Чарадзейнае дрэва
Чарльз Дыкенс, Фрэнсіс Браўн, Эндру Лэнг, Элеанора Фарджн, Дональд Бісет, Кэтлін Фойл, Памела Трэверс
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 127с.
Мінск 1980
У хаце, што стаяла паблізу дрэва, жыў стары таўстун. Звалі яго Вільям Кадаган Сміт. Ён гандляваў мылам у вясковай краме і вельмі не любіў дзяцей.
Аднойчы стары таўстун прыйшоў да дрэва і сказаў:
— Жадаю, каб усе хлопчыкі і дзяўчынкі, якія жывуць побач са мной, апынуліся на Месяцы!
He паспеў ён гэта вымавіць, як усе дзеці, яго суседзі і суседкі, апынуліся на Месяцы. Там было вельмі холадна і самотна, і самыя малыя расплакаліся. Але іх маці былі надта далёка, і ніхто іх не пачуў.
Як толькі ў вёсцы не стала дзяцей, усе птушкі, што сядзелі на чарадзейным дрэве, перасталі спяваць. Дрозд паглядзеў на містэра Сміта і сказаў:
— Жадаю, каб усе дзеці вярнуліся на Зямлю! Так і няйначай, містэр Сміт!
Містэр Сміт запярэчыў:
— Жадаю, каб яны былі на Месяцы!
I не паспелі дзеці трапіць на Зямлю, як зноў апынуліся на Месяцы.
Але птушка стаяла на сваім:
— Жадаю, каб яны вярнуліся на Зямлю!
Містэр Сміт тупнуў нагой:
— Жадаю, каб...
Але ён не паспеў дагаварыць, бо дрозд хуценька прашчабятаў:
— Жадаю, каб містэр Сміт зрабіўся добрым чалавекам!
I містэр Сміт, той самы містэр Сміт, які толькі што збіраўся сказаць: «Жадаю, каб усе дзеці былі на Месяцы», раптам пачухаў патыліцу і прамовіў:
— Жадаю, каб усе дзеці прыйшлі сёння да мяне ў госці. Мы будзем разам есці пірагі, апельсінавае варэнне і запіваць ліманадам. Я пакіну гандляваць мылам, а замест гэтага буду прадаваць адны толькі цукеркі і нікому не дазволю называць сябе Вільямам Кадаганам Смітам. 3 гэтай хвіліны я проста Біл Сміт. Ура! Ура! Ура!!!
Сказаўшы гэта, ён падскочыў і тры разы прайшоўся на руках. I зноў заспявалі птушкі на чарадзейным дрэве.
Свяціла сонейка, вецер мякка лашчыў галіны, і лістота шапацела:
— Жаданне, жаданне, жаданне!
Кэтлін Фойл
ФІЛІМ-ВАЛЫНШЧЫК
алі сляпы музыкант Філім іграў на сваёй валынцы, усё навокал замірала, як зачараванае. Серабрыстыя гукі яго вясёлых песень ліліся над лясамі і ўзгоркамі, і не было той птушкі, якая б не адгукнулася Філімавай валынцы. To раптам пачуюцца здалёк галасы дзікага голуба і пеначкі, то зазвініць у небе жаваранак і яго падтрымае каралёк, то пяшчотна падхопіць Філімавы песні дрозд з усімі сваімі сваякамі.
— Спявайце разам са мною, спявайце разам са мною,— упрошвае валын-
ка, і з лясных гушчароў ляцяць гукі песень маленькіх музыкантаў.
— Ляціце, ляціце да мяне,— у захапленні выводзіць Філім, а потым стаіць і прыслухоўваецца да ледзь чутнага шапацення шаўковых птушыных крыльцаў.
I птушкі слухаюцца, распасціраюць для Філіма прыгожыя крыльцы і з песнямі ўзвіваюцца ў паветра.
Але іх прыгажосцю не ыог палюбавацца Філім, бо з першых дзён жыцця яго ахутвала цемра. Таму ўся яго радасць была музыка, якую ён чуў і разумеў сэрцам.
Філім ведаў галасы гонкіх ялін і глухое шапаценне траў, зменлівыя песні ветру і хваляў. Рачны плёскат баяў яму казкі, а нерухомая вада возера ўпарта хавала тайну. На поўныя грудзі ён дыхаў пяшчотным водарам кветак, прагна ўслухоўваўся ў перазвон званочкаў, якія раслі ў зарасніках верасу, і ў заклапочанае гудзенне пчол. У яго песнях чуўся дзіцячы смех і шорганне ног танцораў. Бывала, што і горка заплача Філімава валынка, здаецца, нібы слязамі заліваецца. Але гэта здаралася вельмі рэдка. Часцей за ўсё песні сляпога музыканта іскрыліся радасцю, бо меў Філім добрае cappa і шмат сяброў, і ва ўсім Ольстэры 1 не бы-
1 Правінцыя на поўначы Ірландыі. У старажытныя часы — каралеўства.
ло нікога, хто б мог гэтак жа хораша зайграць на вяселлі ці на якім другім свяце.
Яго добрыя сябры заўсёды былі гатовы прыйсці яму на дапамогу, але Філім любіў блукаць адзін — па духмяных вясенніх дарогах, па зарослых верасам сцежках, па ўзараных палетках.
He было ва ўсім наваколлі такой хаты, якая б гасцінна ні расчыняЛа перад ім свае дзверы. Яго з радасцю сустракалі ў карчме і ў хлебасольнай хаціне бедняка. Седзячы ля ачага, Філім стараўся ўвабраць у сябе ўсе гукі, што акружалі яго: стук цэбраў і плёскат смятаны ў бойцы, варкатанне чайніка і павольнае пастукванне ножак калыскі па земляной падлозе. I раптам сярод шуму верацяна чуўся жаночы голас:
— Чаму ты сядзіш і маўчыш, чалавеча? Якая журба агарнула тваё сэрца?
— Дзякуй, гаспадынька, за клопат, але ніякай журбы ў мяне няма. Шкадую, што не магу ўбачыць дабрату ў тваім позірку.
— I даўно твае вочы ахутала цемра?
— Даўно, дарагая гаспадынька, з першага дня майго жыцця. Але са мной заўсёды музыка і мары!
Маленькія дзіцячыя ручкі падавалі Філіму палявыя кветкі, каб ён мог хоць дакрануцца да іх і адчуць хараство шаўковай травы і пухнатай дуброўкі, атласных марга-
рытак і гнуткіх казяльцоў. Калі ён нагінаўся, яго шыю абвівалі мяккія ручкі, а да шчакі прыціскалася пухлая шчочка дзіцяці.
— Дзядзечка, чаму ты не бачыш нас? У цябе ж адплюшчаны вочы. А ці ведаеш ты, што палі зялёныя, а кветкі белыя і жоўтыя? Няўжо і светлым днём у тваіх вачах цёмная ноч? — пыталіся ў яго дзеці.
Каб не азмрочваць дзіцячай радасці, ён хуценька адказваў:
— Навошта мне бачыць вас, мае маленькія сябры, калі вы заўсёды ў маім сэрцы! Я адчуваю дотык вашых пальчыкаў і пазнаю вашу лёгкую хаду, чую вашы галасы, якія звіняць, нібы званочкі. Вось як. А цяпер завядзіце мяне да гнязда драздоў, і я сыграю вам песню дразда, якую ёц спявае, калі драздзіха выседжвае птушанят.
Але вось калі Філіму мінула гадоў сорак, а можа, і больш, з ім здарыўся цуд.
Ён вяртаўся цераз горы з вяселля ў Даўне1. Дарога была далёкая, і Філім моцна стаміўся. Ён прысеў адпачыць крыху на імшыстым валуне. Вялікі круглы месяц вісеў нізка над зямлёй, і хоць Філім не мог бачыць белага ззяння ночы, ён востра адчуваў яснасць паветра і цішыню вакрлсябе. Валынка спачывала ў яго на каленях. Было так
1 Графства ў паўночна-ўсходняй Ірландыі.
ціха, што нават ветрык перастаў спяваць Філіму. I раптам пачуліся ледзь чутныя гукі незнаёмай песні. Песня гэта была пяшчотная, але часам гучала рэзка і нязладжана, быццам музыканты не ўмелі іграць. Спачатку яна гучала так далёка, што Філім падумаў, ці не здалося яму ўсё гэта. Але прыслухаўся і пачуў музыку бліжэй, і яму здалося, што ён чуе нават шоргат ножак танцораў — далікатных чароўных ножак, якія падскоквалі і лёгка, нібы пёркі, апускаліся на зямлю. I раптам загаварыў ціхі голас, ды так блізка, што Філім уздрыгнуў. Ён працягнуў руку, але нікога побач не было.
— Філім,— сказаў хтосьці ціхім голасам,— ты сапраўдны чарадзей музыкі. Зрабі ласку, пайграй нам на сваёй валынцы, a мы патанцуем.
Здаецца, і не тое б зрабіў Філім за гэтыя словы, якія кранулі яго сэрца.
— Добра, пайграю,— згадзіўся сляпы музыкант.— Але хто вы такія, што ведаеце маё імя і маё ўмельства? Калі феі, дык чаму ваша чарадзейная музыка такая рэзкая і нязладжаная?
— Мілы чалавек,— тужліва адказаў голас,— нашы музыканты вучыліся на балоце, і таму ў іх песнях толькі плач кнігаўкі ды самотнае завыванне ветру. Але нам не хочацца засмучаць гэтых небарак-музыкан-
таў,— яны ж упэўнены, што калі іграюць, дык робяць нам вялікую ласку. Вось таму нашы ножкі, якія прывыклі танцаваць лёгка і зграбна, і вымушаны слухацца такіх маркотных мелодый.
Філім усміхнуўся сваёй мяккай усмешкай, узяў валынку, і палілася музыка — вясёлая і поўная святла, як летні дзень. Феі закружыліся вакол валыншчыка, і калі TaHep канчаўся, танцоркі пляскалі ў далоні.
Філім іграў і старадаўнія песні, і новыя, якія нараджаліся з гукаў гэтай ціхай чароўнай ночы і радасці летняй пары. Здавалася, ахоплены вялікай радасцю, валыншчык не ведае ні знямогі, ні стомы. Ён іграў, і шчасцем напаўняліся яго грудзі, а феі весела кружыліся на зялёнай траве.
Філім чуў, як дзікія звяры, ледзь чутна ступаючы, спускаліся з узгоркаў, каб паслухаць валынку, як маленькі горны ручай, пазвоньваючы па каменьчыках, збягаў у даліну і імчаўся далей, да мора.
Філім іграў і іграў, і толькі світальная прахалода спыніла яго. Ён зразумеў, што застаўся адзін. I раптам рукі яго выпусцілі валынку, і глыбокі сон агарнуў яго.
Ён спаў доўга, а калі прачнуўся, сонца ўжо стаяла высока. Навокал разліваўся салодкі водар кветак. Перад яго вачамі плылі,
мільгалі нейкія невыразныя абрысы. Яшчэ не разумеючы, што з ім сталася, Філім закрычаў ад страху. Адчуўшы пад рукой валынку, ён з палёгкай уздыхнуў і павярнуў галаву. I тут яму кінуўся ў вочы асляпляльны бляск яе сярэбраных кнопак.
Філім падняўся з зямлі, выцер з ілба кропелькі поту, спатыкаючыся, спусціўся з узгорка і застыў на месцы. 0 цуд! 3 вачэй яго ўпала заслона, ён бачыць!
I тут упершыню ў жыцці Філім убачыў чалавечы твар, твар маленькага падпаска, які гнаў у горы чараду авечак 1 нешта насвістваў сабе пад нос.
— Мілы хлопчык,— дрыжачым голасам паклікаў яго валыншчык,— скажы мне, калі ласка: я на зямлі ці, можа, ужо ў раі і не ведаю, што памёр? — I ён засланіў вочы ад сонечнага ззяння.
Хлопчык спыніўся, шырока расставіў ногі, усміхнуўся ўсім сваім круглым вясёлым тварам і сказаў:
— Дзе ж вы можаце быць, як не чэрвеньскай раніцай у гарах над Карлінгфордам *? А да раю адсюль, як да вяршыні самай высокай гары, і нават яшчэ далей. Так што кіньце жартаваць, добры чалавек, няма мне калі тут з вамі байкі баяць. Бачыце, мяне чакаюць авечкі.
1 Заліў у Ірландскім моры.
I, насвістваючы нешта, ён пайшоў сваёй дарогай. А Філім, як зачараваны, застаўся стаяць на месцы, не маючы сілы адарваць позірк ад таго, што было навокал.
Там, унізе, ён убачыў блакітную стужку заліва, парослыя густым хвойнікам стромыя схілы гор, зялёныя нівы жыта, ячменю, ружовай канюшыны і ажно белыя ад квецені градкі фасолі. Золата шыпшынніку, нібы языкі полымя, ахапіла лагчыны. Па зямлі павольна плылі.цені аблокаў. Усё навокал жыло ў няспынным руху. У небе луналі птушкі; пабліскваючы спінкамі, невядома куды паўзлі заклапочана божыя кароўкі; ляталі, трапечучы далікатнымі прыгожымі крыльцамі, матылькі; у пылку, што вісеў над зараснікамі бружмелю і шыпшыны, кружыліся дзікія пчолы. А ля самых ног Філіма рассцілаўся стракаты дыван, вытканы з горных маргарытак і званочкаў.
Філім асцярожна ступіў крок наперад, каб не памяць ніводнага яркага пялёстка, потым зноў спыніўся і доўга стаяў, з захапленнем аглядаючыся навокал, і цешыўся асалодай, якую прынёс яму здабыты дар.
— Сапраўды, я ніколі не думаў, што навакольны свет — гэта краіна цудаў для тых, хто бачыць усё гэта! — усклікнуў ён, падняўшы твар да блакітных нябёсаў.