Час збіраць косці
Віктар Казько
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 340с.
Мінск 2014
час... Бо не выпадае памятліваму і прыстойнаму чалавеку, іпто б там ні было, спасылацца па даўніну і абставіны, але ён вымушаны ўсё ж спаслацца якраз па гэта.
Спаслацца і прызнацца: дзяцінства яго і яго пакалення было не з узорна паказалыіых. Жорсткас і бязлітасна разбуральнае ў адносінах да асяроддзя, у якім яны раслі. Кветкі жыцця ўбіраліся ў сілу, ішлі па ім, узбіваліся гіа ногі, пе прамінаючы, не пакідаючы жывым нікога з тых, каго маглі выпараць ці то з зямлі, ці то заспець на дрэве ў лесе. A што ўжо вераб’ёў-канаплянікаў трушчылі яны ж і зваліся жыдкі. I самі япы тае пары напаўвясковыя, ускраінна гарадскія былі надта ж і ўсім вельмі ж падобныя на тых канаплянікаў-жыдкоў. Шыі сабе скручвалі, рукі, ногі ламалі, палюючы за іх яйкамі. He раўнуючы маленькія кітайцы, што абвясцілі вайну вераб’ям і ўвогуле птушкам яшчэ задоўга да славутых старажытнасцю сваёй адукацыі і культуры кітайцаў.
Задоўга да з’яўлення ў паўсядзённасці замежнага слоўца займелі яго хобі. I іх мо адзіным па тым часе хобі было калекцыянаванне яек. I ў тым хобі яму і яго хеўры сярод дзятвы ўсяго горада не было роўных. Япы сапраўды былі здолыіыя здабыць тое яйка не тое што з-пад курыцы, а нават з-пад самога кракадзіла.
I спыніць іх у здабыванні тых яек не магло ўжо нічога. He зважалі, што дупло якой-небудзь нтахі такое, што і камар носам туды не паткпецца. А рукі іх усс ж былі вясковыя, сялянскія, ужо набраклыя ад работы. I туды, у дупло, яшчэ самахоць так-сяк, а адтуль ужо аніяк. Бацькам іх неаднойчы даводзілася браць сякеры, цягнуць у лес драбіны і рассякаць, пашыраць дуплы, каб захаваць на далейшае жыццё і працу руку свайго нашчадка. За тое ўжо па дарозе з лесу бацькам ніколі не выпадала апярэдзіць сваіх сыноў, хаця яны пасля вызвалення часцяком і накульгвалі і руку, што ляльку, трымалі за назухай, і не толькі таму, піто яна смылела птушынае яйка ўсё ж было ашчадна засііакоена ў сціснутай далоні.
Трывалі гнеў бацькоў. He баяліся граху бурыць кублы ластавак, таго, што пасля іх разору яны як бы самі ператвараліся ў ластавак: твар рабіўся рабым пад колер ластаўчыных яек. Алс адгадка падобнай смеласці была прыхаваная яшчэ і ў тым, што чысты на твар, без ластаўчынага рабаціння, хлопчык на іх вуліцы мог бы лічыцца няправільным, ледзь нс выродлівым. Агульная вулічная нястача фарбавала іх у адзіны колер, як крыху пазней ужо розніца ўтварах нівеліравалася адзінствам наканаваных ім лёсаў.
А выхваленне калекцыяй птушыных яек гэта была мо адзіная радасць, што спазналі яны за сваё скарочанае з двух бакоў вайной і працай маленства. I не так проста было яе здабыць, займець тую калекцыю. Яйкі патрэбны былі свежыя, мо яшчэ нават цёплыя толькі-толькі знесеныя. He загуслыя зародкавым птушыным жыццём. Нсмалым умельствам было і прадзяўбсці дзве дзірачкі ў здабытым ужо яйку так, каб ні расколіпкі, ні трэшчынкі. Убачыць, знайсці такую саломінку, каб яна таксама не пашкодзіла шкарлупіну.
Патрэбен быў спрыт і выдзьмуць змесціва яек, каб потым прасушыць іх, нанізаць на нітку, павесіць на шыю. I тубыльскім Чынгачгукам, правадыром вулічных чырванаскурых на заходзе сонца, калі яно асабліва ярка збегам красак адценіць твой твар, дрыготкім святлом адаб’сцца ў кожным яйку, выйсці па вуліцу на зайздрасць сваім хаўруснікам.
У яго калекцыі меліся ўжо амаль усе яйкі птушак, якія бытавалі ў іх краі, ёп пачаў ужо страчваць цікаўнасць да яе. А мо і паразумнеў. Але ж нс дарэмна кажуць: сквапнасць парадзілася раней за нас. Неяк напрыканцы вясны, здаецца, па самым пачатку лста, ці не пад Сёмуху тое было? Так, на позпюю па траве і лісту Сёмуху ён з сябрукамі якраз жа і выправіўся ў лес, каб надзерці дзеразы. Расліна прыдатная для таго, каб упрыгожыць труну з нябожчыкам і на Сёмуху развесіць на веснічках, варотах у хлеў і на дзверы ў хату абараніць яе і гаспадарку ад суроку і вядзьмарства. Расла дзераза ў іх краі ў адным толькі месцы. У чорным дрымотным лесе за чортавай прорвай дрыгвяным балотам, дзе тапілася шмат і людзей, і жывёлы.
Яшчэ на падыходзе да таго чортавага лесу япы навыперадкі адзін перад адпым да знямення настрашылі сябе пачварамі крыж на пузе, на свае вочы бачыў, што жывуць тут і з кожнага жыўцом высмоктваюць кроў. Л ўжо як гукнуў сярод дня, пэўна імі ўзняты пугач, то толькі дрыжыкі ў каленях не дазволілі ім рассыпацца гарохам па хмызах, ды яшчэ следам за голасам з’яўленне самога чорнага постраху. Так адразу ж пацямнела ўваччу кожнага, нібы хмара раптоўна наплыла і зацьміла сонца.
Чорны страх чортавай прорвы і чорпага лесу быў вельмі вялізны і на крылах, куды болыпых і шумлівых, чымсьці ў самага сучаснага самалёта. Усе яны, дзе хто быў, так і папрысядалі. А яму, калі прызнацца, дык нават закарцела зняць штонікі, каб не абмачыць іх, пазбавіцца ад лішняга, што аднекуль з’явілася ў ім. Нягледзячы на такую нечаканасць, ён усё ж здолеў прасачыць, куды памкнуў страх на сваіх вялізных крылах, дзе схаваўся, прысеў мо з такой жа, як і ў яго, нагоды.
Страх апусціўся на вялізны будан на пракаветным неабдымным дубе. Пераліўся, увайшоў у той чорны будан, як бы з падгарэлага сучча, сплыў у яго і растаў у ім. Дуб быў не толькі абымшэла неабдымны, але высачэзны: прапорваў макаўкай неба да аблачыпкі. I метраў з дваццаць, калі не болей, ад зямлі на ім не было ні адзінага сука, ні адзінай галіны. I яшчэ працягваючы баяцца, ён мімаволі падумаў, што гэта ўсё ж нс птушка. А калі птушка, то ў яе павінны быць яйкі. Пайшоў чырванню ад жадання прыдбаць яйка таго страха.
Ен усё яшчэ працягваў баяцца. Зляканае сэрца раздзірала грудзіну, прыліплую да сарочкі, а ногі ўжо неслі да таго дуба, што кагіыты мнучы вясновую траву, а рукі ўжо кіпцюрамі драпежнага звера пабеглі па кары, абмацваючы, дзе, за што і як учапіцца, прыкіпцюрыцца. I туды, туды пад аблокі. Матыльком, яшчаркай, лясной дзікай кошкай рыссю. Метраў з дваццаць ён пераадолеў на адным дыханні. Пасля чаго адпусціў, перавёў яго, даў волі самлеламу сэрцу, калі дабраўся да першага сука. He затрымліваючыся на ім, падзёрся да сука другога.
I калі ўжо той навіс над ім, адчуў як бы цень нейкі чужы, ці то думка ці то вока чужое леглі на яго лссвіцай стрыжапую галаву. Спачатку прабеглася подыхам не вельмі свежага ветру, нібы пагладзіла, прылашчыла пасля хлява і каровы нямытаю рукой, а потым раптоўна цюкнула, ды праменька ў неакасцянелае яшчэ цалкам цемечка. Выразна так, ад душы цюкнула, іпто каменьчыкам, праўда, дробнепькім, але з рагаткі. А потым пачало дзяўбці па валасах, па кожнай валасінцы асобна і з поцягам. Тут ён яшчэ раз спужаўся, толькі ўжо свядома і з жалем да сябе. Падумаў, што застанецца лысым. А вяртацца ў яго маладыя гады лысым на зямлю да сваіх сябрукоў гэта ўжо лепш мёртвым. I адразу на могілкі.
Разам з гэтым, свядомым і балюча шкадобііым страхам, хтосьці пагрозліва і папярэджваў яго. Загадваў спыніцца і неадкладна спускацца долу. Калі ж будзе назаляць, будзе ўпарціцца і караскацца да вяршыні, да самой аблачыны над макаўкай з чорным буданом-хатай навечна застанецца ў той абгарэлай хаце ці пойдзе за аблокі, у неба. Сам ператворыцца ў чорны страх, якім пачнуць пужаць ужо іншых жывых хлопчыкаў.
У яго хапіла сілы толькі на тое, каб узняць галаву і ўбачыць, здаецца, прама перад сабой маленькае, але даволі злоснае птушынае вока. Зло ў тым воку было скіраванае на яго і ўсё большала. Яно пашыралася, рабілася непраглядна глыбокім і цёмным, хаця месцілася на маленькай і прыгладжана чорнай галоўцы.
Ён яшчэ здолеў перакапаць сябе: гэта ніякае не зло і не страх, а морак такі ў яго. Чорны ж бусел птушка бяскрыўдная, толькі вельмі патаемная, скрытная. Гэтае адкрыццё, угаворванне самога сябе пазбавіла яго аіюшніх сілаў. Ён прытуліўся, прыліп да дуба як смоўж на санцапёку да гарачага асфальту. I, пэўна, надоўга, бо сябрукі ўнізе, што спачатку моўчкі і цярпліва сачылі за ім, пачалі галёкаць, выгаворваць яму: час збірацца і ісці дамоў. Ён не азываўся. Яму здавалася падасць голас і лопне, перарвецца тая дрогкая павуцінка, што ўтрымлівае яго на дрэве. Рукі адліпнуць і ўсё. A ўнізе ўжо злаваліся. Туды, да выпнутых вопку каранёў дуба,
здавалася, перабраўся цяпер яго ўжо чорны страх. Страх і ганьба, што ён такі баязлівец.
Ён узняў галаву, спадзеючыся ўтапіцца ў бязмежжы злога страху чорнага бусла. I ўбачыў, што ў яго воку пяма болып пагрозы і злоснасці. Гэта было звычайнае, мо нават зусім і не чорнае, далёка ж, вока лясной птуіпкі. Здзіўлены, ён мімаволі расшчапіў рукі і абрьгнуўся ўніз. У апошні момант яму падалося, што з кубла бусла вужакай выхапілася чорная даўгая шыя. Яна расцягнулася як гумавая, пайшла за ім, ахапіла, прысмакталася да яго стрыжанай галавы і перапыніла імклівы палёт.
Ачомаўся ён ужо седзячы на першым суку дуба. Праз парваныя штонікі з падрапаных каленяў сачылася сукравіца. I вельмі балела галава. Нават пе сама галава, боль быў не глыбінны, як звычайна, смылела скура. Ён, баронячы свядомасць, начаў думаць, іпто ўсё прымроілася яму, інакш давялося б прызнаць, што яго сапраўды выратаваў бусел. Чаму ён не даваў веры, бо гэта было немагчыма. Немагчыма нават нікому і расказаць. Засмяюць. He, не было. Ніякі чорны бусел яго не ратаваў. Але калі дакрануўся да валасоў рукой, адчуў, што яны сапраўды падаўжэлі, а мо проста памякчэлі? He калолі руку, як гэта было раней, калі ён адбіўся ад матчыных нажніцаў, уцёк з хаты пайшоў з сябрукамі ў лес па дзеразу.
Ен сам здолеў спусціцца з дуба долу. I, развітваючыся з ім, ужо і шкадаваў, што ў яго калекцыі няма і цяпер, пэўна, ніколі і не будзе яйка чоргіага бусла. А мо?.. Ён пільна прыгледзеўся да кубла чорнага бусла і ўбачыў, што адтуль, з паднябесся, таксама глядзяць на яго. Чорнае буслінае вока і праз адлегласць здавалася зажурапым і зноў пагрозлівым. Дакорліва пахіствалася і чорная маленькая галоўка на вужынай шыі, нібы папярэджвала і падавала яму нейкі знак наперад.
Той знак, быў ён ці не, ён разгадвае і сёння. Толькі іх, знакаў гэтых ляпэўных, з тае пары памножылася. I амаль усе яны, лічы, птушыныя, нібы там, у дзяцінстве, ён ступіў туды, куды чалавеку нельга было ступаць. Зайшоў за край
і нечым угнявіў птушынага Бога. Л тым Богам быў чорны бусел. I пагнаў ён на яго сваіх крылатых пасланцаў немавсдама толькі з якімі пасланнямі. I з таго часу яго сумеснае пражыванне з птушкамі варожа ваяўнічае і спрэс знакавае.