Час збіраць косці
Віктар Казько
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 340с.
Мінск 2014
ВЫПУСК 57
Віктар Казько
ЧАС ЗБІРАЦЬ КОСЦІ
Аповесці
МІНСК, «КНІГАЗБОР», 2014
УДК 821.161.3-3
ББК 84(Бен)
K14
Біблгятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка». Выпуск 57. Заснаваная ў 2009 годзе.
Казько, В.
K14 Час збіраць косці : аповесці / Віктар Казько. Мінск : Кнігазбор, 2014. 340 с. (Бібліятэка Саюза беларускіх
пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка» ; вын. 57).
ISBN 978-985-7119-07-3.
У новую кнігу лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа Віктара Казько ўвайшлі аповесці «Час збіраць косці», «Прахожы», «1 пікога, хто ўбачыць мой страх». Лўтар запрашае чытачоў далучыцца да падарожжа пакручастымі сцежкамі чалавечае памяці, дзе будзённасць перагукаецца з трывожным сном, поўным прарочых і сімвалічных праяваў, заклікае прыслухацца да глыбокіх філасофскіх, месцамі містычных, а ў выніку заўсёды аптымістычных і жыццесцвярджальных думак і развагаў.
УДК 821.161.3-3
ББК 84(Бен)
ISBN 978-985-7119-07-3
© Казько В., 2014
© ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», 2014
© Афармленне. ПУП «Кнігазбор», 2014
I НІКОГА, XTO УБАЧЫЦЬ МОН СТРАХ Аповесць
Памяці Віктара Турава
I
Ашыр адыходзіў. Ён адчуў гэты свой адыход амаль яшчэ месяц назад. Пасля той непатрэбнай яму мітуслівай паездкі ў Крым. Увогуле ён павінен быў ехаць зусім у іншае месца, у Парыж. Але сталася, што яму было наканавана менавіта ў Крым, хоць ён так спадзяваўся, што паходзіць па Парыжы, а калі не паходзіць, то пасядзіць. На Манмартры, на набярэжнай еўрапейскай папялушкі Сены. Сустрэнецца з сябрамі, возьме з імі чарку якога-небудзь незвычайнага, экзатычнага пітва. Але галоўнае сябры.
Жывых іх заставалася ў свеце пяцьдзясят. А было ўсяго сто. Сто лепшых з лепшых у свеце за сто апошніх гадоў. Пяцьдзясят ужо адышлі. Пяцьдзесят стаялі ў чарзс на адыход. ЮНЕСКА вырашыла сабраць іх разам, паглядзець па іх і паказаць іншым. I яму асабіста, аднаму з усёй краіны, прыйшло запрашэнне ад ЮНЕСКА прыехаць у Парыж. Харчаванне, пражыццё за кошт ЮНЕСКА. Адно толькі дарога за дзяржаўны ці свой кошт.
А сваіх грошай у Ашыра кот наплакаў. I кот плакаў у яго хаце горкімі слязьмі: мышы ў халадзілыііку павесіліся. He заўсёды выпадала нават купіць «крамлёўскай» каўбасыкрывянкі. I калі заставаўся адзін, плакаў разам з катом яго гаспадар, дзівячыся, да чаго ж жывучы, важкі, нягледзячы на паўгалоднае існаванне, яго кот. Як цяжка тупае ён па пакоі. Калі пачынае дурэць, рассоўвае нават дываны. А ў апопші час кот дурэў усё часцей.
Скакаў на ложак у ногі гаспадару, імкліва прабягаў па яго целе, лёгенька, сарамліва пакусваў аголеную руку, зазіраў у вочы і саскокваў на падлогу. Прысядаў насупраць твару і не зводзіў з яго сваіх круглых бліскучых вачэй. Цяжар ката Ашыр адчуваў тады, калі кот ступаў па ім, мімаволі здзіўляўся: такі маленькі і такі важкі, адкуль толькі што бярэцца жывы, жывы. Жывое, жыццё не з лёгкіх.
Адчуванне кацінага цяжару не праходзіла доўга, пакуль кот не развітваўся з падзеяй, што гаспадар падымецца і дасць яму што-небудзь на зуб. Гаспадар жа ці стоена маўчаў, ці абнадзейваў ката:
Пацярпі, пацярпі ўжо трохі. Вось скора палучка. Атрымаю грошы, гюйдзем у магазін і купім. Купім крывянкі і ліверкі, малака і хлеба, і, дзе наша ні прападала, пачак кіці-кэта. I, калі любіць, дык каралеву, а красці, дык мільён. Мільён не грошы, і паўлітру возьмем.
Ён не прыбядняўся і не маніў кату, мо толькі трошкі, дзеля гумару і падняцця настрою. Чалавек ён быў завадпы, гумарны, натура шырокая, шмат шырэй за кішэню з грашыма. А атрымліваў ён штомесяц за сваю працу дзяржаўную міласціну трыццаць-сорак даляраў. Мала, канечне, а што паробіш, ён жа пе з АМАПа, дзе нават у сяржанта пад паўтары-дзве сотні даляраў. Ен з зусім іншай песні. Ен просты, як кажуць, здабытак народа. I што бабінаму ўнуку, што ўжо народу, тое і яму. Раней хоць тое-сёе набягала за ўсякія званні, адзнакі, але год назад пазбавілі і гэтага. I адзін з яго пароды, таксама песеннік і здабытак народа, калі пачуў тую навіну, атрымаў інфаркт і сканаў на месцы. Якраз наладзіўся да касы атрымаць грошы за тое, што ён яшчэ рухомы народны здабытак, а радыё яго папярэдзіла, сказала, каб не ішоў, бо яго чакае дуля. А наяўных грошай у здабытку было толькі на пачак запалак на месяц па дзве запалкі ў дзепь.
Калі Ашыр атрымаў тэлеграму ад ЮНЕСКА прысхаць у Парыж, у яго кішэні грошай было значна болып аж на цэлы бохан хлеба. Па колішнім, дзіцячым яшчэ яго вымярэнні заможнасць. У фашысцкім канцлагеры ён і не марыў аб тым, каб мець адразу цэлы бохан хлеба. Уга, дай яму тады
бохан хлеба, то сёння ён бы быў асілкам, палкоўнікам, а мо нават і генералам АМАПа. А так толькі Ашыр. У сваёй краіне пад чужым прозвішчам зваротам да паважанага чалавека ў Сярэдняй Азіі. А ён татарын, нязваны госць у сваёй краіне.
У свой час ён паехаў у тую Сярэднюю Азію як майстра, зноў жа таму, што быў у ліку сотні лешпых майстроў свету. Адзін з лепшых у сваёй краіне, праўда, тады яшчэ не пазначаны ЮНЕСКА, таму і не вельмі прызнаны афіцыйна на Радзіме, хаця ў сваім коле яго паважалі. Нездарма празвалі Майстрам. А ў Сярэдняй Азіі такіх, як ён, велічалі Ашырамі. I яго неаднойчы называлі там Ашырам. Свае ж хлопцы паслухалі і панеслі. I на Радзіму ён вярнуўся ўжо Ашырам. I для такога прозвішча меліся ўсе падставы. Было ў ім нешта такое, што дазваляла, а мо і вымушала падладжвацца пад таго, з кім вадзіў хаўрус, гіад усе расы і народы, быць прызнаным за свайго кожным, з кім ён браў чарку, сябраваў. I таму яго не раз абзывалі і жыдам пархатым, і чучмскам, і туркам.
3 Сярэдняй Азіі ён прывёз роўны і прыгожы загар. Сонца чамусьці таксама адзначыла яго, не апякала і не лушчыла скуру, ашчадна, як геніяльны скульптар, адшуквала і паказвала свету ўсё толькі лепшае, што закладзена ў чалавечай прыродзе татарскія ці кіргізскія шырокія скулы, нос невялічкім месячыкам з мусульманскага мінарэта. Светлыя валасы і сінія-сінія беларускія, магілёўскія вочы. Бо ён раз і назаўсёды быў усё ж беларусам, магілёўцам.
I свет прагнуў бачыць беларуса, магілёўца ў Парыжы. I Ашыр, Майстра, прагнуў паказацца свету. Бо лічыў, што варты гэтага. За крыху няпоўных яшчэ шэсцьдзясят гадоў жыцця і працы штодзённай, штохвіліннай, калі кожпая хвіліна паміранне і нараджэнне, ён заслужыў тое. Цапу сабе ёп ведаў. Мо нават не столькі сабе, колькі сваёй краіне. Беларусі, роднаму Магілёву. Беларусі, у якой адабрана нрава народам звацца, адабрана процьма яе славутых сыноў. Бог ведае іх імя. Усе яны Аілыры, майстры на чужыне. I ніводпага прарока ў сваёй роднай хаце. Пустэча, пустэча, пустэча.
I ў кішэні пустэча. Раней хоць капейкамі, медзякамі можна было пазвінець пазвінець дый наскрэбці на кухаль піва, а сёння тысячы рублёў падцірайся імі. Адно званне, як і яго шматлікія званні, шолах паперы на ветры. Горад перапоўнены грашыма. 3 будыпка ашчаднай касы яшчэ са старых часоў свеціцца капейка: капейка рубель беражэ. A ніхто не нагнецца і за пяцёркай, пяцідзясяткай. Гэтыя купюры ўжо выведзены з ужытку. Але дзе-нідзе трапляюцца на тратуарах, на ўзбочынах дарогі і сотні-двухсоткі. Толькі і перад імі ніхто не кланяецца. Дзвесце рублёў пачак запалак. Танней за паперу, піматкамі якой забіты пад’езды жылых дамоў: некага некуды выбіраюць, хтосьці рэферэндзіцца напоўніцу працуюць друкарні і смеццезборачныя машыны. Час смеціць і збіраць смецце. Дзяржаўнае дрэва страсае з сябе непатрэбную лістоту. У дворнікаў процьма работы.
Мо і яму перакваліфікавацца ў дворнікі? Узяцца за венік ды намесці некалькі кучаў грошай, мільярд ці колькі, каб хапіла дапнуцца да Парыжа. Але нешта ён не ведае дворнікаў, якія шпацыравалі б па Парыжах.
Ашыр адчуваў на сённяшні дзень усю крамольнасць нават думкі: паехаць у Парыж, куды яго выклікаюць, запрашаюць, дзе чакаюць. Але ў той жа час гонар не даваў яму спакою. Звычайны чалавечы гонар, які дазволіў яму стаць Ашырам і Майстрам, не адступаць нават перад уласным, здаецца, відавочным вар’яцтвам. Калі яно ахоплівае, падступае да цябе, не кідацца наўцёкі, а ісці яму насустрач. Першы і галоўны закон кожнага сапраўднага майстра і мастацтва: аддацца і зазірнуць у вочы свайму вар’яцтву. Паверыць яму. I вас будзе ўжо двое. Апроч гэтай дваістасці ў вас жа яшчэ і пара рук, дзве пары, дзве галавы. Праўда, абедзьве яны могуць закончыць свой век у вар’яцкім доме. Але Бог і любіць бажавільных. Тут трэба толькі ведаць, захоўваць мяжу, ісці, набліжацца, але не хапаць Бога за бараду.
I тут хто яго ведае, хто з пэўнасцю сёння можа гэта сказаць. Мо ў сваёй загнанасці, абражанасці і прыгнечанасці Ашыр крыху перабраў, бо даўно і ўсім вядома: «уннчнженне паче гордостн». I гэта «паче», здаецца, згуляла з ім сваю жа-
хлівую гульню. У сваім блюзнерстве, падпарадкоўваючыся першаму і галоўнаму закону забыўся на закон другі: ніколі і нічога не прасіць у «сшіьных мнра сего» самі дадуць.
На наступны дзень пасля атрымання запрашэння ЮНЕСКА ён прачнуўся надзвычай рана, хоць пачуваў сябе не вельмі. Балела галава. Учора ўсё ж добра перабраў. Спачатку трохі з сябрамі, потым з французскім паслом, які, дарэчы, сам давёз яму запрашэнне ЮНЕСКА, вырашыў пазнаёміцца з сусветнай славутасцю, потым, канечне, зноў з сябрамі. Была ж нагода, не да кожнага і не кожны дзень прыязджаюць французскія паслы, не кожны дзень і не абыкаго ўмольна просяць наведаць сталіцу свету.
Урэзалі добра. Увогуле, трэба сказаць, на колішнія рублікі і медзякі-капейкі рансй не пілі так, як пачалі піць сёння на тысячы і мільёны. Адно толькі звычай, завядзёнка засталіся старыя: як раней, так і сёння пе хапіла на закусь. Хаця гэта ён ужо нагаворвае, раней закусі было мора бляшанка кількі пад бутэльку знаходзілася заўсёды. Сёння ж толькі скарыначка хлеба і літаралыіа рукаў сарочкі ці пінжака. Але, трэба адзначыць асобна, у мінулы дзень была парушана і гэта завядзёнка: закусі было багата, як і гарэлкі. Гарэлку выпілі ўсю, а закусь яшчэ і засталася. I таму ў Ашыра было што ўзяць самому зрапку на зуб і даць кату. Вось толькі курыва скончылася. А без глытка дыму Ашыр дзень не пачынаў.
У попельніцы ляжалі адны недакуркі. Два з іх і ладныя, адзін лепшы за другі. Выбар быў нялёгкі: напалову толькі выкураная французскім паслом санраўдная гаванская цыгара і прыпаленая ды адразу прытушаная некім сваім амаль цэлая «Астра». Ашыр вагаўся нядоўга, перамагло піжонства: