Час збіраць косці
Віктар Казько
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 340с.
Мінск 2014
He. Рабіць трэба. Трэба пачынаць. Марац ужо ж.
Сын прамаўчаў. Ведаў бацьку: надумаў што, убіў у галаву колам не выб’еш. I лепш не пярэчыць. Старому ды малому, як і дурному, лепш саступіць, даць волю. А галаву яны скруцяць сабе самі. Але калі пра гэта добра ведаюць амаль усе мужчыны, то другая палавіна чалавечага роду толькі-толькі падбіраецца да такой мудрасці. Нявестка і так, і гэтак спрабавала ўгаварыць яго застацца, пачакаць сапраўднага цяпла. Ен, хоць і ўдзячны ёй, не паддаўся. Тады яна амаль загадала мужу:
Нечага вылежвацца. Ідзі па машыну ў гараж. Адвязі, дапамажы ўжо...
Каб я вар’яту дапамог памерці...
He перажывай, акалею і сам. Ён усё ж іменна на гэта і спадзяваўся. I, відаць, дарэмна.
Так, акалееш сам, пагадзіўся з ім сын.
Але калі ён ужо быў на аўтобуснай, сын знайшоў яго там і сказаў, што ідзе ў гараж па маіпыну. Лепш вярнуцца дамоў і пачакаць яго тут ці ехаць у гараж разам з ім. I адтуль... Але яны абодва ўжо закусілі губу: адной жа пароды.
Ідзі, ідзі пад бок жонкі, да дзяцей. Сёння я не буду паміраць. Сёння я яшчэ не гатовы.
ТПто ты, як дзяцсл, дзяўбеш зранку адну і тую ж шышку, зазлаваў нават сын. Глядзі, наклічаш.
Ён ледзь супакоіў і адгаварыў яго валэндацца з машынай. Паедзе аўтобусам, бо сапраўды глупства на тое і глупства, каб тварыць яго асабіста і па сваёй ахвоце. Адно папрасіў, каб праз дзень сын пазвапіў маці і паведаміў, дзе ён і што. Старая, як і ён, зімавала ў горадзе, толькі ў дачкі.
Глядзі, не забудзься, звані заўтра. Бо гэта ж варона адразу кінецца следам. А я хоць адзін дзень ды адпачну ад вас.
А дзень сапраўды выдаўся спраўны... Ён не пашкадаваў, што адмовіўся ад сынавай дапамогі. Такі дзень кожны чалавек павінен пражыць толькі сам-насам, каб разабрацца, a то і паўшчуваць, прыструніць сябе. Адзін ці два такіх выпадае
сярод года. Гарадскія дымы, нібы нрывязаў хто да заводскіх труб. Яны саромеліся аказаць сябе, але пе наважваліся і пазбавіць завод дыхання. I заводскае дыханне нагадвала дзіцячае, нсмаўляці, што не аказваючы сябе праляжыць на адным бачку і гадзіну, і дзве, зранку да абеду, ад абеду да заходу сонца самага доўгага дня.
Неба і па-над горадам, і па-над сялом, лесам і полем, як аднекуль з чыстага космасу, прыцягнулі, апусцілі над зямелькай. Так зіхаціць яно ўстаялым спелым блакітам і маладым, трошкі яшчэ колкім і піурпатым вясновым ранкам. I снег, хаця мо ўжо і апошні, таксама малады, але ўжо шчытна спрасаваны адліжнай ноччу і дзёнпым сонечным цяплом. Сырадойна бслы і крышачку ружовы, як малако адразу пасля ацёлу каровы. Каля нрасёлка ў полі з непрыбранымі яшчэ дагэтуль сціртамі жытнай саломы на той снег і пагой паткнуцца ніякавата.
Здаецца, то прылёг на сыходзе зімы хтосьці рослы і магутны, і хоць жывых такіх не бывае, і ён не кратаецца, а ўсё роўна ўжытна парна дыхас ў нізіне сівенькім ціхім ракітавым ды вербалозным туманком, ад якога дзе-нідзе лёгка кучаравіцца змеценая ад снегу, але прыхопленая лятучай праталай ранішняй шэранню высокая пожня. I ніхто, апроч таго, хто ў дарозе, не ведае толькі ён, толькі ён што гэта неўпрыкмет падабралася і стаілася сярод гюля, прыпала, прытулілася да зямлі, каб набыць дужасці і моцы сама, жалобная і бессаромная вясна. I то не жаўрук цененька пазвоньвае, заблытаны ў блакіт неба, а нябачная воку вясна вьшрабоўвае, разганяе зімовы сон зямлі, падае свой прарочы голас ужо цяжарным пад лёдам рэкам, аціхламу, набрыняламу прадвеснімі краскамі лесу.
I ён слухаў той голас, падтакваў яму ўсімі атожылкамі радасна напятай душы. I ўсцешваўся сваёй прадбачлівасцю, а мо нават і мудрасцю. Ужо трэці дзень стаіць такая пагода. Трэці дзень угравае зямельку сонейка, а гэта значыць і яго хату. I яна ўжо зусім не акалелая. Вясновае сонца нікому і нічому не дасць акалець. Hi дрывамі, ні брыкетам за тры, a мо і болей дні хату так не ўгрэеш, як гэта ў адзін дзень здат-
на зрабіць сонца. I ён яшчэ ў дарозе, а хата ўжо ад страхі да прызбы пачынае жмурыцца і пазяхаць, разамлелая пад вясновым мяккім сонцам, і сам ён, што марцаўскі кот, мружыць вока і пазяхае. I ў яго, і ў яго хаты салодка кружыцца галава.
Гэта маладое кружэнне і гарачы ўсплёск радасці крыху прыглухлі, прытухлі на самым падыходзе да селішча, па рагу яго ўжо сотак. Адно толькі заставалася метраў дваццаць-трыццаць збочыць з набітай, укатанай дарогі і па цаліку, паснезе, падняцца ўгору, адчыніць весніцы і прыпасці ілбом да непадсочана звекавалых бярвенняў, іпто і гэтым днём пусцілі густую буріптынавую слязу. Павінны пусціць, як і ён, бо жывы ў іх яшчэ не забруснелы звярыны подых лесу, хваёвай жывіцы, на людскія пакаленні збсражонай яго продкам. I памяць аб ім таксама жывс ў чысціні стрыжнёвай цвердзі кожнага бервяна. Таму так і прыкідваецца хата да чалавека, а той да схону прыкіпае да яе.
Толькі паспеў ён так светла падумаць пра сваю хату, як сціхла песня жаварапка ў небе. Яна знікла даўно ўжо, толькі ён таго не чуў, бо сам упадобіўся жаварапку. А тут нанесла на яго чалавека.
I ён спалохаўся, ды так, што збіўся з нагі, спыніўся, крыху адступіў назад і знерухомеў. Белы светз яго гукамі, галёканнем, крыкамі і спевамі рыкам гармоніка ці баяна, буркаценнем бубна і грукатам барабана, плачам скрыпкі і чыімсьці брыдкім і нахабным спеўным голасам і агрэсіўнымі пахамі прыпаленых мясных шашлыкоў уварваўся яму ў душу.
А дарогу яму заступіла яго суседка старая па прозвішчы і імені Фенька. Мо якраз яе менш за ўсё ён і хацеў бачыць. He сказаць каб яна ўжо вельмі якая там брыдкая з твару, ці норавам няўдалая, не падыходзячая да вёскі. Гуляшчая, п’юшчая ці лайдакаватая. Усё наадварот.
Здолела баба і пры сталым веку, у добрых ужо гадах захаваць і твар, і цела. Праўдзівей, не твар, а тварык. Быў ён гожанькі, але ж нейкі ўжо надта мізэрны. Маленькія вочкі, маленькія шчочкі і носік маленькі, і роцік невялічкі. I ўсё гэта па-людску, па-жаночы самой прыродай, без парфумы, зразумела, пафарбавана, адпаведна малой плошчы твару не
без густу прыстасавана і прымеркавана. He, кабета яшчэ хоць куды. А гаспадыня якая, а што працавітая тут ужо і гаворкі не можа быць: і з сябе, і з таго, хто здуру ўздумаў раўняцца з ёй, гізунты выцягне. На калгасных палетках, калі пасля камбайна, Фенька прыйшла іх перакопваць ужо нікому рабіць нечага было, ні адна бульбіна ў зямлі не здолела схавацца. 3 кожнай соткі Фенька цягнула сабе па падворак ці не столькі, колькі насынаў у калгасныя бурты бульбакапальнік.
I пры ўсім гэтым не ляжала ў яго да руплівай бабулі душа. Асабліва калі ўнучка прыйшла пагуляць з яго ўнукам і на развітанне сказала:
Вы не бярыце болып малако ў маёй бабулі, бо яна яго вадой разбаўляе з калодзежа.
I вось гэтая бабуля першай сустрэлася яму на дарозе да хаты. Знак быў нядобры. Але ж што здарылася, тое ўжо здарылася. Нікуды не дзенешся, і нягожа было прайсці моўчкі ці толькі паздароўкацца і не прыпыніцца пагаварыць. Зіму ж не бачыліся. I як жа гэта каб душа з душой не павіталіся. He страпянуліся, як дзве птушкі, якія толькі-толькі вярнуліся з выраю да свайго кубла. He ўспомнілі, што было ўчора і што абавязкова маецца быць заўтра, хто паспеў памерці ўжо, хто толькі збіраецца на той свет.
А ўсе людзі сталага веку тут былі ўжо там, пайшлі напрыканцы мінулага стагоддзя ці на самым пачатку новага міленіума. Адны ад гадоў і гароты, маладзейшыя, як сёння па-мадняцку ўзяліся гаварыць, рэпрадукцыйнага ўзросту, спрэс ад гарэлкі. Усё як усюды. Таму двое на вёску таксама пасельніцтва, тубыльцы, за якімі апоіпнім часам амаль паўсюдпа, хоць і незразумела чаму, было распачатае жорсткае і бязлітаснае паляванне: ні палкі дроў, ні посцілкі сена ні мужыка, ні каня, не ўзгадваючы ўжо пра трактар. Узяць зморам, але без бачных свету слёз. I яны паўсюдна бясслёзна выміралі гуртамі, чародамі і вёскамі. А гэтыя двое, нягледзячы на ўсе аблавы, аблогі, хітрыкі мясцовых і сталічных уладаў, на ненажэрныя і частыя маладыя зубы адміністрацыі пераходнага перыяду, розуму не даступна, уратаваліся.
Хаця ўжо другое пакаленне тутэйшых людзей гэтым разам прышлых запісалася ў нябожчыкі і пайшло на той свет.
Карэнныя зрабілі гэта раней, вызвалілі месца, пляц для новых хаўтураў, журбы і трызны. Найболып пецярплівымі з тых карэішых аказаліся, як і пры далёкім ужо раскулачванні, гаспадары, а ўжо сярод іх франтавікі, адвагі і розуму якіх хапіла прайсці такую страшную вайну. А тут як паморак на іх напаў.
Але ўсё іх колішняе маладое жыццё сабаку пад хвост. Разам з крывёй пад Магілёвам і Брэстам, Масквой, Варшавай і Берлінам. Выцекла з іх ацалелага ў бойцы цсла і жыццёвая сіла. А таго, што засталося, аказалася надта ж мала, каб выстаяць сёння. Тут, дома, пад жалобным паглядам жопак, як паморак на іх напаў. Падалі і падалі па прынцыпе даміно і часцей каля сваіх прыбіральняў, уборных. He, адыходзілі чыстымі, нават ачыпічанымі, прыпальвалі цыгарэту, спраўлялі патрэбу, выходзілі на свежае паветрайка. I да парога сваіх хат ужо не дацягвалі. I цыгарэты заставаліся недакуранымі. Клаліся ў разоры, што снапы сярод маладой, яшчэ зялёнай руні. Тут іх і знаходзілі аднапалчапс і жонкі.
Адпаго толькі вяскоўца-франтавіка прывезлі з горада, ён наладзіўся апошнім часам туды ездзіць, усё пахваляўся: вызваляў ад немцаў сталіцу. Мо меў намер і цяпер ад некага яе вызваліць, бо надта ж часта прыгаворваў: дзе ваяваў там даб’ецца і памерці. I такі дабіўся.
Памёр у сталіцы. Дзе яго, халоднага ўжо, і абрабавалі. Зрэзалі з гімнасцёркі салдацкі арданок Славы. Сарвалі з апруцянелай рукі гадзіннік, які, па яго ж сцвярджэнні, ён атрымаў ад самога Баграціёна. Але тут ён, відавочна, нешта блытаў. Баграціён гэта была агульпая назва вайсковай аперацыі па вызваленні тутэйшага краю. А чалавек Баграціён мог адзначыць салдата гадзіннікам толькі ў тым выпадку, калі б здолеў падняцца з магілы, якая невядома дзе яшчэ і знаходзілася, бо ён загінуў раней за вясковага салдата амаль на два вякі.
Сыход жонак, удоваў франтавікоў перагукваўся з сыходам ім суджаных. Была, праўда, адна толькі акалічнасць,
уласцівая гэтай мясцовасці. Імя Фенька, напрыклад, вельмі рэдкае тут, адзінас на ўсю акругу. Надзвычай рэдкас колісь, такое ж рэдкае і цяпер. Хаця прастора яго ўжывання сёння значна пашырылася. I пажадана, каб не блыталі нашую Феньку з гаворкай крымінальнага кшталту, якая цяпер мае куды болылае распаўсюджанне, чымсьці жаночае імя. Наіпая ж Фенька да крыміналу, зразумела, ніякіх адносінаў не мае.