Чарадзейнае дрэва
Чарльз Дыкенс, Фрэнсіс Браўн, Эндру Лэнг, Элеанора Фарджн, Дональд Бісет, Кэтлін Фойл, Памела Трэверс
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 127с.
Мінск 1980
Пасля вянчання добрая фея наладзіла вяселле, на якім адно толькі птушынага малака не хапала. Святочны каравай быў не абхапіць: аж сорак два ярды1. Яго прыгожа аздаблялі белыя атласныя стужкі, матавае срэбра і белыя лілеі.
Пасля таго як Грандмарына падняла тост за здароўе маладых, прынц падзякаваў ёй у адказ і ўсе госці пракрычалі «гіп-гіп-ура!», яна абвясціла каралю з каралевай, што з гэтага часу ім будуць плаціць заробак восем
1 Ярд — 91,44 сантыметра.
разоў у год, а ў высакосны — дык нават дзесяць. Потым фея павярнулася да прынца Хтосьці Ягамосьці і прынцэсы Алісіі і сказала:
— Mae вы даражэнькія! Будзе ў вас трыццаць пяць кучаравых дзяцей — семнаццаць сыноў і васемнаццаць дачок, усе здаровыя і прыгожыя. Яны ніколі не будуць хварэць на адзёр, а ад коклюшу пазбавяцца яшчэ да таго, як народзяцца.
Пачуўшы такія радасныя навіны, усе зноў закрычалі:
— Гіп-гіп! Ура!!!
Тады Грандмарына сказала:
— А цяпер толькі застаецца развітацца з рыбнай костачкай.
Яна ўзяла костачку з рук прынцэсы Алісіі і кінула яе. Костачка трапіла проста ў горла маленькага, але страшэнна брыдкага і злоснага мопса-кусакі і задушыла яго.
Эпдру Лэнг
ЯК ШАСЦЁРА
СЯБРОЎ ВАНДРАВАЛІ ПА БЕЛЫМ СВЕЦЕ
ыў калісьці на свеце кемлівы салдат. На вайне ён змагаўся смела і мужна, а як вайна скончылася, атрымаў салдат тры фартынгі1 і пайшоў куды вочы глядзяць.
— Тры фартынгі ў кішэні,— сказаў салдат сам сабе,— гэта не грошы. Ды нічога. Вось толькі знайду надзейных сяброў, і сам Кароль аддасць мне ўсё сваё багацце.
Шпаркім крокам ён рушыў да лесу і сустрэў там чалавека, які ў яго на вачах выкарчаваў шэсць дрэў, быццам гэта
1 Фартынг — дробная англійская манета.
былі зусім не дрэвы, а саломінкі. Былы салдат сказаў асілку:
— Будзь маім сябрам, і давай разам вандраваць па свеце!
— Добра,— згадзіўся той,— але спачатку я занясу гэтую вязку галля маці.
I ён адным дрэвам перавязаў астатнія пяць, ускінуў іх на плечы і пайшоў. А калі вярнуўся, новыя сябры падаліся разам вандраваць па свеце.
Неўзабаве напаткалі яны паляўнічага. Той стаяў на адным калене, прыціскаў да пляча стрэльбу і некуды цэліўся. Былы салдат спытаў у яго:
— Слухай, паляўнічы, куды ты цэлішся?
Паляўнічы адказаў:
— За дзве мілі адсюль, на галінцы дуба, сядзіць муха. Вось я і хачу выбіць ёй левае вока.
— Хадзем разам з намі. Утрох нам будзе лягчэй вандраваць па белым свеце.
Паляўнічы згадзіўся, і яны пакрочылі далей.
Праз некаторы час прыйшлі яны да сямі ветракоў, крылы якіх круціліся даволі хутка, хоць не было нават слабага ветрыку і дрэвы стаялі нерухома. Былы салдат здзівіўся:
— Цікава, хто круціць гэтыя ветракі? Няма ж нават лёгкага ветрыку.
Сябры рушылі далей і праз дзве мілі ўбачылі чалавека. Той сядзеў на дрэве і, затуліўшы адну ноздру, дзьмуў у другуіо.
— Слухай, хлопча, куды ты дзьмеіл? — пытаецца салдат.
Чалавек адказвае:
— За дзве мілі адсюль стаіць сем ветракоў. Вось я і дзьму на іх, каб яны круціліся.
— Хадзем разам з намі,— прапанаваў былы салдат,— учатырох нам будзе лягчэй вандраваць па белым свеце.
Чалавек-вецер злез з дрэва і пайшоў разам з новымі сябрамі. Неўзабаве яны ўбачылі чалавека на адной назе: другую ён адшпіліў і паклаў побач. Салдат пытаецца:
— Хто ты такі, чалавеча?
— Бягун,— адказвае незнаёмец.— А каб не бегчы занадта хутка, я адшпіліў адну нагу, бо з дзвюма бягу хутчэй, чым птушка ляціць.
— Хадзем разам з намі,— запрасіў яго салдат,— упяцёх нам будзе лягчэй вандраваць па белым свеце.
Бягун таксама далучыўся да сяброў. А праз некаторы час яны напаткалі чалавека ў невялікім капелюшы, які быў ссунуты ў яго на адно вуха.
— Чаго ты ссунуў капялюш на адно ву-
ха? — выгукнуў былы салдат.— Ты ж падобны на вар’ята!
— Так трэба,— растлумачыў незнаёмы,—• бо калі б я надзеў яго як мае быць, дык зямлю ахапіў бы такі мароз, што нават птушкі замерзлі б у небе і камянямі пападалі ўніз.
— Хадзем разам з намі,— прапанаваў яму салдат,— ушасцёх нам будзе лягчэй вандраваць па белым свеце.
У хуткім часе шасцёра сяброў падышлі да горада, дзе жыў Кароль. Яго Вялікасць абвясціў: хто асмеліцца бегчы навыперадкі з яго дачкой і пераможа, той ажэніцца з ёй, а калі прайграе — дык пакладзе галаву на плаху.
Даведаўся пра гэта былы салдат і паведаміў Каралю, што прымае ўмовы, але за яго пабяжыць яго сябар. Кароль папярэдзіў салдата:
— Глядзі, ты рызыкуеш дзвюма галовамі — і сваёй, і сябра!
Перад спаборніцтвам дамовіліся: той, хто першы прынясе ваду з крыніцы, што знаходзіцца далёка за горадам, той і будзе пераможца.
Былы салдат прышпіліў бегуну другую нагу і падбадзёрыў яго:
— Пакажы свой спрыт і кемлівасць! Глядзі, каб мы перамаглі!
Потым бегуну далі адзін гладыш, Прынцэсе — другі, і яны сарваліся з месца, ажно пяткі заблішчалі. Каралеўская дачка адбеглася зусім недалёка, а бягун ужо знік з вачэй. Здавалася, толькі вецер прасвістаў. Прыбег ён да крыніцы, напоўніў гладыш вадою і пабег назад у горад. Але на паўдарозе яму раптам страшэнна захацелася спаць. Бягун паставіў гладыш на зямлю, лёг побач і моцна заснуў. А каб не спаць надта доўга, пад галаву паклаў не сваю світку, а конскі чэрап, што валяўся непадалёку.
Праз некаторы час да крыніцы прыбегла Прынцэса — для звычайнага чалавека яна бегала вельмі хутка,— зачэрпнула поўны гладыш вады і заспяшалася назад. Убачыўшы, што яе сапернік спіць як пшаніцу прадаўшы, дзяўчына ўзрадавалася і падумала: «Ну, цяпер ён у маіх руках». Выліла з гладыша бегуна ваду і пабегла далей.
He знасіць бы галавы ні салдату, ні яго сябру-бегуну, калі б, на іх шчасце, не стаяў на замкавай вежы паляўнічы і не ўбачыў усё гэта сваім пільным вокам.
«Ну, не,— падумаў ён сам сабе,— не пераможа нас каралеўская дачка». I зарадзіўшы стрэльбу, пацэліў так трапна, што выбіў конскі чэрап у бегуна з-пад галавы, а бягун застаўся цэлы і здаровы. Стрэл разбудзіў яго, ён падхапіўся на ногі і ўбачыў, што гла-
дыш пусты, а Прынцэса ўжо далёка наперадзе. Але чалавек гэты не надта адчайваўся, а вярнуўся назад да крыніцы, зноў напоўніў гладыш вадою і прыбег у горад на дзесяць мінут раней за каралеўскую дачку.
— Гэта было мне што плюнуць,— растлумачыў ён усім,— я ж прышпіліў другую nary і бег на абедзвюх.
Кароль страшэнна ўзлаваўся, калі даведаўся пра ўсё гэта. А яго дачка — і гава• рыць не трэба: цяпер яна вымушана будзе пайсці замуж за нейкага простага былога салдата. I пачалі яны з Каралём меркаваць, як збавіць са свету салдата і яго сяброў.
— Я прыдумаў! — пасля доўгіх роздумаў усклікнуў Кароль.— Так што не хвалюйся, дачушка, яны па цябе ’не прыйдуць.
А сябрам паабяцаў:
— Ну, цяпер будзе вам ад мяне і чарка, і скварка.— I павёў іх у пакой з жалезнай падлогай, жалезнымі дзвярамі і жалезнымі кратамі на вокнах.
Пасярод пакоя стаяў вялікі стол. Чаго толькі на ім не было! Як кажуць, і варанае, і смажанае!
— Заходзьце і будзьце як дома,— запрасіў Кароль сяброў, і не паспелі яны ўвайсці, як ён зачыніў за імі дзверы на завалу.
Потым Кароль паклікаў кухара і загадаў яму раскласці вялікі агонь, пакуль дзверы
не распаляцца дачырвана. Кухар так і зрабіў, і хутка, седзячы за сталом, сябры адчулі, што нешта надта горача. Спачатку яны падумалі, што гэта ад добрай чаркі. Але калі гарачыня зрабілася невыносная і сябры захацелі выйсці з пакоя, яны ўбачылі, што дзверы і вокны наглуха зачынены, і здагадаліся, што гэта справа рук Караля. Ён хоча іх спапяліць!
— Але ж яму гэта не ўдасца,— запэўніў сваіх сяброў чалавек у капелюшы, ссунутым на адно вуха.— Я нашлю сюды такі мароз, што агонь адступіцца і пагасне.
Ён надзеў капялюш як трэба, і ў пакоі затрашчаў такі мароз, што аж ежа на талерках замерзла. Гарачыні як і не было.
Мінула некалькі гадзін. Кароль ужо не сумняваўся, што яго госці задыхнуліся ад спякоты. А каб упэўніцца, адчыніў дзверы і ўвайшоў у пакой.
А там... А там стаялі ўсе шасцёра — цэлыя і здаровыя. Яны падзякавалі Каралю, што той адчыніў іх, бо яны зусім акалелі і няблага было б пагрэцца.
Тады Кароль пайшоў да кухара і пачаў бэсціць яго апошнімі словамі за тое, што не выканаў загад. Але кухар запярэчыў:
— Гэта не так, Ваша Вялікасць! Паглядзіце, як тут горача.
Кароль і сапраўды ўбачыў пад жалезным
пакоем вялікае полымя і зразумеў, што шасцёрку яму не так лёгка адолець. Ён зноў пачаў ламаць галаву, як пазбавіцца ад няпрошаных гасцей. Думаў ён, думаў і нарэшце паклікаў да сябе салдата.
— Адмоўся ад мае дачкі, і я дам табе золата, колькі твая душа пажадае,— прапанаваў яму Кароль.
— Добра, Ваша Вялікасць,— згадзіўся салдат.— Дайце мне столькі золата, колькі зможа падняць мой сябар, і я адмоўлюся ад Прынцэсы.
Узрадаваўся Кароль, а салдат і кажа:
— Я прыйду па золата роўна праз два тыдні.
He марнуючы часу, салдат наняў усіх шаўцоў каралеўства і загадаў ім пашыць мех. Чатырнаццаць дзен і начэй шаўцы не выпускалі з рук іголкі, а калі мяшок быў гатовы, салдат узяў яго і даў асілку, які калісьці карчаваў дрэвы, і яны разам пайшлі да Караля.
Убачыўшы іх, Кароль здзівіўся:
— Гэта ж трэба—прывалачы такі мех! He мех, а мяшышча!
Але Яго Каралеўская Вялікасць не толькі здзівіўся, але і спалохаўся, прыкінуўшы, колькі золата ўлезе ў гэткую прорву.
Аднак слова дадзена, і шаснаццаць асілкаў з каралеўскай раці прынеслі па яго за-
гаду дзве з паловай сотні фунтаў золата. Сябар салдата падняў гэтае золата адной рукой, кінуў у мех і спытаў:
— Чаму. вы гэтак мала прынеслі? Яно ж ледзь дно закрыла!
Кароль зноў паслаў сваіх людзей па золата, потым яшчэД яшчэ. Асілак пакідаў і гзтае золата ў мех, але напоўніў яго толькі напалову.
— Нясіце яшчэ,— загадаў ён,— такой дробяззю мяшок не напоўніш.
Тады падагналі яму сем тысяч вазоў — усё астатняе золата каралеўства. Асілак і яго закінуў у мех і сказаў:
— Ну, а цяпер давайце ўсё, што ёсць, абы мяшок быў поўны.
Ён пачаў кідаць у мех авечкі і рознае іншае дабро. Але калі і пасля гэтага мех застаўся няпоўны, асілак махнуў рукой:
— Яшчэ і лепш, няпоўны мех лягчэй завязаць.
3 гэтымі словамі ён завязаў мех, узваліў яго на плечы і рушыў да сяброў.
Убачыўшы, як адзін чалавек панёс усё багацце каралеўства, Яго Вялікасць вельмі ўзлаваўся і загадаў сваёй конніцы дагнаць шасцярых сяброў і арыштаваць асілка.
Неўзабаве коннікі Караля дагналі сяброў