Час збіраць косці  Віктар Казько

Час збіраць косці

Віктар Казько

Выдавец: Кнігазбор
Памер: 340с.
Мінск 2014
94.81 МБ
He паведае. He паведае. Таму што ён зноў закаркаваны ў чорным мураваным тунэлі. Ён зноў выхапіўся з яркага бліскучага святла ў той самы чорны тунэль, з якога немагчыма і здароваму да каго-небудзь дакрычацца, каго-небудзь дазвацца. Люд купі-прадай, з базару і на базар, каб толькі дзень перабыць ды ноч вытрываць зусім пе нрагне яго праўды. Ёп выракаецца і Чарпобыля, і сляпой спявачкі Жанны, і сваёй белай лябёдкі. Сваіх дойлідаў і Майстроў. Як выраклася іх ужо ўлада. Бо сённяшнія майстры на паверку аказаліся зусім не лебедзямі белымі. Атрымалася як у тым анекдоце, дзе бацька-цыган, паглядзсўшы на сваіх замурзаных нашчадкаў, сказаў: «Нс падабаюцца. Новых наробім...»
Бязмежна дарагое ўяўленне, апошняя мроя Майстра, сэнс і бачанне сённяшняга і ўсяго яго жыцця пачалі атухаць, адзін за другім знікалі інтэрнацкія хлопчыкі і дзяўчынкі, узяўся туманам і ўблытаўся, расплытаўся ў лістоце жалобнай вярбы дзядзька Васіль. Толькі цьмянай плямай свяціліся яшчэ
дэбільная дзяўчынка Алёна і белая лябёдка з перабітым, апушчаным крылом. I тыя, здавалася, вось-вось паглынуцца бясконцай і бязмежнай цемрай.
Пачакайце, хвілінку хоць пратрымайцсся, пачаў угаворваць іх Майстра. Але дарэмна. Яны ўжо браліся, плылі туманам. I просьба Майстра змянілася на пагрозу. Ен выйшаў з падпарадкавання лёсу, бо быў, адчуў сябе над лёсам, жыццём і смерцю.
Падла, выгукнуў ён невядома каму, але ён, здаецца, вс'даў, каму, таму, хто быў над ім, хто ў асляпляльным святым невуцтве лічыў сябе над ім, Майстрам. Калі сам ні літасці, ні розуму не маеш, дазволь жа таму, хто мае, перад смерцю пацешыць вока.
У адказ Майстра пачуў барабапы кентаўраў.
Яшчэ не час. He забівай... Дай...
Ай-ай-ай, разляглося на бальнічным пакоі гулкае рэха.
Калі Майстра ачомаўся, над ім стаяла сястра з працэдурнага кабінета:
Дамо, дамо, мой міленькі. Дамо, мой галубчык, боль адступіць, усё адрынецца. А ты крычы, крычы, праз крык і боль суцішыцца. 3 юбілеем вас, мой міленькі, з днём нараджэння, з юбілеем, галубок...
IV
Ноч ён выстаяў, перамог. Трэба было нражыць неяк япічэ дзень. Юбілей быў прызначаны а сёмай гадзіне вечара ў лсншым і самым вялікім кінатэатры сталіцы: ці то «Масква», ці то «Кастрычнік». Усё ўжо блыталася ў галаве Майстра. Але такім дробязям можна было і не надаваць увагі: якая розніца піклом па камені ці каменем па шкле, усё адно, па-руску кажучы, «что в лоб, что по лбу». Яго ігіколькі не хвалявала, як гэта было раней, што вялікая зала кінатэатра будзе папаўпустой. Колькі чалавек прыйдзе, столькі і трэба. Хай будзе пават адзін чалавек ён схіліць перад ім галаву. Ён жа не з пароды папсы, не зорка эстрады, не фут-
баліст і не хакеіст. Коішай міліцыі і АМЛПа, каб наводзіць парадак, не спатрэбіцца. Ціха панеслі Пімена Паіічанку, незаўважпа выхапілі з горада і павезлі на радзіму Максіма Танка. Майстры як жылі, так і паміраюць у адзіноце. Ім не ствараюць у цэнтры горада хаўтурных сцен, на бетоне якіх уночы пішуць клятвы, заклёны і прысвечаііыя ім верпіы. Іх сцяпа значна вышэй: напаўвар’яцкаму фанатычнаму статку ўсё роўна ніколі пе дацягнуцца да сусвету, дзе пачыпаецца верш, дзе пакутуюць і адпачываюць Майстры ў чакаіші другога свайго прышэсця і светлых дзён для Беларусі.
I ён не гірагне далучыцца да іх. Яго мссца значна ніжэй, недзе на прыступках. Але яно ёсць, гэта сціплае месцейка, і яно яго. Сваё, пэўнае, вызначанае толькі яму месца павінен ведаць і сабака. А ён добра пабрахаў у сваім жыцці. Так пабрахаў, што, каб апраўдацца, павінен знайсці сілы і мужнасць прыстойна памерці. Каб ніхто не бачыў на яго твары пячаткі жаху смерці, не пачуў перадсмяротнага палахлівага крыку і енку. Ён нічога не прасіў задарма, проста так у жыцця. У свой апошні час ігічога не будзе прасіць і ў смерці. Толькі б у развіталыіую хвіліну Бог не адабраў розуму і свядомасці. I гэтыя некалькі гадзін ад світання да змяркаппя адпушчаны яму, каб настроіцца і канчаткова ўжо супакоіцца: і сказана ж ім, каб яны супакоіліся. Вось на гэта супакаенне сябе ён і патраціць свой апошні дзень: суцішыць, прыдушыць боль. Скорыць гонар і, не азіраючыся на мінулае, не зазіраючы ў будучае, выйдзе на вочы людскія, і мо таго-сяго таксама прымусіць спыніцца і падумаць.
Майстра адчуваў, ведаў, што, калі ён апынецца сярод людзей, іх вочы, іх твары, варожасць і добразычлівасць пратрымаюць яго на гэтым свеце столькі часу, колькі гэта патрэбна, колькі патрэбна, колькі неабходна, каб не сапсаваць свята, спраўдзіць усе іх надзеі. Бо ён добра ведаў меру. Меру ўсяму жыццю і смерці, святу і журбс. I яшчэ, і гэта мо было галоўпым, пакуль на табе ляжыць чыёсьці жывое цікаўнае вока жывы і ты сам. Працягваеш жыць нават на могілках, на тым свеце. Гэта непахісны загад і закон для кожнага чалавека, а тым болып для Майстра.
Трэба толькі пратрымацца ў гэтых чатырох мураваных сценах бальнічнага белага пакоя да схону дня, да захаду сонца. Сонечнага святла, яснага дня нараджэння Майстра ўжо баяўся. Але ён склаўся для яго надзіва лёгка і спакойна. Мо ад уколаў праз кожныя дзве гадзіны, мо ад бясконцых клопатаў, нарачоных імянінніку, а мо... але пра гэта Майстра забараніў сабе думаць, сёння яму было не так балюча, як учора, ён не губляў прытомнасці, не ўпадаў у чорныя тунэлі і не канаў на беразе сажалкі.
Перш-наперш наладзіўся ў ванную і добра, без дапамогі сястры, памыўся. Цела канала ад жадання вады і мыла. Прагла змыць з сябе не столькі назапашаны потам бруд, колькі ачысціцца ад прыкрасці і адчаю зведанага ім болю. Боль той быў ужо не жывога магілыіага паху, паху затхлай зямлі і праніклівага, з нейкага часу непрыемнага яму мужчынскага дэзадаранту. Майстра старанна саскроб з сябе гэта брыдкае пазасветнае ўжо напластаванне. Пагаліўся перад люстэркам у прыбіралыіі, здзіўлены, што шчэцце пёрла, як пустазеллс на добра ўгноеным дзікім полі, расло, не зважаючы на хваробу. Будзе працягваць расці і там, мімаволі падумаў япічэ, але адразу ж прагнаў гэту думку.
Больш за ўсё Майстра здзівілі яго ж уласныя вочы. Яны не належалі ўжо яму. Пайшлі ўглыб і з недасягальнай глыбіпі адрачопа, без журбы і суму глядзелі на яго, як на нейкага нсзнаёмага чалавека. Зрабіліся маленькімі-маленькімі, з адзінай амаль няўлоўнай іскрынкай у зрэнках. Вочы здаліся яму настолькі чужымі, што ён вымушаны быў паздароўкацца з імі, а заадно ўжо і з самім сабой, каб прызнаць і сябе, пачуць свой голас:
Здароў, татарын, дабрыдзень, Аіпыр.
Але той, у люстэрку, прамаўчаў. Hi гуку не мовіў у адказ.
Ну і чорт цябе бяры, сказаў Майстра. Заплачаш жа, я ведаю, заплачаш.
He, не, толькі не гэта. He! хто крычаў гэтае «не», ён не ведаў. Але яму хацелася крычаць і нават буяніць, паламаць, разбіць што-пебудзь. I ён не ўтаймоўваў сябе, праўда, не крычаў. Наліў паўшклянкі гарэлкі, смачна выпіў перад
люстэркам. I грымнуў пустой шклянкай па сваім адлюстраванні ў маўклівым і халодным пікле.
Яно яшчэ звіпела, ссыпаючыся па падлогу і ў ракавіну, a ён выйшаў ужо і асцярожна зачыніў за сабою дзверы. Пасля ванны, галснпя і гарэлкі яму раптам захацелася чаго-небудзь з’есці. I гэта было не менпі дзіўна. Есці ён не хацеў ужо даўно, не цягнула да ежы. А тут як смоўж нейкі ажыў усярэдзіне. Смактаў, загадваў, патрабаваў. Але і цяпер ён пайшоў насуперак сабе, пе паддаўся смаўжу ўсярэдзіне.
Вярнуўся зноў у прыбіральню. Падняў з падлогі аскабалак шкла, паклаў на даланю і заціснуў яго ў руцэ. Вялікага болю не было, алс кроў паказалася. Вось і крыві ўжо няма, адзіны толькі алкаголь, падумаў ён. Выкінуў акрываўленае шкло ў сметніцу, зняў з батарэі ручнік, завесіў ім разбітас люстэрка і развітаўся з прыбіральняй.
Жаданне штосьці з’есці не праходзіла. I не так каб нешта пэўнае, а ўсё запар, што патрапіць у рукі і на зуб. Майстра адчыніў халадзільнік, той быў забіты прадуктамі, садавіной, гароднінай, напоямі і кілбасамі.
Сволачы, сволачы, сказаў ён. Спакушаеце. Усё жыццё спакушалі. I сёння таксама... А дзе ж вы ўчора былі, пазаўчора, месяц яшчэ назад...
Яму закарцела ўсё гэта з’есці за адзін раз, адным захадам. Але Майстра адчуў, што перад такой процьмай ежы ён робіцца пераборлівым. I сапраўды, з’есці запар усе толькі яблыкі чэрава не хопіць, нават калі толькі надкусіць кожны. I яму стала шкада, што ўсё гэта застанецца, застанецца, а посуд патрабуе ж чысціпі.
Так вучылі яго, настаўлялі на самым пачатку жыцця. A цяпер ён стары конь, псуе разору.
Трэба было выбіраць нешта адно. Нечага аднаго прасіла і душа, але ён доўга не мог успомніць, чаго ж яна просіць. Перабраў увесь халадзільнік, і ўсё было не тое, і ўжо зачыняючы яго, па маленькай, прыліплай да бакоў крошцы ён адчуў, чаго просіць, па чым канае душа. Яна прасіла сала з кменам і часнаком, што яму на дух забаранялася есці. Гэтага якраз і не было ў халадзільніку. Вось так заўсёды, з абурэ-
ннем ііадумаў ён, і напачатку, і напрыканцы какосы ёсць, бананы ёсць, а...
Майстра хуценька адчыніў і зачыніў халадзілыіік і плюнуў на яго і на тое, што ў ім мелася. I сказаў сам сабе: пачакай, душа, вечара, спатолю, пад’ясі і сала. Але да вечара не вытрываў. Магло ж стацца і так, што вечарам сала нс будзе. Разумнікі ад культуры прыдбаюць ікры асятрынай да кабачковай, а пра сала і не ўспомняць. А калі і ўспомняць, то яшчэ вялікае пытанне, ці захочацца вечарам яму таго сала. Трэба было карыстацца момантам і ў апошнюю хоць хвіліну не здраджваць сабе і сваім жаданням. Нс ўсё ж толькі пароду і для народа, некалі трэба пацешыць і сябе. I калі паміраць, то ўсё ж лепей з салам і ад сала, чымсьці з заморскім какосам. Які ж Аіпыр не любіць сала?
I Майстра наладзіўся да сясцёр. Тыя не всльмі здзівіліся яго з’яўленню і жаданню. Майстра гэта адчуваў, сцераглі, прасочвалі кожны яго крок, яны яго любілі і іпкадавалі, наколькі гэта магчыма бескарыспа аднаму чалавеку іпкадаваць і любіць другога. Адна з іх толькі памкнулася нешта сказаць, мо запярэчыць, але тры астатнія так паглядзелі ў яе бок, што яна сумелася і замкнула рот на замок. Сама кінулася на іюшукі сала. Сёстры ўсе былі маладзенькія і мініяцюрныя, і сала тое яшчэ ці ўжывалі. «Разумніцы, з замілаваннем і смуткам падумаў пра іх Майстра, якая доля ваша будзе». Гэтым, крыху познім ужо ранкам ён любіў іх, усіх на свеце любіў.