Чарадзейнае дрэва
Чарльз Дыкенс, Фрэнсіс Браўн, Эндру Лэнг, Элеанора Фарджн, Дональд Бісет, Кэтлін Фойл, Памела Трэверс
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 127с.
Мінск 1980
Джон Вясёлае Сэрца ўзяў сваю скрыпку 1 пайшоў збіраць галлё. Але людзі Даліны Змрочнай Пані былі такія дбайныя гаспадары, што падабралі амаль усё да трэсачкі. Хутка заняўся дзень, ахінуўшы зямлю густым туманам, і хлопец вярнуўся ў хату толькі з маленькай вязачкай галля. Дзверы па-ранейшаму былі адчынены, але папрадухі з сярэбранымі прасніцамі зніклі. Толькі на падлозе, дзе яны сядзелі, ляжалі дзве доўгія залатыя ніткі.
Джон Вясёлае Сэрца кінуў галлё каля ачага, падняў залатыя ніткі і пачаў наладжваць скрыпку. I тут хлопец зразумеў, што праўду казаў сівы дзядок на кірмашы. He паспеў ён звязаць парваныя струны залатымі ніткамі, як струны зрабіліся што новыя. Зазіхацела і пачала пералівацца ўсімі колерамі вясёлкі некалі парэпаная скрыпка і на вачах зрабілася залатой. Джон Вясёлае Сэрца так узрадаваўся, што не заўважыў,
як узяў скрыпку ў рукі. He паспеў смычок дакрануцца да струн, як яны самі зайгралі тую самую вясёлую песню, якую спявалі ноччу папрадухі.
— Людзі кінуць працаваць, як пачуюць гэтую песню,— сказаў сам сабе Джон Вясёлае Сэрца і пайшоў са скрыпкай па даліне.
Музыка палілася над далінай, і людзі пачулі яе. I здарылася тое, чаго ніколі не бывала ў Даліне Змрочнай Пані: мужчыны кінулі капаць, а жанчыны — чысціць і скрэбці. He працавалі і малыя дзеці. Усе замерлі на сваіх месцах. Калі Джон Вясёлае Сэрца прыйшоў у замак, людзі пакідалі свае інструманты, перасталі збіваць масла і рабіць сыры. Заціхлі ткацкія станкі і прасніцы. Застыла прасніца і ў руках Змрочнай Пані.
Джон Вясёлае Сэрца ішоў па пакоях замка і іграў. Так ён дайшоў да лесвіцы, якая вяла на вежу. Калі ён апынуўся каля Змрочнай Пані, тая кінула на падлогу сваю прасніцу і пайшла ў скокі. За ёй пайшлі ў скокі ўсе служанкі. Сама Змрочная Пані зноў зрабілася маладой. 3 вачэй знікла Tyra, а ў валасах — сівізна. Дзяўчаты прынеслі ёй бела-пунсовую ў палосы сукенку, якую яна насіла ў маладосці, і Змрочная Пані ператварылася ў Пані Без Клапот. Залатыя валасы яе рассыпаліся па плячах, смехам
заіскрыліся вочы, а шчокі зарумяніліся, як летнія ружы.
Святкавала ўся даліна. Густы туман паплыў за ўзгоркі, і на блакітным небасхіле засвяціла сонейка. На замкавым двары забіла фантанам чыстая крыніца. 3 усходу прыляцеў белы сокал з залатым пярсцёнкам у дзюбе і надзеў яго на палец гаспадыні замка. Волат разарваў вяроўку, скінуў з плячэй кош з пяском, лёг на сонцы і заснуў. Гэтай ноччу на ўзгорках танцавалі феі, a начныя папрадухі з сярэбранымі прасніцамі .сядзелі ў кожнай хаце.
I тады ўсе пачалі хваліць Джона Вясёлае Сэрца і яго скрыпку. Калі чуткі пра чароўную ігру дайшлі да караля, ён загадаў разбурыць жалезную браму, пусціў дадому салдата, а Джона Вясёлае Сэрца абвясціў сваім першым скрыпачом. Гэта была самая высокая пасада ў каралеўстве.
Як толькі родныя і суседзі Джона Вясёлае Сэрца даведаліся, якую славу прынесла яму скрыпка, яны ўсе як адзін — старыя і малыя — узяліся за скрыпкі. Але кажуць, што ніхто з іх так і не навучыўся іграць ніводнай песні, акрамя маці Джона Вясёлае Сэрца.
Чарлз Дзікенс
ЧАРАДЗЕЙНАЯ КОСТАЧКА
ылі калісьці кароль і каралева. Ён быў самы мужны на свеце мужчына, а яна — самая прыгожая на свеце жанчына. Кароль гэты служыў у канторы, а каралева была дачка вясковага лекара.
Было ў караля з каралевай дзевятнаццаць дзяцей. Самай старэйшай споўнілася сем гадоў, самаму меншаму — сем месяцаў. Семнаццаць з іх няньчылі немаўлятку, a Алісія, якой мінула сем гадоў, клапацілася пра ўсіх васемнаццаць.
Тут і пачынаецца наша казка.
Аднойчы раніцай па дарозе ў кантору кароль завітаў у рыбную краму купіць паўтара фунта добрага ласося. Каралева прасіла адразу прыслаць рыбу дадому. Крамнік містэр Піклс спытаў:
— Можа, яшчэ што-небудзь трэба, сэр? — А падаўшы рыбу, сказаў: — Калі ласка, сэр. Заходзьце да нас. Усяго добрага!
Кароль ішоў на службу з цяжкім сэрцам і цяжкімі думкамі: калі ён яшчэ атрымае грошы, а яго малыя павырасталі са сваіх адзежынак.
He паспеў ён адысціся ад крамы, як яго дагнаў пасыльны містэра Піклса і спытаў:
— Сэр, вы не заўважылі ў нашай краме старой лэдзі?
— Якой старой лэдзі? — здзівіўся кароль.— Я там нікога не бачыў.
Ён і сапраўды не бачыў ніякай старой лэдзі, бо ў краме яна была для яго нябачнай. Заўважыў яе толькі пасыльны містэра Піклса. ,
Ды тут старая лэдзі сама падышла да караля шпаркімі крокамі. На ёй была сукенка з пералівістага шоўку дзівоснай прыгажосці. Ад сукенкі прыемна пахла сушанай лавандай.
—: Кароль Уоткінс I, калі не памыляюся? — спытала старая.
— Так,— адказаў кароль,— маё прозвішча Уоткінс.
— Вы бацька чароўнай прынцэсы Алісіі?
— Так, і яшчэ васемнаццаці мілых дзетак. .
— I цяпер ідзяце ў сваю кантору?
Тут каралю прыйшла ў галаву думка, што старая лэдзі, мабыць, чараўніца, бо адкуль яна ўсё гэта ведае?
— Вы не памыліліся,— адказала старая лэдзі на яго думкі.— Я добрая фея Грандмарына. Слухайце мяне ўважліва! Сёння, у час абеду, дайце прынцэсе Алісіі пакаштаваць ласося, якога вы толькі што купілі.
— Каб ёй толькі не пашкодзіла гэта рыба,— засумняваўся кароль.
Старая лэдзі так узлавалася на Уоткінса, што ён спалохаўся і пакорліва папрасіў прабачэння.
— Толькі і чуеш— «пашкодзіла—не пашкодзіла»,— з пагардай абуралася чараўніца.— He будзьце скнарай, Уоткінс. Скажыце лепш, што самі хочаце з’есці ўсяго ласося.
Кароль вінавата апусціў галаву і паабяцаў, што больш не будзе так гаварыць.
— Вось і добра,— палагаднела фея Грандмарына і дадала: — Калі чароўйая прынцэса Алісія пакаштуе ласося — а я ў гэтым не сумняваюся,— вы ўбачыце ў яе на талерцы 30
рыбную костачку. Загадайце 'дзяўчынцы ўзяць яе і церці, пакуль яна не пачне пералівацца, як перламутр. А потым накажыце, каб яна захоўвала костачку як мой падарунак.
— I гэта ўсё? — спытаў кароль.
— Майце вытрымку, сэр,— сурова ўпікнула яго фея Грандмарына.— He перабівайце чалавека, пакуль ён не сказаў усяго, што хоча сказаць. Але што з вас возьмеш — так робяць усе дарослыя.
Кароль зноў апусціў галаву і паабяцаў, што пастараецца быць больш стрыманым.
— Будзьце ласкавы, пастарайцеся,— сказала фея.— А яшчэ перадайце прынцэсе Алісіі ад мяне прывітанне і скажыце, што рыбная костачка — падарунак чарадзейны, які можна скарыстаць адзін толькі раз. Але ён прынясе ёй усё, што яна пажадае, праўда, калі пажадае ў НАЛЕЖНЫ ЧАС. Усё перадайце, каб нічога не забыліся.
Кароль нясмела спытаў:
— Mary я пацікавіцца ў вас, чаму толькі адзін раз? — I выклікаў гэтым страшэнны гнеў феі.
— Абрыдлі вы мне, сэр, сваімі «чаму»! — усклікнула яна і тупнула пры гэтым нагой.— Бач ты яго! Чаму гэта, чаму тое!.. А таму! Сэрца ад’елі мне гэтыя дарослыя сваімі пытаннямі!
Кароль вельмі спалохаўся, убачыўшы, як раз’юшылася старая лэдзі. Ён пашкадаваў, што пакрыўдзіў яе, і паабяцаў, што ніколі больш не будзе задаваць недарэчныя пытанні.
— Калі ласка, сэр! — сказала фея.— Byfly вам вельмі ўдзячная!
3 гэтымі словамі яна знікла, а кароль пайшоў на службу. Там ён нешта пісаў, перапісваў, зноў пісаў, а калі настаў час абедаць, пайшоў дадому.
За абедам ён, як і загадала фея, даў прынцэсе Алісіі пакаштаваць ласося. I калі дзяўчынка з’ела кавалачак рыбы, кароль убачыў у яе на талерцы костачку. Тады ён перадаў слова ў слова ўсё, што сказала фея. Прынцэса Алісія ўзяла костачку і церла яе датуль, пакуль тая не пачала пералівацца, як перламутр,
А назаўтра раніцай не паднялася з ложка каралева. Яна толькі войкнула:
— Ой, божа, галава!
I страціла прытомнасць.
Прынцэса Алісія, якая ў гэту хвіліну зазірнула ў пакой, каб даведацца, калі яны будуць снедаць, вельмі занепакоілася, убачыўшы, у якім стане яе каралеўская вялікасць, і званочкам паклікала пакаёўку Пегі. Але тут яна ўспомніла, дзе стаіць бутэлечка з нюхальнай соллю, узлезла на крэс-
ла, дастала соль і дала каралеве панюхаць. Потым прынесла вады і папырскала маці лоб. I калі неўзабаве прыйшла старая добрая пакаёўка, дык толькі пахваліла маленькую прынцзсу:
— Якая ты спрытная! У мяне, бадай, лепш бы і не атрымалася.
Каралева хварэла доўга і цяжка. I прынцэса Алісія даглядала семнаццаць юных прынцаў і прынцэс, спавівала і забаўляла васемнаццатага, самага меншага, варыла есці, прыбірала ў хаце. Адным словам, працавала ад відна да відна, і ўсё гарэла ў яе руках. Прыслугі ў іх было няшмат, і вось чаму: па-першае, кароль быў не надта багаты на грошы; па-другое, павысіць заробак у канторы, дзе ён працаваў, не збіраліся; a па-трэцяе, да таго заробку было яшчэ так далёка, што ён здаваўся недасягальным і маленькім, як зоркі на небе.
Але дзе ж была чарадзейная рыбная костачка раніцай, калі захварэла каралева? У кішэні прынцэсы Алісіі! I прынцэса ўжо хацела выкарыстаць яе, каб выратаваць каралеву, але ўспомніла пра нюхальную соль і перадумала.
ІІасля таго як каралева ачуняла і задрамала, Алісія заспяшалася наверх, каб расказаць пра сваю найвялікшую тайну самай лепшай сяброўцы — герцагіні. Усе думалі,
2 Зак. 2176
33
што гэта лялька, але на самай справе гэта была герцагіня, хоць ніхто, апрача прынцэсы, не здагадваўся пра тое.
А найвялікшая тайна прынцэсы Алісіі была пра чарадзейную рыбную костачку. Дзяўчынка ўкленчыла каля ложка, на якім ляжала апранутая ў сукенку герцагіня, і шэптам расказала ёй пра сваю тайну. Герцагіня ўсміхнулася і паківала галавой. Людзі думалі, што яна ніколі не ўсміхаецца і не ківае галавой, але герцагіня часта рабіла і тое, і другое, хоць ніхто, апрача прынцэсы, не ведаў пра гэта.
Пашаптаўшыся з сяброўкай, прынцэса Алісія збегла па лесвіцы ўніз, каб заняць сваё месца каля хворай каралевы. Праўда, вечарамі з ёю сядзеў і кароль. Седзячы каля ложка, ён сярдзіта паглядаў на дачку і думаў сам сабе, чаму яна не скарыстае чарадзейную рыбную костачку. I кожны раз, калі Алісія заўважала бацькаў дапытлівы позірк, яна бегла наверх, зноў расказвала герцагіні пра сваю тайну і звычайна дадавала:
— Дарослыя ўпэўнены, што мы, дзеці, нічога не разумеем!
I герцагіня падміргвала ёй, хоць і лічылася самай прыстойнай герцагіняй на свеце.
— Алісія,— звярнуўся да дачкі кароль неяк увечары, калі яна прыйшла пажадаць яму добрай ночы.
— Слухаю, тата.
— Дзе твая чарадзейная костачка?
— У мяне ў кішэні.
— А я ўжо думаў, што ты згубіла яе,