Час збіраць косці
Віктар Казько
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 340с.
Мінск 2014
Так усталявалася і запанавала нейкае пазасветнае, нават пазамагільнае жыццё на гэтым, існуючым яшчэ, жывым белым свеце. Усталявалася, каб працягваць такое ж развядзенне і дзяленне сярод нябожчыкаў. Нябожчыкі, пазбаўленыя голасу і жадання, дыктавалі жывым, як іх прыбіраць, у якія труны класці, як і на якія могілкі везці. Жывыя спаўнялі заключанае з імі пагадненне, развозілі нябожчыкаў адразу каго ў пекла, каго ў рай. Партыйны, чыноўны рай і беспартыйнае, беспасаднае пекла. Нябожчыкі больш ііравілі з таго свету, чымсьці жывыя. I была паміж імі маўклівая згода і змова не перамешваць паміж сабой чыстых і нячыстых.
Але ніколі не драмаў жывы ці мёртвы нячысцік, хаця, падобна, таксама куплены і задобраны некім на тым ці на гэтым свеце. Толькі, пэўна, куплены не да канца, бо час ад часу пачынаў выкідваць чорцікаў. I тады пачыналі тасаваць: нябожчыкаў адушаўляць і амярцвяць жывых. I жывыя пачыналі прагнуць нябожчыкаў, нябожчыкі зажадалі жывых. I тады ж гіачынаўся вялікі жудасны рогат і вялікае жахлівае галашэнне на тым і на гэтым свеце.
I ўставалі, i падымаліся з магіл нябожчыкі, клаліся ў магілы жывыя. Мо якраз і сёння прыспеў такі час. Угнявіліся на тым і гэтым свеце, пяправільна і няправедна разлучоныя і падзелсныя, абражаныя і пакрыўджаныя. Сышліся разам крыўдзіцелі і пакрыўджаныя, гвалтаўнікі і згвалтаваныя, паміж імі ўсчалася апошняя і самая жорсткая бойка. Нябачпая і бяскроўная, і таму жахлівая, бязлітасная, каб і праху ўжо чалавечага на зямлі не засталося.
Мо гэта з ім адбываецца тое ж самае, б’ецца ён з некім з таго свету і з кожным на гэтым свеце. I недзе, адбегптыся ўбок, цікуе за ім і падбухторвае нячысцік. Яго ўласны нячысцік, бо ён сам і з’яўляецца нячысцікам. Ён жа таксама, пратэстуючы ў душы, разлучаў, падзяляў людзей. Ёсць, ляжыць на яго душы такі смяротны грэх. Хоць і сыходзячы, падпарадкоўваючыся службовым абавязкам, ён таксама хаваў усіх сваіх сяброў і гіаплечнікаў, кіруючыся іх чынам і рангам. Вялікі пан, высокі чын, пс зважаючы, добры ён чалавек ці не у вялікую залу і шыкоўную труну, на прэстыжныя могілкі. Раскашуй, пануй, як раскашаваў і панаваў пры жыцці. Няма папіаны у маленькую залу і танную трупу і на запядбаныя могілкі. Ляжы, нсбарака, і не рыпайся. Ёсць на яго душы такі грэх. Але, здаецца, яму нейкае, хоць і маленькае, апраўданне ёсць. Хаця мо гэта і не апраўданне, a новы грэх. Хай судзяць яго, як хочуць, толькі ён пра сябе ведае: калі ён ішоў на гэты грэх, ішоў свядома, бунтоўна і насуперак чужым меркаванням, быў упэўнены, піто так і трэба рабіць па ўсіх чалавечых і боскіх законах. А калі гэта грэшна, то ён адкажа за гэта перад Богам і людзьмі. Гэта ж не толькі яго грэх, але і крыж.
Майстра заварочаўся ў ложку, намацваючы галавой гэты свой крыж-грэх. Ён быў на месцы. I Майстра супакоена мовіў сам сабс:
Мулка, мулка, хоць і ў смокінгу...
I падумаў яшчэ пра сябе, што хутка, хутка не будзе ўжо мулка. I адчуў, што зноў грашыць у думках і памерах. I няздольны пазбавіцца грахоўнасці нават у апопінюю чыстую хвіліну. Нават у апошнюю хвіліну ён застаецца цалкам
паднарадкаваным таму, што пярэчыць сумленню. У марнай мітусні адбыў свой век на гэтым свеце і з такімі ж марнымі памкненнямі адыходзіць. He дадзена, не стрэсці яму з ног і рук свой час і сваю эпоху. Жыў увесь час да некага прыпадаў, на некага спадзяваўся, тое ж робіць і цяпер. Канае па жаданні правесці юбілей, каб не сам, а нехта яго правёў. Канае, каб пахавалі яго ўсё ж па рангу. I гэта раззлавала яго, вымусіла шукаць апраўдання душэўпаму свайму бязладдзю.
Дзяржава не здольна аплочваць яго працу, каб забяспечыць прыстойнае жыццё яму і яго кату. Але мае і дае вялікія грошы, каб напышліва і з вялікай помпай адсвяткаваць яго юбілей. I з такой жа вялікай помпай пахаваць яго, адсвяткаваць хаўтуры. Бо такім чынам бацькаўшчына і ўлада, якой здавалася, што яна атаясамлівае гэтую бацькаўшчыну, хавалі канцы. Што не маглі і не здольны былі даць пры жыцці, выдавалі пры канчатковым разліку па ўрачыстасцях юбілею і журбе хаўтур. I тым самым захоўвалі свой твар. I не толькі захоўвалі, але і паказвалі яго ўсяму народу: глядзіце, маўляў, усе ды не туды, па юбіляра ці нябожчыка. На нас глядзіце, як мы зычым ім, як мы дбаем пра іх. Як мы зычым і дбаем пра айчынную культуру. У нас яшчэ захавалася і слязінка па ёй, а трыццаць срэбрапікаў мёртваму нам зусім не шкода. Ён сваёй смерцю заслужыў іх і адробіць. Мёртвыя адробяць. Гэта з жывымі заслужанымі і народнымі цяжка жывыя, япы няўрымслівыя і пепакорныя. А мёртвы Майстра ў труне паслухмяны і памяркоўны, як і належыць быць сапраўднаму беларусу. Мы яшчэ і сцяг яму дадзім і наперад яго, наперад, хай нясе. I пяпраўда, што мёртвыя сцягоў не носяць. Носяць, у нас панясуць. I як яшчэ борздзенька. Нашы нябожчыкі лепшыя ў свеце. Ніводзін з іх яшчэ не падвёў нас. О, каб гэта ды ўсе жывыя такімі былі, мы б ім такія хаўтуры наладзілі! I з дапамогай мёртвых яшчэ наладзім, наладзім. Так што ў чаргу, майстры і дзеячы, у чаргу ўсе. Згодны ці не згодны з намі, пад якімі сцягамі вы зараз ходзіце нам пляваць. Мы ведаем добра, пад якімі пойдзеце потым, потым. Даць кожнаму з вас па
сцягу гэта наша задача, бо толькі мы всдаем, якіх сцягоў хоча народ, за якімі сцягамі пойдзе, пабяжыць.
Майстра і пры жыцці ні пад якімі сцягамі не хадзіў, хаця без сцяга жыць у яго краіне было амаль нсмагчыма. Асцяжвалі кожнага, хто хоць троіпкі ды высоўваўся з піэрых шэрагаў нудотнай бяздарнасці. Толькі ён не пайшоў у сцяганосцы, неяк атрымалася вылузнуцца, нрыкінуцца прыдуркам. А пасля некалькіх захадаў ад яго адчапіліся, маўляў, «не от мнра сего», бажавільны, піто з яго возьмеш. Ллс нам патрэбны і такія. Хай свст бачыць, што мы нікога не заціскаем, даём жыць і існаваць усім. Правінцыя, да якой ён палежаў, правінцыяльная ўлада пакінула яго ў спакоі. А Масква нават і вылучала, адзначала косткай з панскага стала, адзначала замежжа. Так ён і жыў, прызнаны ў свеце і пікому амаль невядомы ў сябе дома.
Калі пачаўся ператрус улад, мітрэнга са зменай шыльд і накірункаў, пайпіло стварэнне мноства партый кожная з іх лічыла за гонар далучыць яго да сябе і голасна абвяшчала, што Майстра з імі і толькі з імі. Ён нічога не абвяргаў, называйце, запісвайце хоць у чыгуны, толькі ў печ не стаўце. А ён быў і застанецца медным кацялком. Ён далучаны, запісаны ўжо ў адну партыю і застанецца ў ёй пажыццёва, леіппай партыі за ўсю шматвяковую гісторыю чалавсцтва пе здолела стварыць. I не створыць, бо ў яе трапляюць толькі два-тры чалавекі са стагоддзя. I якраз тыя, іпто пры жыцці цураюцца, адмаўляюць усялякія сцягі.
Майстру імкнуліся даць сцяг, зрабіць яго сцягам і ў самы апошні час, калі ён ляжаў у бальніцы. У бальніцу да яго прыйшоў сам міністр. Той самы жартаўнік, які выпраўляў яго ў Канатоп замест Парыжа. Гарэла зямля пад нагамі новай улады. Прыпёрла. Майстра зрабіў выгляд, піто і яму прыпёрла няўсцерп. Прыкра прыкідвацца, але ішнага выйсця не было. Дый не вельмі ён прыкідваўся. Апошігія некалькі дзён Майстра няздолыіы быў сам схадзіць у прыбіральню, хоць нічога амаль ужо нс еў, так спяклося, закарэла ўсё ўсярэдзіне. Там, усярэдзіне, ён паціху выгараў. Ад цела заставалася толькі вонкавая абалонка. I Майстра трохі папраўдзе, а трохі
прыкідваўся, што яму край трэба, як гавораць сёння новыя беларускія, факс пайшоў. I міністр толькі паспеў выцягнуць з папкі белую прасціну паперы, снярэшчанай шматлікімі подпісамі, толькі пачаў:
Дэмакратыя ў небяспецы, і ўсе сумленныя людзі, хто за законнасць і сапраўдную канстытуцыю...
Майстра адразу ўцяміў, што яго загналі, заганяюць у кут. I выйсця ў яго ніякага няма, няма ніякага паратунку, толькі... толькі прыадчыненыя дзверы прыбіральні. У прыбіральню ён і рынуўся з крыкам:
Пачакай, пачакай, факс пайшоў...
Міністр не адразу зразумеў яго манеўр і праз зачыненыя ўжо дзверы прыбіральні доўга даводзіў Майстру, што такое сапраўдная дэмакратыя і канстытуцыя, што краіне патрэбна цвёрдая ўлада і моцная рука. А Майстра, тужачыся, жаліўся яму на свае цяжкасці, пра ненармальны стул, штодзённыя клізмы. Жаліўся, спачатку пасміхаючыся, бо думаў пра тое, што не шкодзіла б наставіць добрую клізму і міністру і ўсяму ўраду, мо б паразумнелі.
Ты ведаеш, казаў ён, раней не хадзіў на двор, бо не было з чаго. I не думаў, якая гэта адказная, сур’ёзная справа.
Вельмі адказная і сур’ёзная,нібы падтакваў яму міністр, вырашаецца лёс краіны і народа.
Ну, пра краіну і народ я не ведаю. А мой лёс на гэтым стульчаку сапраўды вырашаецца...
Лёс кожнага, у тым ліку твой...
- Так, так, падтакваў яму Майстра. Тут ён быў згодны з мшістрам. Зараз лёс яго сапраўды вырашаўся, і адразу з двух бакоў: ці не падпіша ён тую паперчыну і захавае свой твар і ці апрастаецца ён нарэшце, вызваліцца ад спапяляльнага агню ўнутры, ад тых нажоў, кінжалаў, відэльцаў і бітага шкла, што, напханыя, сядзяць у яго ўсярэдзіне, рэжуць пажывому, дратуюць змучанае цела.
Сумленная інтэлігенцыя, сумленныя майстры мастацтва...
- С... я на іх хацеў, няздольны ўжо стрымліваць сябе, грымнуў міпістру з прыбіральні. Кліч сястру з клізмай.
Што? 3 клізмай?.. пэўна, толькі ўваходзячы ў раж, разгубіўся міністр.
Майстра адказаў яму дзікім вар’яцкім рогатам і скрыгатам зубоў.
I скрыгат, і рогат былі непадробнымі. Адначасова было і смсшпа, і балюча, прыкра і весела. Прыгадаўся анекдот пра новых рускіх ці беларусаў, што вось таксама сядзелі на ўнітазах і высвятлялі, якуіо працу яны спраўляюць фізічную ці разумовую, і ўрэшце пагадзіліся, што разумовую, бо калі б гэта была фізічная яны б каго-небудзь напялі. Чорны гумар мастацтва пераходнага перыяду кіч, папса і нейкі новы пост-...нізм. Вялікі пост культуры і яго трагедыя.
А ўвогуле ніякай трагедыі не было, хутчэй разыгрывалася вельмі старая, вечная драма ў новым прачытанііі і з новымі варыяцыямі. Разыгрывалася не на сцэне тэатра, а на прасцягах некалі адзінай, вялікай і магутнай краіны. Аўтары і рэжысёры даўно ўжо сканалі, адышлі ў нябыт. А справа іх жыла. I з таго свету, з маўзалеяў, крамлёўскіх сцен яны кіравалі спектаклем, іншым разам і самі бралі ўдзел. Часцей за ўсс ўдзельнічалі і самі, калі дзея адбывалася па плошчы. Каменныя, гранітныя і бронзавыя камандоры пад гвалт і воплескі патоўпу пакідалі, сыходзілі са сваіх п’едэсталаў і станавіліся ў піэрагі пад сцягі сваіх прыхільпікаў. А калі там, на плошчах, былі зусім ішпыя, не мелася іх сцягоў і прыхільнікаў, япы маскіраваліся, апраналіся па апошняй і самай распаўсюджанай модзе новага дэмакратычнага часу у вужыную форму АМАЛа і, стоячы за плячыма таго ж АМАПа, увайшоўшы ў душу кожнага з іх, тварылі тое, піто і пры жыцці, на чым набілі руку на гэтым свеце. Трашчалі рэбры і чарапы, цякла кроў.Усё паўтаралася, усё паўтаралася так, што і рыхцікі сыходзіліся. Мізансцэна, якую разыгрываў зараз ён перад міпістрам, адзін раз у жыцці Майстра была ўжо адыграна амаль з тым жа рэквізітам, пры тых жа дэкарацыях, што і цяпер. I нават дзеючыя асобы былі адны і тыя ж.