Час збіраць косці  Віктар Казько

Час збіраць косці

Віктар Казько

Выдавец: Кнігазбор
Памер: 340с.
Мінск 2014
94.81 МБ
Сястрычка знайшла сала недзе ў суседняй палаце, і ладны шмат. I было яно акурат такое, як уяўляў сабе Майстра. Ружовае на зрэзе, з праслойкай мяса, з часнаком і кмснам, трошкі спатнелае пасля халадзільніка. I Майстра, як убачыў яго, таксама крыху спатнеў ад радасці і спакушэння. Сёстры хацелі зварыць яму чаю ці кавы. Майстра наадрэз адмовіўся, ён не здольны быў ужо чакаць. Борздзенька кінуўся да сябе ў палату. Дастаў з тумбачкі, адрэзаў чорнага хлеба. Першы кус праглынуў з прагнасцю. He прыкмеціў і як, хвіліну-другую сядзеў з адкрытым ротам, удыхаючы і выдыхаючы пах
кмену і часнаку і яшчэ нечага, вельмі знаёмага і роднага, што пакідала яго і што пакідаў ён.
Есці ўжо амаль не хацслася, як пасля вялікай і стамляльнай працы, доўгай, доўгай дарогі, на пяску і скрыжаваннях якой далёка ззаду засталіся і апетыт, і смага, і ўсе іншыя чалавечыя надзённыя жаданні. I ў галаве і на сэрцы толькі светлы смутак і пачуццё радасці: не збочыў, не саступіў, перамог сябе, стому і нядужасць, а часам і ляпоту зрабіў, прыйптоў і цяпер волыіы заслужана адчуць сябе шчаслівым, што называецца, сыты святым духам. Духам пераадолення, суладдзя і замірэння сваіх пачуццяў з усім іншым у свеце дзіўны і не раз спазнаны Майстрам стан душы. Лдчуванне ўзлёту і выбуху пяшчоты і спагады да ўсіх і ўсяго. I толькі праца і адпа праца можа так асвятліць і асвяціць чалавека. Адна яна здольна выявіць у чалавеку яго душу і дух, выявіць і давссці гэта да самога чалавска.
I тут не мае значэння, што гэта за праца, чорная, брудная ці светлая, узнёслая. Толькі б нс прыядалася жаданне рабіць. Кожная праца гэта ўтварэнне свету, а чалавек па сваёй прыродзе, сутнасці пераўтваральнік, стваральнік вечнасці і прыгажосці. I калі ў тваёй хаце і навокал яе прыгожа і, дзякуючы тваім намаганням, руплівасці, з кожным днём робіцца ўсё прыгажэй і прыгажэй, гэта не можа не натхняць цябежыць і тварыць, не шкадуючы ні поту, ні крыві сваёй, ні сэрца, ні розуму, праўда, з адной умовай, калі гэта ўсё тваё, ты гаспадар, не ўладалыіік, а гаспадар. Багацею-ўладальніку яго ўласнасць хутка надакучвае, яго з’ядаюць хцівасць і ў рэшце рэшт усведамленне, што ўсім светам, як ні выжыльвайся, усё роўна не завалодаеш і нічога на той свет з сабой не забярэш. Голы прыйшоў голы і пойдзеш. Вось чаму жабраку так прыемпа неба над яго галавой, зрэбная торба з чэрствай скарынкай хлеба, кій у руках і яго дарога. Гэта ўсё яго. Яго дарогу, яго нябёсы піхто не здольны адабраць ці дадаць да іх яшчэ што-небудзь. I сапраўдпы майстра той жа самы жабрак: торба цераз плячо ды кій у руках, сонца над галавой і гасцінец пад нагамі. I ззаду і наперадзе аб-
рыў, гірорва. Ніхто няздолыіы ні адабраць у яго, ні дадаць да таго, чым ён валодае.
I Майстра адчуў вялікае жаданне штосьці неадкладна пачаць рабіць, рабіць і ў бальніцы, у бальнічным ложку. I як бы пачуўіпы працу ці і грунтоўна рыхтуючыся да яе, ён зноў узяўся за хлеб і сала. Зноў абудзіліся апетыт і нрага да ежы, хоць еў ён цяпер, не вельмі адчуваючы смак, таму што быў ужо ў рабоце. I работа была не сказаць, каб эпахальная. Самая звычайная, просценькая. Майстра рабіў шііакоўню. Габляваў, рэзаў дошкі, пракручваў свярдзёлкамі, выразаў шпаку акенца-дзверы, сек з дроту цвікі і заганяў іх у дрэва. Гэта была першая работа, якую спазнаў ў сваім жыцці, зрабіў уласнымі рукамі яшчэ ў маленстве Майстра. I яна выклікала ў яго такую ж вясновую радасць, як і іютым, кожны год, калі ён майстраваў гэтыя шпакоўні і развешваў у сябе на панадворку ў квецені груш, яблынь і проста дрэў таполяў і клёнаў і нават на балконе. Яшчэ адна хата птушкам. Яшчэ адно жытло.
Сала было з’едзена, шпакоўня зроблена. Ен крыху нудзіўся, які б гэта яіпчэ прыдумаць сабе занятак да вечара. Але нудзіцца яму не далі. Чарадой пацягнуліся віншавальнікі. I ў хуткім часе яго палата нагадвала магілу. Гэта ён сам так адпаведна моманту пра яе падумаў. Тумбачка, падаконнікі, крэслы усё было застаўлена кветкамі. Здаецца, столькі іх нс мелася і на Камароўцы, ва ўсім горадзе. Майстра і раней не вельмі ўпадаў па іх: кветкі добра жанчыне, а не мужыку. Ён адносіўся да іх абыякава, хаця і цаніў форму і дасканаласць. Цяпер жа ён проста разгубіўся: багата, вельмі багата хаваюць майстроў і нават усю культуру. Ці падымецца, ачомаецца яна з-пад такіх букетаў. Іх бы хапіла на ўсіх майстроў і на ўсю культуру сёння.
Кветкі былі запозненыя, восеньскія, прывазныя і парніковыя і не вельмі пахкія. Але ў такім мностве на такой малой прасторы чамярылі галаву, адбіралі паветра. Майстра не вытрываў і пачаў прасіцца:
Пакіньце на вечар, на юбілей. I... яшчэ на што-небудзь пакіньце, мо заўтра яны вам спатрэбяцца больш.
Яго не слухалі, а тым болып не разумелі, ці не хацелі разумець. Майстра змогся і кінуў пярэчыць. Усенародную любоў, як і дурасць, не забаронііл. Народ упадае і пакланяецца юродзівым. I чым болыл бажавільпы народ, чым болып бажавільны той, каму ён пакланяецца, тым болып і ўвішней ён зычыць і рупіць яму. Адчувае, бачыць, што той, перад кім яны так разбіваюць ілбы, з іх пароды, такі ж самы, як і яны ўсе: убогі і няшчасны. I ад свайго перападзе што-небудзь і ім. Залічыцца нешта і перад Богам.
Толькі Майстра не лічыў сябе няшчасным і ўбогім. Ён быў шчаслівы. Ён толькі што пад’еў сала з хлебам, зрабіў апошнюю шпакоўню. Яшчэ не атрос рук ад габлюшак. У ім яшчэ моцны пах лясной смалы жывіцы і сялянскага кмену з часнаком, чорнага жытняга хлеба. Што мае быць леппт за гэта сёння на белым свеце? Яшчэ ж не вечар, яшчэ ж далёка не вечар. Наперадзе яшчэ час юбілею. Хвіліна ў хвіліну, дзень у дзень шэсцьдзесят гадоў. Дык ці ж можна быць няшчасным, калі сам яшчэ здолыіы сустрэць і правесці сябе, адсвяткаваць і адпець. Мала хто з тых, што жылі на гэтым свеце, дамагаліся такога.
За акном ужо іпарэла. Дзень дагараў, адыходзіў. Неба на захадзе пракінулася чырвашпо. Сонца было хоць і на схоне, але чыстае, ружовае, на небе ніводнай аблачынкі. I трохі прыцененыя гмахі шматпавярховікаў пад ім, купкі дрэў каля іх з голым ужо веццем глядзеліся як чаканеныя з медзі і чорпага срэбра. «Заўтра будзе добрае надвор’е, падумаў Майстра. Заўтра будзе прыгожы ясны дзень. Заўтра будзе...»
Прыспеў час апранацца, збірацца ў далёкую дарогу. Апранацца старанна, таму што Майстра ведаў: распранацца яму больш пе давядзецца. Ён чуў ужо святочпыя і жалобныя, зямныя і нябесныя гукі фанфар. Пажадаў зірнуць на тое, што бачылі з акна яго вочы, зверху, з нябёс. Зірнуць на гмахі шматпавярховак, хаты і хаткі, на аголеныя дрэвы каля іх, шпакоўні на тых дрэвах, на тое, як хаваецца за даляглядам сонца, і пачуў гукі трубы. Гарніў сівы стары трубач. Такі стары, сівы і худы, што не давалася веры ў тое, што гэты
нягеглы, з’едзены, зношаны чалавек здолыіы дзьмуць у трубу і знаходзіць у ёй нейкія гукі. I труба ў яго была старая, з аблезлай палудай. Труба мо з часоў яшчэ грамадзянскай вайны, з часоў Першай коннай Будзённага. I сам ён быў з тых часоў. Вось гэты стары, як архапгел Гаўрыла ці Міхаіл, ляцеў па пебе і граў яму на сваёй трубе. I Майстра не здзівіўся гэтаму. Ён добра вздаў таго архангела, апошняга з магікан, лепшага з трубачоў, якіх давялося яму чуць у сваім жыцці.
Ён звычайна не лётаў. Гэта быў яшчэ адзін з прадстаўнікоў мастацтва пераходнага перыяду. I стаяў ён больш у падземным псраходзе мстро каля выйсця на Камароўскі рынак і прыпынкі трамваяў, дзе і сляпая спявачка Жанна. A яшчэ ўпадабаў і падземпы пераход станцыі метро «Плошча Перамогі». Мо гэта назва нагадвала яму нешта. Маладосць і тую ж Першую конную Будзённага, сталасць і рукапашныя баі на франтах Вялікай Айчыннай вайны, як ён сваёй кроўю бараніў Айчыну, а цяпер вось у гонар яе жабраваць пад зямлёй.
Граў ён самазабыўна і адрачона ад усяго. Нібы на свеце існавалі адно толькі ён і яго труба, як сівы воўк у піліпаўку на могілках нема вые, ускінуўшы ў неба і трубу, і галаву, і вочы. Людзей яму як не іспавала. Ён не зважаў на іх, нібы не адчуваў іх побач. Нс зважаў на тое, што яны збіваюцца з нагі ў падземным пераходзе, прыпыпяюць крок, прыціскаюцца плячыма да гранітных і мармуровых сцен, похапкам, рукавом пінжака ці сарочкі выціраюць вочы, а пад іх нагамі валтузяцца шэрыя птушкі міру, збіраюць зерне проса і сланечніка птушкі міру галубы. Каля ног сівога старога трубача ляжаў яго ж зношаны капялюш. I амаль ніхто не праходзіў міма, каб хапатліва не кінуць тысячу-другую рублёў. Людзі, здаецца, саромеліся падаваць яму. А ён саромеўся браць і таму ніколі нікому не дзякаваў. Адтрубіў сваё, збіраўся, зачыняў у чорны футарал трубу, з нейкім выклікам і агідай падымаў капялюш, рассоўваў грошы па кішэнях, рабіўся малснькім-маленькім, адным з тых, каму ён толькі што граў, знікаў, раствараўся ў натоўпе.
Вось гэтага трубача з сівой грывай, распасцёртай па небе, перакрыжаваўшага сваёй трубой сонца, і бачыў перад сабой якраз Майстра. Бачыў і чуў, што з яго вачэй выкацілася і апякла шчаку слязінка, ён сарамліва праглынуў яе, але выцірацца не стаў. Яго ніколькі не здзівіла, што ён бачыць трубача ў небе, хоча чалавек, можа і лятае. Хаця іншыя паспрабуюць і здзівяцца, чаму ў іх гэтага не атрымліваецца. А месца старога гарніста было заўсёды там, у небе. Да таго ж цяпер на дварэ глыбокая восень, час журбы і смутку, птушкам, усім, хто мае крылы, час адлятаць у вырай, бо на радзіме ім не вытрываць халоднай зімы і маразоў. Лебедзь з лябёдкай паспрабавалі перазімаварь у роднай хаце і падмануліся, абламалі крылы, бел-чырвона-белыя ляглі на абочыне шашы Маскоўка Варіпаўка.
Час і яму, Майстру, Ашыру-татарыну на Беларусі, апранаць белую сарочку, улазіць у чорны смокінг і павязваць чырвоную «бабачку». Збірацца ў свой вырай. Майстра прагнаў усіх адведнікаў з палаты. Застаўся адзін сярод нашэсця кветак і белых бальнічных сцен. Майстру даводзілі, што яму аднаму аніяк не ўправіцца, яшчэ парве што-небудзь ці не так усцягне. Але ён быў няўмольны і жорсткі: яшчэ чаго не хапала, каб гэта ды чужыя рукі дакраналіся да яго. Быў час апранала маці. А цяпер ён не маленькі, каб сабраць сябе ў якую б то ні было дарогу. Праўду людзі кажуць: голаму апрануцца толькі падперазацца.
Але адно сказаць гэта, зусім іншае зрабіць. Як і раней, Майстра пачуваў сябе адносна добра. Сала не бунтавала ў страўніку. Дый чаго яму бунтаваць. Усе бунтуюць, калі няма таго сала. Але ён ніяк не мог наважыцца прымусіць сябе наблізіцца да смокінга. Той смокінг пудзілам ляжаў на ложку. I Майстру здавалася, што гэта сам ён ляжыць, выпетраны хваробай і часам.