• Часопісы
  • Час збіраць косці  Віктар Казько

    Час збіраць косці

    Віктар Казько

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 340с.
    Мінск 2014
    94.81 МБ
    Сярод паноў гэты шампан сышоў бы і за Брут, паведаміў ён пляшцы, узняўшы яе перад тварам. ...I гэта ты, Брут?.. Паскудства, браце, і не пытайся. Во дажыліся, дык дажыліся, як у французскім каралеўстве. Народ адмаўляецца не толькі пячэнне есці, але і піць шампанскае. I хрэн за мяса ніхто ўжо не лічыць, во як... Усё, прыйшлі.
    Гэта «прыйшлі» было як прысудам яму і ягонай хаце. Усё, больш нічога спажыўнага і прынаднага ў ёй не мелася. Надта ж пераборлівыя, не па яго здабытку і жыцці, пайшлі злодзеі, нават самага мо з іх зломка, лайдака і п’янтоса, ён не здольны ўжо задаволіць і хоць чымсьці спакусіць. Калі і далей так пойдзе, то будзе, як тады: калі якраз народ адмовіўся лічыць хрэн за мяса, пачаў патрабаваць, каб мяса яму асобна і хрэн асобна. А гэтыя ж іх Высокасці бамжы са сметніка пачнуць і перад ананасамі носам круціць, ці даўно ў малодшых навуковых супрацоўніках хадзілі і марылі аб нейлонавай кашулі, балоневым плашчыку і джынсовых штоніках з прарэшкай на маланцы...
    Нешта ён занадта ўжо разышоўся, час бы і спыніцца. Але, як гэта заўсёды з ім адбывалася, спыніцца ён спазніўся. Затахкала, затахкала сэрца і як у прочкі некуды пабегла.
    Дарэмна, пэўна, увязаўся ён у бойку з тым гадам тэлевізарам, хапіла б і непадымнай чарнобыльскай памяці. Але, што зроблена, да таго не вернешся, не пераробіш. А па плячах ужо беглі мурашкі, дробненькія такія, і па старэчай зморшчанай скуры, што і без таго магла парвацца. I рвалася ўжо, рвалася. Так яму здавалася таму, што не любіў і пават грэбаваў сваім хворым целам, калі яму пачынала нядужыцца.
    На самой справе цсла яго было зусім яшчэ нестарым і ніколькі не зморшчаным. Спсцыяльна правяраў, калі прымроілася такое: чалавека заўсёды знойдзс, наведае тое, пра што ён думае, чаго перасцерагаецца. А мурашкі ўсё беглі і беглі, халодныя, і таму не вельмі спора. I па целе холад пайшоў, працяў да самых пят. I панесла, панесла застойным холадам падгюлу, над якім ён вісеў, як абрэзаны па падпахі цемрай. Як квадратам Малевіча. Добра яшчэ, піто так, што галавой па светлым можна пакруціць ды вачыма палыпаць. Але і не круцілася, і не лыпалася. Вось так бы лунаў і лунаў сабе паміж падполам, падлогай і столлю.Паміж небам і зямлёй, выбіраў, куды б гэта лацвей падацца грэшнаму, дзе яго больш чакаюць. Акно ж адчыненае, шыбы ў ім няма. Праз тую адчыненасць куды хочаш, ніхто не ўтрымае, не заступіць дарогі.
    Тым болып, як там хораша за акном. Ніякая там не зіма. Цёпла там, сонечна. I яблыні там цвітуць. Падобна... He, зусім ні на піто не падобна. Бо сад гэты зусім не тутэйпіы, незямны. Сад шчымлівых і салодкіх дзіцячых і юнацкіх сіюў, жаданняў, надзеяў, што ён заўсёды толькі наперадзе ў кожнага з тых, хто з’явіўся на гэты свет, якім ён трызніць да апошняга дараваііага імгнення адчуваць і разумець, што яму яшчэ рапа, рана, што, як бы там ні было, а наперадзе ў яго сад. I вось гэты весні сад сам праявіўся яму. Сярод зімы. У яго абрабаванай і зняважанай хаце. I рупіліся ў ім працятыя сонцам чмялі ў чорных світках, падбітых футрам, і пчолы, падпсразаныя слуцкімі паясамі, пічыравалі маляўніча ільсняныя шпачкі і лабаты сухарлявы муравейка, як у чоўне, пагойдваўся ў апалым ружовым пялёстку, робячы выгляд, што яму некалі, што ён хоча выхапіцца з яго, а на
    самон справе з усяе моцы трымаючыся за яго прыпалены сонцам крайчык.
    I дзяўчыпка бегла плямамі сярод прагалаў трапяткой яблыневай квецені весняга саду. У тых прагалах то мільгаў блакіт ці зялёны гарошак яе караткаватай сукенкі, то праблісквала бель кофтачкі з аголеным ружовым, грэшна напятым выразам на грудзях.
    Пад сонечны смех і шолах яблыневай квецені з цнатлівым выклікам дзяўчынка біла, сцябала па яго міжвольна бессаромных вачах абяцанпем вечнай бяскопцай вясны. Такім жа вечным і недасягальным, як гэта мроістая квецень саду сярод зімы, як яна сама заўсёды імклівая дзяўчынка, якой даўно ўжо цесна ў яе куртатай сукенцы і кофтачцы ў абліпку. Цесна ва ўласным целе, як, дарэчы, крыху ўжо сціснуты немаведама чым з нейкай пары і ён. Падобна, што яму цесна на зямлі. I час ад часу ў змроку ночы ён выратавальна пазбаўляецца гэтай сваёй сціснутасці і палохаецца гэтага пазбаўлення, заходзячыся ад сораму, прагне сніць яго зіюў і зноў, бо тады ён лятае, уздымаецца ўверх і пекуды ляціць. Ен бы і зараз паляцеў, паляцеў следам за дзяўчынкай, але не наважваецца лішні раз варухнуцца, каб не патурбаваць тую, што жыве ў дупле гэтай яблыні, у якую ён вымушаны ўціскацца, туліцца целам. У дупле яблыні жыве дрэўная гадзюка, куды болып небяспечная і ядавітая, чымсьці простая гадзюка. I на выгляд больш страшная, бо маскіруецца і пад кару яблыні, і чырванабокі яе плод. Пацягнешся за ім, і кранты. Ад дрэўнай яблыневай гадзюкі няма лекаў, няма паратунку, і хаця ён яшчэ не бачыў нікога з укушаных той гадзюкай, ніводнага памерлага, але ведае, што гэта праўда.
    Дзяўчынка ж пра гадзюку, што жыве ў яблыні, не здагадваецца. Бегае, гойсае па садзе, бо ёй гэта куды як даспадобы. Даспадобы абабіць на сябе, ядраную пялёсткавую расу яблынь, разам з дажджом прахалодных пялёсткаў, умыцца і выцерціся імі. Гэта яе любімы занятак, штораніцы. I ён вымушаны бараніць яе ад гадзюкі ў дупле яблыні, ад яе самой, бо яна такая няўрымслівая, яна так прагне ўсё зведаць, адчуць, атрымаць наперад пчалы, птушкі і пават сонца, і цяпер
    блазнуе, пацвельвае адразу ўвесь белы свет. I, зразумела, яго, бо менавіта ён трапіўся ёй на самым пачатку шляху, запаў у вока і крыху ў яшчэ амаль неіснавальную памежную лагчынку паміж двума толькі-толькі пазначанымі бугорчыкамі, соладка так падрапаў нечакана смелым і таксама абяцальным позіркам. А мо гэта ён так толькі прыдумаў. I яна яго прыдумала. A на самой справе яны падсвядома толькі ведалі, што ёсць, існуюць, створаныя для гэтага саду. А саду няма. А іх таксама няма. Няма ні рызыкі, ні радасці іх сустрэчы, няма ні дзяўчынкі, ні хлопчыка. Толькі, ні іх нават, мроі, здані, прывіды. Вечна спадзявацца і чакаць. I жыць толькі тым, чаго ніколі не было і не будзе, што толькі промільгам, усхліпам стомленага цела праблісне ў вачах, замглёных салёным туманам здзеклівага часу. Праблісне і адпадзе, страсецца з панылай, апечанай вечным клопатам аб хлебе надзённым, душы. Адыдзе як насланнё.
    Але не адыходзіла.
    Дзяўчынка працягвала бегчы каляровымі плямамі сярод прагалаў яблыневай квецені весняга саду. Толькі калені мільгалі, толькі вочкі стралялі, некага, пэўна, шукаючы, уздымаліся, ападалі прыціснутыя да цела локцікі з пульхнымі ямінкамі на згібе. Дзяўчынка ўцякала з квецені саду на волю, за пчалой, што, прыгаломшаная водарам квету, ацяжараная лятучым пахам нектару імкнулася як мага хутчэй пазбавіцца мёду, што ўжо брагай хадзіў па целе. Пчала ўжо выцягнула набрынялаю радасцю салодкай ношкі душу з саду. Восьвось павінна была выхапіцца з яго і рынуцца ў будучыню і дзяўчынка, назаўсёды пакінуўшы яго тут аднаго.
    Стой, стой! крыкнуў ён і замоўк, бо не ведаў, што сказаць япічэ, каб яна спынілася. I ці сапраўды хоча ён сёння, каб дзяўчынка спынілася, і яны сустрэліся.
    Дзяўчынка як пачула пяпэўнасць у яго крыку, працягвала бегчы далей. I яму зрабілася прыкра, што ён такі абыякавы ёй, непатрэбны, нежаданы сёння.
    Ты дзе цяпер? Ты куды цяпер і адкуль?
    Дзяўчынка, не зважаючы на гэтыя яго цяпер ужо ўмольныя пытанні, махнула рукой, выпрастала яе так, што адразу
    ж знікла, прыпухлая ямінка на згібе локця. Дзяўчынка яго не помніла. Забылася. А мо ён ніколі і не быў ёй у галаве. Як і яна яму. Ён ніколі не ведаў яе вузенькіх, што ластаўка, і такіх красамоўных то гарачых, то крыху толькі цёплых рук, не бачыў ніякіх ямінак, як не бачыў іх на шчоках яе. Але ж адкуль, адкуль яму вядома гэта зазыўная ўсмешка, крыху сарамлівая, а больш іранічная, ад нейкага недасягалыіага, пэўна, яму жаночага ведання далечы, што чакае іх наперадзе, жалю, пратэсту і падпарадкаванасці разлучонасці і рознасці іх жыццяў і лёсаў. Адкуль усё гэта яму вядома. Ці не тагасветнае гэта ўжо веданне. Дзе ён зараз знаходзіцца. Адкуль ён узяўся, гірыйшоў і куды ідзе.
    Ён успомніў сябе. I яс ўспомніў. Успомніў усё.
    У свой час, гэта калі не было ні зімы, ні лета, ні зямлі, ні неба так лёгка, цёпла, і светла было яго душы... Яго душы? Яго душы! Амаль як зараз. Там і тады яны абое жылі ў гэтым вечным садзе. Парасткі заўсёды маленькіх і спешчаных яблыняў. Два вечназялёныя недаспелыя яблыкі. Чаму ім было наканавана такое, ніхто не ведаў і асабліва не прагнуў даведацца. Хіба трава ў каго пытаецца, чаму яна трава. Трава, дый годзе. Ёй ханае свайго спрадвечнага наканавання. Так было і з імі.
    Але аднойчы ён не, то быў не бунт і не пратэст, цікаўнасць: а што калі, а калі што, то што і калі ён выспеліў два яблыкі і пайшоў шукаць яе. Зноў жа, невядома чаму і навоіпта. Мо і таму, што ў добрай хаце па адным за стол не садзяцца і лепшыя кускі з талерак не хапаюць. Разам, усё толькі разам: і ядуць, і плачуць. Разам, смеючыся і захлынаючыся да слёз ад радасці і трошкі ад незразумелага паху, слодычы і горычы, яны з’елі абодва яблыкі да зярнятак. Зярняткі ж таксама не выкінулі, ён сабраў іх да апошняга і захаваў. Пабраліся за рукі, далонь у далонь. I, ні на імгненне не раздымаючы рук, усю ноч моўчкі прастаялі пад дуплістай яблыняй. 3 адбітай памяццю пра тое, што тут жыве самая страшная на свеце дрэўная гадзюка, на світанні разышліся. Здавалася, да новага дня, хуткага вечара, а аказалася, назусім, на ўсё жыццё. Хаця далёка адно ад аднаго і не адбег-
    ліся. Лмаль усё жыццё ішлі побач. Але неяк не пажадна, не пачуццёва. I гэта пры тым, што зярняткі ён працягваў захоўваць, як нешта вельмі дарагое, бясцэннае, нс забываючыся пра тое, што займеў іх якраз на яблычны Спас. Самы час, калі спеліцца яблыкам, калі жанчынам, што не раджалі, дазваляецца без граху іх есці. I гэта быў апошні час і апошні дзень, калі яны бачыліся, калі яны былі разам. I яшчэ пры садзе, з садам і ў садзе.
    Хутка, вельмі хутка той сад іх растаў у небе, як паравозны дым. Ці не на другі ўжо дзень эшалоны і эшалоны, набітыя радаснымі і прасветленымі шчырасцю адмаўлення ад свайго жыцця і маладосці павезлі іх з эдэмскіх садоў, як некалі іх бацькоў на вайну. Павезлі, павезлі, павезлі.
    Вьётся дорога длннная, Здравствуй, земля цслшіная, Здравствуй, простор пшрокнй, Весну н молодость встречай свою.