Час збіраць косці  Віктар Казько

Час збіраць косці

Віктар Казько

Выдавец: Кнігазбор
Памер: 340с.
Мінск 2014
94.81 МБ
Другое жыццё. Прыгожае і сапраўднае. А не гэтае: што дзе і па чым сёння, а ты зноў напіўся, а ты зноў не слухаешся, звар’яцець можна. Такі дзень, а як надыдзе ноч, йрыгожа. Пакоі, мэбля, людзі усё прыгожае. Яна ў ложку, і на жываце яе вішня ці клубніцы, ён ліе на яе шампанскае...
Хопіць, хопіць, ты мяне пераканала, амаль шчыра мовіў Майстра Нармалёк. «Сладкая парочка...»
«Поляройд, жйвй настояіцйм, дядя», падхапіла дзяўчьшка. «Снйкерс сьел й ворядок».
Н-да, толькі і знайшоўся што адказаць Майстра. А як бацькі твае адносяцца да гэтага?
Да чаго гэтага? перапытала дзяўчынка. Яны мне ў носе не дазваляюць калупацца, а самі...
Зразумела, зразумела, спыніў дзяўчынку Майстра, па-сапраўднаму ўжо баючыся яе шчырасці. I таму твая запаветная мара памерці?
А вы адкуль ведаеце?
Работа такая. Першая старажытная прафесія на свеце.
Яно і відйо. Дзяўчынка везразумела чаму заплакала. У кожнага дарослага такая работа. Усе вы аднолькавыя. Настаўніца абяцала: ніхто не даведаецца. Пішыце толькі праўду.. А сама... Ненавіджу, ненавіджу. Усіх вас ненавіджу...
Дзяўчынка адштурхнула ад сябе ката, скінула яго на падлогу, злосна выцяла нагой і зайшлася, забілася ў сапраўднай істэрыцы. Майстра ледзь вывеў яе з гэтай па-даросламу глыбокай істэрыкі. Адцягнуў увагу на таго ж ката, якому, гаварыў ён, балюча. Вельмі балюча і крыўдна, таму што ў яго няма рук і ён няздольны нікога ўдарыць, абараніцца. I толькі што яна песціла і лашчыла яго, каток даверыўся ёй.
А яна мо яшчэ горіпая за настаўніцу. Цяпер кот таксама плача пад канапай. I няма каму пашкадаваць яго. Дзяўчынка паступова адыходзіла, пачала прыслухоўвацца да яго слоў. I неўзабаве апынулася пад кананай. Яшчэ трохі паплакала ўжо разам з катом. I пачала гуляць з ім. Так яны і цешылі адно адпаго некаторы час. Ласкавы хатні каток і сінявокая гуллівая дзяўчынка. А Майстра працягваў з ёй нсйкую дзіўную і не зусім зразумелую гаворку, таму што, здаецца, гэта ён перад дзяўчынкай быў маленькі-маленькі і не цямны, a яна дарослы, сталы чалавек. I ён задаваў ёй дзіцячыя пракаветныя пытанні, а яна крыху паблажліва па-даросламу адказвала на іх.
Дык чаму ж ты ўсё ж хочаш памерці, не хочаш жыць? А што такое жыццё?
Майстра маўчаў. He, ён, канечне, ведаў, што такое жыццё. I, здаецца, добра ведаў. Толькі ўсяго яго ведання цяпер не хапала, каб проста і дакладна сказаць, растлумачыць гэтай дзяўчынцы. Атрымлівалася як у тым старым анекдоце пра перабудову: як чалавек я не магу адказаць з пэўнасцю, але як член партыі адкажу... Божа, амаль роспачна і з нейкай насцярогай і жахам думаў Майстра, а што такое сапраўды жыццё: з’яўленне ці знікненне. Рост і змена зубоў у роце ці поўнае іх выпаданне, каб нічога і нікога немагчыма было ўжо ўкусіць. I разгубленасць, разгубленасць, калі ў канцы цябе спасцігае тое, што было напачатку, калі сыходзяцца канцы з пачаткамі, і тады ўсё знікае, ці толькі зноў пачынаецца? Ен не ведаў, пічога не ведаў, і вымушаны быў звярнуцца за дапамогай да дзяўчынкі, да немаўляці, лічы:
А ты, як ты думаеш, што такое жыццё?
Жыве вецер, жывуць зоркі, сонца, тумапы... адказала япа і замоўкла.
А ён чакаў, нібы толькі што пачуў упершыню чалавечы голас, як з неба ўпаў.
Ну і што? прыспешыў Майстра дзяўчынку.
Яны жывуць. Жывуць і ўсё. Ветру рознага на свеце, як і людзей, і зорак... I яны жывуць, і іх ніхто не прымушае да таго, чаго яны не хочуць. Ходзяць сабе вольна па зямлі і небе. А тут...
Што. Што тут?
Чаго вы да мяне прычапіліся. А тут, а тут. Вось вы таксама і з тым жа самым, што і ўсе. У ката лепш свайго спытайце... Ну, не хачу я так, як усе. Я як вецер хачу, як зоркі, туман. Я думаю, што так вольна людзі і павінны жыць. Жывуць, толькі ўжо на тым свеце. Мо яны гэта і ёсць вецер, зоркі. Таму людзі паміраюць, уцякаюць туды. I ніхто з іх не вяртаецца назад. Я так сваю бабулю прасіла вярнуцца. Япа абяцала і не вярнулася. Ніхто не вяртаецца. Няма чаго вяртацца. Яны толькі стогнуць, міргаюць і плачуць па пас. I я пайду і не вярнуся...
Якжагэтатак, запытаў Майстраў дзяўчынкі. Калі ты пойдзеш, ты ж не станеш ужо нават прастытуткай. Нікім не станеш. Гэта ж ужо зусім-зусім канчаткова...
Дзяўчынка пакінула ката і задумалася. У яго атрымалася. Майстра прымусіў яе думаць.
Я падумаю. Я падумаю, запэўніла яна Майстра на развітанне. Я прыйду яшчэ да вас.
Але дзяўчынка болып да яго не прыйшла. I ён часам нават сумняваўся, ці на самай справе была тая сустрэча з ёй, ці гэта ён прыдумаў яе, сасніў. Але, як бы там ні было, ён быў удзячны і сну, і яве. Прывідны жахлівы сон і страпіная ява як абудзілі яго на нейкі час. Ен адчуў, што знаходзіцца ў так званым стане напаўраспаду, як і ўсе, пэўна, хто быў з ім побач. У стане напаўраспаду, напаўразбурэння дзеці і старыя. Ен мо і заўчасна стары, сагнуты ў крук жыццём: толькі пад погі сабе і пад ногі. I няма калі распраміцца, зі-
рнуць у неба, адчуць вецер, убачыць зоркі. Л дзеці ў зорках і ў ветры бачаць смерць.
I Майстра недзе ў дуіпы быў рады, што дзяўчынка да яго болып не прыйшла. Хапала крывавых хлопчыкаў у вачах. Наогул, у жыцці ён цураўся і пазбягаў усяго новага і незнаёмага. Яго незнаёмае і новае было не ў паўсядзённасці. Майстра часам папікаў сябе за гэта, але перайначыцца быў няздольны. Ен, канечне, зразумеў і шкадаваў дзяўчынку, але болып спалохаўся. Нешта вельмі сугучнае, што адбывалася з гэтым дзяўчом, адбывалася і з ім. Дзеці, застаючыся дзецьмі, вельмі рана і жорстка пасталелі і састарыліся. Раней гэта называлася проста акселсрацыяй. А цяпер, цяпср... Яны рана і перакручана спазналі, завяршылі тое, што адпушчана чалавеку на ўсё яго жыццё. Расчараваіше і стома іх бацькоў спасціглі іх яшчэ ў дзяцінстве. Наперадзе ў іх змрок і непрагляднасць. Цемра і змрок іх бацькоў пакаранне не бацькам, а дзецям. Расплата, што непазбежна рана ці позна спасцігае кожнага за кожнае яго слова і крок.
I вось цяпер на вуліцах роднага восеньскага горада Майстра ўбачыў, што адбываецца самае страшнае, самае жахлівае з таго, што можа адбыцца. Горад, а разам з ім і народ, уся яго краіна страціла надзею быць, жыць. А разам з надзеяй у адначассе пазбавіліся і сораму. Адзін з самых патаемных і самых сарамлівых народаў у свсце пазбавіўся сваёй глыбіннай сутнасці: агаліўся фігуральна-літаральна і фізічна. Тыя, што сарамліва і моўчкі неслі з веку ў век крыўду, боль і кроў на сваіх руках і нагах, цяпер неслі іх як на выставу, з лямантам і крыкам. Усе вакол і адразу ўраўняліся ўжабрацтве, галечы і ііішчымніцы. Усе сталі роўныя, і можна было не саромсцца.
Бессаромна і безнадзейна каналі, адыходзілі век, эпоха і падманутыя імі людзі. Людзі без сораму і жадаішяў. Сорам і жаданне гэта спапялялася, выпальвалася ў іх амаль што ўсё апошняс стагоддзе. I толькі болып чуйныя з іх разумелі гэта. Яшчэ на пачатку стагоддзя яны былі асуджаныя да памірання. Асуджапыя памсрці, застаючыся жыць. Смерць
не зводзіла іх у магілу, яна наракла ім зведаць усё гэта пры жыцці, на гэтым свеце. Яны яшчэ, але ўжо...
Самае жахлівае, нарачонае ў прадказаннях продкаў спраўдзілася. Мёртвыя плачуць па жывых, нябожчыкі шкадуюць жывых. I не ўлада, не банкі, не хцівыя і хіжыя банкіры падманулі іх. Яны падманутыя па сваёй волі і ахвоце, і, як гэта ні дзіўна, па сваім жаданні, прывідам, што колькі ўжо стагоддзяў сноўдаў па Еўропе. Сноўдаў і дапяў да яго, Майстра, краіны. Замарочыў, ачмурыў, прымусіў усіх дурманна забыцца, заснуць. А ацверазелі, прачнуліся япы ўсе голымі. Усе да адзінага каралі і ўсе голыя. Іх абтрэслі, як восень абтрасае з дрэў лістоту. А цяпер час, эпоха, зямля атрасаецца ад іх.
Hi адзін з іх не гіатрэбны надыходзячаму тысячагоддзю. Зямля выракаецца іх. Зямля выракаецца і яго, Майстра, бо ён таксама адзін з гэтых падманутых эпохай людзей. Мо нават болып падмануты, чым усе яны, разам узятыя. Каму ж гэта з іх цюкне хадзіць па кабінетах, міністэрствах, прасіць грошай, каб трапіць у нейкі Парыж. Грошы трэба зарабляць ці красці, а не прасіць. He спадзявацца, што нейкі дабрадзей уважыць цябе, зробіць ласжу і падасць міласціну.
А ён прывык да гэтай міласціны з панскіх рук. Панскія рукі нрыручылі яго, як і ўсіх астатніх, хто ў гэты час знаходзіцца на вуліцы, галосіць і лямантуе таксама патрабуе міласціны. I новыя паны па старой звычцы спадзяюцца, што ў іх хопіць на кожнага той міласціны. Малыя паны з працягнутай рукой таксама бягуць да вялікіх паноў, вялікія яшчэ да большых, і атрымліваецца заганная вечная кругаверць вечпых жабракоў. А век гэты ўжо канае сам, бо яму ў часу няма чаго прасіць, ды там і не падаюць. Час не зважае і не прызнае жабрацтва, як і таго, якога колеру ты трымаеш у руках сцяг, якому Богу ты молішся. Час не разумее і не ведае «халявы», і пад ім не варта мітусіцца, мазалі толькі на каленках ці яшчэ на якім месцы наб’еш. А ён, Майстра, мітусіцца.
I Майстру зрабілася брыдка за сябе, за сваю непазбытную, чалядную халуйскую сутпасць. Сутнасць, якую ён ад-
маўляў, але ўсё ж увесь час кіраваўся, хай падсвядома, ды ўсё ж падманваў сябе. Мо таму сёння і ён, хоць яшчэ жывы, толькі ўжо без жадання, без жадання. Прымусова жывы яшчэ, але ці надоўга.
I гэта адчуванне прымусовасці жыцця і недаўгачаснасці, як ні дзіўна, абудзіла жадаіше ўсё ж працягнуць яго. I назло ўсяму справіць юбілей. Справіць якраз назло. «У мяне ж і касцюм ужо, сапраўдны смокінг на юбілей заказаны, падумаў ён не без жалю і журбы. Навошта ж прападаць дабру».
Гэта ўжо было адступленнем і здачай перад тым, піто толькі хвіліну назад думаў і гаварыў сабе Майстра, але, узгадаўшы пра смокінг, ён па-сапраўднаму і абурыўся, і разгубіўся. Што ж гэта такое, як гэта так атрымліваецца: яго ўжо не будзе, а смокінг застанецца. Зусім новы, ніводнага разу нават не апрануты. Дурнота нейкая, ні болып, ні менш. Што яны там, наверсе ці ўнізе, усе з глузду з’ехалі? Яны ж павінны там ведаць, як яму, Майстру, хочацца апрануць той смокінг, чорны, як крыло вароны. I чырвоная «бабачка» на белай сарочцы. Вось гэта і ёсць сапраўдны Майстра. Маэстра. Такім ён павінен быць. Анёл і д’ябал. Мо нават болып д’ябал, чорт. Бо без лячысціка ў сабе сапраўдны Майстра не існуе. Без чорта гэта проста нудпая падробка.
Майстра марыў пра смокінг усё жыццё. Нават сам не помніць, з якога часу. Ці не з таго маленства, калі не было яшчэ і памяці, і жаданняў, нешта ўсё ж запала, загіарушыла вока, і парушынка тая засталася на ўсё жыццё. Шчаслівая парушынка мірнага часу і пры бацьках. А мо і пяшчасная, хутчэй нават няшчасная. Бо дзе і на кім у даваенны час на ўскраіне Магілёва ён мог убачыць той смокінг. Хутчэй за ўсё гэта здарылася ў Нямеччыне. Адбылося на яве ці прымроілася ў тыфозным бараку канцлагера. Мо тады і якраз там ён сасніў сваю будучыню, тое, што яму наканавана ў будучыні. I гэта выратавала яго, выхапіла з-пад касы кашчавай.