Час збіраць косці
Віктар Казько
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 340с.
Мінск 2014
I тут Майстра нечакана, нібы апёкшыся аб шыбіну, адхапіў ад яс руку, крута і рэзка павярнуўся тварам да сябра.
Пра ўсё з табой пагаварылі, сказаў ён, а пра самае галоўнае забыліся...
I сябра, здаецца, быў згодны з ім, кіўнуў галавой і змрочна мовіў:
Забыліся... Так заўжды бывае...
Дык як ён там? запытаў Майстра. Адчувае, шануе повага гаспадара?
Сумуе і плача, сказаў сябра. Заб’ецца пад ложак на цэлы дзень і не паказваецца. А ўначы вылезе і гілача. I ў рот нічога не бярэ...
Глядзі ты, з пяшчотай і сумам у голасе сказаў Майстра. Есць на свеце істота, якая плача і па мне...
Яны гаварылі пра ката, якога Майстра аддаў сябру перад тым, як легчы ў бальніцу, папрасіў дагледзець і не крыўдзіць, бо толіжі гэтага чалавека яго кот і прызнаваў, усіх астаткіх дзічыўся і пазбягаў. I пра ката Майстра ўзгадаў адразу, як толькі ўбачыў сябра. Але гаворку аб ім адкладваў і адкладваў мо, пэўна, і таму, што гэта гаворка, здавалася яму, будзе цікавай і прыемнай. А яна нечакана атрымалася горкай. I сябра, пэўпа, таму ж не завёў яе першы, ашчаджаў яго, далікатнічаў.
Ну вось што, сказаў Майстра. Так ужо і быць. Даручаю табе ката. Хай ён застанецца пры табе...
Дагаварыць Майстра не паспеў. Сябра, як стаяў сярод бальнічнай палаты, так і абваліўся на калені, працягнуў да яго сашчэпленыя далонь у далонь рукі:
He прымушай, не прымушай браць грэх і на без таго грэшную душу...
Які грэх? ашаломлена спытаў Майстра. Які грэх?
Вялікі, адказаў яму сябра. У мяне не было бацькі, а быў айчым. I я ведаю, што гэта будзе найвялікшы грэх на маёй душы...
Майстра ўсё яшчэ нічога не цяміў:
He бачу сувязі.... Ды падыміся ты з каленяў...
He магу, не магу. Таму загадзя прашу ў цябе прабачэння. He пракармлю, не пракармлю я твайго ката. I сябра заплакаў і на каленях папоўз да Майстра. Майстра, забыўшыся на сябе, на свой боль і знямогу, кінуўся да сябра. Ен зразумеў, адчуў, што боль і пакуты сябра куды больш жахлівыя і страшныя за яго. Такія прызнанні чалавеку лёгка не даюцца. Вось дзе яна, сяброўская шчырасць і чалавечая безвыходнасць і бездапаможпасць. Чалавек, хоць і таленавіты, разумны, дужы, а дайшоў ужо, як кажуць, да ручкі: ката, ката не здольны пракарміць. I гэта ўжо прыгавор. I перш-наперш прыгавор яму, Майстру. Бо ў гэтым прызнаюцца толькі тады, калі гэта далей не пойдзе ўжо, і таму, хто стаіць на краі магілы.
Да гэтага часу ён, Майстра, хоць і ўсведамляў, што больш не ачуняе, але не-не дый спадзяваўся, абнадзейваў сябе. Цяпер жа надзеі ўжо не было. Жыццё і бездапаможная пічырасць сябра пазбавілі яго ўсякай надзеі. Такі жорсткі і бязлітасны надыходзіў век. Век, калі сусед псрад суссдам замыкаў, браў на зашчэпку дзверы. Калі лешпы сябра ўмольна прасіў у душы свайго ж сябра, каб той, напрамілы Бог, абмінуў яго хату, не завітаў да яго ў госці, каб пазбавіцца вялікай ганьбы і пяславы: пуста, пуста ў хаце, няма ж анічога і на стол паставіць госцю. Кату няма чаго даць. Дажыліся, дажыліся браткі-беларусы.
Прабач мне, прабач, прытуліўся да яго пляча і плакаў, ужо не хаваючы слёз, сябра. Ты ж сам ведаеш, які надта ўжо ў цябе далікатны кот. Ты ж сам з ім мучыўся...
Лб гэтым Майстру можна было і не гаварыць. Пра свайго ката ён ведаў больш, чым пра сябе. Гэта была так званая
нарвежская чаротавая кошка, ды яшчэ з ненкім мусульманскім ці яўрэйскім ухілам, вывіхам. Сала ці што-небудзь з гіахам свініны кот адмаўляўся есці наадрэз, як адмаўляўся і шмат ад чаго іншага: якіх бы там ні было костак, кураціны, бульбы, хлеба, малака. Мышэй лавіў спраўна і па-кацінаму спрытна. Але есці іх не еў, доўга і смачна гуляў з напаўзадушанымі. Здавальняўся гульнёй з імі дзе-небудзь сярод грады на дачы ці ў пакоі там жа цягнуў мышку і клаў у ложак гаспадару. I цікаваў за ім з якога-небудзь патаемнага кута: з’есць ці не, ці даспадобы прыйдзецца тая мышка гаспадару. 3 удзячнасцю прыпадаў да ўсякіх замежных кіцікэтаў і айчынных вантробаў гавяды. Але дзе на гэтыя кіцікэты набярэшся грошай. А што да танных вантробаў, то на іх апошнім часам налегла ўся Беларусь, як некалі Савецкі Саюз на камбалу так налёг, што яна зрабілася пляскатай.
Некаторы час адзіным паратункам была каўбаса-крывянка. Але, пэўна, і яна прыелася, надакучыла ўжо кату. Ен толькі нюхаў яе і адразу адварочваў мысу, адыходзіў. I Майстра папікаў яго, угаворваў і пагражаў нават:
Жары, зараза замежная, жары, буржуй чортаў. Во, глядзі, я, наскрозь усюды заслужаны, аблаўрэачаны, народны здабытак, ем, аж за вушамі трашчыць, а ты...
Такія ўшчуванні дапамагалі не вельмі. I тады Майстра заціскаў ката між ног, адной рукой, каб не драпаўся, трымаў яму лапы, а другой запіхваў крывянку кату ў пашчу. Карміў, як нейкага дысідэнта, вязня, прымусова. Кот енчыў, плакаў натуральнымі слязьмі, хрыпеў, фурчэў, а ўсё ж вымуптаны быў, каб не задушыцца, каўтаць тое, што яму запіхваў у рот гаспадар. Але, здаралася, потым і помсціў гаспадару. Як апарапы кіпнем выхопліваўся з рук гаспадара. Хвост трубой і некалькі хуткіх прабежак па хаце. А потым падыходзіў да гаспадара, хвост зноў жа трубой і тулава гарбом, і кожная валасінка, што ў вожыка, паасобку, і голас брыдкібрыдкі гэта так ён лаяўся па-беларуску і на беларусаў. А аднойчы дык не вытрываў, так абурыўся, што знайшоў тое, што больш за ўсё гіатыхала гаспадаром чаравікі яго. I напрудзіў у кожны. Адпомсціў амаль піто па-чалавсчы.
Свіння ты, толькі і сказаў на гэта Майстра. Нічога горшага прыдумаць не мог. Лепш бы ў штаны мне, а яшчэ лепш сабе. У чалавека ж апошнія чаравікі.
I кот, нэўна, зразумеў яго. Зразумеў, што такое апошнія чаравікі сёння ў чалавека, зашыўся пад канапу, цэлы дзень не паказваўся. Толькі лыпаў адтуль вінаватымі зялёнымі вачыма. I болып не помсціў так гаспадару, хоць той час ад часу і працягваў карміць яго прымусова, жорстка і бязлітасна, як вязня, дысідэнта ў турме. I абодва яны пры гэтым горка плакалі. Майстра моўчкі ў душы абліваўся слязьмі, a кот уголас, хоць і ціхенька, умольна.
Але ж тыя слёзы, бачныя і нябачныя, былі і ачышчальпымі, выратавальнымі. Каціная бездапаможнасць і пакуты надавалі Майстру дужасці, моцы трымацца за жыццё і працягваць яго, змагацца за яго. He столькі для сябе, колькі для таго ж ката знаходзіць і выбіваць нейкую капейчыну. I радавацца, радавацца, калі ў каціным жыцці выпадала свята і той мог паласавацца ці то рыбінай, ці кіці-кэтам. Кот, клопаты аб ім былі для Майстра паратункам, той саломінкай, цыбулінкай, што вымушала яго рупіцца, пазбаўляцца прывіднага сну, у якім апошнім часам знаходзіліся амаль усе, каго ён ведаў.
У тым вяжучым сэрцы і галаву сне знаходзіўся і сябра Майстра. Гэтага чалавека трэба было ратаваць, ратаваць ад яго ж самога, бо ён ужо змірыўся са сваёй снуласцю. Ен здаўся. Мо заснуў канчаткова і таму абыякавы да жывой істоты, да таго ж ката, клопату аб ім, клопату аб чужым жыцці, што рвецца на яго ж вачах. Ён ужо не дбае, не думае і аб сабе. I толькі клопат аб чужым жыцці, аб некім болып няшчасным, чымсьці ён сам, здольны, пэўпа, яшчэ абудзіць яго. Такое, хоць і жывёлыіае, на мяжы інстынкту існаванне яшчэ здольна ўсё ж абудзіць чалавека.
Прабач мне і глядзі, слухай, даводзіў Майстру сябра. Наперадзе зіма, каб гэта ды на вясну, лета, то нічога страшнага. Чорт бы яго не ўзяў. Дзе б казюрку якую знайшоў, лісток, траўку пасмактаў, прызвычаіўся б мышэй есці. А зіма ж наперадзе. He толькі кату, а людзям зіма. Крывянка
ў Мінску знікла, ці такія чэргі... Пра лівсрку ўжо і не кажу, самому паласавацца не выпадае. I калі перавссці толькі на крывянку гэта, лічы, мінімальная наша беларуская зарплата...
Хопіць, сказаў Майстра, хопіць... Зіма наперадзе, зіма. Што ж рабіць пам з гэтым няшчасным катом?
He ведаю, братка, галавы не прыкладу, чалавеча. Хопіць сілы аднесці ў ветлячэбпіцу і ўсыпіць?
Ты што? адхіснуўся сябра ад Майстра. Грэх жа.
Вось і я з такім грэхам не магу. I сілы, дужасці не маю падняцца. Ты разумееш?
Як я цябе, братка, разумею...
Разумець мала. Трэба браць на сябе і адказпасць.
Якую адказнасць: забіць?
He, братка, не. Ты прасіў у мяне прабачэння. I я табе кажу, прабач мне, прабач: адказнасць, мне здаецца, застацца чалавекам хаця б у вачах ката. Бо большай адказнасці мы сёння на сябе ўскласці пяздолыіы, мо залічыцца, братка, мо якраз гэта і залічыцца... Цягні да вясны. Ты разумееш мянс?
Разумею, разумею, але...
Майстру заблажэла, ён пачаў хапатліва распранацца, ківаючы пры гэтым рукой, маўляў, ідзі, ідзі, я не хачу, каб ты бачыў мяне і запомніў у пакутах, і ўпаў на ложак, як толькі за сябрам зачыніліся дзверы, так да канца і не распрануўшыся, у смокінгу і з чырвонай, як застыглая кропля крыві, бабачкай на іпыі, з іранічпай усмешкай па вуснах ад усведамлення таго, што вось нарэшце ён дамогся, збылася мара, ён у смокінгу. Можа, застацца ў ім назаўсёды, пайсці ў ім далёка-далёка, дзе ніхто не здолее пакпіць з яго, распрануць яго. Толькі сам ён нікуды не пойдзе і не дасца, каб панеслі без яго, Майстра, на тое згоды. Хай носяць на руках іншых нябожчыкаў, згаворлівых і памяркоўных. Згаворлівых і памяркоўных, вунь колькі іх развялося, піто мышэй у свірне, усе на ўгрэўных кормных крэслах. А ён быў, ёсць і застанецца самім сабой.
I з юбілеем усё было вырашана. Вырашана даўно, загадзя. Псрад бальніцай япічэ. Адзінае, што ўмела яго дзяржава, на
што была здольная гэта праводзіць паказальныя юбілеі і такія ж гіаказальныя пахаванні. Па рангу, па рэгламенту: добрых юбіляраў і нябожчыкаў у добрыя труны, паганых у паганыя. I каб, не дай Бог, хто-нсбудзь ды не заняў чужую, не па яго чыну магілку.
I што самае жахлівае, самае мярзотнае гэтае раздзяленне па рангу і чыну нябожчыкаў ні ў кога не выклікала ніякіх нараканняў. Мёртвы клаўся ў сваю магілу, згодна яго прыжыццёвага статусу, а жывы, які не дарос да яго вышыні, ведаў, што ён ляжа ў болып сціплае і далёкае ад роднага чалавека месцейка. Так назаўсёды ўжо разлучаліся бацька з маткай, муж з жонкай, брат з братам. I на гэтым перш-наперш, пэўна, і трымалася сістэма. He на закрытых размеркавальніках гіры жыцці, як гэта заведзена гаварыць, а на прывілеях, асвячоных і прадпісаных уладамі, калі прыходзіла смерць, як сведчанне і перасцярога: не, нс ўсе роўныя і перад смерцю.