Час збіраць косці
Віктар Казько
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 340с.
Мінск 2014
Ен, барсукавата касалапячы, абышоў старую з яе пеўнем і подбегам грузнучы ў гурбах і сумётах намеценага пярэсыпам неўляжалага снегу, бо было яго зусім нічога такая сухая з так званым марозам галашчокам выдалася зіма паківаўся да свайго падворка. Яшчэ толькі адмыкаючы дзверы, ледзь-
ледзь падымаючы іх, каб лягчэй адчыніць, ён ужо з нарастаючым сумам адчуваў з яго хатай нешта не так.
Пацягнула, пацягнула скразняком, загойдалася, пайшла ў твар яму посцілка, што ён павесіў гіерад уваходам у хату, каб не так нацягвала халоднага паветра. Адчуванне незвычайнасці было, праўда, нейкае няпэўнае, больш падсвядомае. Ен адбіваўся ад яго, ужо ступіўшы ў хату: усё ж як заўсёды, усё ж на месцы, усё як і мае быць. I падлога нават чыстая, без праху сатлелага тут без яго часу. Але гэта так толькі ў першым пакоі. А з другога, з меншага, дзе ён спаў, нязвыкла неяк дзьмула. Зусім не так, як заўсёды гэта бывае, калі хата доўга не ведае чалавека. He закарэла застаялым густым пахам яго хваробаў, турботаў і журбы, не даўкай, асядаючай на вуснах і ў роце цвіллю і вільгаццю забыцця, а панадворкавым сонечным водарам. Водарам саладжава расталага снегу на страсе, вады, што аж цурком лілася на ўжо вольную каля падмурка з паўднёвага боку, хаця і мёрзлую, але ўжо ўмытую, прыхарошаную зямлю.
Яшчэ не ўсвядоміўшы, адкуль у хаце гэты жлуктавы пах свежай вады, як нах непрыцёртай да цела бялізны пасля лазні, адкуль гэты сонечны водар смалы-жывіцы ў нежылым памяшканні. Ён зірнуў на чорны апалы ліст чарэшні і яблыні за вакном, абодва дрэвы ўжо браліся пупышкамі абнаўляльнага вясновага квету. Перавёў позірк крыху бліжэй да сценаў хаты, на парудзелую, а месцамі як пабеленую мёртвую траву пад прызбай, падзівіўся, як струменіць на тую траву, спярэшчаную жывым вечназялёным мохам, са страхі вада. I думкі яго набылі нейкі дзіўны і нечаканы самому лад, запаволена блазнаваты, не маючы дачынення да таго, што вось-вось павінна адкрыцца яму. Пад час, калі сын забіраў яго ў горад, да самых маразоў жылі, кешкаліся пад застрэшшам на гарышчы шпакі. He адляцелі ў вырай увосень, засталіся зімаваць. Ён яшчэ падумаў тады: зіма будзе надта ж лёгкая, сірочая. Але на табе...
Дзе ж зараз тыя, не ў пару асмялелыя іппачкі. Дзе сёння яны, вечныя жартаўнікі-перасмешнікі: гарэлку піў, піў, піў?
Няўжо замерзлі. I так шкода яму стала тых шпачкоў, што аж слёзы набеглі, засцілі сонца.
А ў аслеплыя разам вочы яму пазірала пустое падвойнае без абедзвюх шыбінаў акно. Хоць бы шыбіны ацалелі, падумаў ён, мілы ты мой зладзейка, пакінь мне хоць шкло... На гэтым ён адвярнуўся ад сляпой зеўры акна.
Тропікі наводдаль ад акна стаяў ложак, засланы даматканай дзяружкай, на якую добра нацерушылася снегу. Але толькі на дзяружку. На падлозе яго не было ну мо так толькі дзе-нідзе. Гэта сведчыла пра тое, што ў хату залазілі нядаўна. Зіма была амаль бясснежнай, нават лютаму не было чым закруціць па яго звычцы хоць невялічкую мяцеліцу. Маразы прыпадалі на голыя палі. I даволі моцныя. Усю зіму балела сэрца: ці ж ацалее па такім надвор’і збажына ў полі, клубніцы і кусты смародзіны з парэчкай у агародзе, віпаград ііры хаце. Калі крыху адпускала ішоў больш дождж з градам, чымсьці снег. I гэта толькі дадавала зямлі холаду. Яна адразу бралася лёдам, нраз які ні травінцы, ні карэпьчыку было не дыхнуць. I лёд няздольны быў назапасіць цяпла і ўгрэць жывое, той жа ягаднік, жытнёвую рунь, дрэва.
I толькі заканчэнне лютага ды пачатак марца крыху супакоілі дуіву. Нарэшце пасыпалі сапраўдныя зімовыя снягі. I да тагож прыгожыя, спеўныя і мілагучныя, што каб здароўе, то дадому і начаваць бы не прыходзіў. Апошні снег выпадаў з тыдзень таму. Выходзіла, што якраз пад яго і рабавалі хату. Раней, пазней то ці намяло б у хату болсй, ці б на вуліцы засталіся зладзейкаватыя сляды.
ІПто ж ты, яварка мой, узяў у мяне, мовіў ён услых, наўпрост гледзячы сонцу і вясне праз пустое, пазбаўленае пікла акно. Што ж змусіла цябе душу страціць?
У маленькім пакойчыку нічога нрывабнага руцэ і воку злодзея, на яго думку, не было. На паліцах, ва ўзгалоўі ля ложка старыя, часоў гарбачоўскай перабудовы і галоснасці, часопісы. Даволі багата, упадуць на галаву прыб’юць, хаця і так прыгаломіпылі на ўсё астатпяе жыццё. Часопісы маскоўскія, менскія і нават кіеўскія. Але самыя агюшнія пазначаны 1991 годам. Год пярэварацень. Закончылася
гарбачоўская савецкая эпоха закончыўся і век чытання часопісаў
I, як ні дзіўна, вось ён зараз наракае на злодзея, а большасць гэтых часопісаў у яго таксама, можна лічыць, крадзеныя. Крадзеныя, праўда, ад пад’ездаў дамоў і звалак, са сметнікаў дваццатага стагоддзя і пачатку трэцяга ўжо тысячагоддзя. Бо ён, крыўдуй не крыўдуй, хоць і не зусім яшчэ злодзей у гэтым трэцім тысячагоддзі, але самы сапраўдны ў ім сметнікавы чалавек.
Як закончыўся век чытанпя часопісаў, так закончыўся і ягоны век. Ен псрастаў даставаць носам зорак, пайшоў па зямлі вачыма долу, гледзячы, дзе б што можна падняць мо й трошкі прыкрасці мала каму прыдатнае, а яму край патрэбнае. Вось так было і з болыпасцю часопісаў. I не толькі часопісаў. Побач з імі стаяць «сметнікавыя» кніжкі: Айзек Азімаў, Рэй Брэдберы, браты Стругацкія. Апошнія крыху абсмаленыя, выхапіў з агню. Класіка і рарытэты: Сталін, Ленін, Гогаль, Дастаеўскі, Адамовіч, Брыль, Быкаў усё з вёскі Крукі, што ў Брагінскім раёне пад самым Чарпобылем. 3 радыяцыйнага, атамнага сметніку. Доўга ляжалі ў непрытомнасці вясковай пікольнай бібліятэкі, таму і такія разбэрсаныя, бухматыя. Радыяцыя іншым разам бывае і бачнай. Нічога, год-два пастаяць у яго акрыяюць, калі будуць некаму патрэбныя. Пакуль жа не зачапілі і вока злодзея усе да адзіненькай на сваім месцы. На тое і класікі сваё месца ведаюць.
А ён, калі б ужо залез у чужую хату, іх не прамінуў бы... Ну вось, дажыўся: падумаў, значыць, дапусціў. А дапусціў ужо і зрабіў. Да гэтага і ішло. У яго хаце не толькі абпрамененыя кніжкі. Ен таксама падпечаны радыяцыяй часу. I ніхто яго ўжо ад той радыяцыі не выратуе, ніхто не вылечыць. Няма каму лячыць. Здаровых ужо няма.
Здаровыя людзі не просяць здароўя ў Бога. Яны проста здаровыя. Хаця і нс без хваробаў. Яны здаровыя на душу і сумлснне. I гэта пры тым, што іх доўга зводзілі са свету, як зводзяць вошай. Зводзілі ўдала, таго-сяго з чалавекаў падкарацілі на тое ж сумленне, душу, а ў болыпасці на
розум. Таму сёння чалавек такі абыякавы да таго, як ліецца людская кроў, хрустка, піто кавуны, трашчаць і лопаюцца чарапы, халодным астуджаецца і закаравее ў лужынах і на сценах чалавсчы мозг, страціўшы энергію думаць, перацякаць у будучыню.
Чалавек увогуле думас сёння зусім не галавой, як і зусім не тым, пра што вы адразу падумалі. Калі б хоць так, то гэта было б япічэ не бяды. Хаця, чаго наракаць, кожны думае тым, куды Бог ці чорт каму розум уклаў. Але і гэта яшчэ можна было б выправіць рукі чалавека страцілі душу, пазбавіліся розуму. Хаця па ўсім свеце маршыруюць, асабліва пры ўладзе, пайшлі спрэс адно толькі рукастыя людзі. Такія рукастыя, што далей ужо і некуды. Узяць хоць яго. Лічыць сябе прыстойным чалавекам. Так, пэўна, і было напачатку, калі папругай убівалі ў галаву: ляжыць рэч, не твая хай табе рукі адсохнуць, калі ты паквапішся на яе, хай яна сама спрахне.
Гэта колісь. А сёння? Ён, зімавалыіы ў горадзе, сметнікавы чалавек, згарбузаваўся з такімі ж, як і сам, пенсіянерамі, арганізавалі не то калгас, не то арцель з элстантнай назвай «Наша справа». Прафесар-медык, пісьменнік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі. Паважапыя, інтэлігентныя людзі.
А распавесці пра іх жыццё ніхто ж не паверыць. Веры не дадуць, але ўсе будуць ведаць, што гэта не хлусня адна голая праўда, бо самі амаль што так жывуць. Але ж голы, не тое, што праўда, і чалавек брыдкі. Усе ўтрох пачынаюць дзень уперыўшы вочы пад ногі сабе, з пільнага даследавапня асяродку свайго быцця вучоныя людзі.
Ці не здаецца вам, заслужаны медык краіны... звычайна адкрывае дазор вастравокі пісьменнік. На што медык, не чакаючы працягу, рэжа:
Сам лаўрэат Дзяржаўнай прэміі...
Ад лаўрэата чую... Але не будзем чапляцца, калега па няшчасці. Я без сарказму. А ці не падышлі б да вашага асабістага шасцісотага мерса для язды на Камароўку па бульбу на вашым смярдзючым дызельным паліве вунь тыя калёсікі ад дзіцячай каляскі, што ляжыць на баку каля восьмага
пад’езда. Звярніце ўвагу калёсікаў ужо толькі тры. 3 адным нехта апярэдзіў нас.
Падслепавата, што крот, медык-прафссар вешае ііа нос пенснэ і бяжыць да выкінутай некім дзіцячай каляскі:
Дзякуй вам, калега па бізнесу, кажа ён. Гэта проста цудоўныя, амаль новыя калёсікі. Яны проста край патрэбныя мне, бо майго бульбавоза-мерса, як вы слушна заўважылі, разулі, пакуль я па базары пенснэ праціраў. Вы проста выратавалі мянс...
I яны зноў вочы долу ідуць па горадзе ад будынка да будынка, ад пад’езда да пад’езда, ад сметніка да сметніка... Часам трапляецца і нешта капітоўнае, але яны пе прагнуць багацця. Ім бы што-небудзьз паўсядзённага, хатняга, а больпі дачнага побыту: доіпчачка, рэечка, вядзерца, табурэтачка, скрыначка над расаду, маток дроту. I ўсё гэта абавязкова знаходзіцца, выпадае ім як у бяспройгрышнай латарэі.
Болып за тое, сучасныя смстнікі поўныя нечаканасцяў. Трапляюцца прыдатпыя для ўжытку, а часам і зусім новыя канапы, вапны, электрычныя чайнікі і прасы, печы і пліты. Самы разнастайны антыкварыят ад сярэднявечча да вампа і кітча стагоддзя, іпто толькі-толькі адыпіло, канас на звалках вялікіх і малых гарадоў, выкінутае туды бязлітаснай маладой рукой напаўдэбільнага тэлепузікавага нашчадка. А гэтыя трое, іх інтэлігентныя бацькі, не прамінаюць нічога. Толькі гіад патрэбнымі, але грувасткімі і цяжкімі рэчамі болып сумуюць: бачыць вока, ды зуб няйме.
У іх пімат паплечнікаў і канкурэнтаў нямала. Гэта амаль усе людзі высокаэрудзіраваныя, з вышэйшай адукацыяй, a пекаторыя з іх і аступененыя, узнагароджаныя ордэнамі, медалямі. Што ні чалавек асоба, народ памяркоўны і ветлівы.
Калі ласка, дацэнт, глядзіце першым.
Hi ў якім разе, перапрашаю, вы ўсё ж загадчык кафсдры. Толькі насля вас. Толькі пасля вас...
Гэнага Міхалкова можаце забіраць сабе. Мне больш даспадобы Міхалковы з боку Капчалоўскіх. А Даптэ ў пс'ракладзе Скарынкіна саступіце мнс.