Час збіраць косці
Віктар Казько
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 340с.
Мінск 2014
I не варта было нікому перадаваць і пераказваць. Гэта ж некаму толькі пакуты, вечныя пакуты. He трэба, каб чалавек зведаў усё гэта. 3 такога болю чалавек не здолыіы выйсці, застацца чалавекам, і ён, Майстра, па сваёй ахвоце сёння апускае ці падымае рукі, здаецца. Падымае ці апускае, але ўсё ж крыху спадзяецца на літасць пачварнага, нерамогшага яго часу. У гэтым жыцці ў яго засталася яшчэ адна няспраўленая работа. I ён будзе не ён, калі не споўніць яе.
Гэта Майстра ўспомніў пра смокінг. Яго пашылі ўжо і прынеслі яму ў бальніцу. Бліскучы і чорны ён вісеў перад ім на крэсле каля ложка. Мо гэты смокінг і зводзіў яго ў чарнату, але ён жа і вяртаў з нябыту, бо Майстру ўвесь час так карцела ўстаць з ложка і апрануць яго. I легчы зноў у ложак, застыць, знерухомсць у ім назаўсёды. Але так проста сатварыць гэта апошняе дзеянне ў сваім жыцці: апрануць, легчы, знерухомець гэта было зусім не ў яго натуры. I ён маніў сабе, калі казаў, што ўсё ў ім выгарала, патухла і пайшло прахам. Ён столькі прытвараўся і іграў у жыцці, што падсвядома ўжо недзе прагнуў адрэжысіраваць, паставіць на агляд усім і сваю ўласную смерць, і яго натура, відавочна, была мацней за яго смерць. I на бальнічным ложку, канаючы, ён не адыходзіў, а працягваў тварыць апошняе дзеянне сваёй уласнай жыццёвай драмы. Смяротнай драмы, дзе ўсё ж рэжысёрам застаецца не смерць, а ён сам, Майстра, бо што разумсе гэта смерць у мастацтве. Набіць руку на вырабе табурэтак, на аднастайнасці рамізніцтва гэта зусім не значыць стаць Майстрам, Ашырам нават не станеш у сваёй айчыне. Чаго-чаго, а ашыраў у ёй хапае. Кожны другі наверсе і ўпізс Апіыр, татарын ці цыган у сваёй айчыне, з заемным словам, з падробнай гаворкай і непадробным нахабствам самаўпэўненай пасрэднасці. А непадробных, сапраўдных толькі адзіпкі на мільёны. I ім нельга марнаваць час нават тады, калі ля ног іх стаіць кашчавая са сваёй саржавелай касой. Пачакае, пакуль Майстра справіць сваю работу, і прыме яго.
А зараз у Майстра рэпетыцыя. Боль адпусціў яго, пэўна, як адпускае, падманліва адыходзіць ад чалавека ў яго
апошнюю хвіліну, даруе яму хвіліну па роздум і вечнае ўжо супакаенне. Толькі Майстра вырашыў патраціць яе на зусім іншае. Да яго якраз прыйшоў наведвальнік, сябра і памочнік, якому ён мог даверыцца. Увогуле трэба сказаць, наведвальнікі, адведнікі ішлі да яго бясконцай плынню. Сябры паглядзець на яго апошні раз і нешта прачулае і добрае мовіць яму на развітанне, ворагі каб на свае вочы дасведчыцца, убачыць, піто яго ўжо не існуе, ён даў дуба. I зноў жа, трэба адзначыць, ворагі рабіліся яму сябрамі. Майстра рад быў іх бачыць, бо яны былі шчырымі, сябры ж трапляліся ўсякія.
Людзі ішлі, неслі курыва, ежу, прысмакі, а часам і гарэліцу. I з тым-сім ён браў па кроплі, сабе для прыліку, сардэчнаму чалавеку шклянку напоўніцу. He шкадаваў ні пітва, ні закусі. I ніколі пры жыцці ён пе раскашаваў так, не меў столькі адразу пітва і закусі. Лказваецца, паміраць не так ужо і блага, весялей, лепей, чымсьці жыць. Вссялей, лепей, чым там, па волі. Вось толькі непярэліўкі, не здолеў ён ужо піць і есці. Маленькай лыжачкі маннай кашы хапала яму на цэлы дзень, і тую маленькую лыжачку даводзілася запіхваць у сябе. Толькі курыў ён па-ранейшаму, цыгарэтай, дымам жыў. I агеньчык прыпаленай цыгарэты сведчыў, што ён яшчэ жывы. 3 цыгарэтай яму не так маркотна было сустракаць і праводзіць адведнікаў, сяброў і ворагаў.
Зараз да яго прыйшоў сябра і паплечнік. Як ведаў, патрапіў у гадзіну прасвятлення.
Адвярніся і стой, ледзь не на парозе загадаў яму Майстра. Заплюшчы вочы.
Порстка ўсхапіўся з ложка і, пакуль сябра ў недаўменні стаяў плячыма да яго, хуценька пачаў апранаць смокінг. Майстра ўсё ж пераацаніў свае сілы. Смокінг ніяк не хацеў налазіць. Цела азызла, аплыло, набрьшялае перадсмяротнай ужо вадой, жывот уздуўся гарбузом. 3 вады чалавск прыходзіць, з вадой і адыходзіць, ужо трохі роспачна думаў ён. Яго цела, яго рукі не падпарадкаваліся яму, але ўсё ж ёп справіўся з новым, нязвыклым яму адзеннсм.
Паварочвайся, можна, глядзі, зноў гукнуў Майстра сябру ў парозе.
Той адплюшчыў вочы, павярнуўся і з простае душы шчыра войкнуў:
Ну, чысты вярблюд, Ашыр.
А ты быў бегемотам і застаўся ім... Ашыр...
Сябра ўцяміў, піто ляпнуў нешта не тое, не падумаўшы, пачаў апраўдвацца:
Да твару, да твару, да твару... Так далёка ад Парыжа, a ўмеюць жа шыць людзі. Нідзе не цісне?
Па плячы, сказаў Майстра. Ты што, сумняваешся?
Што па плячы у гэтым сумнення няма. А вось як па целе?
Калі па плячы, дык і па целе, хоць смокінг, хоць андарак, хоць шатландская спаднічка. I немцу, і беларусу, калі ён ад нараджэння не голы.
Гэта ўжо так, тут анатомія адна... Ну, Ашыр, ну, кароль. Скажу табе прама і ўсю праўду: ну, і прыгожы ж ты, кароль, таварыш, сгіадар і містэр. Уразіў, забіў.
Майстра задаволена заўсміхаўся:
Праз тры дні юбілей, не забыўся? Каб быў як штык. У меру п’яны, няголены і галодны, як сабака.
Які юбілей, пра што ты гаворыш?..
Сябра пачаў нешта мармытаць, панёс такую лухту, што вушы вялі. Накшталт таго, што ён, Майстра, вельмі і вельмі хворы, а юбілей такое напружанне, не кожны здаровы чалавек здольны яго вытрымаць. Вось калі ачуняе, паправіцца, тады можна і пачынаць гулянку на тыдзень ці два запар. I ў такім сэнсе сябра гаварыў доўга, хоць і не вельмі пераканаўча. Майстра бачыў усе белыя ніткі, чуў недагаворанае, алс не хацсў гэтага ні чуць, ні бачыць. Ён ведаў усё. Ён ужо не паправіцца болып і не выйдзе з бальніцы сваімі нагамі. Адсюль яго панясуць нагамі наперад. Дзіўны, вельмі дзіўны звычай нагамі наперад. Дзіцячая гульня, жыццёвая маііа і пасля смерці. Калектыўны, традыцыйна асвячоны падман рабіць выгляд, што і мёртвы нябожчык ходзіць сам, сам ідзе да сваёй магілы. Да чаго ж хлуслівая істота сама чалавечая існасць. I гэты хлусіць, як піша ці малюе, працягвае хлус-
ню. I ён сам, Майстра, падтаквае яму, згаджаецца з хлуснёй. Ён працягвае хлусіць і па смяротным ложы і будзе хлусіць нават у труне.
Хопіць, хопіць, сказаў Майстра. Ты заслужоны і я заслужоны, ты народны, і я народпы. Дык няўжо мы не заслужылі ў свайго народа раз у жыцці сказаць хаця б самім сабе праўду.
А ты думаеш, народ хоча праўды?
А чаго ж ён хоча?
Зрелнш н хлеба. Ты добра ведаеш, чаго хоча народ, бо сам таго ж хочаш. Хочаш жыць. Дык і жыві па сваёй праўдзе, толькі ў сабе, усярэдзіне. А вокладка павінна быць падманпаю, зазыўнаю. Гэта мо і ёсць жыццё. Прывіднае, каляровае, як буквар для першакласнікаў. Інакш, з голай праўдай, як і з вечна голай бабай, ніхто не пажадаў бы жыць. Дасціпней і прасцей з букваром, чым з Гегелем і Гогалем. Гэта добра ведае кожны ўсенародна абраны на ўсёй тэрыторыі СНД... Месіі...
Грышкі Распуціны. Канакрады і хлысты?
Гэта для нас з табой зразумела Грышкі Распуціны, канакрады і хлысты. А для некага і івмат, скажу табе, для каго Месіі. 3 букваром пад пахаю і «Краткнм курсом нсторнн» ў сэрцы так зручна і лёгка крочыць, нікуды пс збочваіочы, у светлую будучыню. Куды цяжэй з глыбінь стагоддзяў несці крывавую праўду і памяць Пагоні.
Пераканаў, сказаў Майстра. Пераканаў. Ндушне на смерть прнветствуют тебя, Цезарь. Толькі юбілей усё роўна будзе. Папраўдзе. Будзем жа з усмешкай развітвацца са сваім мінулым, як рабілі гэта разумныя грэкі, як робяць гэта разумныя дзеці матухны Зямлі.
А ты з’ехаў з глузду... хацеў яшчэ нешта дадаць сябра, але Майстра не дазволіў:
Хопіць, увайшоў у глузд, увабраўся ў розум. 3 юбілеем ці маімі хаўтурамі, як хочаш, так і лічы, усё вырашана. Каб праз тры дні быў як штык. А цяпер прэч, бяры прас і гладзь білеты на аўтобус.
Гладзь білеты, пакрыўдзіўся сябра. Пакуль ты тут ляжыш і капаеш, свет рухаецца наперад.
I далёка ўжо дапяў? спытаў Майстра. Яіпчэ людзі нешта ядуць на гэтым свеце ці ўжо, як цыганскія коні, адвыклі? Па чым новы опіум для народа буханка хлеба?
Расце, вечарам даражэй, чым зранку, адказаў сябра. Хутка адвыкнем і ад хлеба, будзем сыціцца ім упрыглядку. Толькі і мы не такія дурні. He стаім на месцы. Я ўдасканаліў працэс і метады бясплатнага праезду ў гарадскім транспарце.
Сябра замоўк, пэўна, чакаў, як адгукнецца на гэтыя яго словы Майстра. Але той маўчаў. I сябра працягваў:
Ты ведаеш, білеты сёння мала гладзіць прасам. Кантралёры пайшлі ілто гады балотныя, празорлівыя. Але калі білецік перад тым, як гладзіць, яшчэ і падкрухмаліць, ніводная зараза не адрозніць ад новенькага.
Во як, Майстра быў сапраўды здзіўлены. Во гэта ўжо штукары дык штукары. Перад такой вынаходлівасцю мне з маімі здолыласцямі сапраўды толькі застаецца: здацца, легчы і памерці. Але... пачакай, пачакай, каб другі раз выкарыстаць білет, трэба ўсё ж набыць яго і выкарыстаць першы раз.
У яблычка, пагадзіўся з ім сябра. Тут таксама свая тэхналогія і метода. Адзін купляе, выкарыстаў выкідвае. А другі ходзіць па аўтобусных прыпынках і збірае. Толькі канкурэнцыя вялікая. Але нічога не паробіш рынак, рыпак і адпаведна рыначныя адносіны. Могуць і морду набіць. Хочаш жыць умей круціцца, будзь прадпрымалыіым.
I багата ў горадзе сёння такіх новых бсларусаў бізнесменаў, прадпрымальнікаў?
Лічы сам. Я дык мяркую, палавіна. Палова едзе ў новае жыццё па білетах, а другая палова, мо і большая, безбілетнікі, зайцы.
Я адмаўляюся, сказаў Майстра. Адмаўляюся.
Сябра ў запале яшчэ хацеў запярэчыць яму, але зірнуў на Майстра і ўбачыў, што ён сказаў гэта зусім не ў працяг іх мо трохі пуставатай гаворкі. Майстра стаяў плячыма да яго на фоне балыіічнага акна, набрынялага чырванню заходзячага сонца. Выразна сілуэтны ў чорпым смокінгу з белым шлякам сарочкі пад ім, сярод белі бальнічнай бялізны і такіх жа беззачэппых воку бальнічных сцен. У чырвоную
шыбіну шкраблася голая галінка гаполі, нібыта гладзіла і супакойвала тую распаленую крывавую шыбіну. А ў тым жа самым месцы, але з другога боку, з сярэдзіны, пагладжваў шкло мяккім дотыкам гіальцаў і Майстра. Сябра зразумеў, што ён павінен пакінуць яго. Але адчуванне, што гэта хвіліна, калі яны разам, мо апошняя, развіталыіая, вымушала марудзіць, шукаць нейкіх адпаведных слоў. А слоў тых не было, усе толькі звычайныя, абыходкавыя. Абыходкавыя як напачатку, так і ў канцы. Подлае, беднае на словы і шчырасць жыццё...