Час збіраць косці
Віктар Казько
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 340с.
Мінск 2014
Чаму не зразумею? пакрыўдзіўся Майстра. Усё зразумеў. Я наконт выпіўкі кемлівы.
Усе вы наконт гэтага і трохі яшчэ іншага кемлівыя, суладна ўздыхнулі «нутрыі».
Але Майстра чакаў адказу не ад іх, а ад «авечкі», як ён нарок яе, ад жанчынкі ў кажушку. I тая як зразумела яго чаканне.
Вы не падумайце толькі чаго-небудзь лішняга, сказала яна. Проста нешта наскочыла. Наляцела і ўсё. Ішлі па горадзе, вакол усе п’яныя, лаюцца, чапляюцца, прыстаюць. Вось і мы, як заразіліся. Зайшлі ў магазін, купілі пляшку віна, выпілі ў тэлефоннай будцы.
Госпадзі, госпадзі, ляпнулі ў ладкі «нутрыі» і зарагаталі. Як яны на нас пазіралі, як яны на нас пазіралі. Думалі, вочы павылазяць. I назло ім, назло... Назло ўсяму свету... I працягвалі рагатаць, толькі неяк вельмі журботна. I працягвалі яшчэ нешта даводзіць яму.
Але Майстра болып не слухаў «нутрый» і не глядзеў на іх. Пазіраў на тую, што нарок «авечкай».
Табе не холадна? спытаўся Майстра ў яе, бо бачыў, адчуваў, холадна, вельмі холадна ёй на белым свеце. Як і яму...
Табе не холадна, табе не холадна? пытаўся Майстра і цяпер у яе сярод чатырох сцен цёплай бальнічнай палаты пад яркім святлом электрычных лямпачак, як і тады пад яблынямі на заснежанай паляне пад святлом поўні на небе. Ты не хвалюйся, цяпер я цябе сагрэю. Табе не прыйдзецца болып мерзнуць. Мы ж сустрэліся, сустрэліся...
Гэта Майстра выказваў ужо не моўленае тады. Тое, што тады мо і пс варта было гаварыць. Але гэта нявыказанае Майстрам выспела ў ім менавіта тады і цяпер прасілася вонку.
Мы будзсм, будзем яшчэ шчаслівыя. Бо, бачу, ты добра апяклася ў жыцці. У прах, і не адзіны раз, спаліла крылы. I я іх двойчы паліў. А Бог любіць тройцу... I мы будзем, павінны быць шчаслівымі. Два няшчасці гэта ўжо шчасце, два прыдуркі...
У дзвсры заляпалі, загрукалі. У іх ляпалі і грукалі ўжо даўно, Майстра спачатку не зважаў, а потым ужо нічога не чуў. Алс цяпер білі так, што і мёртвага маглі падняць. I Майстра ачуўся, вярнуўся на зямлю. Са словамі:
Прыдуркі, прыдуркі, прыдурак... замітусіўся, забсгаў па пакоі. ПІукаў, куды схаваць, пакласці цынкавую скрынку. Ён не хацеў і няздолыіы быў пакінуць яе тут, як нс пакінуў у хаце, калі яго павезлі ў бальніцу. Всдаў і тады, іпто больш у сваю хату не вернецца, як ведаў і цяпер, што больпі у гэты бальпічны пакой таксама не вернецца, і нс хацеў з ёй разлучацца. А яіпчэ прагнуў, каб яна пачула, што пра яго будуць гаварыць на юбілеі. Пабачыла на свае вочы, як ён будзе праходзіць. Хай і ў яе будзе свята.
Нічога зручнага для такой, хоць і невялічкай, але вельмі дарагой ношы ііе знаходзілася. Такога, каб гэта не выклікала піякіх пытанняў, каб ніхто нават вокам не зачапіўся, не спатыкпуўся аб яе. Пра гэтую яго ношу ніхто на свеце, нават лепшы сябар, нічога не ведаў і не здагадваўся. Хай даведаюцца потым ужо, ён выказаў сваю волю.
Майстра схапіўся за дыпламат. Урна туды не ўлазіла. Паспрабаваў запхнуць за пояс, пад смокінг, адчуў, што нічога не атрымаецца. Схапіў некалькі поліэтыленавых пакетаў, усунуў адзін у адзін, увапхнуў туды скрынку, зверху паклаў дзве ружы.
Можна. Заходзьце, толькі не ўсс разам, а па чарзе, гукнуў у яшчэ зачынепыя дзвсры. I тыя адразу ж адчыніліся, і папсрлі ў іх не па адным, а як у нас заўсёды адбываецца, усе гуртам.
Спяшаецеся, як на партсход, прытворна абурыўся Майстра. Ну як, як прыдурак?
На ўсе сто! аднагалосна заверылі яго. Хоць на юбілей, хоць на вяселле.
Гэта апошняе «на вяселле» крыху засмуціла яго, бо ён адразу ж узгадаў нявесту. Але смуткаваць ужо не было часу. Машыпа, міністэрскі, а мо і прэзідэнцкі «мерседэс» чакаў ужо каля пад’езда. I сястрычка з чамаданчыкам стаяла на выхадзе.
Прелесть, прелесть, просто ужас, не стрымалася, войкнула ў далоні, убачыўшы Майстра.
I Майстра, адчуўшы жанчыну, яе пічырае захапленне, ускінуў падбароддзе, выпнуў некалі магутныя, бычыныя, a цяпер маленькія, птушыныя грудзі, пеўнікам наблізіўся да яс і пацалаваў руку. Мо дзеля яе, гэтай жанчыны, захаплення ў яе вачах, захаплення ў вачах усіх ішпых жанчын, ён і заказваў гэты смокінг, настойваў на юбілеі, цягнуў да юбілею, каб і самому захапіцца апошні раз, захлынуцца пяшчотай, адказаць на чужую незнаёмую ўсмешку сустрэчнай усмешкай і пазаўсёды адляцець у вечны вырай.
Сястрычка прыўзнялася на дыбачкі, пацалавала яго ў шчаку, а потым і ў вусны, нешта прашаптала на вуха. Ён адмоўна хітнуў галавой, але сястрычка тупнула нагой, і ён моўчкі пацёгся за ёй у палату, па абязбольваючы ўкол, па гадзіну-другую гарантаванага спакою на юбілеі. Кемлівая ўсё ж трапілася яму сястрычка, разумніца, і рука ў яе была лёгкая. Майстра і не адчуў уколу. Кінулася дапамагаць яму зашпільвацца, толькі ён не даўся, папрасіў яе выйсці. Застаўіпыся адзін, завесіў у палаце, як раней у ваннай, люстэрка. Прысеў на хвілінку перад дарогай на крэсла, затрымаўся позіркам на восеньскіх запозненых кветках, глыбока ўдыхнуў іх перамешанага з лекамі паху. Падняўся, выйшаў з палаты і шчыльна зачыніў за сабой дзверы.
Майстра дарэмна засмучаўся, што буд.зе мала народу і яму давядзецца слухаць сваё і чужое рэха ў напаўпустой вялізнай зале самага піыкоўнага сталічнага кінатэатра. Народу было столькі, піто і яблыку недзе ўпасці. Майстра быў агаломіпапы, заплюшчыў вочы. Яму хацелася гірайсці на сцэну непрыкметна і таксама непрыкметна дзе-небудзь прытуліцца там у куточку. А тут і самому юбіляру не ўбіцца, не прашыцца нават у праходы па зале...
I народ у пераважнай большасці быў няпросты. Адборны, гонар і цвет Беларусі, эліта. Сталічны бамонд у поўным складзе. I госці з-за мяжы, далёкай і блізкай. He з бору па сосенцы. За кожным эпоха і час, і кожнага ён ведаў, кожны ці сябра, ці добры знасмы, паплечнік ці яго ж вучань. Былі сярод іх і нядобразычліўцы, і шчырыя ворагі. Майстра сам кожнаму асабіста паслаў запрашэнне. У гэты дзень ён мо болып хацеў бачыць іх, чымсьці аднадумцаў і прыхільнікаў. Было непіта ў гэтым задзірлівае, але ў той жа час пажаданае, вельмі неабходнае Майстру. Сябры і прыхільнікі прыядаюцца ўсё ж, а ў ворагу заўсёды ёсць нешта ііечаканас. Ён агаломшвае цябе, ты агаломшваеш яго, пнешся, каб і вораг быў варты цябе, а ты варты яго. Неабходная і прыстойная, жыццесцвярджалыіая варожасць. Мо таму, што апошнім часам звяліся сапраўдныя ворагі, так змізарнела жыццё, чалавечая гіарода. Майстра схіляў галаву і вітаў сваіх ворагаў. Яны, не здагадваючыся аб тым самі, больш давалі і зычылі яму, чымсьці сябры. Абвяргаючы яго, яны стварылі сваё. А ён, не прымаючы іх, у той жа час вывучаў створанае імі, імкнуўся падняцца над імі, рухаўся наперад. Таму адбыўся і адзначаўся яго юбілей. Майстра быў сапраўдным, але хітрым прыдуркам. I прыдурак у адносінах да сябе было самае любае яму слоўца.
Ен блазнавата пасміхаўся, наглядаючы за залай. I ў той жа час адчуваў, як яго ахоплівае неспакой і неўласцівыя яму скаванасць і баязлівасць. Ен загадзя падрыхтаваў, нёс ім слова. Урачыстае і велічнае. Але гэтае слова, калі ён апы-
нуўся сам-насам з імі, раптам знікла, як яго ніколі і не было. Наогул адняло нават мову. Такой была насцярожана вычакальнай і ўрачыстай сама зала, кожны чалавек у ёй, у адыходзячай, паміраючай эпосе мастадонтаў, вепраў. Ластаўкамі пырхкалі званыя і нязваныя заўсёднікі ўсіх юбілеяў і прэзентацый, псраспелыя ўжо халяўшчыцы і халяўшчыкі, што, пэўна, так і вымруць, застаючыся ў паблажлівай пары свайго камсамольскага юнацтва. Гэтыя сканаюць, а на змену ім прыйдуць новыя, бо іх парода неўміручая, нестамляльная, вельмі дзейсная, заўсёды ў бліскучай форме.
Майстра адчуў сябе ліпіпім і непатрэбным на гэтым балі шчырасці і падробнасці, блазенства, прытворства, пыхлівасці і сціпласці, дзе ўсё напаказ і ўсё стоена, прыхавана. Але ўсё тое ж самае было і яго існасцю, чорным і белым хлебам яго жыцця, лёсу. I наракаць на самога сябе не выпадала. Трэба было адрабіць, адбыць сваю чаргу, і тут ён ужо не належаў ні сабе, ні сваім жаданням: не хочаш, ды мусіш.
Майстра прыгадаў брыдкі выпадак з свайго жыцця, калі ён быў запрошаны на юбілей знакамітага сатырыка-драматурга яшчэ ў далёкія застойныя часы. Ледзь выбіўся з людскога тлуму яшчэ ў гардэробе. У першых шэрагах нахабна перла залатазубае і залатаноснае мурло, з якога толькі і рабіў, што здзекаваўся сатырык. Гэта мурло заняло і ўсе лепшыя месцы ў зале і за сталом. Уражаны гэтым, Майстра добра ўкінуў за каўнер, а прасцей кажучы, напіўся. П’яны ўшчэнт злавіў у прыбіральні трохі цверазейшага юбіляра і пачаў даводзіць яму:
Што ж гэта, што ж гэта робіцца? Тут жа зборышча персанажаў усіх тваіх п’ес.
Ага, твая праўда, пагадзіўся драматург і, здаецца, зусім працверазеў. Усе яны тутачкі.
Як жа так...
А так, тут вам не здзесь, пастукаў сябе пальцам па галаве і па грудзях. I ўвогуле, колькі гэта табе цяпер гадоў?
Майстру было тады каля сарака.
Вось і добранька, дабрача, мовіў драматург. Праз дваццаць гадоў я прыйду на твой юбілей. Дагаворым.
Taro сатырыка-драматурга сярод прысутных у зале цяпер ііс было. Сёння ён знаходзіўся ўжо далёка і даўно. I Майстра, узгадаўшы гэта, адчуў налёгку: зараз яму не трэба было апраўдвацца перад ім.
Усё гэта прамільгнула ў галаве Майстра імгненна, адным наплывам. Як і тое, што шмат людзей прыйшло сюды, каб дасведчыцца, што ён яшчэ праўда жывы. 3 цікаўнасцю паназіраць, як ён вытрывае гэты боль. Ёсць і такая, вечна жывая народа людзей, што бежкі бегаюць на чужыя хаўтуры і пахаванні. Ён нават недзе чытаў, што гэта іх сексуалыіа ўзбуджас. Без гэтага яны...
Дадумаць Майстру не далі. Чаканне, святочная ўзрушанасць залы, а болып прызначапыя пекім яго павадыры пачалі падштурхоўваць ужо Майстра ў плечы і з бакоў, выдзіраць з залы і цягнуць на сцэну. Там, злева, на ражку яе, і крыху ўпрыцемках, стаяў белы малснькі столік з вялізным букетам чырвоных і белых руж. Да таго століка было прысунута таксама белае шыкоўнае скураное крэсла. Ён узрадаваўся таму крэслу, століку, кветкам. Зразумеў, іпто гэта яму ўсё, як прэзідэнту ці каралю краіпы падчас выступлення па сесіі ААН, і на тым белым крэслс за бялюткім столікам ён у сваім чорным смокінгу з чырвопай «бабачкай» на грудзях будзе выглядаць не горіп за кожнага прэзідэнта і караля.
Але падымацца на сцэну і садзіцца ў ганаровае крэсла ён адмовіўся паадрэз, як яго ні падштурхоўвалі, як ні ціснулі на яго. Гэта ж усё роўпа як па сваёй ахвоце ўзбірацца і садзіцца на лобгіае месца. Што груган сярод чыстага поля, будзе ён там навідавоку ва ўсіх. Сябры-павадыры не здолелі зрушыць яго з месца. Уііёрся, як карова ў плот, у сцяну ў прыцемку сцэны і ні кроку наперад. Падбсг галоўпы арганізатар, забаўнік і вядучы ўрачыстасці, таксама яго сябра і паплечнік: