Час збіраць косці
Віктар Казько
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 340с.
Мінск 2014
Трыццаць срэбранікаў пры ўсякім курсе застаюцца трыццаццю срэбранікамі. Пры кожнай уладзе і кожным часе. Гэта мы толькі падманваем сябе, што вось адзіны раз схібім, паступімся, а потым выправімся, апраўдаемся. Вытрываем здзек, гвалтаванне, атрымаем лаўрэацкі значок, званне народнага і набудзем голас. Узвысімся і загаворым на ўсю моц. Але голас той ужо хрыпаты. А табе адразу і арданок, каб ты больш гучна соп у свас дзве дзіркі. А тут яшчэ і кватэра трэба, і не абы-якая. I дзеці, дзеці ў цябе падымаюцца, падрастаюць. Ім жа таксама трэба жыць. Жонка на глотку наступае.
Вось так і перацінае табе глотку. Вось так цябе і прыручаюць. Купляў, здаецца, волю і спакой, а дамогся, дабіўся камфартабельнай камеры, турэмных кратаў і засавак. У адначассе пазбавіўся і голасу, і слыху. Аглух, апямеў і нават аслеп. I таму такі не ўдавана прывідна, а папраўдзе далучаны да таго натоўпу, што і зараз яшчэ галосіць і доўга будзе нема галасіць па скверах, парках і праспектах глуханямой айчыны. I на гэты глуханямы народ міліцэйскія лейтэнанты з дапамогай адукаваных, але з выпаленай душой маёраў будуць складаць нратаколы: лаецца і заклікае...
Так что будем делать? нарагатаўся нарэшце, гіазабавіўся лейтэнант. Может, все же заговорнт, кінуў у бок хлоггчыка.
Ндйот, ціха прабурчэў маёр.
Але лейтэнант пачуў і пакрыўдзіўся:
Ну вот, чуть что, так сразу й обзываться. Кто ввноват Яквменко вйноват. А я дело нредлагаю. Будет дело й не только глухонемой, но й мертвый заговорйт. А народный пойдст свйдетелем.
Майстра аслупянеў. I на тую хвіліну напраўдзе адчуў сябе глуханямым. Болып глуханямым, чым той, усё яшчэ нічога не цямячы навучэнец прафесійна-тэхнічнага вучылішча.
Кофе, кофе, нечакапа загадаў некаму маёр, прыадчыніўшы дзверы ў калідор.
Каву прынеслі адразу, пэўна, добра ведалі жаданні і звычкі маёра. Чайнік кіпню, бляіланку растваралыіай кавы, цукар і некалькі кубкаў.
Вам сладкйй, горячйй, крепклй? спытаўся маёр у Майстра.
Вельмі моцную, адказаў Майстра. Зусім не салодкую і вельмі халодную, з лёдам...
Co льдом? Это нечто новое, здзіўлена лыпнуў на яго маёр.
Нічога новага, сказаў Майстра. Ведаеце, у мяне ў інстытуце быў выкладчык. I ён кожны раз пасля прыёму ў нас экзаменаў заходзіў у кафэ і заказваў дваццаць порцый марожанага. I адразу, запар усе дваццаць з’ядаў.
Дасціпна растлумачылі, нечакана загаварыў па-беларуску і маёр. Мпе гэта таксама вядома...
Лёд у міліцыі знайшоўся. Праўда, нейкі брудны, з пацёкамі, ці то сукравіцы з мяса, ці то нечага іншага. Але перабіраць не даводзілася, пайшоў і такі. Майстра выпіў пяць кубкаў халоднай моцнай кавы з лёдам. Выкурыў тры цыгарэты. За гэты час яны з маёрам не мовілі ні слова. Маўчаў і лейтэнапт.
Все, сказаў маёр. Вы свободны. Честь нмею.
Я таксама гонар маю, сказаў Майстра. Пайду адсюль толькі з гэтым хлопчыкам. Паказаў галавой у бок нямко.
Вон отсюда, не ўздымаючы голасу, ціха і неяк вельмі абыякава загадаў маёр.
Што? Вы каму? не паверыў сваім вушам Майстра.
Вон! цяпер яшчэ карацей, але з той жа абыякавасцю і пераканаўчасцю мовіў маёр.
Майстра пачаў азірацца, усё яшчэ пс даючы веры сваім вушам.
Вам, вам. Вон, запэўніў яго маёр.
Лейтэнант спачатку ціха, а нотым усё болып гучна пачаў рагатаць. Майстра падхапіўся з крэсла, наблізіўся да пямка, паклаў яму руку на плячо.
Лейтенант Якнменко, выгукнуў маёр. Дежурные!
Лейтэнант падскочыў да Майстра, з калідора набеглі дзяжурныя міліцыянеры. Майстра адарвалі ад хлопчыка. Пацягнулі з кабінета па калідоры. Адчынілі дзвсры на вуліцу і пад зад каленам выпхнулі на двор.
йнтеллнгент сраный, пачуў ён услсд голас маёра, пакуль зачыняліся за ім дзверы. I дзверы не проста зачынілі, іх замкнулі за ім ці ўзялі на завалу. I дарэмна ён торкаўся і біў па дзвярах кулакамі. Уваходу не было. Дзверы ў міліцыі былі трывалыя.
I ён пайнюў адтуль прэч, хоць і нехаця, алс падпарадкоўваючыся загаду маёра. Міліцэйская моцная кава ўзбудзіла яго. Лмаль што адняла прытомнасць і ногі. Лле ішоў ён жвава і спора, як толькі ў маладосці некалі хадзіў. Як поўны моцы і запалу ішоў па лыжні сваёй ганьбы і славы на пачатку жыцця ў Магілёвс. I зноў жа, як тады, ірдзеў, набракаў на яго лобе ладны рог, першая адзнака юнацкага кахання.
Праўда, тады ў яго рог быў меншы, бо не было яшчэ санраўднай дэмакратыі. ІПмат чаго не было. He было прэзідэпта, які ўжо калі б’е дык б’е, іпто па нагах, што пад дых, што ў лоб з капытоў далоў. Быў лепшы сябра. Два не разлі вадой хлопцы з чыгуначнай ускраіны горада Магілёва. Л наміж імі яна, з той жа ўскраіны. Сяброўка таго і другога. Прыспеў час біцца сябрам за яе. Занадта ж вузенькая сцяжынка, двум не разысціся, вяла да яе хаты. Л саступіць ні той, ні другі не хацелі, не ўмелі япы тады япічэ саступаць.
I ў аднаго з іх нос сышоў на два румбы з прамога курсу, а ў другога вырас прыгожы каляровы рог...
Майстра цішком пасміхаўся ў падушку, узгадваючы той свой ііершы рог кахаішя. Боль адышоў, і ён сышоў, саслізнуў з лыжні. Ён болыв не ішоў, ляжаў на ложку ў бальнічным пакоі. I яму было чамусьці смешна, нягледзячы на тое, што хвіліну назад ён канаў ад болю, а зараз яго разбіраў смех. Ен ведаў яго прыроду, гэта была дрэнная прыкмета. Некалі ён сказаў: чорта хто ўбачыць у мяне на вачах слёзы, цяжка будзе, буду рагатаць, смсрць прыйдзе буду рагатаць. I ён рагатаў.
I гэта быў зусім не вымупланы смех, непадробны. Было папраўдзе смешна, што вось прыспеў час і яму паміраць. Дагэтуль жа Майстра думаў, што ён вечны. У маленстве так думаў. Калі яго ўяўленне прасторы і часу ніколькі не супадала з уяўлешіем дарослых. Прастора была абмежавана тым, дзе ён у тую хвіліпу зпаходзіўся. А час быў бязмежны, бо ў ім не было месца смерці. Увогуле то яна была. Але толькі ўвогуле, для ішпых. Л яго смерці не існавала. Яна яшчэ no парадзілася. Яна пе існавала ў яго жыццёвай прасторы.
Хаця там, у дзяцінстве, кожная хвіліна, кожны яго крок быў пад смерцю і да смерці. У канцлагеры людзі, дарослыя і дзеці, мерлі, як мухі. Засыналі і не прачыналіся. Гэта так ім і ўспрымалася сон, звычайны сон. Смерць жа нешта іншае, жудаснае і пакутнае. Значна пазней, будучы ўжо далёка ад свайго ціхага канання ў сне, ён адчуў, што ў смерці няма нічога жудаснага і пакутнага: калі ты ўжо нарадзіўся то маеш прывілею і смерці. Лле гэта зноў вельмі і вельмі далёка ад яго, у глыбокім недзс космасе.
А потым, калі ўвабраўся ў сілу, пачаў працаваць, на яго абрынулася столькі смерцяў, з аднаго боку ўяўных, прыдуманых ім. А з другога самых што ні на ёсць сапраўдных, бо ёп кожны раз паміраў з тымі, каго прыгаворваў да смерці і сам. Паміраў і адраджаўся. I гэта паміранне і адраджэнне захоплівалі яго гульнёй уяўлення, адсутнасцю мяжы паміж явай і прыдумкай, крохкасцю і трываласцю ўсяго існага на
свеце. Непарыўнасцю існага. Гэта была таямніца, якую ён усё жыццё імкнуўся, прагнуў разгадаць, спазнаць.
Так прагнуў, што з нейкай нават радасцю сустрэў прыгавор сам сабе. Прыгавор, які вынеслі дактары яму недзе чатыры гады назад: неаперабельная пухліна. Ен зразумеў, што гэта значыць. Да таго часу Майстра быў ужо стомлены жыццём, ушчэнт з’езджапы працай. I прыняў прысуд сабе як наканаванне і нават нейкае выйсце. Ён не чапляўся за жыццё. Нажыўся, хопіць. Што ж гэта за жыццё, калі падымаешся ранкам толькі па прымусу, па завядзёнцы, як салдат у казарме па загаду старшыны. Хацелася волі, свабоды, адпачынку. I тады, чатыры гады пазад, Майстра ўжо спісалі ўсе, хто яго ведаў, сябры, ворагі. Пэўна, яны ж яго і вярнулі з незваротнасці. Майстра не прывык, каб яго шкадавалі. Шкадаваць іншых, сяброў і ворагаў, было яго прызначэннем. Яго прызначэннем было і зведаць усё да апоіпняй кропкі на гэтым свеце, у тым ліку і сваю ўласную смерць. Зведаць горкас і салодкае, усю брыдоту гэтага свету і яго прыгажосць. I не проста зведаць, адчуць самому, але і пераказаць, перадаць іншым, абудзіць іх ад той сярэдзіны, якая ніколі, нідзе і нікому не прайграе.
I тут з уласным паміраннем яму было вельмі цікава, як жа гэта яно будзе праходзіць. Гэта цікаўнасць абудзіла яго. Нанава, як у маладога, прачнуліся ўсе пачуцці. Ён адчуў, якое пахкае ў маі зранку, апоўдні і вечарам сонца. Сонца мела пах. I гэта было так няправільна і так дзіўна, што з ім, з гэтым сонцам, трэба было разабрацца. Варта было яшчэ крыху пажыць.
Майстра ўчапіўся за працягнуты яму сонцам з неба сонечны прамень, па тым промні выцягнуў сябе сам з таго свету. Выракся, адрынуў непазбежнае, наканаванае. Настояў на аперацыі. I яму была цікавай тая аперацыя, у яго нешта выражуць. Толькі перад аперацыяй загадаў самому сабе абавязкова ачомацца. Выйсці з-пад наркозу.
I з тае далёкай гіары яму здавалася, што лепш было б пе выходзіць з-пад таго наркозу. Заснуць назаўсёды, неўпрыкметку, як засынаюць мухі на воссччьскім холадзе. Боль быў
нсвыносны, суцэльны, непраходны. Але, як пі дзіўна, да гэтага можна было прызвычаіцца, калі заставалася падсвядомая іскрынка таго, што гэта часова. Праз боль ён адчуваў сябе жывым. Далучаным да жыцця. Ведаў, што не памрэ. Богам ці чортам яму даравана жыццё і далсй, толькі трэба разлічыцца за міііулае, за тое, піто ён натварыў у мінулым, разлічыцца за шматлікія мастацкія яго смерці і набыць цяпер безумоўнае іірава тварыць іх далей, тварыць смерць і нараджэнне. I калі на свеце існус такі смяротны боль, то застаецца, захоўваецца і жыццё. Жыццё гэта той жа боль, толькі размеркаваны ў прасторы і часе. I якое жыццё такі і боль.
У яго гэта быў боль звярыпай нечалавечай надзеі і ўпэўненасці ў тым, што будзе япічэ нешта і наперадзе, іютым, трэба толькі ўвесь час сачыць за сабой, каб не паддацца і не аддацца думцы: гары япо гарам усё, хай будзе што будзе, бачыць увесь час дрыготкае полымя свечачкі наперадзе. Бачыць і не дазволіць свайму ж уласпаму дыханню патушыць тую свечачку, не даць болю замгліць, зацьміць святло.
I цяпер боль быў той жа самы. Толькі без пробліску. Безнадзейны, чорны, безвыходны. Само сабой неяк адрынулася, пакінула яго звярынае, засталося толькі адзінае, чалавечае асэнсаванне, што з такім болсм, калі нідзе: ні ў сэрцы, ні ў галаве ні агеньчыка, ні іскрынкі жыць не варта. Усё патухла і выгарала ад боліо ў ім. Выгарала, пайшло прахам. I прах той быў яго. Вецер пасіў той прах па зямлі, касмічны халодны вецер забыцця і прагі супакаенпя. Нс бачылася, не было веры, як у такім буравсі што-небудзь можа застацца, ацалець, выжыць. Зоркі на небс і ў свядомасці і тыя патухлі. Лчахла сэрца, яму некага было болып любіць на гэтым свеце, не было з кім варагаваць. Пляваць яму было на ўсё гэта, на мастацтва і нават на усё чалавецтва. Пляваць, калі яно дазваляе загнаць сябс ў такі неймаверна безвыходны тунель, у такуіо чорную закаркаваную болем безнадзейнасці касмічную дзірку, з якой ён нават не здольны не бачыць, не ведае, каму і як можа перадаць, пераказаць свой боль.