Час збіраць косці
Віктар Казько
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 340с.
Мінск 2014
У той увогуле чыстай і белай краіне, у якой паіпэнціла і наканавана было жыць Майстру, у вялікай пашане была чорная магія. I таму быў вялікі перабор чарцей. Чэрці, як
ім і прызначана, згодна іх статуса, час ад часу наладжвалі прарэджванне ў сваім асяродку, таму што ў іх ад прыроды мелася схілыіасць да палявання. Ну, любілі яны паляванне, і ўсё тут.
Напачатку яны вынішчылі, абклалі, забілі некалькі мільёнаў з тых, хто быў абцяжараны белай магіяй. I калі такіх звялі, няма чаго рабіць пачалі прыглядацца адзін да аднаго: адстрэльваць тых, у каго была хоць нейкая меціпка. Адстрэл быў зацяты і доўгі. Гэта ж таксама вялікая асалода цішком нагадзіць у каструлю не каму-небудзь, а свайму паплечніку і лепшаму сябру. I зрабіць гэта першым, пакуль сябра цябе не апярэдзіў. Увогуле гэта, на жаль, любімы занятак не толькі чарцей. Адсюль і наша прымаўка: бі сваіх, каб чужыя баяліся.
Алс пакуль білі сваіх чужыя пладзіліся. I самі, умытыя кроўю, чорныя магіянцы бялелі. Неадмыўна чорная зграя зноў вярталася на свае зыходныя пазіцыі, начынала вышукваць і адстрэльваць тых, хто хоць трошкі пабялеў. Вось так і вялося, мелася, маглося і жылося. Такі быў вечны кругазварот, як змсчіа пары года ў прыродзе: снег падаў стралялі чорных, снег раставаў белых.
Тае пары снег якраз раставаў. I набірала моцы хваля народнага гневу і абурэння: метэаролагі абяцалі неўраджайнае лета. I трэба было знайсці таго, хто наклікаў тое неўраджайнае лета, каб з поўным правам прагаласіць на ўвесь свет: прыйшла зіма, надыходзіць лета дзякуй партыі за гэта. Вінаваты знайшоўся хутка і адразу. I, канечне ж, белая варона сярод варон чорных, бо па сваю бяду каркала не так і не туды.
Па завядзёнцы першым прыкмеціў гэта нейкі пільны рабочы нейкага завода ў глыбінцы. Прасігналіў у газеце «Труд». Сялянства было не менш пільным, што і засведчыла даярка ў «Сельской газсте». He засталася ўбаку і працоўная інтэлігенцыя разам са студэнцтвам. Чарга была за творчай інтэлігенцыяй. Майстра адчуў гэта, прачытаўшы «Правду» і «Нзвестня», і наладзіў лыжы з хаты і горада наогул. Яго знайшлі ў маленькім занядбаным гарадку ў глыбіні Палесся.
Да гасцініцы зранку яшчэ, ён не паспеў толкам і прачнуцца, пралысіць вока, падскочыла чорная «Волга». Яго прывезлі ў гаркам партыі, правялі пад рукі ў кабінет першага сакратара. Той спытаўся, ці чытаў ён апошнюю прэсу. Майстра з лёгкай душы схлусіў, што не чытаў. I гэта не было сапраўднай хлуснёй, ён ведаў, да чаго зводзіцца пытанне, але апошняй прэсы папраўдзе не чытаў.
Першы сакратар параіў яму пачытаць і падаў нават, пэўна ж,загадзя падрыхтавапы тоўсты скрутак сталічных газет ці не фельд’егерскай поштай дастаўлены сюды, бо ў горадзе меўся адзіны кіёск «Саюздруку» і той быў забіты дошкамі, у ім жылі каты і гадзілі наведвальнікі другога кіёска, што месціўся насупраць яго, «Піва». Майстра не паспеў падзякаваць першаму сакратару за такі дарагі падарунак, як на стале ў сакратара працяглымі і доўгімі званкамі міжгародняй сувязі выбухнуў тэлефон.
На дроце Масква, пачуў Майстра з трубкі, якую сакратар не паднёс нават да вуха, а падняў у паветра і трымаў як сцяг і, нічога не слухаючы больш, адразу перадаў Майстру.
Сакратар не памыліўся, Масква выклікала менавіта яго, Майстра. He памыліўся і Майстра, надышла чарга і творчай інтэлігенцыі мовіць абуральнае слова ў адрас бслай варопы. Звапіў сам галоўны рэдактар і’азеты творчай інтэлігенцыі. Рыхтавалася ў друк выкрывалыіае і асуджальнае пісьмо, збіраліся подпісы. Майстра закруціўся, што ўюн, якога жыўцом прысыпалі соллю, каб ён пазбавіўся балотнага паху і колеру.
Прэсу вам перадалі? спытаўся галоўны рэдактар.
Перадалі, але...
Зпаёмцеся пакуль. Мы вам перазвонім.
Добра, але... Алё, алё... Тэлефон маўчаў, Масква паклала трубку.
Алюшкі ў хлеў, сказаў Майстра і таксама паклаў трубку.
У гасцініцы ён адчуў, што яго пасвяць. У змрочнай пярэдняй на адзіным у ёй кульгавым крэсле сядзеў малады дзяцюк у пінжаку і пры галыптуку і старанна вывучаў нейкую газету на замежнай мове, ці не «Москаў ньюс». Майстра хацеў
пакпіць з яго, прапанаваць перасесці да акна ці уключыць святло. Але своечасова апамятаўся. Жартачкі маглі вылезці бокам. Справа закручвалася, па ўсім, вельмі крутая.
Ен сабраўся ў сваім нумары, сцікаваў праз напаўзачыненыя дзверы, калі «чытач» некуды адлучыўся, і выслізнуў на вуліцу.
А гіраз некаторы час Майстра сядзеў адзін у купэ, а мо і адзіны на ўвесь вагон пасажырскага цягніка і ехаў невядома куды, дзе няма ні гаркамаў, ні тэлефонаў. Толькі дапяць да такой невядомасці і глушы яму не далі. Праз нейкую гадзінудругую ў яго з’явіліся ўжо спадарожнікі, чацвёра мажных маладых мужчын. Па-гаспадарску агледзеліся, абышлі ўвесь вагон, размясціліся ў суссдпім з ім купэ. А неўзабаве завіталі і ў госці. Спачатку зазірнуў адзін, папрасіў дазволу зайсці. Далікатны, ветлівы, таварыскі.
Пры другіх абставінах і ў іншым месцы Майстра б ніколі не падумаў, што ён адтуль і з тых. А ў тым, што ўсе яны з тых і адтуль, Майстра ніколькі не сумняваўся, бо ўбачыў сярод іх хлопца з гасцініцы, аматара «Москаў ньюс». Гэты ж, што завітаў да яго ў купэ, быў поўнай процілегласцю ўсім тром. Старэйшы па ўзросце і без усякага знаку, меціны, паху той установы, да якой быў прынісаны. Усмешлівы, кароценькі, хоць і залішне поўны, але па-здароваму поўны, што наліты сонцам свежы, толькі-толькі акруглены агурочак з грады. Хутчэй з пароды падначаленых, дробных служачых, чыіхсьці ахоўнікаў і даглядальнікаў, бухгалтараў сярэдняй рукі, інжынераў. Да гэтай удаванай і вельмі распаўсюджанай у той час пароды ён адразу далучыў і Майстра, змеціўшы, што той уважліва чытае «Лнтературную газету». «Лмтературка» была тады нязменным і мо адзіным атрыбутам сярэдняй інтэлігенцыі, сведчаннем і сцягам вальнадумства.
Якую там раку зноў асушылі ці павярнулі, якое глупства сатварылі? спытаў «гурочак»-бухгалтар у Майстра.
Здаецца, яшчэ ніякага... Ды ў нас і не можа быць глупства...
Можа, можа, і ўсякае, паціраючы рукі, мовіў «гурочак». Вы толькі паглядзіце, што з літаратурай, што з яе
майстрамі вытвараюць. На Захадзе ўжо даўно рэалізм без берагоў, а мы як прыбіліся да сацыялістычнага рэалізму. Экзістэнцыялізм нам...
Прабачце, сказаў Майстра, я ў гэтым тупы, што сібірскі валёнак. Чукча не чытач, чукча пісьменнік, мастак. I ў мяне зусім іншая хеўра...
Майстра адчуў, што яго распрацоўваюць па ўсіх правілах дазнавальнага ахоўнага жанру. Занятак, на яго думку, марны і пусты. Усё, піто адбудзецца тут зараз, мо праз нейкую хвіліну, было зразумела і гэтаму «гурочку», як толькі ён убачыў Майстра. Чаго ж марудзіць, цягнуць ката за хвост.
А «гурочак» цягнуў. I, відавочна, яму было цікава цягнуць. I цікавасць тая, па ўсім, была не толькі службовай. Чалавек, відно, сапраўды адукаваны, ён прагпуў і чыстай вады з чыстай крыніцы, калі толькі за гэтым у паводзінах «гурочка» не было прыхавана і нешта інпіае. Рафініраваная вытанчанасць прафссіяпала вышэйшага класа, найбольшая асалода якому пагуляць са сваёй ахвярай у кошкі-мыпікі. I яны таўклі інтэлігенцкую ваду ў ступе, пакуль да іх у купэ не зазірнуў знаўца англійскай мовы. Па-англійску ён і загаварыў з «гурочкам». Майстра зразумеў, але той адразу пераклаў:
Есць канкрэтная прапанова на мясцовасці, як вы?
«Ну вось і пачынаецца, падумаў Майстра, надыходзіць сапраўднае вяртанне да свайго барана. I ён гатовы быў стаць бараном, ягнём на пагібсль. Толькі на дзіва яму, прапанова была адразу і падмацавана дзвюма бутэлькамі адборнага пяцізорачнага армянскага каньяку. I адпаведная яму закусь знайшлася лімончык, сыр. Майстра палічыў, што дабро не павіппа прападаць, не было і пэўнасці: ЦІ давядзецца яму калі-небудзь яшчэ выпіць на халяву з дзяржстрахам. Было нешта ў гэтым, было. He ўсё ж «гурочку» хлыздзіць. Пад кілішак-другі адборпага каньяку ён нават прыпаў да вуха «гурочка» і шэптам спытаў:
У якім вы званні?
«Гурочак» лагодна ўсміхнуўся і таксама на вуха яму адказаў:
Пакуль што маёр. Але адчуваю, што скора атрымаю падпалкоўніка, ёсць падставы.
Дай вам Бог, шчыра пажадаў яму Майстра. I тут Майстру падпёрла, не так ужо моцна, каб зусім няўсцерп. Але прыродная грэблівасць і звярыная сялянская прага да чысціні падказалі яму, што перад тым, што тут адбудзецца, трэба апрастацца. Яму ж невядома, як, да якой ступені загадана ім паўшчуваць яго. I будзе вельмі брыдка, непрыстойпа, калі тое, аб чым ён падумаў, здарыцца з ім на іх вачах. Па ўсім, явічэ меўся і час наведаць прыбіральню і падрыхтавацца, аблегчыцца. Другая бутэлька каньяку апусцела толькі напалову. А хлопцы, відно, грунтоўныя, яны не стануць псаваць ні сабе, ні яму абед. Дап’юць, даядуць, што ёсць на стале, і тады толькі пачнуць. Тут ён памыліўся, але высветлілася гэта ўжо крыху пазней.
Майстра зноў схіліўся да вуха «гурочка» і шэптам папрасіў дазволу схадзіць у прыбіральню. Той нават абурыўся:
Якая можа быць гаворка! Трэба дык трэба...
Але ён не прыкмеціў, як пры гэтых словах «гурочак» падміргнуў сваім сутаварышам. He паспеў падняцца, як адзін з іх ужо выйшаў з купэ, другі ўстаў за яго плячыма. Так яны і пакрочылі па калідоры. Адзін наперадзе, другі ззаду, а пасярэдзіне Майстра. Той, што быў наперадзе, праверыў прыбіральню, яна была пустая.
- Толькі без глупства, папярэдзіў ён.
Намеры самыя сур’ёзныя, сумна пажартаваў Майстра. Ён справіў сваю малую патрэбу, уздыхнуў з палёгкаю і ўжо зашпільваўся, калі ў прыбіральню зайшлі двое яго суправаджатых. Трэці, Майстра бачыў гэта, застаўся за дзвярыма. Начальніка не відно было, пэўна, пілыіаваў дзверы з другога канца вагона. Працэс, па ўсім, быў адладжаны добра.
- Канчай перакур, пачынаем прысяданні, мовіў знаўца англійскай мовы.
I Майстра адразу паднарадкаваўся і прысеў, склаўся ўдвая. Удар быў нанесены дакладна і з веданнем справы. У сопечнае спляценне. Майстра яшчэ не паспеў здзівіцца таму, што так гірыцэльна і коратка можна біць у цеснай, удвух
не разысціся, прыбіралый, як атрымаў яшчэ адзін такі ж спрытны і дакладны ўдар, рубам далані па схіленай шыі. Майстра апынуўся на коленцах, але быў яшчэ ў прытомнасці, калі яму наладзілі дадатак да гэтых падарункаў каленам напаўсагнутай нагі ў падбароддзе. «Класічна б’юць, сукіны дзеці», яшчэ паспеў падумаць ён і страціў прытомнасць.