Час збіраць косці
Віктар Казько
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 340с.
Мінск 2014
I Майстру было жахліва, ніякавата і вельмі балюча. Ен углядаўся ў твар спявачкі у свой боль. У сляды даўніх апёкаў на яе твары каля вачэй і адчуваў, як робіцца яму зусім непамысна. I сваю віну перад ёю адчуваў.
Чысты і прыгожы голас, апаленае і апечанае сэрца, невідушчыя вочы таго сэрца былі кінуты пад ногі натоўпу. Яму было не менш горка і балюча і за гэты натоўп. Людзі не вінаватыя, што іх прымушаюць хадзіць па сэрцах і скалечаных вачах таленту. Па болю таленту растаптанага, уплюшчанага ў брудны і гідкі мармур падземнага перахода да Камароўскага рынку.
I гэта ён сам, Майстра, ляжаў пад пагамі хапатлівага натоўпу. Ляжаў, але і крочыў, таптаў сам сябе. Час і жыццё прымусілі яго не зважаць ні на свой, ні на чужы боль. Трэба было жыць, выжыць, купіць-прадаць трохі нешта з апраткі, трохі з сумлення, трохі з сэрца і розуму, каб не заціснулі, не зацерлі ў гэтым падземным пераходзе, на жабрацкай выстаўцы галечы і пакут мастацтва пераходнага перыяду, дазволілі прарвацца туды, дзе праглядвала святло з тунэля, відзён быў дзень і крыху сонца. Бо інакш застацца ў тым чорным тунэлі, закаркаваным уласнымі пачуццямі назаўсёды. Інакш не вытрываць гэтай слязінкі на невідушчых вачах слягюй спявачкі Жанны. Гэта ж табе зусім не вясёлы і распусны шлягерчык «Стюардесса по нменм Жанна». У гэтай Жанны з падзямелля стаптаныя чаравікі і спрацаваныя, без манікю-
ру рукі, сумны, але адначасова і натхнёны твар, таму што зараз яна, хоць і невідушчымі вачыма, углядаецца ў начное неба, вечна начное ёй, і шукае там сваю зорку Вснеру, і па той зорцы плача, плача разам з ёй і яе песпяй Якуб Колас. Без слёз да гэтага немагчыма дакрануцца. Немагчыма дакрануцца і не заплакаць. Немагчыма вытрываць, хоць ты і каменны, хоць ты сам ужо беспрытомны.
I Майстра не вытрываў, быў амаль піто знішчаны ціхім каханнем і вялікай журбою. Дарэмна толькі гвалтаваў, прымушаў сябе застацца, увабраць і панесці ўсім яе даравальную сціплую ўсмешку, яе слязінку на пустых вачніцах (дарэчы, слязінкі там не было, гэта сам ён і каменны Колас плакалі). Ён адчуў, што ў яго можа не хапіць сіл і таленту, каб абвясціць гэта ўсяму свету. I тужліва збег, забыўшыся пра свой боль, свае пакуты. Збег з турэмнага заключэння і катавання ў чорным падземным тунэлі-пераходзе. 3 цемры выхапіўся на яркае бліскучае святло.
I з адной турмы трапіў у другую, дзе ўсе былі вельмі пічаслівыя і радасныя, хаця ніхто не спяваў і не чулася гукаў гармопіка. Але там гучала і разлягалася інпіая песня і ішпая музыка. Песня і музыка нябёс. Само сонца падскоквала ўгары, пагойдваліся рэдкія і лёгкія хмарынкі. Хрыпата і цяжка рагатаў стары і сівы дзядзька Васіль, падзёўбваў носікам ялавых богаў зямлю і курчыўся ад радасціСмяялася ў кулачок яго ўнучка Алёнка, дэбільная ад нараджэння. Алёнка сіротка бо яе п’яныя баціжі выракліся сваёй дачкі, як яна толькі нарадзілася. Гаварыць яна не ўмела, адно гугнявіла сабе нешта пад нос. Зразумець яе быў здольны толькі дзед Васіль. Чалавечымі, свядомымі былі ў яе адны слёзы ды смех, часцей слёзы, чымсьці смех. Цяпер яна смяялася. I было чаму смяяцца, і не толькі ёй. Разам з ёй усміхалася ці смяялася шмат іншых дзяўчынак і хлопчыкаў, што стаялі на беразе вялікай, з бетаніраваным берагам, сажалкі. He ў прыклад Алёне, тварыкі і вочкі іх былі разумныя, асэнсаваныя, толькі і ва ўсмешцы чамусьці змучапыя і сумныя, плечыкі кволыя і худыя. Бо на іх дзіцячыя плечы, па іх вочы і тварыкі чорнай хмарай абрынуўся, лёг Чарнобыль. Чорная быль і
чорны боль Беларусі. Гэта былі выхаванцы школы-інтэрната для дзяцей Чарнобыля. Адкіды, выгнаннікі і ахвяры эпохі яшчэ развітога сацыялізму і нейкай вар’яцкай перабудовы, ад якой з’ехалі з глузду не толькі людзі, але і мірны атам. Мірны атам з’ехаў з глузду і зайшоў у кожную хату. I ў хатах, якія ён наведаў, зрабілася пуста. Затое з’явіліся і пайшлі хворыя дзеці, сіроцкія школы-інтэрнаты, гучна названыя санаторыямі-прафілакторыямі. I гэтыя дзеці на беразс сажалкі былі з такой школы санаторыя-прафілакторыя.
I быў у іх белы лебедзь. Таксама скалечаная птушка-падлетак. Скалечаная і падманутая мроямі людзей, іх уяўленнем прыгожага і вечнага, спрадвечным імкненнем тых, што жылі тут, то да Масквы, то да Варшавы. Вось ад Масквы і да Варшавы яны пракінулі асфальтавую і бетанаваную раку: Масква Варшава, па-мясцоваму Варшаўку, ці Маскоўку, гледзячы, каму і да чаго бліжэй. Хуткасную Варшаўку Маскоўку з двухбаковым рухам, шырокую і велічную, як нешта створанае самой прыродай.
А два белыя лебедзі гнездавалі па Беларусі непадалёку ад шашы на возеры Белае. Возера тое было лясным, зацішным і кормным вясной і ўлетку і да глыбокай восені, першых маразоў, пакуль яго адведвалі людзі, наваколыіыя рыбакі. Але калі надыходзіла зіма, жыццё тут глухла. Прыберагі і мелкаводдзе скоўваў лёд. I толькі на самай сярэдзіне, дзе было даволі глыбока, заставалася маленькая плямка вады. I тая кожную хвіліну магла ўхапіцца лёдам. А пара белых лебедзяў і зімавала тут, на Беларусі. I калі яны адчулі, што вось-вось ім будзе недзе і наплаваць, злавіць нейкую рыбіну на сняданне ці вячэру, лебедзі ўспомнілі, іпто зусім недалёка адсюль ёсць яшчэ адно вялікае вадасховішча, дзе працякала хуткая рака і вада ў ёй не замярзае ніколі. Вось да гэтай хуткай ракі і падаліся лебедзь з лябёдкай. Падаліся, пакуль яшчэ можна было разагнацца ім і ўзляцець з возера Белага, што для лебедзяў не всльмі проста падняцца ў неба і сесці на зямлю, на ваду, амаль тое ж самае, што лодку падняць і апусціць, ці запусціць і пасадзіць касмічны карабель.
Лебедзі і былі белымі касмічнымі караблямі мінуўшчыны і будучыні на Беларусі.
I ўзняліся з Белага возсра два белыя лебедзі і паляцелі ў свет шукаць сабе лепшую долю, хуткую ваду, ваду, якую не можа скаваць ніякі мароз. I шлях іх гіралёг пад рукатворнай ракой, над шашой Маскоўка Варшаўка. I прынялі два белыя лебедзі тую Маскоўку Варвіаўку за сапраўдную раку. Зверху ім так падалося. Асфальт сярод белых снягоў і зімовага лесу выдаваў за раку.
Зрабілі лебедзі круг над тым асфальтам і пайшлі на насадку. I ўплішчыліся на брудны, загаджаны бензінам і мазутам асфальт. Абламалі крылы, ногі, скруцілі шыі. Але і скалечаных іх не пакінула жаданне жыць. А мо было і іншае апошняе жаданне: не застацца тут, не сканаць сярод смуроднай і гідкай чалавечай ракі. Сплываючы кроўю, папаўзлі яны з асфальту на абочыну, у бялюткі, як некалі іх апярэнне, снег ва ўтульнасць слак і хвой. I, акрапляючы той снег сваёй крывёю, лебедзь адразу і сканаў пад елкай, бел-чырвонабелы на белым снезе.
А лябёдцы пашанцавала. Пракіпуўся на той час на бязлюднай Маскоўцы Варшаўцы добры чалавек. Былы калгасны конюх, стары Васіль са сваёй хворай унучкай, дэбільнай Алёнкай. Алёнка і прыкмеціла лябёдку, пачула, хоць тая і не падала голасу. Залапатала нешта сваё, птушынае ці звярынае, незразумелае. Але дзед яе зразумеў. Ен наогул, жывучы з без’языкай, пакрыўджанай Богам унучкай, добра пазнаў мову птушак і звяроў, на якой толькі і гаварыла Алёнка. I ў яго хаце меліся скалечаная, падстрэленая паляўнічымі качка, гаваркая, выхапленая з кіпцюроў кошкі чорная галка і сляпы на адно вока пемавсдама з чаго вожык сябры Алёнкі. Да гэтай жыўнасці яны далучылі і белую лябёдку. Калгас выдзеліў на пракорм новай жывой душы чатыры мяшкі ячмепю. Даведаліся пра белую лябёдку і гаротнікі чарнобыльскай бяды з санаторыя-прафілакторыя, панеслі ёй свае санаторныя пайкі хлеба. Уратавалі ад смерці, выхадзілі, вылечылі.
I вось цяпер белую лябёдку са скалечанымі крыламі, але дужую, здаровую, пускалі на ваду стары калгасны конюх дзядзька Васіль, яго дэбілыіая ўнучка Алёнка і выхаванцы чарнобыльскай школы-інтэрната. I ўсім, у тым ліку і самой белай лябёдцы, было вельмі весела, хоць лябёдка, апёкшыся на малацэ, дзьмула цяпер на ваду, пабойвалася яе. Але інстынкт перамог. Яна глынула на спробу крынічнай вады з сажалкі і завеславала чырвонымі лапамі, паплыла.
Плыве, першы раз па-чалавечы, выразна мовіла Алёнка і замахала рукамі, нібы спрабуючы ўзляцець. I лябёдка ў адказ ёй таксама распасцёрла над вадой белыя крылы. I ўсе дзеці, што стаялі на беразе сажалкі, таксама выгукнулі:
Плыве, плыве! і замахалі сваімі кволымі крылцамірукамі. I пачалі дурэць, шалсць, пайшлі ў скокі. Разам з імі скакала і Алёнка, высалапіўшы сонцу язык. Толькі дзядзька Васіль застаўся ў нерухомасці, адно дзёўб носікам ялавага бота зямлю. I нябачны Майстра, мо з таго ўжо свету цікаваў за імі, і плакала яго душа нябачнымі гэтаму свету слязьмі, бо ўсё гэта бачылася яму, не прыдуманае, не створанае хваравітым уяўленнем, а так, як гэта было ў жыцці, на самой справе. Але што значыць было на самой справе. Было не было. Прайшло, развеялася. Забылася. Імгненне, кропля ў моры. Імгненне ператвараецца ў сапраўднасць, калі яно выхаплена з вечнасці, тады і кропля робіцца морам. Гэта тая ж самая снрасаванасць часу і матэрыі, што і ў карлікавых планетах. На чалавечы погляд, здаецца, мізэрнасць, кропля, а ў ёй мільёны і мільярды тон вагі.
Вось гэтай цяжкасці, невымяральнасці цяжару, здавалася Майстру, і не хапае ў яго прывідзе, у яго перадсмяротным трызненні. I ён быў нязгодны паміраць, не мог памерці, не адчуўшы, чаго ж гэта тут не хапае. I пільна, ужо без слязы, халодным і жорсткім вокам прыглядаўся да белай лябёдкі ў сажалцы, да сумнага спакою старога і вяселля дзяцей на беразе, да рамонкаў пад іх нагамі і журботных плакучых вербаў над іх галовамі. Ад былой жаласлівасці ў ім ужо не засталося і знаку, здавалася нават дай яму цяпер нож, і ён без ваганняў пачне крэмзаць і рэзаць усё жывое, каб
толькі спазнаць тое, што яму трэба. Развітаецца без тых жа ваганняў і са сваім жыццём, закладзе, аддасць душу першаму стрэчнаму чорту.
Але ні чорта, ні Бога ні ў чорным тунэлі, ні на баляванні ўбогіх і асірацелых ён не сустрэў, хаця прагнуў іх сустрэць, мовіць аднаму і другому дасціпнае беларускае слоўца. Але, пэўна, ні Бог, ні чорт па-беларуску не «шпрэхалі», як і самі беларусы. I прывідная карціна вяселля, балю, піру ў час чумы пачала адыходзіць ад яго, размывацца. Апошняя не створаная, не зробленая праца, і таму неймаверна дарагая... Гэта ж ён сам быў і скалсчанай белай лябёдкай, і гаротным чарпобыльскім хлопчыкам ці і дзяўчыпкай, дэбільнай унучкай старога Васіля і самім Васілём, разумным і дурным, дужым і бездапаможным. Гэта ён дэбіл лёсу, гіакаранне яго народа, белы лебедзь падмануўся, уплішчыўся ў брудны, загаджаны асфальт Маскоўкі Варшаўкі, бел-чырвона-белы застаўся ляжаць на бел-чырвона-белым снезе на абочыпе вялікага гасцінца. I ўжо ніколі не падымецца з той абочыны. He падымецца, але паведас аб гэтым свету, свайму ж роднаму люду...