Час збіраць косці
Віктар Казько
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 340с.
Мінск 2014
там. На сцяганосцаў пэўна, вельмі ўжо націснулі ззаду, мо некага з іх і штурхнулі на ЛМАПаўцаў. А іх гумовыя кіі былі ўжо напагатове. Яны ўзняліся і ўвайшлі ў чалавечую плоць. I пацякла кроў. Нехта з тых, што стаялі побач, кінуўся на дапамогу збітым, хутчэй, падобна, каб адцягнуць іх. Кіі АМАПа былі сляпыя і не разважалі. Япы толькі ўвайшлі ў смак, адчулі захапленне. На гэта іх азвярэлае захапленне натоўп выціснуў наперад і Майстра.
Гумавай дубінкай яму дасталося мімаходзь, яна адно толькі слізганула па яго шапцы, але добра апякла лоб. Каб гэта ды так па лобс, то мог бы і не падняцца. А так зляцела шапка і ўздуўся гузак. I ўсё ў ім набрыняла ад адчаю і абразы. За што гэта яго б’юць, сівога і ўвогуле законапаслухмянага: ні разу і нідзе ў родным горадзе вуліцы нават пс перайшоў на чырвоны святлафор. Але пры ўсім гэтым адчаі і роспачы ён бы саўладаў з імі, уцёрся б і адышоў: супраць лому няма прыёму, апрача яшчэ аднаго лому. Але тут да АМАПа падышла падмога. Падскочылі чорныя «Маруські» ці «варанкі». Увогуле не чорныя стракатыя, але з тым жа самым прызначэннем: хапаць, грузіць і везці.
I началі хапаць усіх без разбору, хто быў наперадзе, наблізу і нават тых, хто выходзіў з падземнага перахода метро. А з таго перахода акурат на тую хвіліну, калі Майстра яшчэ абураўся, але ўжо і выціраўся, выхапіўся гарэзлівы падлетак, хлопчык з бутэлькай ксфіру і батонам у празрыстым поліэтыленавым пакеце. Па ўсім, хлопчык быў далёкі ад таго, што адбывалася тут. Засяроджаны на нечым сваім, ён светла і весела нават пасміхаўся. Але да яго падскочылі адразу трое ці чацвёра АМАПаўцаў. Бутэлька з кефірам бразнула на асфальт і разбілася, выпаў і ўліп у гразь батон. Хлопчыка таксама павалілі на зямлю, далі носцакам па рэбрах, заламалі назад рукі. А ён усё яшчэ працягваў усміхацца скасавураным, праўда, ад болю крывавым ротам. I спрабаваў гэтым крывавым ротам нешта вымавіць, сказаць. Толькі зразумслых і выразных слоў не было. Так, нейкае няпэўнае балбатанне і віск.
Майстра адразу адчуў, што адбываецца нешта вельмі брыдкае і куды больш абразлівае за тое, што сатварылі з ім. He разважаючы, ён кінуўся бараніць хлопчыка, так і не паснеўшы нацягнуць на сівую галаву заляпаную граззю піанку. Кінуўся з такой порсткасцю, што вокамгненна і ацверазеў. He, нездарма маці яшчэ яго вучыла: на гарачых конях ваду возяць. Бо коні тыя гарачыя нікчэмныя і пустыя, не вясковай, сялянскай народы, а цыганскія. Так, скура на іх гарыць, дрыжыць і грае кожная жылка. А ў пракавстнай і мудрай сялянскай працы няма і болыпага дурня, чымсьці гарачы цыгапскі конь. Ён увесь час у напружанасці, напагатове, у чаканні нейкай каверзы, ашуканства, і кожная муха выдае яму за слана. У яго адно памкненне апярэдзіць усіх, даць першаму самаму ў хамут. I кожную хвіліну ён гатовы скочыць і панесці, закусіць цуглі, ііарваць пастромкі, ушчэнт разбіць воз і забіць гаспадара, кожнага, хто апынецца на яго шляху. Такога каня піводзін памяркоўны мужык у плуг, у разору не паставіць. Адно на ім добра: вазіць ваду па набітай дарозе.
I Майстра адчуў, што ў гэтую хвіліну ён вельмі падобны да гарачага каня, на якім возяць ваду. I на ім будуць вазіць тую ваду, калі ён не пераадолее гарачую сваю натуру, не паразумнее. АМАПаўцы ужо запіхвалі ў чорны варанок усмешлівага хлопца і разварочваліся, каб выбраць новую ахвяру. I гэтая новая ахвяра стаяла перад іх камандзірам, маёрам незразумелых войск, і рука маёра ўжо ўздымалася, каб паказаць ім чарговую здабычу, ужо разагнуўся і выпрастаўся скураны чорны палец, каб уперціся ў грудзі Майстру. Але штосьці прымусіла адвесці гэты яго палец і адвесці руку. Майстра, выпрастаны, што цвік ці слуп сярод асфальту, усё такі ж проставалосы пад восеньскім дробным дожджыкам, змешаным з мокрым снегам, дамогся таго, каб маёр паглядзеў яму ў вочы. Злачынца заўсёды ловіць гюзірк сваёй ахвяры, каб вызначыць, што гэта за штука перад ім. Звер, воўк ці мядзведзь пазбягаюць чалавечага вока. Баяцца, чужы розум раздражняс іх. I са злачынцам і са зверам небяспечна
сашчэплівацца вачыма. Мо таму сёпня мала хто з людзей у горадзе глядзяць адно аднаму ў вочы. Людзі баяцца людзей, звярынага і чалавечага ў сабе і іншых. А Майстра прагнуў сысціся позіркам з маёрам, бо той увесь час старанна хаваў свае вочы, хаця, здаецца, яму баяцца не было чаго, сіла на яго баку. Ён увішна рабіў сваю справу, рупіўся казённым вінцікам, вайсковым аўтаматам, прызначаў і выбіраў ахвяры, няўлоўным рухам галавы, рукі аддаваў загады. А вочы ўвесь час долу, а калі не долу, то ў нейкую неймаверную далячыпь.
У гэтым нешта было. I Майстра добра ведаў што, бо не раз сам знаходзіўся ў такім стане, калі не хочаш, але мусіш быць падонкам. I як гэта ні дзіўна, толькі без гэтага мо і яго, Майстра, не было б і не магло быць, без падсаду, здзеку і рабавання сваёй душы. Тое самае, пэўна, рабіў зараз над сабой і маёр. I Майстра не памыліўся, хоць быў ужо гатовы, што вось-вось і яго пакоцяць, дадуць па рэбрах ботам і, як дровы, укінуць у машыну. Але гэтага не адбылося. Маёр сустрэўся з ім вачыма, перасмыкнуўся, як ад галаўнога болю: хуценька не адвёў нават, а схаваў вочы, зашторыў іх хваравітай і бляклай далеччу, у якой не было і не павінна было быць людзей.
Вочы адвёў, зашторыў, але загад аддаў:
Грузіце!..
Майстра сцепануў плячамі, скідваючы працягнутыя да яго рукі АМАПаўцаў, угнуўся і запоўз у чорны «варанок». У аддзяленні міліцыі, куды яго даставілі разам з іншымі, усё ішло па добра наладжаным і адпрацаваным канвееры. Пісарчук у лейтэнанцкіх пагонах карпеў над паперамі, складаў пратаколы. Маёр дыктаваў яму, што пісаць, хоць гэтага можна было і не рабіць. Хапіла б па кожнага аднаго пратакола пад капірку:
Нарушал обіцественный порядок, выражаюіднйся в непрнстойных крнках н нецензурной браня. Прнзывал к нарушенню обіцественного порядка, выражаюіцегося в прнзывах свергнуть дсмократнческн мзбранную власть н лнчно презндента...
Замінка атрымалася тады, калі справа дайшла да хлопчыка, якога Майстра імкнуўся абараніць, з-за якога і трапіў сюды. Той ніяк не мог уцяміць, што ад яго патрабуюць.
Фамйлвя, ймя, отчество, место работы, учебы? надрываўся лейтэнант.
Хлопчык у адказ толькі лыпаў вачыма і мычэў.
Обыіцйте его, сказаў маёр. Найдвте документы.
Дакументы ў хлопчыка знайшліся, ён быў навучэнцам нейкага прафесійна-тэхнічнага вучылішча. I лсйтэнант падвёў вынікі:
Все ясно. Заношу: выражался нецензурной бранью, прйзывал к сверженшо демократвческй нзбранной властв й презндента...
Вы што, ужо зусім тут... Вы што, звар’яцелі?.. не вытрымаў Майстра.
Попрошу fie выражаться й не нарушать, усміхнуўся лейтэнант. He забывайтесь, где вы находйтесь... Вы не пьяны лй?
П’яны, сказаў Майстра. Я п’яны, але працверазею, а дурань ніколі.
А вот за это ответнте в полной мере й на всю катушку. Продолжвм, гражданнн, оскорблять, чтобы уже на полную завязку йлй достаточно, ннтеллйгент сраный?.. Документы!
He надо документов, спыніў лейтэнанта маёр, пэўна, назнаў. Але Майстра ўжо выцягнуў з кішэні пасведчанне і кінуў яго лейтэнанту. Той, не разгортваючы, уталоніўся на вокладку, здзіўлена выгукнуў, і на добрай беларускай мове: Народны! Глядзі ты на яго. Народных яшчэ не бралі. He надышла чарга? снытаў Майстра. Няма яшчэ разнарадкі?
Мо і так, пагадзіўся лейтэнант. Чарга яшчэ не падышла, але самых нецярплівых мы бяром без чаргі.
He юродствуй, Якнменко, зноў паспрабаваў спыніць яго маёр. Але лейтэнанта ужо, відаць, панесла:
А гючему, зачем прятаться? Я не в бнрюлькн тут йграю, а йрй йсгюлненйй. Одйн народный й пацйфйст, Адамовяч, уже сйдйт. Вот й компанйя будет.
Это не тот Адамовнч снднт, стомлена сказаў маёр. Нс пацмфнст, а который «Убнть презндента» стйхн наішсал. А тот умер.
Как умер? здзівіўся лейтэнант. Вот сука, сбсжал... Подождвте, что-то я не пойму. Кто умср? Кто наішсал? Н как напнсал, когда умер? С этнмм ннтеллнгентамн одно безобразне н сплошная путаннца...
Вот н внослте ясность, продолжайте оформлять задержанного, маёр забраў з рук лейтэнанта пасведчанне і працягнуў яго Майстру. Потым пачаў зноў дыктаваць лейтэнанту: Выражался нецензурной бранью, прлзывал...
Хлопцы, сказаў Майстра. Хлопцы, што вы творыце? Як жа гэта лаяўся і заклікаў, калі ён нямы, нямко?
Во гата фокус, мовіў лейтэнант і зарагатаў іпчыра, голасна.
Маёр спахмурнеў, псрасмыкнуўся тварам, як і тады ля выхада з метро, калі Майстра сустрэўся з ім позіркам. Яны і цяпер зірнулі адзін аднаму ў вочы. Але не коратка, як гэта было раней. Сашчапіліся позіркамі, як прыцэліліся стрэльбамі. Сышліся вачыма, як сыходзяцца два бязмежныя адчаі, два стрэчныя полымі, якім наканавана спыніць і знішчыць адно аднаго, толькі ў маёра тое полымя ў вачах было машыннае, ён лепей і болып быў забяспечапы палівам, бо за ім сапраўды стаяла машына. Яна, на ўсім, ужо спаліла ці на гэту хвіліпу дапальвала яго. Выядала з вачэй апошняе, чалавечае, што ў іх яшчэ заставалася, пакідаючы мёртвы сіні лёд і распаленую чырвоную сталь.
Майстра ведаў, піто з такім лёдам і сталлю ў вачах з чалавекам і аб чалавечым гаварыць немагчыма. Як немагчыма было гаварыць і крыху раней. Бо гаворка тая пагражала спыніцца раз і назаўсёды кароткай і класічнай фразай: як чалавек, але як член партыі... Перад гэтай фразай нямелі, гублялі мову нават гіаліглоты. Таму, пэўна, і сёння ў яго краіне такое мноства глуханямых людзей. Глуханямых заклікаў і такой жа лаянкі.
I не гэты няшчасны хлопчык, навучэнец прафесійна-тэхнічнага вучылішча, што вынадкова апынуўся перад міліцэй-
скай дзяржаўнай машынай, нямко. Нямком быў і застаецца ён сам, Майстра, і што больш ўсё балюча і прыкра, ён жа сам і вінаваты ў гэтай сваёй глухаце і немасці. Бог даў яму голас і слова, адметныя слых і мову. Даў тое, чаго мо і ў самога мелася няшмат, што ён даваў мо аднаму толькі на мільён ці нават на некалькі мільёнаў. А ён так бязглузда, бяздарна расгіарадзіўся гэтым вьппэйшым дарам. Прадаў гэты дар, прадаў сябе. I нават невядома, каму прадаў.
Фаўст хоць заклаў душу чорту, мярзотніку, але ўсё ж інтэлекту і сіле. А ён саступіў туіо ж дуіпу звычайнаму прывіду, хай жорсткай, бязлітаснай, але ўвогуле дубаватай машыне. Машыне ў пагонах і без, якая так-сяк вывучылася пісаць, складаць пратаколы, весці дасье, брахаць на дзень светлы і на гарэлы пень, хапаць, цягнуць, саджаць. I хоча ён прызнаваць ці не, але ён таксама хапаў, цягнуў, садзіў, дапамагаў, чысціў дарогу той машыне, бо яна набыла, купіла яго. I вельмі танна. Дзярмо ніколі не было ў цане.