Чарадзейнае дрэва
Чарльз Дыкенс, Фрэнсіс Браўн, Эндру Лэнг, Элеанора Фарджн, Дональд Бісет, Кэтлін Фойл, Памела Трэверс
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 127с.
Мінск 1980
— Што вы, тата, не!
— Ці, можа, ты забылася пра яе?
— He, не, ну як вы маглі такое падумаць!
А аднойчы маленькі, але страшэнна брыдкі і злосны мопс-кусака, што жыў па суседству з Уоткінсамі, кінуўся на аднаго з юных прынцаў, калі той, ідучы са школы, падымаўся па лесвіцы, і напужаў яго да смерці. Малы з перапуду стукнуў рукой па шыбе, парэзаўся, і кроў ажно засвістала фантанам. Калі семнаццаць прынцаў і прынцэс убачылі, як сплывае крывёю і’хні брат, яны таксама страшэнна перапалохаліся і зайшліся ад плачу.
Але прынцэса Алісія не разгубілася і ўгаварыла малых змоўкнуць: так будзе лепш для хворай каралевы. Пакуль яна прамывала параненую руку прынца свежай халоднай вадой, за ёю пільна сачыла семнаццаць пар вачэй. На шчасце, кавалачкаў шкла ў рану не трапіла.
Потым прынцэса Алісія сказала двум маленькім, але ўжо ніштаватым прынцам з тоўстымі ножкамі:
— А цяпер прынясіце мне мяшок з акраў-
камі. Акравак да акраўка — і будзе нашаму браціку чым перавязаць ручку.
Хлопчыкі ледзь прыцягнулі мяшок. Алісія прымасцілася на падлозе, узяла вялікія ножны, іголку з ніткай і доўга рэзала і сшывала, пакуль не атрымаласяцудоўнаяпавязка для юнага прынца. I толькі калі Алісія перавязала яму руку, яна ўбачыла бацьку, які стаяў ля дзвярэй і глядзеў на яе.
— Алісія, што ты тут робіш? — спытаў ён.
— Рэжу і шыю, пару і зноў шыю, тата.
— А дзе чарадзейная костачка?
— У мяне ў кішэні.
— А я ўжо думаў, што ты згубіла яе.
— Што вы, тата, не!
-ЦІ, можа, ты забылася пра яе?
— He, не, ну як вы маглі такое падумаць!
I яна пабегла наверх да герцагіні і расказала ёй пра ўсё, што здарылася, а потым зноў пра сваю тайну. У адказ герцагіня страсянула льнянымі кудзеркамі і ўсміхнулася ружовымі вуснамі.
А яшчэ неяк аднойчы ўпаў пад камінную рашотку самы меншы прынц. 3 юнымі прынцамі і прынцэсамі гэткае здаралася не раз — траплялі яны і пад рашотку, і падалі з лесвіцы, а таму ўжо да такога прызвычаіліся. Але немаўлятка яшчэ не мела гэткай звычкі, і ў яго на лобіку вырас гузак, а пад вокам засвяціўся сіняк.
А здарылася гэта так: малое скацілася з каленяў прынцэсы Алісіі, калі тая сядзела на кухні ў вялікім зрэбным фартуху, з-пад якога яе амаль што не было відаць, і абірала рэпу на суп. Гатаваць есці ёй давялося таму, што каралеўская кухарка ўцякла ад іх гэтай раніцай са сваім салдатам, зухаватым прыгожым хлопцам, але надта ўжо вялікім шалапутам, які любіў час ад часу зазірнуць у чарку. Галодныя юныя прынцы і прынцэсы, што заўсёды плакалі без дай прычыны, тут пачалі нема крычаць. Але прынцэса Алісія, хоць, дарэчы, і сама не ўтрымалася, каб не паплакаць, загадала ім змоўкнуць/каб каралеве, здароўе якой хутка пайшло на папраўку, не давялося падымацца з ложка і сунімаць іх.
— Ну, чаго вы плачаце, як бабры? Мне ж трэба агледзець дзіця, мо яно сабе штонебудзь пашкодзіла!
Але, на шчасце, рукі-ногі ў малога засталіся цэлыя. Алісія прылажыла яму да вочка вільготную хусцінку, а да гузака — халодны нож, і праз нейкую хвіліну дзіця ўжо моцна спала ў яе на руках.
Тады Алісія сказала семнаццаці прынцам і прынцэсам:
— Я не магу спусціць яго з рук, бо ёнзноў раскрычыцца. Так што гатаваць есці давядзецца вам самім.
Пачуўшы такую навіну, малыя аж заскакалі ад радасці і ўзяліся рабіць сабе кухарскія каўпакі са старых газет.
Потым Алісія дала аднаму соль, другому — ячныя крупы, трэцяму — пятрушку, чацвёртаму — рэпу, пятаму — буракі, шостаму — цыбулю, сёмаму — прыправы. Адным словам, усім нешта дасталося, і прынцы з прынцэсамі дружна ўзяліся за работу. А Алісія ў вялізным зрэбным фартуху сядзела пасярод кухні і трымала на руках самага меншага прынца.
Неўзабаве суп быў гатовы. Немаўлятка прачнулася і весела ўсміхнулася. Алісія перадала яго на рукі самай спакойнай прынцэсе, а астатніх паклікала 3 сабою, каб паказаць, як трэба разліваць суп (яна баялася, што самі малыя перакуляць чыгун і апарацца, бо з імі вечна здараліся якія-небудзь неспадзеўкі).
Калі ад супу ў талерках узнялася пара і па ўсёй хаце пайшоў смачны пах, дзеці ад захаплення запляскалі ў ладкі. Гледзячы на іх, запляскаў і самы меншы, а пасля скрывіўся, быццам у яго забалеў зуб, але зрабіў гэта так пацешна, што ўсе прынцы і прынцэсы ледзь бакі не панадрывалі ад смеху.
— Пасмяяліся, а цяпер за стол,— загадала Алісія.— А пасля абсду зробім для дзіцяці калыску і паставім яе ў кутку на пад-
лозе. Няхай сядзіць сабе і глядзіць, як будуць танцаваць васемнаццаць кухарчукоў.
Прапанова Алісіі спадабалася юным іірынцам і прынцэсам. Яны хуценька пад’елі, прыбралі са стала, памылі талеркі, стол адцягнулі ў кут і ў сваіх кухарскіх каўпаках, а прынцэса Алісія ў вялізным зрэбным фартуху былой кухаркі распачалі танец васемнаццаці кухарчукоў перад калыскай. Малы зусім забыўся пра гузак на лобіку і сіняк пад вочкам і толькі сядзеў у калысцы і ад радасці гугукаў.
Тут прынцэса Алісія зноў убачыла каля дзвярэй бацьку — караля Уоткінса I, які стаяў і глядзеў на малых.
— Што ты тут рабіла, Алісія? — спытаўся ён у дачкі.
— ІПыла і варыла есці.
— А што яшчэ?
— Забаўляла дзяцей.
— А дзе ж чарадзейная рыбная костачка?
— У мяне ў кішэні.
— А я ўжо думаў, што ты згубіла яе.
— Што вы, тата, не!
— Ці, можа, забылася пра яе?
— He, не, ну як вы маглі такое падумаць!
I тады кароль сеў за стол, абхапіў рукамі галаву і ўздыхнуў так цяжка, што ўсе прынцы і прынцэсы, акрамя немаўляткі, ціхень-
ка выйшлі з кухні і пакінулі бацьку з прынцэсай Алісіяй.
— Што з вамі, тата? — спытала Алісія.
— Дзіця маё, я зусім збяднеў.
— I ў вас ані няма грошай?
— Ані, дзіця маё.
— I няма як дастаць?
— Няма, дачушка,— уздыхнуў кароль.— Як т’олькі не спрабаваў, але нічога не атрымалася.
Пачуўшы апошнія словы караля, прынцэса Алісія апусціла руку ў кішэнь і намацала чарадзейную костачку.
— Тата,— сказала яна,— калі вы зрабілі ўсё, што маглі, але нічога з гэтага не атрымалася, тады вы павінны былі яшчэ пастарацца крышачку, каб атрымалася?
— Так, Алісія.
— Але калі і тады нічагусенькі не атрымалася, дык мне здаецца, самы час папрасіць дапамогі ў іншых.
Прынцэса Алісія парашыла нарэшце выкарыстаць чарадзейную рыбную костачку, пра якую яна так часта шаптала сваёй прыгожай сяброўцы — герцагіні.
I Алісія дастала з кішэні костачку, якую нацерла так, што тая пералівалася, як перламутр, дакранулася да яе вуснамі і прашаптала жаданне, каб бацьку хутчэй далі грошы. Жаданне яе тут жа здзейснілася, і
залатыя манеты, пазвоньваючы і падскокваючы, пасыпаліся з коміна і ўсыпалі ўсю падлогу.
Але гэта быў толькі пачатак — так, так, толькі самы пачатак. He паспелі кароль і Алісія апамятацца, як у карэце, запрэжанай чацвёркай паўлінаў, у пакой заехала добрая фея Грандмарына. У парчовай камізэльцы, у трохвуголцы з паднятымі палямі і букецікам духмяных кветак, што прыкрывала напудраныя кудзеркі, у ружовых шаўковых панчохах, трымаючы ў руцэ трысцінку, аздобленую брыльянтамі, на запятках стаяў пасыльны містэра Піклса. Хлопчыка так перайначылі чары добрай феі, што яго было не пазнаць. Ён саскочыў з запятак, зняў капялюш, ветліва пакланіўся добрай феі і памог ёй выйсці. I тая паўстала перад Алісіяй і каралём у сваім шыкоўным адзенні з пералівістага шоўку, ад якой прыемна пахла сушанай лавандай.
— Алісія, дарагая, ну як ты тут маешся?.— звярнулася яна да дзяўчынкі.— Спадзяюся, ты здаровая? Пацалуй жа мяне.
Прынцэса Алісія абняла яе і пацалавала.
Тады фея павярнулася да караля і даьолі рэзка спытала ў яго:
— Ну, а як вы?
— Дзякуй, нічога,— адказаў той.
— Спадзяюся, ц я п е р вы разумееце, чаму мая хросніца да гэтага часу не звярталася да чарадзейнай костачкі?
У адказ кароль толькі нясмела кіўнуў галавой.
— Значыць, т а д ы вы не разумелі?
Кароль зноў кіўнуў нясмела.
— Астатняе вам усё зразумела? — спытала старая лэдзі.
— Так,— адказаў кароль і пакорліва схіліў галаву.
— А калі так, дык жывіце шчасліва да самага скону! — урачыста абвясціла фея і ўзмахнула веерам.
Тут у дзвярах з’явілася каралева, ды ў такім адзенні, што вачэй не адвесці. За ёй увайшлі семнаццаць юных прынцаў і прынцэс у новых прыгожых адзежынках.
Грандмарына дакранулася веерам да прынцэсы Алісіі. Вялізны зрэбны фартух некуды знік, і ўсе ўбачылі на дзяўчынцы вясельны ўбор дзівоснай прыгажосці. На галоўцы ў яе быў вянок з флёрдаранжу, a тзарык хаваўся за парчовым вэлюмам.
На вачах усёй сям’і кухонная шафа ператварылася ў люстраны гардэроб з чырвонага дрэва, аздоблены золатам. Ён быў паўнюткі сукенак. Яны належалі Алісіі і былі як на яе пашытыя.
Потым на сярэдзіну кухні выбег самы
меншы прынц. I хоць на лобіку ў яго быў гузак і сіняк усё яшчэ свяціўся пад вочкам, малы быў вясёлы і здаровы.
Пасля гэтага фея папрасіла, каб яе пазнаёмілі з герцагіняй. Калі тую прынеслі ў пакой, новыя знаёмыя павіталіся, пажадалі адна адной здароўя, потым аб нечым трохі пашапталіся, і фея гучна сказала:
— Я ведала, што яна вам пра ўсё раскажа.— Затым павярнулася да караля і каралевы і дадала: — А цяпер мы паедзем па ' прынца Хтосьці Ягамосьці. Вы зробіце нам вялікую прыемнасць, калі прыйдзеце ў царкву роўна праз паўгадзіны.
I фея з прынцэсай Алісіяй селі ў карэту. Пасыльны містэра Піклса падаў руку герцагіні, якая села насупраць Грандмарыны і Алісіі, падняў падножку, скочыў на запяткі, і экіпаж, запрэжаны паўлінамі, памчаўся наперад, толькі мільгнулі ў паветры рознакаляровыя птушыныя хвасты.
Прынц Хтосьці Ягамосьці сядзеў у хаце адзін-адзінюткі, смактаў ледзянцы і чакаў, калі яму споўніцца дзевяноста гадоў. Убачыўшы карэту з паўлінамі, якая спынілася каля яго акон, ён адразу зразумеў, што вось-вось павінна здарыцца нешта незвычайнае.
— Прынц, я прывезла вам вашу нявесту,— урачыста абвясціла Грандмарына.
У той жа момант твар прынца прасвятлеў, яго плісавыя брыджы і камізэлька зрабіліся аксамітнымі, валасы кудзеркамі рассыпаліся па плячах, і ні адсюль ні адтуль на галаву, нібы птушка, зляцеў капялюш з пяром. Фея запрасіла прынца сесці ў карэту і пазнаёміла яго з герцагіняй, якую дагэтуль ён бачыў толькі здалёк.
У царкве маладых чакалі сваякі і сябры прынца, кароль, каралева і семнаццаць юных прынцаў і прынцэс, і нават нёмаўлятка, а таксама цэлы натоўп ^уседзяў. Вянчанне было такое прыгожае, што ні ў казцы сказаць, ні пяром апісаць. Шаферкай была герцагіня. Яна сядзела, з усіх бакоў абкладзеная падушкамі, і назірала за цырымоніяй.