яркага сонца. У акно лілося па-зімоваму шэрае халоднае святло. Але Джон Вясёлае Сэрца з’еў палову ячнага праснака, запіў крынічнаю вадою і пайшоў аглядаць даліну.
Тут жыло шмат людзей, і ўсе яны працавалі: хто ў хаце, хто ў полі, а іншыя ў млынах і ў кузнях. Мужчыны кавалі плугі і капалі ямы, жанчыны нешта скрэблі і чысцілі. Нават дзеці і тыя шчыравалі, сагнуўшы спіну. Джон Вясёлае Сэрца не чуў паміж імі ні размоў, ні смеху. Калі хто і гаварыў што-небудзь, дык толькі аб рабоце і заробках. Твары ў гэтых людзей былі панурыя, змучаныя. Джон Вясёлае Сэрца не мог сцяміць, чаму яны такія, бо апрануты людзі
былі багата: жанчыны скрэблі і чысцілі ў шаўковых сукенках, мужчыны капалі ямы ў пурпурных мантыях. У кожнай хаце на вокнах віселі пунсовыя фіранкі, падлога была мармуровая, а шафы трашчалі ад сярэбраных кубкаў. Але гаспадары не бачылі ў багацці ні радасці, ні шчасця. Яны працавалі, і працы іх не было відаць канца.
Птушкі ў гэтай даліне таксама не спявалі: яны толькі і ведалі, што здабывалі ежу і будавалі гнёзды. Каты не грэліся ля агню, бо ім трэба было лавіць пацукоў. Сабакі ўвесь час ганяліся за зайцамі, хоць ім ніхто не загадваў. Каровы і авечкі так прагна скублі траву, быццам рабілі гэта апошні раз. А ўсе пастухі калолі дровы ці плялі кашы.
Пасярэдзіне даліны ўзвышаўся вялізны замак. Замест садоў і паркаў яго акружалі піваварні і агароды. Вароты замка былі адчынены, і Джон Вясёлае Сэрца асмеліўся зайсці ў двор. Тут было поўна людзей. Адны збівалі масла, другія рабілі сыры, а трэція пралі і ткалі. Замак гудзеў, нібы пчаліны вулей. У самай высокай вежы замка каля акна, адкўль была відаць уся даліна, сядзела прыгожая пані. На ёй была шыкоўная сукенка, але нейкага бруднага жоўташэрага колеру. У валасах серабрылася сівізна, а вочы тужліва і панура глядзелі на
свет. Вакол яе сядзелі дванаццаць служанак з гэткімі ж маркотнымі тварамі і пралі на старых ручных прасніцах. Пані таксама старанна працавала, як і яе служанкі, але ўся пража была толькі чорнага, як смоль, колеру.
Hi ў пакоях, ні на двары ніхто не адказаў Джону Вясёлае Сэрца на яго прывітанне. Адны выцягнулі з кішэняў свае кашалькі і запрасілі яго:
— Хадзі да нас працаваць, добра заробіш!
Другія сказалі:
— Няма ў нас часу балбатаць з табою!
Калека, што жабраваў пры дарозе, таксама не звярнуў на хлопца ўвагі: ён быў цалкам заняты сваёй справай. Дзіця, якое сядзела ля парога хаціны, адмахнулася. ад яго і сказала, што павінна ісці працаваць.
Увесь дзень Джон Вясёлае Сэрца блукаў па даліне са сваёй паламанай скрыпкай і ўсюды бачыў старога волата, які хадзіў сюды-туды з цяжкім кашом пяску за плячыма.
«Ніколі ў жыцці я яшчэ не бачыў такога змрочнага і бязрадаснага месца,— падумаў Джон Вясёлае Сэрца.— I не наладзіць мне тут сваёй скрыпкі. Але не пайду адсюль, пакуль не даведаюся, якая сіла прымушае жыхароў даліны так цяжка працаваць дзень пры дні».
Зноў надышла ноч. Хлопец зразумеў гэта,
калі ўбачыў, што туман рассеяўся і на небе ўзышоў месяц. Людзі заспяшаліся дадому. Над хатамі і палеткамі запанавала цішыня.
I тут каля пустой хаціны Джон Вясёлае Сэрца сустрэў старога волата.
— Скажыце, калі ласка,— папрасіў хлопец старога,— якія забавы ёсць у жыхароў гэтай даліны?
— Якія яшчэ забавы! — абурыўся той.— Дзе ты гэткае чуў? Удзень мы працуем, a ўночы спім. Ніякіх забаў у Даліне Змрочнай Пані няма.— I бэсцячы Джона Вясёлае Сэрца апошнімі словамі за гультайства і легкадумнаоць, волат паслаў яг.о начаваць у пустую хаціну.
Гэтай ноччу хлопец спаў не так моцна і скрозь сон зусім блізка чуў гукі песень і шум прасніц. Раніцай ён цвёрда вырашыў, што не пойдзе адсюль, пакуль не даведаецца, што ўсё гэта азначае. Джон Вясёлае Сэрца з’еў праснака{ запіў крынічнаю вадою і пайшоў блукаць па даліне.
Густы туман зноў захінуў сонца і неба. I ўсюды, куды б ён ні зірнуў, працавалі, не разгінаючы спіны, людзі, а стары волат з кашом пяеку за плячыма крочыў па адных і тых жа сцежках. I не знайшлося ніводнага чалавека, хто б адказаў Джону Вясёлае Сэрца, чаму тут усе гэтак цяжка працуюць. Жыхары даліны яшчэ больш, чым учора, хаце-
лі, каб ён узяўся за работу. Пабаяўшыся, што яны прымусяць яго працаваць на сябе, хлопец заспяшаўся ў самы канец даліны.
Тут ляжала пустое бязлюднае поле, з усіх бакоў акружанае шэрымі камянямі, высокімі і стромымі, як замкавая сцяна. Выхад быў толькі праз вялізную жалезную браму, на якой вісеў цяжкі замок. Побач з брамай стаяў белы шацёр, а ля ўвахода ў яго — высокі аднарукі салдат з доўгай люлькай у руцэ. Гэта быў першы чалавек, не заняты працай, якога Джон Вясёлае Сэрца сустрэў у даліне.
Салдат прыязна ўсміхнуўся хлопцу, a Джон Вясёлае Сэрца нізка пакланіўся і сказаў:
— Шаноўны пан салдат, скажыце мне, калі ласка, што гэта за краіна і чаму тутэйшыя людзі так цяжка працуюць?
— Ты, відаць, чужаземец, што пытаешся пра гэта? — адказаў салдат.
— Так, усяго два дні, як я тут.
— Тады мне шкада цябе, бо табе давядзецца застацца тут назаўсёды. Мне загадана ўсіх упускаць і нікога не выпускаць адсюль. А другі ўваход у даліну дзень і ноч пільнуе волат з кашом пяску.
— Кепскія навіны,— сказаў Джон Вясёлае Сэрца.— Але калі я ўжо тут, дык хоць скажыце мне, што гэта за даліна?
— Патрымай люльку, і я табе ўсё раскажу,— згадзіўся салдат,-г бо ніхто іншы не захоча марнаваць час на размовы з табою... Гэта даліна належыць пані вунь таго замка, якую вось ужо сем гадоў усе называюць Змрочная Пані. Шмат гадоў таму назад яна мела іншае імя — Пані Без Клапот. Тады даліна была найпрыгажэйшым кутком ва ўсёй Паўночнай Краіне. Тут свяціла самае яркае сонца, тут стаяла самае доўгае лета. На ўзгорках танцавалі феі, а на ўсіх дрэвах спявалі птушкі. Волат, якога ты бачыў, быў ула' . даром хвойніку і вазіў адтуль дровы, калі не спаў на сонцы. Ноччу ў даліну прыходзілі дзве прыгожыя дзяўчыны ў белых сукенках з сярэбранымі прасніцамі і паспявалі за ноч напрасці залатых нітак кожнаму жыхару даліны. Мужчыны і жанчыны хадзілі ў саматканай адзежы, пілі віно з рагоў. Яны заўсёды весела сустракалі пачатак вясны, спраўлялі свята ўраджаю і каляды. На схілах узгоркаў пастухі курылі люлькі, спявалі песні жняцы, а вечарамі, калі ў хатахзапальвалі агонь, адтуль чуўся вясёлы смех. Але пасля ўсё змянілася, ніхто і не ведае як, бо старыя, хто помніў гэта, даўно ляжаць у зямлі. Адны кажуць, нібыта здарылася ўсё таму, што з пальца Пані зляцеў чарадзейны пярсцёнак. Другія сцвярджаюць, што прычынай усяму — крыніца на замка-
ьым двары, якая перасохла. Але як бы там ні было, уладарку замка пачалі зваць Змрочная Пані. У даліну прыйшлі цяжкія часы і цяжкая праца. Яе ахутаў туман, зніклі феі, волат састарэў і ўскінуў на плечы кош з пяском. I ніхто больш не бачыў начных папрадух. Кажуць, што так будзе да той пары, пакуль Змрочная Пані не адкладзе ўбок прасніцу і не пачне танцаваць. Якія толькі вясёлыя песні не заводзілі скрыпачы з усёй Паўночнай Краіны, але ўсё дарэмна. Уладар Паўночнай Краіны — разумны кароль і смелы воін. Але змяніць законы Даліны Змрочнай Пані ён не мае сілы. Я табе не магу нават перадаць, якія багатыя ўзнагароды ён паабяцаў таму, хто здолее гзта зрабіць. Але калі ўбачыў, што не памагаюць ніякія абяцанні, кароль спалохаўся, што законы Даліны Змрочнай Пані пяройме і яго народ, таму выдаў загад, паводле якога той, хто сту■піць на зямлю Даліны, не мае права пакідаць яе. У час вайны яго вялікасць захапіў мяне ў палон і паставіў тут пільнаваць браму, каб пазбавіць яго народ ад небяспекі. Калі б я не ўзяў з сабою люлькі і адзіная рука мая не была занята, мне б давялося працаваць, як усім жыхарам даліны. Так што, малады чалавек, паслухайся мяне і пачынай курыць.
' — Калі б удалося наладзіць маю скрыпку.
былоблепш,— адказаў Джон ВясёлаеСэрца.
Так яны прагаварылі да самай ночы. А як рассеяўся туман і ўзышоў месяц, хлопец пайпіоў спаць. ,
Калі ён падышоў да хаціны, было ўжо вельмі позна. Пасля туманнага дня стаяла чароўная месячная ноч. Джон Вясёлае Сэрца парашыў, што цяпер самы час выбрацца з даліны. Ён падышоў да таго месца, дзе су’ стракаюцца дзве сцежкі, і ўбачыў волата, які моцна спаў каля вогнішча, падклаўшы пад галаву кош. Побач ляжала куча камення.
«Мабыць, гэта і ёсць яго дом»,— падумаў хлопец і хацеў быў нячутна пракрасціся паўз старога, але той прачнуўся і ўвесь час, пакуль Джон Вясёлае Сэрца бег назад да хаціны, бэсціў яго апошнімі словамі і шпурляў наўздагон камянямі.
Дзверы былі адчынены, і месяц асвятляў хаціну. Каля даўно пагаслага агню сядзелі дзве прыгожыя дзяўчыны, апранутыя ва ўсё белае. Яны пралі на сярэбраных прасніцах, і, як майскія жаваранкі, спявалі вясёлую песню. Джон Вясёлае Сэрца так бы і слухаў іх усю ноч навылёт, ды раптам яму прыйпіла ў галаву думка, што гэта і ёсць тыя самыя начныя папрадухі, а іх ніткі можна прыладзіць на скрыпку. Ён смела ўвайшоў у хату, пачціва пакланіўся і сказаў:
— Шаноўныя пані, прашу вас, дайце беднаму хлопцу нітку наладзіць скрыпку.
— Вось ужо сем гадоў запар мы начамі прадзём у гэтай пустой хаціне,— адказалі папрадухі,— але яшчэ ніводзін чалавек не бачыў нас і не гаварыў з намі. Ідзі і назбірай у даліне галля, каб мы маглі раскласці агонь у гэтай халоднай хаціне. А за паслугу кожная з нас дасць табе па нітцы.