Час збіраць косці
Віктар Казько
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 340с.
Мінск 2014
Ну ты і даеш, мужык. Ну і лох, сівалапіна: па месцы ранейшай працы! Гэта што зноў калгас? He слухайце, грамадзяне суддзі, гэтага дурня. Турма, толькі турма!
Во дагадзіў дык дагадзіў, маркоціўся ён, едучы электрычкай дамоў. Без тэлевізара. Адзін ён не даў бы рады ўскінуць яго нават у вагон. Хаця, трэба адзначыць, цяпер яму было трохі і ніякавата пакідаць тэлевізар у горадзе. Але вось што значыць міліцыя у райаддзеле тэлевізар пазбавіўся сваіх конікаў. Кінуў страляць і пачаў гаварыць звычайнай чалавечай мовай. Можа, калі захоча, калі прыпрэ. У міліцыі табе і месца, ледзь не плюючыся, думаў ён, пакідаючы райаддзел, ну і заставайся тут. Прасіцца будзеш не вазьму. Але гэта ён толькі так, дзеля нрыліку гразіўся. У самога ж на душы кошкі скрэблі. Адно, дзе разгаварыўся, а другое звыкся ўжо з дурнем.
Але праз нейкія месяц-два да яго хаты падруліў міліцэйскі УАЗік. I з яго, пабліскваючы пяціпудовай сракай, вылупіўся на Божы свет ягоны ж тэлевізар. Ён здзівіўся яшчэ міліцэйскай ласцы. Але, як высвстлілася ііазней, здзіўляцца не было чаго. Тэлевізар зноў анямеў. He тое, каб зусім, але на чалавечую мову забыўся. Набыў колішнюю сваю бандыцка-акупацыйную. I час, праведзены ім у міліцыі, пайшоў яму на карысць; ён страляў цяпер не толькі кароткімі і доўгімі чэргамі, а прыладзіўся нават пукаць як з міліцэйскага нагана, адзіночнымі стрэламі.
Мо забераце ўсё ж назад? спытаў ён міліцыянтаў.
He паложана, сурова, але незразумела патлумачылі яму.
Як не паложана? не ўтрымаўся, перапытаў, здзіўлены своеасаблівасцю міліцэйскага маўлення.
А вот так. He паложана, і ўсё. Ясна, ацец?
Наўродзі, але...
Нікакіх Маўродзі. Забірай і з канцом.
Ну, калі з канцом... міліцыянеры абмінулі яго, як нешта лішняе і недарэчнае, і зацягнулі тэлевізар у хату.
Дзякуй і на гэтым, зноў пачаў ён, толькі дзякаваць ужо не было каму. Міліцэйская тэхніка газанула на ягоным падворку, нарабіла дыму і выхапілася на вуліцу.
Этжалюдзі,толькі і паспеў ён прамармытаць услед ім, і добрую справу не па-людску... адчуў сябе старым і нікому непатрэбным, лішнім на гэтым свеце.
He па-людску ўжо на другім тыдні пачаў паводзіць сябе і тэлсвізар. Нешта незразумелае, мо спецыфічна міліцэйскае прычынілася з ім у райаддзеле. I справа зусім не ў тым, што ён іпакш пачаў страляць. Гэта дробязі. Нечага там, у міліцыі, ён наглядзеўся, печага набраўся такога, што ў яго апошнія клёпкі павыпадалі. Нібыта ўвесь гэты час ён знаходзіўся зусім не ў праваахоўных органах, а сядзеў у самым сапраўдным вар’яцкім доме. Такім ён зрабіўся знерваваным ды псіхованым.
Новы, выродны характар свайго тэлевізара ён адчуў не адразу. Як і ўсе сапраўдныя псіхі і шызафрэнікі, той востра рэагаваў на надвор’е і быў вельмі падазропы, скрытны. Дзеля прыліку па першым часе пасля вяртання з міліцыі паводзіў сябе даволі прыстойпа. Стаіўся, птыз пяшчасны. Для прыліку, як і дагэтуль, рэзаў кароткімі і доўгімі чэргамі. Толькі гук ужо быў не той, адценне пе такое абуральнае паціху выпрабоўваў, якая будзе рэакцыя, пэўна. Ён пе выказаў ніякай рэакцыі. Тады тэлевізар пачаў пукаць адзіночнымі стрэламі як з міліцэйскага нагана. Але гэта калі пры ім, пры гаспадары. А ў яго адсутнасць, без вока гаспадара на сабе, распяразваўся і такое непатрэбства тварыў, што мурашкі па целе поўзалі. I мімаволі думалася: дзе, хлопча, ты толькі рос, якія кніжкі чытаў. А яшчэ выдаеш сябе за інтэлігента. Паводзіў сябе, як дарагая валютная прастытутка. I ўсё гэта было яму, пэўна, на карысць. Зіму ён праводзіў, гнаў карцінку пад уласны непрыстойпы камснтар, а пад вясну зноў набыў былую мову. Загаварыў, ды так, што ён ужо ледзь сваёй мовы не пазбавіўся. Стаяў, чыкаў, цыкаў, цэкаў, пукаў сабе па лаве ў куце і раптам шалёна заверашчаў дурным голасам:
Рукя за голову, падла. Ногн на шнрнну плеч...
Ён аж прысеў ля печы, ледзь хату не спаліў. Хацеў перакінуць галавешку з печы ў грубку, а тут яму пад руку такое. Галавешка у чыгун з вадой. Дыму, чаду. I ў галаве чад. Зірнуў у кут на экран. А там тры чарты з аўтаматамі і ў чорных масках трушчаць макацоўбіпы тром чорцікам, толькі без зброі і масак. Ён кінуўся да выключальніка тэлевізара, але той як нрыкарэў, не даўся. Так і ішла карцінка з мацюкамі, пакуль нс гіачалі паказваць такую ж галасную рэкламу, толькі без мацюкоў, а з гэтым піп-піп-піп.
3 таго часу ён не сказаць каб стаў баяцца, але асцерагацца тэлевізара. Той жа, як атрымаў аўтаномію, пачаў існаваць амаль і цалкам самастойна, здаецца, без умяшалыііцтва чалавека. Калі б яго не падпусцілі да электрычнасці, падрабязна распавядаў і паказваў усё, што адбывалася ў свеце. Але пры ўсім гэтым выразна аддаваў перавагу сексу. Гатовы быў гаварыць і паказваць яго дзень і ноч без нерадыху, перакураў і перапынку на абед. Сапраўды, неўтаймаваны, не ведаючы стомы сексуальны мапьяк. Мо з-за гэтага не любіў Жырыноўскага. Варта было таму толькі сквасіць яскрава наследна юрысцкія вусны, як ён неяк самаадвольна выключаўся. Ці так з яго здзекаваўся, што на экране, здавалася знаходзіцца Ясер Арафат, захутаны ў жаночыя хусткі, a не віцэ-спікер Дзяржаўнай Расійскай Думы. А вось каго ўпадабаў, то гэта Нямцова, паказваў яго заўсёды маладзенькім і чыста паголеным і толькі з Хакамадай. Скептычна ставіўся да Зюганава, вымушаў таго па справе і без заікацца, касавурыцца і падміргваць немаведама каму ўсімі яго бародаўкамі, часам нават множачы іх, скажаючы да непазнавальнасці твар адданага і шчырага ленінца так, што атрымоўвалася адразу аж два твары. Адзін, канечне, чыста зюганаўскі, хто другі не пазнаць. Паказваў усе праграмы, нават такія, што тут, у вёсцы, не ішлі. На польскай і нямецкай мовах. Калі ласка, пшэкай і шпрэхай.
Адзінае, чым пагарджаў ягоны тэлевізар гэта беларускай праграмай. Варта было толькі прагучаць: «Говорнт н показывает нацнональное телевнденне», як адразу ж за гэтымі словамі ўсчыналася страляніна. Нават не страляніна,
а адзіночнае, такое гучнае міліцэйска-канячае папукванне. I куды прападала ўся праграма, куды там, на нацыянальным тым канале, знікалі людзі, цяжка было і мсркаваць. Бо на ўвесь экрап зеўрала вялізная пляма. I зусім не бслая, якой па ўсіх фізічных і электронных законах ёй павінна было быць. Тут на сваім, наскім бсларускім канале, невядома чаму гэтыя законы не спрацоўвалі. Пляма была чорная. Як чорная дзірка на той свет, ці, зноў жа чорны квадрат Малевіча. I мо варта было збегаць і пашукаць на тым свеце ці таго ж Малевіча, ці самога д’ябла, каб спытаць, што гэта значыць.
Але грэблівасць і пагарда да тубыльскага тэлебачання раптоўна скончылася. I так дзіўпа скопчылася. Неяк адным днём у тэлеэфіры з’явіліся два нацыянальныя каналы. Ва ўсякім разе так абвясцілі: два нацыянальныя каналы і абодва першыя. Толькі які з іх пярвейшы, так ніколі і не сказалі. Быўзнішчаны нацыянальны расейскі канал. I хаця праграма там засталася расейская, абвясцілі, піто надалей гэты канал трэба называць беларускім. Л каб не сумняваліся, далі на ім трыццаціхвілінны ролік мясцовых навінаў, якія зачытваў нс'вядомай нацыянальнасці і арыентацыі дыктар. Ён па-ленінску, нервова-хваравіта, выхопліваўся аднекуль з цьмяных скляпенняў ідэалагічнага страўніка, браў след да падрыхтаванага яму амбопа. Бежкі абмінаў сталы і крэслы, што спаніэль ці такса, з выпрацаваным інстынктам на пах наркаты, россыпам, хаваючы літары, нібы абсмоктваючы іх ці жуючы, здзіраў з іх сутную абалонку і выстаўляў тыя ж літары на пейкі здзеклівы, абразлівы паказ у расцяжку, паволі і хуткастрэлыіа іппурляў скалечанымі словамі ў даверлівую цемру загадзя падрыхтаваных да эфірнага шчасця па всчары прыгнечаных душ. Але чым япічэ, бсзумоўна вылучаўся дыктар гэта насамі рук заклінальніка гадаў, скокамі перад мікрафонам амаль танга, стаўленнем з прыстукам і прыцмокам галасавых абцасаў кропак.
Напачатку цяжка было нават і ўцяміць, як гэта ў яго атрымліваецца, як кропка, проста піто цвік, адразу ж забіваецца табе іірамсчіька ў мозг. I толькі іірыслухаўпіыся і прыгледзеўшыся, можна было з пэўнасцю сказаць: кропкі ў яго
расейскія, ад маскоўскіх дыктараў-нарколагаў, як, дарэчы, і ўсё наіпае айчыннае і нацыяналыіае тэлебачанне. Там яго вынайшлі, парадзілі і пусцілі ў свет. Лле гэты, з першага тубыльскага, пераўзышоў іх. Яго кропкі былі болып ідэалагічна вытрыманымі і культурпымі, такімі культурнымі, што, як «ботаюць» расейскія клоўны, обалдеть можна. Ён набіраў вышыню на пачатку сказа, узбуджана ўздымаўся ўгару, як байда, якой забіваюць палі, вытрымлівалася запамінальная паўза і ўдар, што ўганяў слухача ў зямлю па самыя памідоры.
I зноў запамінальная эфектная кропка, пастаўленая не толькі голасам, але і нейкім яшчэ інпіым органам. Якім? Даводзілася толькі гадаць, каб урэшце прыйсці да высноваў: адным органам дасягнуць такой яскрава арганічнай кропкі немагчыма. Ён калектыўны, дасягаецца ўсімі органамі цела чалавека адразу усім яго арганонам.
Было толькі іпкада, іпто гэта доўжылася ўсяго трыццаць хвілінаў. Хаця, з другога боку, трэба адзначыць, тымі трыццаццю хвілінамі было зроблена немагчымае. Краіна была пазбаўленая інфармацыйнай прасторы, як у сярэднявеччы ці яшчэ нават ранейшым веччы, загнаная ў першабытныя пячоры. Бо іншых каналаў на большай частцы краіны не прымалася, у прыватнасці, па вёсках. Так здзяйснялася амаль што ленінскае, праграмнае: тубыльскае тэлсбачанне, а заадно і радыё, плюс дэбілізацыя ўсёй краіны. Тымі сваімі трыццаціхвіліннымі навінамі, як свінні пад дубам лычамі, перарылі неблагую і ўжо даўно звыкла ўстаялую праграму і задаволена суцішыліся. Толькі ягонаму тэлевізару гэта, пэўна, прыйшлося не даспадобы. На некалькі дзён, а мо і тыдняў ён замоўк. Як ні круціў ручкамі настройкі, як ні ціснуў на кнопкі не адгукаўся. Ён вырашыў, што ўжо ўсё аджыў сваё небарака, нічога не зробіш, прыспеў час і яму на вечны спачын. I як жа здзівіўся, прачнуўшыся ўначы ад нейкага незразумелага шэпту, прыглухла заціснутага голасу. Падхапіўся, выйшаў са спальні і, каб не абапёрся на вушняк, мог бы і пакалечыцца.
Тэлсвізар, няйнакш, уключыў сябе ўначы сам і цішком слухаў беларускую праграму, якая якраз на тую хвіліну ішла на матчыпай мове. Іменна слухаў, а не паказваў і гаварыў сам, бо быў павернуты экранам да люстра. I там, у люстры, нейкія лубочныя пейзане ў вышываных кашулях і даматканых андараках нешта гаварылі і спявалі песні. А тэлевізар чуйна і пільна слухаў іх, здзіўлена і палахліва міргаў, лыпаў нябачпым яму бяльмом павернутага да люстра экрана. Адпаведна гэтаму таксама ж палахліва жахаліся людзі ў люстры. I ад таго падвоенага, змушанага двойчы, зноў жа нацыянальнага, можна было без асаблівых намаганняў той жа ноччу трапіць у Навінкі.