Час збіраць косці
Віктар Казько
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 340с.
Мінск 2014
3 марай аб гэтай чорнай, як сажа, і белай, як вэлюм нявесты, апратцы ён пачаў сваё ўжо асэнсаванае жыццё. У такім адзенні ён падчас бачыў сваіх настаўнікаў, прафесараў, акадэмікаў і гаварыў сабе, што пічога, прыйдзе час, і ён, маючы
на гэта ўсе падставы, апранецца не горш, чым яны сёння. I Майстра, тады яшчэ нікому невядомы, сарамяжы хлопец з чыгуначнай ускраіны Магілёва, добра ўяўляў, як па плячах яго будзе хрумсцець крухмал сарочкі, заільсняцца пад крышталём люстраў лацканы. Гэта не перашкаджала яму насміхацца і кпіць з самога сябе: і крошачкі сабраў швейцар у рэстарапе. Лле ж мара заставалася марай усе шэсцьдзясят гадоў жыцця, напачатку вяснова картовага, потым балоневага, а ў апошні час багемна-інтэлігентна-джынсовага.
I ў гэтай змушана праднісанай апратцы, як у чортавай скуры, у той жа апошні час ён ужо забыўся пра сваю наіўную дзіцяча-юнацкую мару. Узгадаў аб ёй толькі тады, калі атрымаў запрашэнне ў Парыж. Узгадаў і ўявіў сябе ў Парыжы ў смокінгу і з бабачкай. I доўга добра і шчыра paraTay: Халімон ходзіць па фае і смаліць самакрутку... Але смсх гэты, хоць і шчыры, быў горкім. I пеўзабаве, нерад самым ад’ездам у «Капатоп» у Крым, ён прымусіў сябе пайсці ў атэлье і заказаць смокінг, нягледзячы на тое, што гэты смокінг быў хоць і на плячы яму, але зусім не па KimaHi. Патраціў на яго амаль усе свае камандзіровачныя, занёс у букіністычны магазін і тое-сёе з бібліятэкі, што збіраў усё жыццё, як абакраў сябе. Але ад гэтага крадзяжу прыкра было толькі тыдзень. He больш. Пакуль вока не звыклася з пустотамі на кніжных паліцах. А потым на душы зрабілася нават хораша. Як жа добра само па сабе атрымалася: ён пазбавіўся ад атруты, наркоты. Занёс у букіністычны магазін амаль усе дэтэктывы, глянцавы абярэмак жаночых цыцак і голых поп, кніжак-робатаў, што канвеерам апошнія гады гнаў сюды Захад. Тут яны таксама адразу запускаліся на канвеер, бо болыпага ўжо няварты былі. Увесь іх змест, як на далоні, адразу ж на вокладцы. I адну вокладку можна было тыражыраваць на ўсе кніжкі, таму што голая попа гэта ж не твар, і як ты яе ні круці і пі ўпрыгожвай, хоць галыптук павяжы і адэкалонам напырскай, попа застанецца попай.
А ўвогуле дэтэктывы Майстра любіў. Любіў іх чытаць, калі не працавалася, быў у прастоі, маўчалі душа і розум. Дэтэктывы супакойвалі, давалі гультайству адчапнога:
глядзі, можпа і з курынымі мазгамі добра пачувацца. Лле калі ён засаджваў сябе за работу, дэтэктывы знікалі. Ён амаль фізічна пакутаваў ад іх, бо ўспрыманне прачытанага, не толькі прачытанага, але і бачанага, чутага адбывалася напрамую. Ён як пазбаўляўся скуры, цела крывавіла. I вось на гэту голую рану ўсё накладвалася і рабілася вельмі балюча ад чужога фалыпу, дубовай мовы, а праўдзівей, ад бязмоўя, немачы пустапарожняга баўлення часу. Нічога не зробіш, які век, такое і мастацтва. Другое тысячагоддзе пнулася, курчылася ў родах, каб даць, аб’явіць новаму, трэцяму тысячагоддзю нешта прыстойнае, вартае дваццаці стагоддзяў існавання розуму і думкі, і пакуль што сыходзіла на брудныя воды, пену і смецце. А мо гэта было ўжо прадбачанне і прадвесце нараджэння сатаны. Ад бруду, гною, крыві, усё гэта неяк не па-сапраўднаму, неяк незнарок. Бруд, кроў, гной не мелі паху, былі цывілізавапа вытанчаны, да брыдоты парфумаваныя пад Фрэйда і Босха, Чыкаціла і Чэхава, Дастаеўскага і Аль Капонэ з дамаропічаным сентэкзюперызмам.
Вось тады Майстра далёка закідваў дэтэктывы, браўся за класіку, хоць ужо і чытапую, вывучаную на памяць. I кожны раз атрымлівалася, што памяць яго і класікі не супадалі. Пасля збаўлеішя ад дэтэктываў ён тайна радаваўся злой непрыгожай радасцю: нейкі бэйбус іх купіць і, прыціскаючы да грудзей, панясе дамоў. He адзіны ж ён, Майстра, дурань на свеце. Толькі ён зусім не дурань. У яго будзе, ужо амаль што ёсць, смокінг.
I Майстра ўяўляў сябе ў сваім смокіпгу, як ён будзе ў ім, чорны, што сажа ў коміпе, і белы, як першы малады снег. Ад гэтага снегу і сажы яго галава, даўбешка ўсмешлівая, адлітая з мармуру і срэбра, смокінг будзе сядзець на ім як уліты. Зусім не так, як на іншых, на кім ён бачыў той смокінг, прафесарах, акадэміках, маэстрах нібы на вешалцы ануча ці як цесны хамут на шыі сівога мерына. Ён жа, Майстра, і нарадзіўся гіад смокінг. Толькі вось жыццё, час яго быў картовы, балоневы ды джынсовы. Ноу смокінг новы, новы. Ес смокінг? ёсць, ёсць. Якія блізкія, якія падобныя ан-
глійская і беларуская мовы. На якой ні скажы, а ўсё гэта будзе значыць, што нарэшце ў яго ёсць новы смокінг. Можна і паміраць. Можпа і паміраць...
Нібыта сам сурочыў сябе. Праўду людзі кажуць: ніякае нахабства не застаецца без пакарання, «жадность фраера сгубнла».
Кожны з людзей, а тым больш з майстроў, павінен у сваім лёсе зрабіць выбар: ці то доўгае жыццё, ці прыгожы, кідкі смокінг на адно кароткае імгненне на свята. Гэта і ёсць лёс чалавека: імгненне, адзіны дзень, але мой, бліскучы і яркі, у смокінгу, ці непрыкметнае гібенне ў дзіцячых картовых штоніках. I з тых штонікаў далей, далей, мо нават і ад бацькоўскай хаты, ад радзімы далей, як Максім Багдановіч. Але далей сёння гэта зусім не тое, што і заўтра будзе далёка. Час разбурае прастору і адлегласць, рушыць межы. Зіюў жа гіра гэта можна меркаваць па тым жа самым Багдановічу. Ен адначасова далёка і блізка. Далёка, там, дзе і належыць быць Багдановічу, каб не паляпвалі па плячы. А побач у кожным і з кожным, у тым ліку і з ім, Майстрам. Каменьчык з той магілы ў кішэні яго сарочкі, камень на грудзях яго. Толькі вось ён сам схібіў, паддаўся імгненню. Абраў імгненне, паквапіўся на смокінг, ноу смокінг, ес смокінг, што ў перакладзе ўсё ж значыць: курыце і не курыце. Яму закарцела пакурыць. I каб над ім і перад ім пакурылі, напусцілі куродыму, фіміяму.
Вось таму і абудзіліся, забілі ў ім званы. Бэзавы звон ў галаве і перад вачыма, бэзавы пошум уваччу і чорны пошчак чорных гумавых дубінак кентаўраў. Кентаўры ідуць, кентаўры акружаюць, кентаўры наступаюць. А яму трэба адступаць, час адыходзіць. Час збірацца ў дальнюю дарогу. Пайсці па ёй і прайсці яе так, каб потым не давялося прасіць прабачэпня. Бо не будзе ў каго прасіць і самому не будзе калі. Трэба ісці. Трэба ісці. Вось яна перад ім, яго дарога, прамая, як дошка. Гэта і ёсць дошка, масток кладачка цераз ручай. Кладачка ад аднаго да другога берага. Трэба яе перайсці. I Майстра пайшоў.
Ill
Ax, як ён прыгожа ішоў, каб хто толькі гэта ды бачыў. Так ходзяць адзіны раз у жыцці і ў зорны час. Гэта і быў яго зорны час, хоць свяціла сонца, адначасова разам з месяцам на небе. I снег быў як памыты, улежаны, лёгкі ходкі. Дрэвы, кусты, хмызы, што трапляліся на трасе, здаецца, не раслі тут заўсёды, а сышлі, збеглі з аконнага шкла, дзе іх толькі пад раніцу намаляваў дзед Мароз, злавіў напаўвыдыху. Такім і пакінуў на паўдыханні, спыніў, паклаў на палатно зямлі, абрамленае чысцінёй снягоў і бязмежным блакітам неба.
I хвоі, і елкі ў паравым снежным куржаку, бярозы і вольхі ў лёгкім вэлюмс свайго ж застылага ў марозным ранку дыхання былі падобны да дзяўчат ці маладзіц у святочных уборах на зімовым вяселлі зямлі і неба. Свет быў такі каляровы.
Каляровыя, адцення маладой салаты, лыжы, каляровыя, бел-чырвона-белыя спартыўныя куртка і штаны. I вязаная з каляровых нітак, з распушчаных маткай фабрычных адыходаў, матузоў, што прызначаліся дэпоўскім мазутнікам для выцірання рук, шапка. I нават гуз на яго лобе, і той быў каляровы.
Добры гузак ірдзеў, расцвітаў на лобе, ці то свежы, сённяшні, ці то заўтрашні, будучы пазначаўся ўжо тады на яго лобе. Усё пераблыталася. I дакладна, якога часу, якой пары той гузак, ён не мог ссння ўспомніць. Даволі і таго, што ён усведамляў, бачыў сябе ў хадзе, ён ішоў. А што да гузакоў, то іх было столькі, што кожны трымаць у памяці галавы не хоніць. He хопіць лобу і галавы, каб памясціць іх усе разам і ў адзін час.
Ёсць гузак сёння, напрыканцы дарогі. Дамогся ўсё ж свайго. Нешта амаль беспрытомнага яго кінула да кентаўраў. I так закарцела, так закарцела раптам патрымаць у руках гумавую дубінку, дасведчыцца, гумавая яна ці ўсё ж жывая, як яму прыбачылася, адчулася. Проста сверб нейкі смертны, як дзіцяці драбка цукру ці цукерку хочацца. Вось і дасведчыўся, паспытаў ён дэмакратызатара. I цяпер, як неабвяргальнае сведчанне сапраўднай дэмакратыі ў яго сярод лоба вырас
рог. Адзін рог тады, другі цяпср буйная рагатая жывёла, што значыць дэмас.
I атрымаў ён сваё, як павінен атрымліваць дэмас ад свайго патрона, калі вельмі ўжо нахабна пачынае нешта патрабаваць ці прасіць у яго, крычаць: аддай маё. Ен, праўда, не крычаў і нічога не думаў патрабаваць, а проста не вытрымаў і высунуўся. Узняў галаву і высунуўся. Усеагульны народны гнеў замгліў вочы, і кроў ці мача ўдарылі, прылілі да галавы, што ўвогуле і павінна было здарыцца і здараецца з чалавекам, калі ён апынаецца сярод натоўпу, губляе, страчвае сябе і падпарадкоўваецца волі і памкненням натоўпу, пачынае жыць і паводзіць сябе па яго няпісаных, але няўкосна выконваемых законах.
Натоўп кіруецца не розумам, ён увогуле адмаўляе яго. Розум згарае ва ўсхліпах і хвалях святога калектыўнага гневу і абурэнпя. I ў каго хутчэй ён згарае, у каго менш таго розуму, той і завадатар, всрхавод у натоўпе. Таму, пэўна, часцей за ўсё людской зграяй правіць пасрэднасць з непазбытымі ў сабе яшчэ інстынктамі жывёлы, звера. Яна грас на жывых струнах уласнага інстынкту, а натоўп, зграя падыгрываюць ёй. Падыгрываюць, бо шмат людзей, а хутчэй за ўсё ніхто з нас не адбегся яшчэ далёка ад дрэва, дзе хвастом уніз да сённяшняга дня вісіць і пагойдваецца наша родпая маці.
Вось гэтая маці-малпа абудзілася, раптам прачнулася і ў душы Майстра, калі ля выхада з метро ўсчалася валтузня. Ен пачуў аглушальны голас-кліч магілёўскай іппаны, магілёўскай ускраіны: «Нашых б’юць!» I было вялікай ганьбай застацца ўбаку, не адгукнуцца на гэты голас, не схапіць які-небудзь шворан і не кінуцца насустрач яму. А ўбачыўшы чужую ўжо кроў, адчуць, што гэта кроў зусім не чужая. Твая яна, цалкам твая. Кроў таго адзінага цела, што складаў натоўп, твайго цела.
Каля ўвахода ці выйсця з метро схапіліся АМАП з маладымі хлопцамі, хутчэй за ўсё студэнтамі з бел-чырвонабелымі сцягамі ў руках. Сутычка была вельмі кароткай, але жорсткай, бязлітаснай, як ёй і належыць быць, калі абодва бакі кіруюцца ўсёпаглыпальным, безразважным інстынк-