Час збіраць косці
Віктар Казько
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 340с.
Мінск 2014
Гэта першае. А другое. Яно цалкам зыходзіла з першага. Калі ўзяць тыя ж яблыкі, відавочна, гэта ж не што іншае як вытворнае ад тых жа самых алігархічных ці алігафрэнічных квадратаў. Толькі на іншым узроўні, на процілеглым боку. I ці ёсць розніца, калі адзін лямантус: ах, Малевіч! Ах, Малевіч! А другі ідзе, і пры маўклівым дакоры квадратаў, заносіць у хату нешта круглае ці авалыіае тыя ж яблыкі. I ні ў аднаго, ні другога, ні ў таго, хто ўхваляе ці адмаўляе яблыкам альбо квадратам няма слова ні воку, ні вушам, ні сэрцу. Бо ўсе яны болып прызнаныя, чымсьці званыя, мітусліва самаабвешчаныя носьбіты духу і духоўнасці. А ў пройгрышы ўсе мы, усе мы самападманутыя пройдзеным ужо шляхам, мінулым. Тым, што некалі ўжо было ды само сабой сплыло. Але ж дзе-нідзе захавалася на ўскрайках нашай збянтэжанай і ўзбунтаванай памяці ва ўсяленскім перанасычаным сметніку часу. Захавалася, каб адпомсціць чалавеку, якому пачало ўжо мроіцца, што ён ухапіў за бараду самога ўсявышняга, за здраду таму ж слову. I ўсе мы ў гэтым вінаватыя, як адначасова і бязвінныя. Абраныя захапляюцца квадратамі, а непрызнаныя і адвергнутыя яблыкі можна сустрэць сёння пры больш менш адукаваным ці
прэтэндуючым на адукаванасць гаспадары, калі не ў кожпай хаце, то праз адну, дзвс. А калі ўжо не яблыкі, то абавязкова нейкія райскай прыгажосці птушкі тыя ж своеасаблівыя яблыкі лебедзі квадраты. Хаця тут мелася яшчэ адна загагуліпа. Нешта вельмі асабістае, амаль што інтымнае. Пра што вясковыя людзі маўчаць, аб чым ён забараняў сабе нават думаць. Але няздольны быў і не думаць. Саромеўся, баяўся і абвяргаў. Мо мснавіта гэта было ў падсвядомасці таго ж Малевіча, калі ён пачынаў свой квадрат: прарвалася ў ім непіта пракаветпа беларускас, геннае: чорны колер колер маўчання, вечнага зпямення і спачыну. Знак беларуса і Беларусі, сёння і, пэўна, і заўтра. I гэтае азарэнне лёсам і будучыняй Северо-Занадного края і снасцігла мастака. Так і з’явіўся ягопы чорны квадрат. У гэтым выпадку сапраўды геніяльны, як катрэпы Настрадамуса...
Але да квадрата ў сваёй хаце сам ён яшчэ не даспеў. А вось яблыкі... I не, зусім неблагая была карціна. Нечым яна ўсё ж брала. Брала, пакуль сама не пайіпла па руках. I сёння яе копіяў накрэмзана, пэўна, болып, чым байструкоў настругана ііа Менску. I гэтае высокамастацкае байструцтва вымушала яго крывіцца і бурчэць, гледзячы на карціну, і трываць яе ў сваёй хаце. Зняць і выкінуць было пікода, што ні кажы памяць. I не малпа хвост, а чалавек усё ж руку прыклаў.
Другая карціна была харошая. Ен нават сам сабе думаў, што вельмі хароілая, але ўслых баяўся ў гэтым прызнацца. Мо каб разгадаць сакрэт прываблівасці, часта прыпыняўся каля яе, вывучаў, уздыхаючы. I так не толькі ён, амаль усе, хто заходзіў у хату і бачыў карціну ўпершыню. Дый па другім разе таксама, хоць грошы за паказ і пагляд бяры. А што? Гэта ідэя. Сёння ж з усяго робяць бізнес. Чаму б яму не арганізаваць такое маленькае хатняе шоу, кінатэатр з насценнымі малюнкамі?
На прасвятлёна чыстай дошцы, па ўсім, з ліпы, з якой нскалі, дарэчы, рабілі і бажніцы, была памаляваная звярынага галівудскага кшталту дзіва. Без надробак з тых, што перапусцілі праз сябе абмежаваны кантынгент воінаў-інтэрнацыяналістаў і вызваліцеляў народа Ірака і Афганістана
разам узятых. I з тых воінаў, хто знаўся з той дзівай, не ўсе, пэўна, і выжылі. У адной руцэ яе быў акрываўлены кінжал, ад ляза якога зыходзіла зыркае святло. Пад пахай другой рукі дзіва трымала ікластага вепрука. На тым вепруку для нсдасведчаных і конча ўжо дэбільных стаяў надпіс: «хвост» і стрэлачка паказвала ў напрамку пакручастага парасячага хвосціка, «Кобанчнк бочок» і зноў такая ж стрэлачка, што ножык, у бачок. Нож ці не з каўказскім акцэнтам аднаскладова і жорстка. Затое на кінжале ласкавае «ножнк» і латыпню «solihden». Л называлася карціна, без пераболыпвання, проста выдатна: «Пн...дец нашему кобанчмку».
У гэтым творы прыгожага мастацтва яго ўражвала вялікая сіла абагульнення. I проста сіла. I распатланая і намакіяжаная рыжая дзіва з абвіслымі цыцкамі, у стракатых пірацкіх панчохах адэскай бандэршы з крывавым кінжальчыкам чамусьці ў левай руцэ, і кабанчык з чупрынава пакручастым хвосцікам і ўсё яшчэ стаячым над цыцкай у дзівы вухам, але ўжо адмерлымі і як бы дэкаратыўнымі ікламі некага вельмі і вельмі яму нагадвалі. Нехта добра знаёмы і пазнавальны. Той нехта так і стаяў у яго ўваччу. Ну як самы блізкі і дарагі чалавек, усенародна вядомы і прызнаны, па якім канае і вар’яцее палова свету. I ён сам мімаволі ад гэтага з’ехаў з глузду і пачаў зваць сябе толькі на вы і з вялікай літары.
Лбедзве карціны былі на месцы. Во, заразы, падумаў ён, нішто і ніхто іх не бярэ. А калі б паспрабаваць агнём? He, тут акажацца слабой і атамная бомба. Рукапісы сапраўды не гараць. I падобна на тое, што з цягам часу на свеце будзе павялічвацца колькасць зусім не Палацаў культуры і турмаў, а трошкі іншых установаў, пакуль зямля не ператворыцца ў адзін вялізны жоўты дом творчасці Навінкі.
Заставаліся на месцы і абодва штурвалы. Панраўдзе, то былі хутчэй не штурвалы, а румпелі, хаця прамы сэнс гэтага слова румпель быў яму невядомы. Ускосна толькі здагадваўся нешта марское. Але гэта рэчавая і моўная прыблізнасць ніколькі яго не бянтэжыла: мае штурвалы, як пажадаю, так і пазаву. А магу і зусім выкінуць. Але вось
так проста ўзяць і выкшуць зноу жа пе дазваляла памяць і трошкі нехта ці нешта іншае: кульгавае, аднавокае, прыгаломшапа глухаватае, але загаднае і кіруючае. На самой справе нейкас закарэлае пракляцце тубыльца: цвёрда трымацца таго, што ў жыцці хоць аднойчы прыдатна было. А ніколі не прыдатна таксама нават і болып. Вернасць сваім пакутам, свайму рабаўніку, злодзею і кату, як нейкая касмагапічная повязь на вякі і стагоддзі са здзекам і непазбежным над сабой гвалтам. Мо таму гэта памяць-пракляцце так пеадчэпна ходзіць за беларусам, хутчэй нават ён люляе і песціць усё жыццё, носіць гэта на плячах і карку з болем, праклёнам, бласлаўленнем і ўдзячнасцю. Нешта падобнае ў яго з гэтымі рум пелямішнобелямі.
Ён украў іх і прысвоіў, нібы заўсёды меў. Хаця ніякай патрэбы яму ў той час у іх не было. Проста яны кепска ляжалі. А кожнаму сумленнаму чалавеку добра вядомы запавет і дэвіз светлай будучыні: усё, што кепска ляжыць табе неабходна неадкладна прыбраць, бо прыбяруць іншыя. Гэта тое ж самае, як скажам, калі не бл...дун ты, то твая жонка з-за цябе не паспявае сцягваць ды нацягваць трусы. Зусім няпраўда, што Бог не роўна дзеліць. Вельмі роўна: калі чаго не дадаў табе перадасць суседу альбо лепшаму сябру, бо чалавек жывёла парная. I ў пары яшчэ з некім вы параўняныя.
А што да гэтых румпеляў, мара ў яго была такая з дзяцінства стаць мараком. I не простым, а гэткім салёна аднапогім і аднавокім, што сорак бочак рому на скрыню мерцвяка, ці то сорак мсрцвякоў на бочку рому? А, хай будзе таго і іншага пароўну. Так захапіла яго ў дзяціпстве мора, што хоць ты бяжы на бераг Пцічы альбо Прыпяці і давай нырца да самага Ціхага акіяна. Але як захапіла, так і адпусціла. I іншыя мары пачалі браць всрх, ужо не дзіцячыя, пэўна, a болып разважлівыя, сталыя: ну што можа быць патаемнага, неспазнапага яшчэ чалавекам у тым моры-акіяне вада ды вада. I ні за пянёк схавацца, ні на хвойку залезці. Паўсюдна, бясконца і бязмежна адно і тое ж. А калі чаго-небудзь занадта гэта ўжо не рамантыка, нудота.
Роўнядзь, аднастайнасць вады ніяк не спалучаліся з загадкавасцю і нечаканасцю таямніцы. Гэта ён засвоіў і захаваў у сабе да старасці. I нават лох-нехскія монстры, што час ад часу ажывалі на старонках газетаў і экрапах тэлевізараў, не пахіспулі ўпэўненасці: лухта, усё лухта. Мы ж самі выйшлі з мора, з вады, занудзіліся там, цесна нам стала, што ж можа быць там нязведанага неданошаная, скінутая намі мокрая скура, ад якой мы ўцяклі? Спрахла, згніла яна ўжо там даўно, жабы знасілі яе. Нам трэба глядзець пад ногі і ўгару. На зямлю ці, больш правільна, пад зямлю і ў неба. Там наша жыццёвая, неабмежаваная пазнаннем прастора. Там нашая будучыня. А вада ўжо зведаная чалавекам гэта яго пачатак. Працяг жа зусім у іншым. I, як гэта сёння ні жорстка гучыць, ён у зямлі. Куды кожны з людзей у свой час адыходзіць. Адыходзіць туды, бо падсвядома адчувае, што гэта толькі пачатак нечага новага і велічнага ў яго існаванні. Адтуль ён прарасце і ўзыдзе. У цішыні і спакоі вялікага спачыну ён спазнае сваю зямную сутнасць, сутнасць свайго кароткага планетарнага промільгу на белым свеце. Са здабытай там сутнасцю будучыні растворыцца, сальецца з зямлёй, пойдзе ў сусвет, збыўшы нецярплівую драпежную сілу, хцівасць і сквапнасць свайго пачатковага, прамежкавага, болып інстынктыўнага існавання да іспавання асэнсаванага і наяве разумнага, якому ніхто цяпер не здолее перашкодзіць, а ў першую чаргу ён сам не здолее, таму што гэта будзе ўжо нехта зусім іншы. Чалавек будзе.
I ў дзяцінстве, каб разгледзець таго чалавека, спазнаць і разгадаць тое, што ён робіць на тым свсце, калі адыходзіць туды, што робіць яго душа, калі адлятае да Бога і анёлаў, ён прагнуў адначасова пайсці ў геолагі і касманаўты. Спачатку, канечне, у геолагі, калі ўбачыў, як тыя свідруюць зямлю. Улюбіўся ва ўпершыню пачутае ім слова керн. Як закаханы малады Пушкін, дзень праседзеў на кукішках перад свідравінай, дачакаўся, прасачыў, як геолагі даставалі з зямлі той керн. I расчараваўся. Ледзь не заплакаў: у ім не было нічога керновага ні глыбіннага паху зямлі, ні водару, ні адбітку старажытнасці і мінуўшчыны гісторыі яго продкаў. Але
то было расчараванне толькі ў керне, а не ў самой геалогіі: простыя рабочыя, былыя калгасныя механізатары, яны, зразумела, і ў геалогіі рабілі, як на трактары нс тое і не так. Нічога, ён вырасцс і пакажа, як насамрэч трэба рабіць, каб не губляць паху і водару гісторыі і велічы часу.
Але калі падрос, пачаў узбівацца на свой хлеб, чалавек пракудзіў ужо ў космасе, на сёмым небе. I ён пажадаў туды, у касманаўты. Ды толькі з патомных пастухоў мала каго яшчэ дапускалі да космасу. Вяршыняй іх касмічнай мары і кар’еры быў і застаецца, мяркуючы па сённяшнім дні, і назаўсёды ўжо застанецца толькі чатырохколавы трактар «Беларус».
А тут ён ужо каля агюшняй сваёй прыстані, напрыканцы жыцця, калі ўжо і ў бяссонніцу марыцца не аб небе, космасе і зорках, а трызніцца зямля неўзараныя табой соткі, неўскапаныя грады, непасаджапая цыбуля ды часпык, у дзень свайго юбілею праводзячы гасцей, і сам гасцюючы ў сына, прыкмсціў, што нехта кешкаецца каля камеры са смеццем у сынавым пад’ездзе. Ён наблізіўся паглядзець, хто гэта там. Чалавек адышоў. I ён убачыў прыстаўленыя да сцяны два вось гэтыя самыя штурвалы-румпелі. Сапраўдны злодзей, калі трэба займець рэч край яму неабходную, доўга галаву нс тлуміць. He тлуміў галавы і ён. Вочы яшчэ конча не паспелі разгледзець, што ж гэта такое бачаць. А рукі ўжо набылі зладзейскі спрыт, самі выпрасталіся, пацягнуліся і аплялі штурвалы. Ногі рушылі да дзвярэй пад’езда. Ды так хутка, спора, што ён абышоўся без ліфта: і ніколі ўжо не даведаецца: ці то ўкраў сваю няздзейсненую, адвергнутую і забытую, як першае дзіцячае каханне, мару, ці то нехта свежанька толькі-толькі выкінуў яе ў поцемках, а ён пажабрацку падабраў на калектыўным сметніку.