Час збіраць косці  Віктар Казько

Час збіраць косці

Віктар Казько

Выдавец: Кнігазбор
Памер: 340с.
Мінск 2014
94.81 МБ
Яго працягвалі мясіць ужо нагамі, калі ён упаў на падлогу, на шчасце, не всльмі бруднай прыбіральні. Скурчыўся паміж унітазам і пафарбаванай у брыдкі, казённы, буры колер сцяной вагона, падсвядома прыкрываў рукамі, хаваў твар і галаву. Але па твары і па галаве яго не білі, цалялі па нырках, пячонцы і сэрцы. «Каб не засталося слядоў», сцяўпіы зубы, то правальваючыся ў нейкае крывавае месіва, то вяртаючыся да сябе, думаў ён. А калі адчуў, што яшчэ адзін удар, нават дотык да яго цела, і звароту болып не будзе, і загадаў сабе падняцца, у прыбіралыіі нікога ўжо не было. I ў вагоне, у яго купэ, таксама было пуста. Толькі скразпяк віхурыў па вагонс, задзіраў фіранкі на вокнах. Л на століку ў кунэ стаяў кілішак, напоўнены каньяком, прыкрыты зверху кавалачкам лімона.
Hi на здзіўленнс, ні на абурэнне, як і на ўдзячнасць, не было сілы. Як не было яе і цяпер, калі Майстра, як і тады, ляжаў на парозе прыбіралыіі і ціха, а іншым разам і гучна скуголіў і выў ад болю. I тады, і цяпер быў адзін і той жа глум і здзск, хоць прайшло столькі часу, а нічога не змянілася. Тады быў «іурочак», «гурочак» быў і цяпер. «Гурочкі» былі наверсе раней, наверсе, пры ўладзс япы засталіся і сёння. Хаця, на першы погляд, усё памянялася карэнным чынам.
Адвы чэрці адышлі ў нябыт, на змену ім прыйшлі новыя. Старос наляванне працягвалася, замыкалася, акальцоўвалася ў часе. Лаўцы чалавсчых душ нязводныя. Менавіта па яго душу з’явіліся япы цяпер, бо цела, плоці ў ім ужо не засталося. Алс да гэтага ім не было ніякай справы, як не было і душы. Як не было душы ў самім повым часе. Яна выгарала датла япічэ на падыходах да гэтага часу, даўно ўжо была мёртвай. А мёртвыя, як кажуць, сораму не маюць. Набрыдзь нябожчыкаў паядналася, увайшла ў змову з адкідамі, на-
брыддзю жывых. I гэта быў іх зорны час. Новы век, новае тысячагоддзе стаялі на парозе чалавечай хаты і стукаліся ў дзверы. Набрыдзі варта было спяіпацца, каб ухапіць сваё. Вось яна і спяшалася. Бессаромная, не грэбавала стукацца ў дзверы нават прыбіральні, уступала ў змову са смерцю. I прасіла дапамогі ў самой смерці. I за гэта абяцала добрую пажыву ёй у будучыні. У той самай будучыні, якой, магчыма, ужо і не існавала.
Толькі Майстра і на сваім смяротным ложы хацеў верыць і верыў, што будучыня існуе. Будзе існаваць, калі ён адыдзе на той свет без граху, не маіочы нічога на гэтым свеце, захавае, зберажэ душу і сорам. I бессаромна пакутуючы ў прыбіральні, куды заперлі яго час, хвароба і боль, сашчапіўшы зубы, утрымліваў у сабе гэты свой сорам і сваю душу.
Што ж ты там заціх, азваўся міністр пасля працяглага маўчання. Пэўна, асэнсоўваючы, што хацеў сказаць Майстра іншасказальна, як гэта завсдзена ў такіх, як ён, прыдуркаў, балбоча ці звар’яцеў, з’ехаў з глузду на ўнітазе. Ты яшчэ жывы там? Мо табе дапамагчы? Майстра зноў адказаў яму дзікім вар’яцкім рогатам і тагасветным скрыгатам зубоў.
He разумею, сказаў міністр, хоць ты забі мяне, нічога не разумею.
I Майстра зноў адказаў яму тым жа рогатам, скрыгатам зубоў і ваўчыным ровам. А пасля гэтага рову, як набыў чалавечы голас, доўга і брыдка лаяўся, прыгадаў усе мацюгі, якія толькі засталіся ў памяці яіпчэ з дзяцінства. Памяць, па ўсім, была добрая, як і школа магілёўская чыгуначная ўскраіна.
Во цяпер усё ясна, цяпер ўсё зразумеў, выгукнуў міністр за дзвярыма прыбіральні, адначасова прымусовай і добраахвотнай турмы Майстра.
Выгукнуў і хуценька рэціраваўся, похапкам схаваўшы ў папку скамечаную прасціну з гюдпісамі дзеячаў культуры ў абарону дэмакратыі і капстытуцыі. Але на развітанне заверыў амаль беспрытомнага Майстра, што юбілей адбудзецца ў прызначаны тэрмін, хай ён не перажывае, усё будзе вельмі прыгожа. Майстра па юбілеі і не перажываў. Ен быў
упэўнены, іпто юбілей адбудзецца, і вельмі прыгожа. Таму ж міпістру яшчэ трэба было і апраўдацца перад ім, Майстрам, падсаладзіць пілюлю. Напярэдадні, псрад тым, як Майстру легчы ў балыііцу, яго канчаткова ўжо спісалі, скарацілі пасаду, якую да гэтага ён займаў, і, лічы, выраклі на галодную смерць, адправілі жыць на трыццацідоларавую ганаровую пенсію. Гэта была апошняя пошасць наваспечаных улад, сродак законным шляхам пазбаўляцца ад няўгодных ім людзей: ад’юбілеіць іх і выкінуць на сметнік.
Хай жа юбілеяць, хай святкуюць псрамогу. Лле свята гэта будзе ўсё ж яго. I Майстра спадзяваўся, што свята гэта будзе сапраўды прыгожым і велічным. I ў той жа час задзірлівым. 3 яго боку задзірлівым. Ён ім пакажа, як памірае культура і адыходзяць па той свет Майстры. На развітанне так ляпне дзвярыма, што чэрці ў пекле скалануцца, і заскрыгочуць зубамі ўсе чэрці на гэтым свеце. Мышы прагнуць яго смерці, адукаваныя пайшлі мышы, навучыліся распісвацца, ставіць свас подпісы пад дзяржаўнас карыта. На яго магіле яны канаюць ад жадання звіць сабе ўтульнае гняздо, гняздо з таго бруду і смецця, піто ігіпічом прэ паверх. I ім мёртвы Майстра гэта амаль жа адпо, што і яны. Гэта прыручаны, ахатнены ўжо Майстра. Майстра сцяганосец. Мыпіы зачакаліся ўжо яго смерці. I ён, вядома, памрэ, толькі і мёртвага яны голымі рукамі яго нс возьмуць.
Гэта ж толькі ён здольны трымаць і насіць жар голымі рукамі. I не апякацца, бо такі ж агонь і жар у ім.
I не толькі помслівасць, крыўда і боль вымуіпалі яго адзначыць, правесці юбілей, дажыць да юбілсчо, стоячы ўжо не адпой, а дзвюма нагамі ў магіле, алс зноў жа вельмі дзіцячае, вар’яцкае спадзяванне, што ўсё гэта япічэ не пасапраўдпаму, што яго толькі выпрабоўваюць, палохаюць. Л ён не спалохаецца, калі і па-сапраўднаму. У жыцці ў кожнага страху існуе нсйкі парожак, трэба толькі не спыняцца перад ім. He здолееш пераступіць псраскоч. I ты ўжо на нрыступках нейкага іювага існавання. Так і яму вартатолькі перайсці нейкі нябачны рубеж, пераскочыць парожак, і ён будзс ўжо недасягальны смерці. Яна застанецца з іюсам, a
ён пакрочыць далей і не азірнецца. Адыдзе боль, адступіць хвароба. Ён адновіцца для новай працы, і нічога дзіўнага, неверагоднага ў гэтым няма. Саламандра, птушка-фепікс толькі тым і займаюцца, што адраджаюцца і без пашкоджанняў выходзяць з агню і полымя.
Невыносны агонь і жар апякалі і спапялялі яго. I попел той ужо развейваўся па прасторы і часе, калі прыбегла сястра і зрабіла абязбольваючы ўкол. Раней яго калолі праз чатыры гадзіны, цяпер цераз дзве. Але ён не заўсёды мог вытрываць і дзве гадзіны жыцця, ад уколу да ўколу. He вытрываў і зараз. Пачаў адыходзіць. Пайшоў ужо.
Але і ў гэтым адыходзе Майстра быў яшчэ здольны падсвядома кантраляваць сябе. I галоўнае ў тым кантролі было не даць захлынуцца, зайсціся ад радасці збаўлення ад болю і пакут. He пусціць, не даць сабе апынуцца на лыжні, на якую нехта вельмі, пэўна, літасцівы ўвесь час скіроўваў яго. Варта было толькі стаць на тую лыжню, зрабіць крок, і вяртання ыазад ужо не будзе, дарога ў адзін канец, бо тая лыжня была вельмі шчаслівая і прыгожая. Па ёй ходзяць адзіпы раз у жыцці-1 такі адзіны раз ужо быў у яго жыцці. Але ён яшчэ вернецца на тую лыжню ў сваю самую апошнюю хвіліну, каб адысці ўжо канчаткова, па-маладому весела і пругка.
А цяпер... Цяпер пра што-небудзь надзённае, крыху сумпае і жаласнае, што вымагае сабрацца. Пра пязробленае ці недаробленае ім, што здольны зрабіць ён і толькі ён, што наканавапа зверху зрабіць яму. Што і пачаў ён ужо рабіць, выбудаваў у галаве, думках і сэрцы. I толькі хвароба перашкодзіла здзейсніць гэта.
Майстра ўжо цалкам быў паглынуты чорным тунелем болю. Паглынуты і закаркаваны з абодвух бакоў падвешаны ў бязважкасці чорнага туману. I раптам у тым тунэлі, сярод спрадвечнай халоднай цемры, у якую і сярод якой, здавалася б, немагчыма ні прарвацца, ні нарадзіцца ніякаму гуку, Майстра пачуў спачатку гукі гармоніка, а потым і песню. Яна была яшчэ далёка, але ўсё набліжалася да яго, пакуль Майстра не загайдаўся ў яе хвалях, не патануў у ёй цалкам.
Зорка Венера ўзышла над зямлёю, Светлыя згадкі з сабой прывяла... Помніш, калі я спаткаўся з табою, Зорка Венера ўзышла...
Пазбаўлены свядомасці, але недзе ўсё ж захоўваючы рэшткі ці то памяці, ці то розуму, і нс яго, не зямнога ўжо розуму і памяці, ён пачаў абмацваць, шукаць неіпта ў сябе на грудзях. Лапаў і лагіаў рукою па грудзях, але нічога не знаходзіў. He знаходзіў тое, што яму трэба было. А трэба было яму знайсці маленькі чорны каменьчык, прыхоплены з магілы Максіма Багдановіча ў Ялце. Ен пібыта сустрэўся ўжо з нябожчыкам і цяпер прагнуў паказаць яму той каменьчык, пабачыць яго і сам, на свае вочы, адчуць яго цяжар на сваіх грудзях, зварухнуць, пазбавіцца яго. Але каменьчыка ў кішэні не было. Ен не намацаў і самой кішэні, бо яе таксама не было. Майстра быў апрануты не ў сарочку, а ў спартыўны касцюм без кішэняў.
Ен ніяк не мог уцяміць гэтага, але ад таго, што каменьчык не знайшоўся, Майстра адчуў палёгку, пазбавіўся цяжару на грудзях. Толькі ніяк не мог пазбавіцца болю. Зорка Венера ўздымалася, узыходзіла з яго грудзей. Дзёрла, дратавала грудзі, распірала і ламала рабрыны. I ўзносілася над ім, распускалася, расцвітала яркай і прыгожай кветкай. У той зоркі-кветкі быў гожы дзявочы твар. Яна і спявала, спавівала яго цеплынёй і пяшчотай.
Спявала яго, Майстра, зямлячка. Сляпая спявачка Жанна. Спявала ў падземным пераходзе метро «Плошча Якуба Коласа». I, здаецца, сам дзядзька Якуб завітаў паслухаць песню. Ен нябачна і цяжка прысеў на прыступак падзсмпай лесвіцы, задумёна падпёр рукой падбародак, як сядзеў адрачоны ад усяго, каменны там, наверсе, на плошчы, так сядзеў і тут у мураваным змрочным скляпенні. А з усіх бакоў неабдымнай і бясконцай плынню ў двух накірунках цёк, бег, шмаргацеў тысяччу і тысяччу падэшваў чалавечы натоўп. Спяшаўся наверх, на Камароўскі рынак: купіць-прадаць, знайсці-згубіць, абдурыць некага ці самому абдурыцца.
I песня сляпой спявачкі мала каго збівала з нагі. I сам нябачны Якуб Колас быў няздольны каго-небудзь перапыніць, прымусіць азірнуцца і агледзецца. Мастацтва пераходнага перыяду эпохі развітой дэмакратыі. Так называў гэта Майстра. Такіх спевакоў цяпер можна было сустрэць у кожным падземным пераходзе метро. Мастацтва пайшло пад зямлю і там зарабляла сабе хлеб надзённы.
Каля ног Жанны з яе музыкам ляжала кардонная скрынка з-пад нейкіх заморскіх снікерсаў ці бананаў. I той-сёй на хаду, на бягу кідаў у тую скрынку скамечаную сотнюдругую, кідаў нават не трацячы сябе на тое, каб нахіліцца, пастаяць нейкае імгненне, паслухаць.