Час збіраць косці
Віктар Казько
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 340с.
Мінск 2014
Тады ў Майстра яшчэ не было адказу ні на адно з гэтых пытанняў, і яму заставалася адно: валачы гэты воз і марнсць, гібець пад яго цяжарам, як гібелі яны ўсс трое над рэшткамі гарэлкі ў застоллі. Гарэлка раптам зрабілася зусім нясмачнаю. У іх не было слова ні пад яе, ні за сваё сяброўства. Слова знікла, нібы ў кожнага адняло мову. Самае галоўнае япы ўжо выказалі, а цяпер спахапіліся і саромеліся адзін аднаго. Саромеліся печаканай шчырасці, якая звяла на Hi-
што ўвесь іх баль, пазбавіла яго ўсякага сэнсу. Панраўдзе ж, навошта піць гарэлку, калі нішто па свеце цябе ўжо не хмеліць. Навошта любіць, вымагаць кахання, калі ў цябе на гэта не адгукаецца ніводная жылка.
Але заставаўся ятпчэ сорам. За аголснасць і бездапаможнасць душы. За тое, што яны нечакана для сябе так прылюдна скаламуцілі, згвалцілі свае душы. Пад гарэліцу дазволілі гэтым сваім душам, якой запознена, а якой заўчасна, распусціцца, расцвісці. А квецень атрымалася нечакана недатыкальна брыдкай, якую нельга паказваць людзям; не паказваць яе нікому і ча панюх, бо брыдота распаўзецца, як чарнобыльская радыяцыя паўзе па зямлі разам з жывёльным і чалавечым гноем і брудам. Адна толькі думка аб гэтым ужо сама па сабе атрутная. I самае жахлівае, што гэта думка сёння перадаецца ўжо і малым дзецям. I трое дарослых мужыкоў саромеліся той думкі. Услых яны больш не мовілі адзін аднаму ні слоўца, нібыта ўступілі ў змову маўчаць аб тым, што адбылося за іх сталом, да канца сваіх дзён.
I гэта абнадзейвала. Калі жывы яшчэ сорам, то застаецца і надзея перахварэць і вылечыцца, загаіць безнадзейнасць. Недарэмна ж на вёсцы спрадвеку і па сённяшні дзень ніхто са старых і разумпых людзей не пачне жаліцца на сваю ці сваіх дзяцей сур’ёзную хваробу. Будзе болып распавядаць, дзе ломіць і як страляе. Але аб тым, як баліць на самай справе, прамаўчыць.
Бо сорамна ж казаць, што ў цябе ці твайго дзіцяці пешта не так, як у іншых. Па-першае, гэта аднаму толькі Богу вядома: так ці не так. А па-другое, можна і сурочыць, наклікаць бяду і хваробу: не называй чорта ўслых, і ёп цябе не зачэпіць. А па-трэцяе, зноў жа сорампа. Сорамна і ўсё.
А вось хто ніколі не меў сораму і нічога не ведаў аб ім гэта сённяшняя ўлада і дзеці. Яны ў апошні час як памяняліся ролямі і месцамі. Улада, здаецца, здзяцінела, была бессаромна хлуслівай, а дзеці, як заўчасна састарэлі і зрабіліся такімі ж неспатыкальна праўдзівымі. Толькі праўда іх была жахлівай да жудасці.
Улада клялася, што кажа праўду свайму народу на кожным кроку і кожны дзень, пачынаючы зранку, і пад вечар ужо выракалася той праўды, з нязменнай шчырасцю пазіраючы ў вочы таму, хто паспеў паверыць і дажыць да вечара, уключыць зноў тэлевізар. Той тэлевізар хатні хлус лепш было не ўключаць, не глядзець і не слухаць. Што Майстра і рабіў не хапала нсрваў. Гэта ж за каго яго толькі лічылі, за каго прымалі, з быдлам так абыходзіцца, і то вельмі грэшна. Быдла ўсё ж болып трымаецца пастаянства, бо без гэтага ў яго ўвесь час будуць гарэць засцерагальнікі да страты інстынкту і поўнага адмаўлення вучэння Паўлава. Пашчасціла ўсё ж быдлу япо нічога не ведае аб гэтым вучэнні. А як быць чалавеку? Чалавеку адмаўлялі ў розуме, у яго здольнасці думаць. Адбываўся нейкі спірытычны сеанс з пасамі заклінальніка гадаў. 3 таго свету і навідавоку ўсяго свету выклікалі тых гадаў-нябожчыкаў і адразу ж хавалі іх зноў і запэўнівалі: не-не, не было гэтага, бо гэтага не магло быць ніколі. I адначасова адной рукой нешта давалі, абяцалі, a другой адразу ж выхоплівалі ўжо з адкрытага твайго рота, адбіралі і гумавай дубінкай білі па галаве да страты прытомнасці, да набыцця веры ў тое, што так і толькі так і трэба. Даводзілі да роспачы і вар’яцтва, страты сэнсу жыць далей.
Нішчымніцу, а часам і голад і холад яшчэ можна было трываць, у час вайны трывалі і перанеслі і не такое. Зводзілі і забівалі гіагарда і абраза, не хапала ні сілы, ні часу ўцірацца ад пляўкоў у твар, у вочы. Раней, здаецца, апошні злодзей і жабрак былі ў больпіым гонары і болыпай пашане, у іх усё ж бачылі чалавека. Цяпер жа, мяркуючы па ўсім, надыходзіў час, калі бачачы перад сабой чалавека, трэба было адразу пачынаць лаяцца і мацюгацца, пакуль ён не зарохкае ці не адмовіцца ад самога сябе.
I, падобна, гэтую непавагу да чалавека і чалавечага, хоць мо і падсвядома, але вельмі выразна адчулі і зразумелі першнаперш дзеці. Таму, як ні горка аб гэтым гаварыць, яны пачалі адмаўляцца ад жыцця. Пагарда і абраза да іх бацькоў адбіліся і на іх. Падымалася, прарастала атручанае, ачмуранае часам пакаленне, ці не прыгаворанае ўжо на пачатку жыц-
ця да свайго зыходу, жадаючы, як і Майстра, і тыя двое, з кім ён выпіваў, токар, прадпрымальнік хутчэй памерці.
Праз некалькі дзён пасля той іх застольнай сумнай гаворкі да Майстра завітала жонка токара, што рабіла настаўніцай у іпколе.
П’яце, сказала яна. Усё п’яце. Хопіць, дапіліся. Дзеці гінуць... Дзеці гінуць...
Дзе, дзс яны гінуць? азірнуўся Майстра, спрабуючы спыніць яе, перавесці гаворку на жарт. Нешта не відно нябожчыкаў.
У тым мо і жах, што не відно. Калі чалавек не бачыць перад сабой нябожчыка, то ён ужо сам на тым свеце.
Шчаслівы чалавек, амаль шчыра сказаў Майстра.
He жартуйце, тут вам не жартачкі, абсекла і гэтую яго шчырасць настаўніца. Калі свінню смаляць, ёй не да парасят. А тут якраз той выпадак, што і свінні, і парасятам прыпякае...
Высветлілася, што ў школе трэцякласнікі пісалі нешта накшталт сачынення «Ваша запаветная мара». I амаль кожны пяты з дзяцей напісаў: памерці. У тым ліку і дачка вось гэтай жанчыны. Сачыненне дачкі ёй паказала сяброўка.
Я не ведаю, як і падступіцца да яе, сказала жанчына. Мы ж усё для яе... Можа, вы б з ёй пагаварылі.
Майстра абяцаў. I неўзабаве адбылася сустрэча і гаворка з юнай самазабойцай. Ен абставіў усё так, каб гэта здарылася як мага больш натуральна. Папрасіў дзяўчынку прагуляць свайго ката і прынесці яго назад. Дзяўчынка была ў кватэры Майстра першы раз і асвяціла яе здзіўленнем: як багата ў яго кніжак. 3 кніжак і пачалася іх размова.
А на англійскай мове ў вас кніжкі ёсць? запыталася ў яго дзяўчынка, калі крыху асвойталася. Тут ужо здзівіўся Майстра:
А на рускай і беларускай мове ты ўжо ўсе кніжкі прачытала?
А што іх чытаць, рускія, тым болып беларускія?
He падабаюцца мовы?
Пры чым тут падабаюцца, не падабаюцца. Гэта ж як хлеб, і чорны да таго ж, яго багата не з’ясі. Я вучуся ў школе з англійскім ухілам.
Ясна, ясненька, сказаў Майстра, трохі падладжваючыся пад гаворку дзяўчынкі і ўжо недзе саромеючыся яе: такое малое, а ўжо спікае: Маладое пакаленне выбірае снікерс.
Дзяўчынка пырснула смехам і з прыязнасцю паглядзела ў вочы Майстру. I той зразумеў, што адносіны паміж імі наладжаны. А тут яшчэ і кот дапамог, лашчыўся і вуркацеў ад задавальнення пад яе цёплымі далонямі.
Я люблю гаварыць сама з сабой, сказала дзяўчынка. I каб ніхто не падслухаў, не ўлез.
Ага, так, падтакнуў Майстра. Ты як тая кошка, што гуляе сама па сабе.
Па стрэхах і ў дождж....
Чаму па стрэхах і ў дождж? Па сонцы і зямлі, траве мо ж лепей?
He, вы не разумееце. Вышыня ўсё ж. Трохі страшна і нікога, хто б падгледзеў твой страх і пасмяяўся.
А з цябе што, смяюцца?
Яшчэ як, уздыхнула дзяўчынка. I ў школе, і нават дома...
Чаму ж яны смяюцца? Дзяўчынка ўсё болып падабалася Майстру. Ен адчуў яе шчырасць, адзіноту, непадобнасць да ўсіх астатніх. Але хацеў яшчэ паслухаць. Чаму ж яны смяюцца з цябе?
Смяюцца... горка мовіла дзяўчынка. He ведаю сама, чаму. А вы не будзеце з мяне смяяцца?
3 чаго ж тут смяяцца? Ты разумная, разважлівая... I кім жа ты будзеш, калі вырасцеш?
Дзяўчынка выпрабавальна паглядзела на яго, і пэўна, вагаючыся, запытала:
А маме не скажаце?
Ніколі. Во табе крыж, перахрысціўся Майстра. Дзяўчынка, здаецца, паверыла яму:
А прастытуткай, сур’ёзна адказала яна і сціпла апусціла сінія вочкі, абцягнула сукенку і схавала каленкі. A мпе вельмі падабаецца ваш коцік...
Майстра збянтэжана аслупянеў, толькі выгляду не падаў.
Хаця ў гэтым не было нічога новага яму. Ен чуў аб гэтай з’яве жаданні дзяцей ісці ў прастытуткі і рэкет шмат ад каго. Але адна справа чуць гэта ад некага, у пераказе і зусім іншая на свае вуніы. Чуць і бачыць маленькую будучую прастытутку перад сабой. I хай у гэтым яшчэ шмат неасэнсаванага, хай гэта толькі гульня, пераймальнасць дарослага жыцця, але ўсё ж жыцця.
Нішцяк, сказаў ён. Другая старажытная прафесія на свеце...
Во як? здзівілася дзяўчынка. А я і не ведала... A першая, першая якая?
Пляткар і хлус, адказаў Майстра. Нехта ці нешта падобнае на мяне.
Як цікава, як цікава, ажно ў далоні запляскала дзяўчынка. А ўсе навокал: прастытутка ды прастытутка, путана і б... Абражаюць так...
Ты сур’ёзна хочаш стаць прастытуткай?
Валютнай, удакладніла дзяўчынка. Таму і англійскую мову вучу. А потым буду яшчэ і французскую. I яшчэ якую-небудзь...
Майстру даўно ўжо было непамысна. Але ён вымушаны быў працягваць гаворку. Вельмі супярэчлівыя і, трэба прызнацца, зусім не настаўніцкія, педагагічныя думкі ахоплівалі яго. I яму было хоць і жудасна, алс і цікава: няўжо наскочыў на Лаліту, пяўжо тая Лаліта не была прыдумкай, не трызненнсм, не гульнёй мастацкага ўяўлення. Ніколі б не падумаў, не сасніў нават у вар’яцкім сне, што Лаліта параджэнне часу, параджэнне яго айчыны, сціплай і заўсёды сарамлівай Беларусі... Дзеці страшных гадоў Беларусі...
А што, мо ў гэтым ёсць і здаровы сэнс. Мо ёсць у гэтым усё ж рацыя. Калі гэтай дзяўчынцы сёння не дадзена іншай, лепшай долі, хай будзе прастытуткай. Прафссійнай. Харошая, разумная і адукаваная будзе прастытутка. I прыго-
жая, сінявокая і русакосая. Майстра падумаў так і застагнаў ад абурэння. Вось да чаго можа дадумацца чалавек. Ці ёсць, ці існуе на свеце мяжа і дно чалавечага падзення?..
А ты хоць разумееш, што такое прастытутка на самой справе?
А што тут разумець? Секс і ўсё.
А што такое секс?
Тое, чым жывуць усе людзі. Тэлевізар апоўначы, не задумваючыся адказала дзяўчынка.
А што, піто гэта, што гэты тэлевізар апоўначы? Майстра адчуваў, што ступае ў забароненую і небяспечную раку. I з той ракі можна не выплыць яму. А дзяўчынка, па ўсім, плавала ў ёй, як маленькая залатая рыбка ў хатнім акварыуме.