Час збіраць косці
Віктар Казько
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 340с.
Мінск 2014
I ці ён, чалавек, якога ўжо не існуе на гэтым свеце, ад якога засталася толькі абалонка ды трохі прыліку, можа кагонебудзь з прысутных пагіікнуць, кінуць камень ужо адтуль, куды ён сёння вызваляецца, а яны застаюцца трываць, цярпець, пакутаваць. Яму адтуль ужо зазыўна граюць музыкі.
I не толькі граюць музыкі. Адтуль ідзе і голас, гучаць магутныя хары, ліецца святло, што надае яму зусім іншас ўжо бачанне, веданне і супакаенне. Яны сведчаць, што гэта ўсё непазбежпа, што гэта мо нараджэіше, больш нараджэнне, чымсьці паміранне. Нараджэнне чагосьці і кагосьці зусім новага і невядомага, болып магутнага, празарлівага і чыстага, чымсьці ён. А ён непазбежна гіавінен, абавязапы адысці, як і ўсе, што прысутнічаюць тут, з кім ён поплеч выпраўляўся ў дарогу. Павінна адысці ўсё тое, чым яны займаліся, што рабілі, аб чым марылі. Бо ўсё гэта толькі прывіднасць, падманнасць і гульня іх хваравітага ўяўлення. Насланнё і адкіды дваццаці мінулых стагоддзяў, што спрасаваў у адно цэлае век апошні. I ўсё гэта не Божае і не людскае, бо не належыць ні Богу, ні людзям гэта даўно ўжо трупярня. Як ні горка, як ні балюча ў гэтым прызнавацца. Але нічога не паробіш, такая ўжо іхняя доля. Такое іх паканаванне.
Ён, Майстра, і ўсе яго равеснікі, нарадзіліся на залатой хвалі бліскучага і сумленнага яшчэ дваццатага стагоддзя. Але хваля тая ўжо адыходзіла і распадалася, сыпалася на беразе бруднай пенай акіянскіх глыбінь, узнятага і вынесенага адтуль на паверхню смецця. Так, усе яны нарадзіліся яшчэ сярод людзей і лесу. I людзі былі роўныя з лесам, a некаторыя дык і вытыркаліся па-над лесам. А лес быў, дубы стаялі на падводзе можна было развярнуцца на пні. Але ўжо ішла расцяробка. Церабілі лес, церабілі людзей. Бо век, стагоддзе не трывала людзей, баялася волатаў. Зямля праламвалася пад іх цяжарам. Час, згвалтаваны адчаем і роспаччу, вар’яцтвам вянца тварэння, і сам звар’яцеў, аслеп, аглух і змізарнеў. Кінуўся нішчыць і забіваць вянец свайго ж тварэпня. Сляпому і глухому часу больш даспадобы была сляпая і глухая, бяспамятная і маўклівая пустыня без наданняў, песень і казак і былога гонару і годнасці.
I Майстра, i ўсе яго паплечнікі, спадарожнікі па жыцці, гадаваліся і раслі сярод той змярцвелай пустыні, апавітыя жалобным стогнам паміраючых ужо на зямлі народжаных закарэлай пенай вятроў. I вятры тыя былі самі атрутныя, разбуральныя і заразныя. I бязмежна ваяўнічыя. 3 краю ў край яны нранесліся над усёй зямлёй, усёй планетай. I кожны, хто жыў на зямлі, дыхпуў, хапіў таго ветру. А ён пайшоў і ў сусвет, у космас. I пэўна, нехта ў тым космасе таксама ж атруціўся і паверыў яму.
Ваяўнічы, цывілізаваны вецер дваццатага стагоддзя прымусіў чалавека да найвялікшага за ўсю яго гісторыю існавання адкрыцця расшчаплення атама, толькі вось бяда, ніхто напачатку не падумаў, не здагадаўся, што гэта сам чалавек так здрабнеў, быў зведзепы ўжо да памераў атама. Душу таго чалавека і разбурыў, расшчапіў чалавек. I чалавек больпі не валодаў сваёй дупюй. Няздольны ён быў ні ўтаймаваць яе, ні спыніць яе расшчапленне. Працэс пайшоў. I выхапіліся, іпто чэрці з табакеркі, з таго атама Гітлер і Сталін. I як першае папярэджанне чалавеку быў выбух у Хірасіме і Нагасакі. Другое, ужо тут, на Радзіме Майстра Чарнобыль. Трэцяе...
Трэцяе, мо таксама япічэ толькі напачатку сённяшні перакулены ўжо свет і першыя прадвеснікі яго і вестуны майстры, творцы, хоць пэўна і няцямныя яшчэ, але шчырыя і яскравыя сведкі разбурэння асобы, парадку і веры. Веры не ў Бога, не ў Маркса, а ў сапраўднасць, надзейнасць і неабходнасць той справы, якой яны займаюцца. Пазбаўленне сораму ўжо ва усіх і кожнага апошпяе разбурэнне і забойства дваццатага стагоддзя.
I пачынаецца яно, як і павінна пачынацца, як ужо неаднойчы было на зямлі з палявання, распаду і забойства творцы, як найбольш грэшнага, мастака і мастацтва, а гэта значыць увогуле культуры, якая не здолела і не пажадала нікога ні спыніць, ні апярэдзіць. Болып таго, недзе і блаславіла. I ўсе стадыі гэтага забойства пройдзены ўжо: падман саміх сябе і, як вынік, расцяробка лесу і людзей, стварэнне пустыні, расшчапленне душы-атама, Чарнобыль. А яшчэ
было і асушэнне той душы меліярацыя, што ўжо цалкам выпетрыла яе, пазбавіла ахоўнага космасу. Душа распранута, вывернута і аголена, як валютная прастытутка, вымуіпаная прадаваць сябе, бо такое ёй наканаванне; ад любасці да сваёй прафесіі і ад таго, што неяк жа трэба і жыць, дажываць свой век. А інакпі, як толькі прадавацца, яна жыць не ўмсе і не хоча ўжо. У прыродзе, натуры яе, як у прыродзе кожнага творцы блазнаватая цнатлівасць: жаданне прылюдна распрануцца, агаліцца, адмовіўшы тайну і таямнічасць сваёй і чужой душы. I ў той жа час захаваць самае патаемнае, пакінуць для сябе.
Мо да пары да часу ў гэтым таілася нешта і прывабнае. Пэўна, якраз гэта і патрэбна было часу тут, на зямлі. Мо некаму і там, у далёкім космасе, было прыемна, цікава паназіраць за зямным прытворствам і крывадуіпнасцю, за здольнасцю чалавечай дуіпы кожны раз і з такім імпэтам пераўвасабляцца, так шчыра мяняць скуру і набываць новае, патрэбнае абставінам аблічча. Мо меўся і там, на небе, як і на зямлі, нейкі рэжысёр, які ставіў сусвету ўсепланетны спектакль. I акцёры, майстры вылузваліся са скуры, каб дагадзіць яму і не пакрыўдзіць шматлікіх рэжысёраў зямных, і не забыцца пры гэтым і пра сябе, хоць і здагадваліся ў глыбіні душы, ведалі, што іх проста выкарыстоўваюць. Здагадваліся, але навыперадкі пёрлі да карыта, выракаючыся сябе, усяго святога ў сабе, чалавечага. Распрадажа, і вельмі танная вось што стала іх другой натурай, іх прафесіяй. Спачатку іх, бо яны ж звыклі быць і заўсёды былі наперадзе, а потым на тую ж хваробу захварэлі і ўсе іншыя.
Але менавіта за гэта ідзе і расплата. Дзічэе творца, дзічэе народ, дзічэюць улады. I тады нараджаюцца монстры і вампіры, з глыбінь сярэдпявечча ажываюць і падымаюцца з трунаў шматлікія Дракулы. I ці варта на іх наракаць, мо гэта і ёсць першыя пасланцы новага часу і новай расы. Пасланцы і прыбіралыпчыкі старызны, непатрэбшчыны, зямпой пачварнасці і бруду, тыя, хто з’яўляецца заўсёды, калі чалавек збіўся з тропу, ішоў, здаецца, гірамой дарогай у светлае будучае, а прыйшоў у сваё ж адрынутае, заклятае мінулае і нс
бачыць перад сабой болып дарогі, бо ён нікуды і не ішоў, a толькі тым і займаўся, што сам капаў сабе магілу.
I магіла ўжо выкапана, і труна ўжо збіта, і жывым яшчэ прыходзіць час класціся ў тую труну і разыходзіцца па сваіх магілах. Бо на парозе іх старой хаты стаіць ужо ружовы хлопчык, мо і сын твой, але і твой магілыпчык. Новае тысячагоддзе, новы вск, новы чалавек. I ў тым веку каля таго новага чалавека табе месца няма. Стары век, эпоха забілі ўжо цябе, забілі і пахавалі. I ты сам добра парупіўся і паспрыяў гэтаму забойству. Дык адступі ж і з вартасцю прымі тое, што табе накапавана, каб не паўтарылася пройдзенае, каб не паўтарыліся твае памылкі, каб гэты повы чалавек з першага ж свайго кроку не зняверыўся, не зведаў твайго разбурэння, не страціў сораму, не пачаў капаць сам сабе магілу. Каб ён не загаласіў падобна табе: хоць к чорту на рогі, але толькі далей, прэч ад гэтага свету. Нягледзячы ні на што, было ў цябе, зведаў ты ўсё ж патхненне жыць. Хай не пакіне цябе натхненне і адысці. Была ў цябе казка, была ў цябе песпя. Была ў цябе музыка. I гэта твая песня і музыка гучаць ужо і зараз.
I Майстра сапраўды начуў музыку. Трубіў стары сівы трубач. Спявала сляпая спявачка Жанна, і бслая лябёдка ў ланцугу хворых чарнобыльскіх дзяцей цягнулася за возам з возам з чатырма мяхамі ячменю. Майстра не імкнуўся ўжо болып што-небудзь сказаць. Ён дастаў гіляшку з каньяком, наліў сабе поўны кілішак. I рука яго не здрыганулася, не праліла ні кроплі, і ногі трымалі яго цвёрда, яны зноў былі пругкімі, дужымі і маладымі. Яны неслі яго ў зеніт, насустрач сонцу. Ён зноў быў на лыжні, цяпер ужо заканчваў дыстанцыю. За ім крок у крок ішоў нехлямяжы камлюкаваты калгасны дзяцюк. I Майстра нарэшце ўспомніў, каго яму нагадваў яго вучань. Дзяцюк быў раскасмачана-проставалосы, згубіў ці скінуу іпапку, а таксама, пэўна, і ватоўку. Ад расхлістанай голай грудзіны валіла пара, і такая ж пара валіла воблакам следам за ім ад дыхання. Дзяцюк не толькі ішоў крок у крок, але і пакрыкваў:
Саступі, саступі, бо завалю...
Майстра толькі пасміхаўся ў адказ, мерна пасылаючы наперад лыжы. Пасміхаўся цяпер ужо без пагарды і наблажлівасці. Яму было нават крыху няёмка, што нейкіх дзесяцьпятнаццаць хвілін таму ён кпіў, здзекаваўся з яго. Калгасны корч быў не такі просты ўжо і не хацеў здыхаць і сыходзіць з лыжні. Мо і варта было прапусціць яго напсрад сябе. Усё ж Майстра на гэтых спаборніцтвах быў падстаўкай. I ён бы пранусціў, выконваючы няпісаныя законы гульні. Толькі цяпер ужо яго заела па-сапраўднаму. Дзяцюк распаліў яго. А сябрукі з чыгуначнай ускраіны падбухторылі. Япы ўвесь час беглі па трасе і няспыпна лямантавалі: давай, давай, пакажы клас, пакажы калгасніку, адкуль у цябе ногі растуць.
I Майстра ўжо сам прагнуў паказаць клас і перамагчы ў справядлівай барацьбе. На апоіпнім кіламетры ён азірнуўся, каб яшчэ раз упэўніцца, што дзяцюк не адстае і не сыдзе з дыстанцыі. I наддаў, пайшоў так, як ніколі ні раней, ні пазней не хадзіў. Убачыў заклапочаныя і абураныя твары трэнераў на фінішы... Яны зявілі раты і нешта крычалі яму, пэўна, папярэджвалі, каб ён збавіў і дачакаўся свайго праследвальніка, прапусціў яго. Але Майстра ўжо закапыліў губу, жадаў бы, але быў няздольны пераступіць праз сябе, сваю натуру, паляцеў да ганьбы і славы нібыта на крылах.
Але перарваць грудзьмі чырвоную фінішную стужку яму не давялося. Яе зпарок ці выпадкова апусцілі на снег. I ён лёг на той жа снег, як толькі апынуўся па-за стужкай, каля судзейскага століка, і не хацеў падымацца, хоць лямант навокал стаяў ужо такі, што і мёртваму не ўлежаць. Чыгуначная ўскраіна святкавала яго перамогу. Зусім ужо невыносны галас усчаўся, калі з чорнай талеркі, прыбітай да хвоі, данеслася:
Перамог, выканаўшы нарматыў майстра спорту...
Ура, ура, ура! загаласілі сябрукі і ўсе астатнія, хто быў на фінішы. Першы майстра спорту па лыжах у нашым горадзе!
I сярод гэтага галасу і тлуму Майстра пачуў выразны і незадаволсны буркат: