Час збіраць косці
Віктар Казько
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 340с.
Мінск 2014
Баляваць дык баляваць. I калі пачынаць, то зранку, мовіў ён. I ў тую ж хвіліну, як толькі пусціў першы дым, быў пакараны і вымушаны да новых каментарыяў: Что русскому здорово, то немцу смерть. Ен курыў заморскую пахкую цыгару, як айчынную гродзенскую «Астру» на поўны зацяг і ўвесь дым у сябе. У лёгкія. I таму ледзь не самлеў, хапіўшы на дармаўшчыну нашча салодкай замежпай атруты. Хацеў затушыць, выкінуць яе, але і ў такой дробязі
застаўся всрным сабе, сваёй натуры: пакутаваць, дык ужо да канца. Мужна, уяўляючы сябе недзе на Манмартры, пацягваў заморскую штучку, пакуль не прыпякло ў пальцы: не, нічога, пасаліўшы, і такое можна есці. I сытна ж накурыўся, ачамярэў на цэлы дзень. Але, не зважаючы на галавакружнае адурэнне, борздзенька падхапіўся і па сценцы патэпаў у ванную. Адтуль выйшаў свежы і бадзёры, паголены і ўмыты. Дастаў з іпафы лепшы свой выхадны касцюм. На пінжаку яшчэ з учарашпяга вечара віселі ўсе яго рэгаліі медзь, бронза, срэбра, мо і золата. Па п’янцы начапіў, калі ўсе ўжо разышліся. Медаль «За трудовую доблесть», ардэнок «Веселые ребята» «Знак почета», шматлікія лаўрэацкія значкі. Нічога сабе быў ікапастас і пазвоньваў весела: раздайся, гразь, г... плыве. Нічога, нічога... Але толькі немаведама якой краіны, як і немаведама да якой краіны належыць і ён сам. Ад бляску медалёў выліты Ашыр, татарын.
Майстра хапатліва, бы нехта падглядваў за ім і прыспешваў, пачаў здымаць узнагароды. Садраў з шыі і гальштук. «Во табс, паказаў люстэрку дулю. He насіў і насіць не буду, бацькаву дачку пазпаеце і ў андарачку». А начапіў ён усе гэтыя гіры таму, што сёння меўся сустрэцца з міністрам. Дамоўлепа было задоўга да атрымання запрашэння, дні тры назад. Трэба было неяк прыстройваць, уладкоўваць вучпяў. Іх, як на бяду, у Майстра было багата, і ўсе, лічы, па сённяшнім часе беспрытульнікі. Тое, што яны ўмелі, здолелі рабіць, было ўсім без патрэбы. I Майстра спадзяваўся выбіць у міністэрстве ім нейкую падачку. А заадно, калі ўжо так сышлося, і самому папрасіць, каб аплацілі дарогу да Парыжа і назад, далі мо нейкую камандзіроўку.
Прасіць за сябе было ганебна, і Майстра яшчэ на падыходах да міністэрства быў ужо добра заведзены, распалены, і таму не хацеў, але адчыніў дзверы кабінета міністра нагой. Пашкадаваў, што рана пачынае выплёхвацца, толькі было позна ўжо. А міністр як і не прыкмеціў яго дэмаршу. I гэта была дрэнная прыкмета. За свой век Майстра нагледзеўся і добра зведаў самых розных міпістраў, і не толькі міністраў.
I ведаў, калі чыноўнік з першых хвілін сустрэчы вельмі ўгодлівы, дабра не чакай. Угодлівасць заўсёды панярэднічае адмове. I Майстра яшчэ на парозе міністэрскага кабінета вырашыў, іпто будзе працягваць хаміць, каб хоць такім чынам ды абараніцца, доўга не насіць у сабе прыкрасць.
Да ўсяго ж, міністр гэты перад ім быў хлопчык. I колькі іх, хлопчыкаў, змянілася ў гэтым кабінеце. Былі хлопчыкі саноўныя, вяльможныя, былі інтэлігентныя, тактоўныя, з адчуваннем уласнай вартасці і годнасці. А гэты, апошні, быў вельмі ўгодлівы, як, дарэчы, і сама тая трохкапейкавая справа, якой ён служыў, якой служыў сам Майстра: некалі тры капейкі з рубля, што меліся на рахунку краіны, а цяпер і таго менш, добра, калі цэлая капейка. Адпаведна на гэту капейку ці палову яе і гонару: «По одежке протягпвай ножкн». Але Майстра добра ведаў пра міністра і іншае, яго знешняя ліслівасць толькі маска. Як, скажам, і ягоная мянушка Аіпыр. Міністр на пасаду прыйшоў з органаў. Ён сам неяк сказаў пра гэта Ашыру ў час іх яшчэ першай сустрэчы:
А мы сустракаліся з вамі і раней.
Дзе ж гэта мы маглі бачыцца раней?
У школе КДБ дзесяць гадоў назад, калі вы выступалі там.
Майстра адчуў сябе ніякавата, але ён схаваў гэтую ніякаватасць за думкамі, што мо гэта і лепш, калі чалавек прыйшоў на такую пасаду з органаў, мо больш будзе парадку і ў культуры. Чамусьці насуперак усяму ён апошнім часам, наглядаючы ўсеагульную разруху і бязладдзе, пачаў верыць у органы, мо хоць там што-небудзь больш-менш прыстойнае захавалася. Спадзяванкі-цацанкі.
Міністр выставіў непачатую бутэльку «Белавежскай», гукнуў сакратарцы, каб прынесла кавы і пячэння.
Чаму вы ўсе, чыноўнікі, так любіце гэту фарбаваную мярзоту, скрывіўся Ашыр. Хоць трошкі, ды чырвонымі жадаеце застацца?
Ды не, міністр, здаецца, ніколькі не пакрыўдзіўся. Гэта болып для маскоўскіх гасцей. Тыя канаюць па «Белавежскай» фірмовай.
- Дурні, сказаў Ашыр. Беленькая лепш.
I я так лічу. Есць і беленькая, мая ўласная, але толькі пачатая.
Давайце пачатую беленькую, амаль загадаў Ашыр.
Пад беленькую, уласнасць гаспадара кабінета, і пачалася іх гаворка. Добрая гаворка занятых справай мужчын. Міністр абяцаў Майстру што-небудзь прыдумаць, наскрэбці яго вучням, знайсці нейкі заказ ці ўладкаваць іх у якую-небудзь дзяржаўную багадзельню, дзе яны будуць атрымліваць такую-сякую капейку, каб не памерці з голаду, найперш, канечне, таленавітыя.
Натхнёны беленькай і лагоднасцю міністра Майстра палічыў, што прыспеў і яго час. Дастаў з кішэні і паклаў перад міністрам запрашэнне ЮНЕСКА.
Прелесть, прелесть, перайшоў на рускую мову міністр, прачытаўшы паперчыну, што Майстра палічыў нядобрым знакам. Міністр загаварыў на сваёй роднай мове. A гіа роднай мове чалавек часцей гаворыць, калі ён разгублены і шчыры ў сваіх пачуццях. Майстра не памыліўся, хаця міністр быў хоць да раны яго прыкладвай і вельмі красамоўны, і гаваркі.
Гонар, гонар усім нам. Амерыка даведалася пра Беларусь, дзякуючы Вользе Корбут, спорту, гімнастыцы. I наша вялікае і прыгожас мастацтва адчыніць нам дзверы ў свет...
Згодны, дайце паціснуць вам руку, перапыніў міністра Ашыр і порстка выкінуў руку, так порстка, што міністр аж адхіснуўся ад нечаканасці і рукі не падаў, нават схаваў яе за спіну. Ашыр засмяяўся.
Невялікія грошы, сказаў ён. Колькі там, тры ці чатыры сотні даляраў да Парыжа і столькі ж назад.
Міністр моўчкі напоўніў Майстру і сабе чаркі рэштай беленькай. I выпілі яны моўчкі. I толькі пасля гэтага міністр загаварыў:
- Рэферэндум, маць яго... брыдка вылаяўся ён. A тут яшчэ да ўсяго конкурс спевакоў «Залаты шлягер» у Віцебску, «Славянскі базар»... I праз месяц у цябс ж юбілей...
Вось давайце тыя гроіпы, што на юбілей, патрацім на дарогу ў Парыж.
He магу, амаль застагнаў міністр. Застагнаў так іпчыра, піто Майстра не сумняваўся: сапраўды, чалавек не можа. Час быў падымацца і развітвацца. Лле Майстра тую хвіліну ўпусціў, паддаўся па шчырасць міпістра і думаў аб тым, як яго супакоіць.
Слухай, слухай, нечакапа азваўся зноў міністр. Ну што табе той Парыж? Давай я лепш у Канатоп пашлю цябе.
Куды? здзівіўся Майстра.
Кінь, гэта я так жартую, замахаў на яго рукамі міністр. Канечне, не ў Канатоп жа. Фармірусцца брыгада ў Крым, у Ялту, нейкія пасядзелкі там. Я магу ўключыць цябе ў спіс. Дамовіліся? Лады. Паходзіш па Ялце, наведаеш магілу Максіма Багдановіча. Пап’еш сухога віна, хсрасу. Пакупаешся ў Чорным моры і па Радзіму. У Беларусь, па свой уласны юбілсй, прама за стол. Лады? Дамовіліся?
Лады, дамовіліся, хаваючы вочы, думаючы аб нечым сваім, сказаў Майстра.
Вось так ён апынуўся напярэдадні свайго шасцідзесяцігоддзя замест Парыжа ў Канатопе у Ялце і адразу па прыездзе туды паладзіўся ісці да магілы Багдановіча. Якраз гіра гэту магілу ён і думаў, калі развітваўся з міністрам: на самай справе, шэсцьдзясят гадоў, свет пабачыў, да чужых магіл пахадзіў, а да свайго, блізкага, роднага, так і не траніў, хоць і бываў, і не раз, у Крыме, у Ялце. Усё нсяк не вынадала і не хапала часу, хоць было яго процьма, ды ён працякаў між пальцаў, як пясок крымскага пляжа.
Вось там, пэўна, у Крыме, на марскім і горным скразняку, каля магілы Максіма Багдановіча, і пачаўся яго адыход, нейкае ціхае і непрыкметнае знікненне, растварэнне ў часе і прасторы. Але ў той час Майстра не ведаў і не думаў, піто гэта папраўдзе яго адыход, што менавіта так чалавек знікае, пакідае белы свет. Прыйшло толькі нейкае вялікае супакаенне і замілаванасць усім, што ён рабіў, што бачылі яго вочы. Л рабіць асабліва нічога не даводзілася. Было пімат сухога віна,
таго ж самага херасу. Наліваўся ім зрапку, захоўваючы ясную галаву і лёгкасць у целе. Напаўняў херасам прыхопленую з дому біклажку. Усе, з кім ён прыехаў сюды, беглі на нейкія пасяджэнні, нарады, секцыі, а ён тупаў у горы, падымаўся да магілы Максіма Багдановіча, цяжка дыхаючы, вымаўляў: Здароў быў, Максіме. Даставаў біклажку, крагііў херасам магілку: Усё кветкі ды кветкі, а вінца ніхто і не здагадаецца. Вінцо, гіраўда, дрэнь. Херас, адным словам. Але ты белы анёл, ты не піў. Толькі я ў гэта пе веру. Табе не херасу б зараз, а карчоўкі пашай, з дымком ядлоўцу яшчэ, з-пад прырэчнай вольхі ці ракіты і ракітавы, лазовы лісцік на закусь, а не гэты абрыдлы вінаград. Ды ты ўжо гірабач, карчоўкі няма, херас, херас...
I Майстра рабіў тры добрыя глыткі са сваёй біклажкі, так што кропля-другая не паспявала ў горла, кацілася па падбародку да кадыка. Ен хапатліва, пальцам правай рукі спыняў яе, заганяў у рот. Грэбліва прыглядаўся да гронкі вінаграду і адіпчыкваў тумановую шызую ягадку. Чужое віно, заморскі хмель не бралі яго.
Херас, херас, зноў паўтараў ён і надоўга заміраў над магілай, як стары арол на вяршыні суседняй гары. У паўсне ён чуў таго арла на восеньскім, але яшчэ ўгрэўным крымскім сонцы. Разам з арлом сыціўся сонцам і, здаецца, чуў слухаў далёкі падзямелыіы голас:
Вы, панове, пазіраецс далёка
У блеску сонца з велізарных плсч вародных.
Але святло крые шмат чаго ад вока Двём не бачыце Вы зорак пуцяводных. Загляніце жа, будзь ласка, Вы у студню: Ужо даўно яна счарпела і згнівае, Але дпо яс і ў почы і ў палудпю У вадзе люстранай зоры адбівае...
II
3 магілы Багдановіча на развітанне Майстра прыхапіў немаведама навошта маленькі чорны каменьчык, хоць да гэтага часу не ўпадаў па сувенірах, цураўся танных сантыментаў. Памяць гэта тое, што ў табе, ты сам. А тут не ўтрымаўся і слязу не ўтрымаў. Пацёгся рукой спачатку за прыгожым каменем, так званай крымскай «курачкай», а мо і «пеўнікам», з дзіркай пасярэдзіне. Адшліфаваныя чарнаморскай хваляй камяпі з дзіркай, згодна паданням, прыносілі шчасце. Іх было шмат на магіле Багдановіча, і Майстра мімаволі ўхапіўся за шчаслівы камепьчык. Але ў апошнюю хвіліну апамятаўся: што ж гэта ён робіць, рабуе магілу, крадзе шчасце ў нябожчыка.