Чарадзейнае дрэва
Чарльз Дыкенс, Фрэнсіс Браўн, Эндру Лэнг, Элеанора Фарджн, Дональд Бісет, Кэтлін Фойл, Памела Трэверс
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 127с.
Мінск 1980
Джэйн і Майкл пайшлі за Мэры Поппінс наверх. Яна пастукалася ў дзверы.
— Заходзьце-заходзьце! Калі ласка! — паклікаў знутры гучны жыццярадасны голас.
Сэрца ў Джэйн закалацілася ад хвалявання. «Ен дома»,— сказала яна Майклу вачамі.
Мэры Поппінс адчыніла дзверы і прапусціла дзяцей наперад. Перад імі быў вялікі і светлы пакой. У адным канцы яго ярка палаў агонь у каміне, а пасярэдзіне стаяў Ba
лікі стол, накрыты для чаю,— чатыры кубкі са сподкамі, лустачкі хлеба з маслам, здобныя пампушкі, какосавыя пірожныя і вялікі кекс з разынкамі, паліты ружовай глазурай.
— Вось гэта сапраўдная радасць! — прывітаў іх гучны голас.
Джэйн і Майкл азірнуліся — хто ж гэта гаворыць?! Але нікога нідзе не было відаць. Здавалася, што пакой зусім пусты.
Мэры Поппінс сярдзіта сказала:
— Ах, дзядзюхна Альберт, вы зноў за сваё ўзяліся? Сёння ж, здаецца, у вас не дзень нараджэння?
I калі яна гэта гаварыла, дык пазірала ўгору, на столь. Джэйн і Майкл таксама зірнулі ўгору і вельмі здзівіліся, калі ўбачылі кругленькага, тоўсценькага лысага чалавека, які вісеў у паветры і ні за што не трымаўся. Здавалася нават, што ён сядзеў, бо скрыжаваў ногі і паклаў на іх газету, якую, мусіць, дагэтуль чытаў.
— Дарагая мая,— сказаў містэр Вігг,— мне вельмі шкада, але баюся, што якраз сёння ў мяне дзень нараджэння.
Ён усміхнуўся дзецям і паглядзеў на Мэ' ры Поппінс так, нібы прасіў прабачэння.
— Ай-ай-айІ — сказала Мэры Поппінс.
— Я ўспомніў пра гэта толькі ўчора вечарам і ўжо не меў часу паслаць табе паштоў-
ку і папрасіць прыйсці іншым разам. Вельмі нядобра, праўда? — сказаў ён, пазіраючы зверху на Джэйн і Майкла. I, ужо звяртаючыся да іх, дадаў: —Відаць, вы вельмі здзіўлены?
I сапраўды, дзеці так шырока разявілі раты ад здзіўлення, што калі б містэр Вігг быў крыху меншы, ён мог бы ўваліцца ў адзін з іх.
— Я вам, бадай што, усё растлумачу,— спакойна гаварыў далей містэр Вігг.— Разумееце, уся справа ў тым, што я — чалавек жыццярадасны і вельмі люблю пасмяяцца. Вы не паверыце, як шмат што здаецца мне пацешным. Я магу смяяцца амаль з усяго на свеце.
Ад адной думкі пра тое, які ён вясёлы чалавек, містэр Вігг зноў пачаў смяяцца і разгойдвацца з боку ў бок.
— Дзядзюхна Альберт! —крыкнула Мэры Поппінс, і містэр Вігг тут жа перастаў смяяцца.
— О , прашу прабачэння, дарагая. На чым гэта я спыніўся? Ага, успомніў. Самае смешнае, што адбываецца са мною, заключаецца ў тым — добра, добра, Мэры, я не буду смяяцца, калі здолею стрымаць сябе, — што калі мой дзень нараджэння прыпадае на пятніцу, мяне так і падымае. Менавіта падымае ўгору,— сказаў містэр Вігг.
— Але чаму? — спытала Джэйн.
— Але як? — спытаў Майкл.
— Ды ведаеце, калі я смяюся ў гэты дзень, мяне ўсяго так перапаўняе Смяхотны Газ, што я проста не магу ўтрымацца на зямлі. Гэта адбываецца, нават калі я толькі ўсміхаюся. Адна смешная думка — і я падымаюся, нібы паветраны шар. I да таго часу, пакуль я не падумаю прашто-небудзь сур’ёзнае, я не магу апусціцца ўніз.
Містэр Вігг пачаў хіхікаць ад гэтай думкі, але ўбачыў, як нахмурылася Мэры Поппінс, і тут жа перастаў. Загаварыў далей:
— Вядома’, гэта нязручна, але даволі прыемна. Я думаю, з вамі такога ніколі не здаралася?
Джэйн і Майкл пакруцілі галовамі.
— Я так і думаў, што не. Здаецца, толькі адзін я здольны на гэта. Аднойчы, пасля Taro як я напярэдадні схадзіў у цырк, я прабыў пад столлю ажно дванаццаць гадзін і ніяк не мог апусціцца, пакуль гадзіннік не адзваніў поўнач. Пасля гэтага, зразумела, я чмякнуўся долу, бо настала субота і мой дзень нараджэння скончыўся. Даволі дзіўна — праўда? — калі не сказаць, што смешна. I вось сёння зноў пятніца і мой дзень нараджэння, і вы з Мэры Поппінс прыйшлі да мяне ў госці. О, божа мой, не смяшыце мяне, прашу вас.
I хоць Джэйн і Майкл не рабілі нічога смешнага, містэр Вігг зноў пачаў смяяцца, рагатаць, круціцца і падскакваць у паветры. У руцэ ў яго шамацела газета, акуляры амаль спаўзлі з носа.
Ён меў такі смешны выгляд, калі валтузіўся і куляўся ў паветры, хапаючыся то за столь, то за газавы ражок, што Джэйн і Майкл, хоць яны і вельмі стараліся быць паважнымі, не маглі стрымацца. Яны смяяліся і смяяліся. Яны моцна заціскалі раты, але гэта не памагала. Нарэшце яны пачалі качацца па падлозе, павіскваючы ад смеху.
— Падумаць толькі! — сказала Мэры Поппінс.— Падумаць толькі, ну і паводзіны!
— Я не магу нічога з сабою зрабіць, я не магу нічога зрабіць! — піскнуў Майкл, падскокваючы да каміннай рашоткі.— Гэта так страшэнна смешна! Джэйн, ну хіба гэта не смешна?
• Але Джэйн нічога не адказала, бо з ёю адбывалася штосьці дзівоснае. Чым больш яна смяялася, тым усё лягчэйшай адчувала сябе, быццам яе надзімалі паветрам. Гэта было дзіўнае і прыемнае адчуванне, і ёй яшчэ' мацней захацелася смяяцца. Яна падскочыла і раптам адчула, што ляціць па паветры. Майкл са здзіўленнем убачыў, як яна плыве па пакоі, кіруючыся ўгору. Вось Джэйн
злёгку стукнулася галавой аб столь і, адпіхваючыся ад яе, наблізілася да містэра Вігга.
— Ну і ну! — здзіўлена прамармытаў місстэр Вігг.— Ці не хочаш ты сказаць, што ў цябе таксама дзень нараджэння?
Джэйн пакруціла галавой.
— He? Значыцца, гэты Смяхотны Газ, му_сіць, заразны! Ха, што гэта? Зірні туды, каля каміна!
На гэты раз Майкл раптам адарваўся ад падлогі і, рагочучы на ўсё горла, закранаючы фарфоравыя цацкі на каміне, ірвануў у паветра. Адным скачком ён апусціўся проста на калена містэра Вігга.
— Добры дзень!— прагаварыў містэр Вігг і сардэчна паціснуў Майклу руку.— Я хачу сказаць, што вы паводзіце сябе, як сапраўдныя сябры, менавіта так! Вы падняліся да мяне, паколькі я не мог спусціцца да вас.
Яны з Майклам паглядзелі адзін на аднаго, пакруцілі галовамі і ажно зайшліся ад смеху.
— Паслухай,— містэр Вігг выцер вочы і звярнуўся да Джэйн, — ты можаш падумаць, што ў мяне самыя кепскія на свеце манеры. Ты стаіш, хоць такая мілая лэдзі, як ты, павінна сядзець. Баюся, што тут, наверсе, я не магу прапанаваць табе крэсла, але думаю, што сядзець на паветры табе будзе вельмі зручна. Мне, напрыклад, зручна.
Джэйн паспрабавала і. перакацалася, што сядзець на паветры сапраўды вельмі зручна. Яна зняла капялюшык, паклала яго побач, і той спакойна вісеў у паветры без усякай апоры.
— Вось і цудоўна,— сказаў містэр Вігг. Ён павярнуўся і паглядзеў уніз на Мэры Поппінс.— Ну вось, Мэры, мы ўладкаваліся. А цяпер я павінен сказаць, што вельмі рады прымаць сёння тут цябе і маіх юных сяброў... Што такое, Мэры? Баюся, што ты не ўхваляеш, гм-м, усё гэта.
Ён паказаў рукой на Джэйн і Майкла і хуценька дадаў>: .
— Даруй, Мэры, дарагая, але ж ты ведаеш, як гэта адбываецца са мною. I павінен сказаць табе, я ніколі не думаў, што мае юныя сябры заразяцца гэтым. Праўда, я не думаў, Мэры! Я запрасіў бы іх у другі дзень, або паспрабаваў’ бы думаць пра штонебудзь сумнае, або...
— Мушу сказаць, што я ў жыцці не бачыла такога відовішча. У вашым узросце, дзядзюхна...— сярдзіта надзьмулася Мэры.
— Мэры Поппінс! Мэры Поппінс! — умяшаўся Майкл.— Падымайцеся і вы ўгору! Падумайце пра што-небудзь смешнае, і вы ўбачыце, як гэта лёгка.
— Зрабі гэта, Мэры,— угаворваў і містэр Вігг.
— Нам адзінока тут наверсе без вас,— сказала Джэйн і працягнула рукі да Мэры Поппінс.— Ну падумайце пра што-небудзь смешнае!
— Ах, ёй і гэтага не трэба рабіць,— уздыхнуў містэр Вігг.— Калі б яна захацела, яна магла б падняцца і не смеючыся.
Містэр Вігг крадком загадкава зірнуў на Мэры Поппінс, якая стаяла ўнізе на дыванку перад камінам.
— Што ж,— сказала Мэры Поппінс,— усё гэта вельмі недарэчна і непрыстойна, але паколькі вы ўсе ўжо ўгары і, як мне здаецца, не можаце спусціцца ўніз, дык, я лічу, будзе лепш, калі я таксама падымуся наверх.
3 гэтымі словамі, на вялікае здзіўленне Джэйн і Майкла, яна апусціла рукі па швах і без смеху, нават без ценю ўсмешкі, праляцела па паветры і села побач з Джэйн.
— Колькі разоў, хацела б я ведаць,— прыдзірліва сказала яна,— я вам гаварыла, што трэба здымаць паліто, калі заходзіце ў цёплы пакой? — Яна зняла з Джэйн паліто і акуратна паклала яго побач з капялюшыкам.
— Правільна, Мэры, правільна,— задаволена сказаў містэр Вігг. Ён нахіліўся ўніз і паклаў свае акуляры на камін.— Цяпер нам усім зручна...
— Бывае зручна і зручна,— чмыхнула Мэры Поппінс.
— I зараз мы можам піць чай,— гаварыў далей містэр Вігг, знарок не звяртаючы ўвагі на яе словы.
Ды тут раптам на твары яго адбіўся спалох.
— Божа мой! — усклікнуў ён.— Які жах! Я толькі цяпер зразумеў: стол стаіць там, унізе, а мы тут, угары. Што ж нам рабіць? Мы тут, а ён там. Гэта жахлівая трагедыя, жахлівая! Але да чаго ж гэта смешна! — Ён затуліў твар насоўкай і засмяяўся.
I хоць Джэйн і Майклу не хацелася б застацца без пірожных і здобных пампушак, яны таксама не ўтрымаліся ад смеху, бо весялосць містэра Вігга была такая заразлівая'.
Містэр Вігг выцер вочы.
— 3 гэтага становішча ёсць толькі адзін выхад,— сказаў ён.— Мы павінны падумаць пра што-небудзь вельмі сур’ёзнае. Пра што-небудзь сумнае, вельмі сумнае. I тады мы зможам апусціцца ўніз. Ну — раз, два, тры! Успомніце што-небудзь вельмі сумнае!
I яны думалі, думалі, уткнуўшыся падбародкамі ў кулакі. Майкл думаў пра школу, пра тое, што неўзабаве яму давядзецца туды ісці. Але нават гэта здалося яму сёння смешным, і ён засмяяўся.
Джэйн думала: «Праз чатырнаццаць гадоў я стану дарослай». Але гэта не выклікала суму, наадварот, здалося даволі прыемным і нават вельмі смешным. Яна не магла стрымаць усмешкі, калі ўявіла сябе дарослай, у доўгай сукенцы і з сумачкай у руцэ.
— Мая бедная цётка Эмілі,— уголас разважаў містэр Вігг.— Яе пераехаў амнібус. Як шкада! Вельмі сумна. Невыносна сумна. Бедная цётка Эмілі! Але выратавалі яе парасон. Гэта было вельмі пацешна, праўда?
I ён закалаціўся, затросся і ледзь не лопаўся ад смеху, успомніўшы парасон цёткі.
— Бескарысна,— сказаў ён і высмаркаўся ў насоўку.— Я не хачу больш нават старацца засумаваць. Ды, здаецца, і маім юным сябрам гэта ўдаецца не лепш, чым мне. Мэры, ці не можаш ты зрабіць што-небудзь? Мы хочам чаю.
I дагэтуль Джэйн і Майкл не ведаюць добра, што ж тады адбылося. Усё, што яны запомнілі дакладна, дык гэта тое, што як толькі містэр Вігг звярнуўся да Мэры Поппінс, ножкі стала пачалі нібы выгінацца. Стол гайдануўся, фарфоравы посуд на ім забрынчаў, і разам з пірожнымі, што нахіліліся ў талерках, стол залунаў па пакоі, грацыёзна павярнуўся і спыніўся побач з імі так, што містэр Вігг апынуўся на самым галоўным месцы за сталом.