• Газеты, часопісы і г.д.
  • Час збіраць косці  Віктар Казько

    Час збіраць косці

    Віктар Казько

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 340с.
    Мінск 2014
    94.81 МБ
    Ці гэта ён ужо знаходзіўся ў тых Навінках. Ушчыкнуў сябе, ці не трызненне, ці пе прымроілася гэта яму. Ен жа добра памятаў, што пакінуў знямелы тэлевізар выключаным. Як жа гэта ён уключыўся? I што дзіўна на той жа праграме, якую наадрэз адмаўляўся глядзець, на той мове, якую і на дух не падпускаў да сваіх вупіэй. Што ж гэта адбываецца? Нсшта мяняецца ў свеце, і гэтая бязглуздая скрыпя, нашпігаваная электронікай, употайкі рыхтуецца да тых пераменаў, слухае тое, што сама і адмаўляе. Пачала прыслухоўвацца да сябе, зачаравалася сваім голасам. Што ж тады гэты нарцысізм можа значыць для іншых, што за новая пошасць выспявае ў ім, што за знак ім падаецца ад гэтага вялікага дурня, здольнага гаварыць на ўсіх мовах свету. Але толькі гаварыць, як пустая галава з казкі Пушкіна мо першая ў свеце электронная галава вялікага палітыка, дзяржаўнага дзеяча і хлуса часоў нацыянальнага палатачнага сходу і дзяржаўнай думы.
    Ён ціхенька пасунуўся да сябе ў спальню. Лёг, але заснуць не паспеў. Толькі прымружыў вочы, як зноў сон перабіў тэлевізар, на гэты раз тэлебарометрам і, вядома ж, на беларускай мове. Мо адзіная перадача, якую ён паважаў і любіў і заўсёды, часам нават з замілаванпсм, слухаў. Было ў ёй нешта праўдзівае сярод бездані хлусні, праўдзівае і непадробнае, незаемнае з расейскіх каналаў, не ўкрадзенае з іх. Якое ўжо ёсць сваё. I ён даслухаў праграму да канца,
    рады, што можа засынаць пад добрае слова і прыемны голас. I пачаў ужо засынаць. Але прахапіўся, бо ў хаце нехта плакаў. I зусім нспадробным тэлевізійным плачам. Плач быў сапраўдны дзіцячы і вельмі няўцешны. За сцяной у другім пакоі горка плакала дзіця. Ён памкпуўся бегчы туды, але не дабег. Бо ніякае не дзіця там плакала. Плакаў сам тэлевізар. Без карцінкі, цяпер нават у люстры слухаў «Калыханку» на матчынай мове і захлынаўся, дрыжэў ад слёз. I доўга яшчэ ўсхліпваў і смаркаўся і пасля таго, як ужо скончылася «Калыханка».
    I вось цяпер гэты прамарожаны і скрануты з месца стары вар’ят, смаркач і хлус стаяў перад ім на дубовай лаве і паныла маўчаў.
    Здароў, пустадомак, павітаўся ён з ім, як з жывым. Трошкі ўсё ж перасцерагаючыся яго, хаця і ўсведамляючы, што баяцца пяма чаго. Але ў той жа час... А мо ён усё ж да некага ці нечага падключаны. Неяк яму давялося гаварыць пра тэлебачанне і электрычнасць з міністрам энергетыкі. Было нейкае мерапрыемства, і яны абодва добранька так ыаэнергетыліся. Таму ён і набраўся смеласці, маючы сам вышэйшую адукацыю, папрасіў міністра, доктара навук, растлумачыць яму, што такое электрычнасць і электрон. Немаведама як і чаму, але тут у ягонай адукацыі меўся даўні і вялікі прабел, яшчэ з часоў рамеснага вучылішча, калі ён вучыўся на электраслесара. Міністр у адказ на яго пытанне толькі рукамі развёў: дакладна гэтага не ведае ніхто на свеце, як ніхто не ведае і ніколі не ведаў, што такое навуковы камунізм, хаця навука такая існавала і доўга яшчэ будзе існаваць...
    Невядомае заўсёды палохае. Гэта як нябачны сусед за сцяной, у якога ўначы гарыць святло, і ён усё піша, піша. Каму, што? Мо і самому Люцыферу. Таксама і скрыня гэтая: балбоча і балбоча, а нешта ж у галаве трымае.
    Чаму цябе не ўкралі, чаму не знеслі? He ведаеш, маўчыш. А таму пэўна і не ўкралі, што маўчыш нямко. I адразу ж зразумеў, што не, не таму. Пра гэта ніхто не мог ведаць, бо ў хаце няма электрычнасці адключанае па зіму. Махнуў рукой.
    Доля такая мне з табой, пустабрэхам, век дажываць.
    Павярнуўся і пайшоў кругамі па хаце. 3 хаты у сенцы. 3 сенцаў зноўку ў хату, папікаючы сябе чаго б не датыкнулася вока. Гэта ж трэба, здаецца, прыбіраў, усё прыбіраў. А аказваецца кінуў, рынуў усё і, як ад немцаў, пайшоў з хаты. He нрыбраў нават інструмент, якім нямала ганарыўся. Сякеры са сталі, якой пры сённяшнім ладзе ці бязладдзі мо і не вырабляюць не саступіць дамаскай. He сказаць каб старажытныя, якія колісь каваль вырабляў адну-дзве на пяць вёсак і адзіны толькі раз у дзесяцігоддзе па патрабавапні і загадзе душы. Але ж... I ў савецкія яшчэ часы сталь заставалася металам. Можна было выбраць. I ён сам выбіраў гэтыя сякеры ў лаўцы, калі паблізу нікога не было. Як у званы званіў біў лязом адіюй па лязе другой. I калі на ім ні зазубрыны, ні знаку лязо толькі ўсхліпвала жураўліным клінам, што па восені пакідае роднае Палессе, журыцца, але на нешта і спадзяецца адкладваў для сябе. I зайздросны ж быў на добры метал, набраўся тых сякер. Цяпер яны ляжалі паўсюдна, на самым відавоку: падыходзь ды бяры. I не толькі сякеры. Малаток-цвікадзёр тысячы і тысячы цяпер каштуе. Але справа не ў грашах. Адно памяць, з кожнай камандзіроўкі, з кожнай паездкі некуды цягнуў. I купляў, выпрошваў, і на нешта мяняўся. Другое веданне, што ты нечым прывабным і добрым валодаеш, можаш усцешыць сваю душу. Памятаеш, ведаеш, цешышся і вось так неахайна абыходзішся. Здаецца і прыбрана ўсё, але як бы не табой на самым відным месцы пакінута скрыня з абцугамі і пласкагубцамі, долатцамі і шкларэзам, нажніцамі па металс і нават непатрэбным яму ўжо сёння, але ж надта бліскучым і фанабэрыстым штангенцыркулем.
    He, ён зусім не злодзей, але тут бы не схібіў. 3 якім задавальненнем ён хоць што-небудзь украў бы ў сябе. Украў, схаваў і нікому не паказваў, толькі б пасміхаўся з сябе ж, дурня. Правучыў бы, направіў сам сябе. Гэта ж хлеб твой, з ім трэба і акуратна, і далікатна. Ёсць інструмент ёсць і рукі. А калі ёсць рукі будзе і хлеб.
    А тут, якія рукі вымалі іпыбіну, якія ногі хадзілі па хаце, якія вочы бегалі па ёй, калі ім анічагусенькі не спатрэбілася. I яму зрабілася горка, крыўдна і сорамна за сваю хату, за свой выпакутавапы інструмент. Бо, калі папраўдзе, то толькі мо тут, ад замілаванасці і шчырай любові, ён і грэшны. Было, было. Тут ён якраз парушыў Боскае і пазайздросціў, і пажадаў, і... Але пра гэта, забі яго, пс прызнаецца. А калі паўторыцца гіаўторыць. Бо на свсце існуе толькі адзінае, вартае грахоў і чалавсчага жыцця, праца. I ўсё, чым жыў чалавек праца. А хто пязгодны, той не зведаў ні шчасця, ні гора-болю, смаку поту і крыві. He адрабіў, не сплаціў ні чорту, ні Богу, па-сабачы прабегся па жыцці, прагаўкаў яго пад плотам. Хаця цяпер надышоў такі час, што праца пазбаўленая сапраўднасці. Мо гэта і ёсць тая дуіпа, што пакінула чалавека. Бо без працы ён болып імкнецца прыпасці да некага і пасмактаць жывой крыві. На свеце ніколі не было ніякіх вамніраў. Толькі адпы крывасмокі ды ваўкалакі. Але сёння іх развялося столькі, што нідзе ўжо няма ад іх паратунку. Яны да таго асмялелі, абнахабелі, што піколькі не баяцца аказваць сябе нават пры сонечным святле. Аказваць публічна. Публічныя жанчыпы пры так званых бой фрэндах, а бой фрэнды публічныя грамадскія дзеячы, публічныя палітыкі, толькі тым і занятыя, што пястомна і голасна вучаць народ, як яму жыць і рабіць.
    А з другога боку, мо так было спакон веку: хто меў рукі той рабіў, а ў каго тыя рукі, як і ўсё астатняе, у тым ліку і мазгі, знаходзіліся, раслі са сракі, той навучаў іншых, як трэба рабіць, каб самому жыць прыпяваючы. Ён нікому пе суддзя толькі сведка. Але яму баліць ад таго, як людзі гуляюцца ў жыццё, а не жывуць. I будзс непамысна, калі яны загуляюцца да страты сябе. А ён ужо адчувае, як ва ўсім застаецца толькі прыблізнасць: справы, жыцця і чалавека. Чалавек толькі пазначаны нечым адным чалавечым, але без таленту і густу жыць. I само жыццё робіцца безаблічным і пустым, некалі бясцэннае сёння проста не мас аніякай цаны. Чалавек перастаў адчуваць, баяцца крыві. Сваёй і чужой. I ў ім перарваўся, спыніўся цёк той крыві. Перарвалася адчуван-
    lie вечнасці i імгнення. Работа сёння болып нагадвае сірату. I, як усе бязбацькавічы, здадзена на канчатковае калецтва і ціхае дэбільнае вынішчэнне пад грамадскае апекаванне у напаўтурэмныя, напаўбардаковыя іпколы-інтэрнаты. 3 якіх яно ўжо ніколі, за малым выключэнпсм, не выйдзе ў здабытым стагоддзямі былым чалавечым абліччы, бсз абрысаў і твару людскога, які збыты, з’едзены няволяй. Бо сапраўдная праца гэта і ёсць сапраўдная воля. А так званы разпяволены, вызвалены ад працы без прымусу чалавек толькі цень яго, пячорны, паскалыіы адбітак былога свайго існавашія.
    Ён зажурыўся, успамінаючы сваю першую працу. I адчуў, што ііс можа ўспомніць. I не толькі першую, а ўвогуле вартую памяці. Нібы не рабіў нічога за ўсе гэтыя гады на свеце. 3 дзяцінства да сённяшняга дпя адны толькі гулыіі. I так, і гэтак, і радасць і гора, хваробы і ўсе звязапыя з імі паміранні адна толькі гульня. Але ж была, была і работа, во якія рукі піто кавадлы. I спрацаванасць, стомленасць ва ўсім целе не ад гуляў жа. А сам ён у сваёй памяці яшчэ і на сконе дзён горкае дзіця. Маладзенькас і маленькас, якое яшчэ столькі не дагуляла, мо і не пачынала нават гуляць. I рабіць.
    А як першы раз добра пад’еў, і сёння помніць. На Дзяды... He, на Спаса... А, хай будзе па Дзяды і Спаса свайму жывату можна і паспрыяць. Бо так было і на самой справе: і на Дзяды, і на Спаса. Толькі ці ў адзін год? Ай, якая розніца, усё роўна ўжо ніхто не адбярэ. На тыя Дзяды ёп ад пуза паеўся толькі аўсянага кісялю. Так напароўся, што на тым яго пузе можна было вопіай біць. Такога смачнага кісялю і столькі ён за ўсё жыццё не з’еў. Нсяк, будучы ўжо ў гадах, папрасіў жонку, каб зварыла таго кісялю. Зварыла, ды зусім не таго. Прагльшуў лыжку, аблізаў і болыв нс захацеў. Нс і не, зусім не той кісель.
    А тады ёп, падахвочаны бабай (тую брыгадзір на калгасным аўсянішчы мог і пабіць), налузаў аўсу. Пасушыў на печы, патоўк у ступс. I штодзень прыставаў да бабы: ці не Дзяды ўжо сёння? А Дзяды ўсё ніяк не падыходзілі. Нарэшце схапіліся лядком у хаце шыбы. I баба сказала:
    Ну вось і Дзяды прыйшлі.
    На бажніцы гарэла свечка. На стале стаялі місы з піэрым парэпаным кісялём і ляжаў не мешанец з бульбай і аўцюкамі сапраўдны хлеб. Ён падбег да стала, пацягнуўся за лыжкай. Але баба перахапіла руку і так урэзала той лыжкай пасярод ілба, што галавой пачуў, як надзімаецца гузак.
    На колснцы, сказала баба. Маці з сястрой успомні, лоб перахрысці, татарын.
    Ен паслухмяна і хуценька бухнуўся на калені, адтарабаніў «Ойча паш», успомніў маці і сястру. А баба ўсё тварыла і тварыла малітву. Успамінала і ўспамінала сваіх дзяцейнябожчыкаў. Іх у яе назбіралася столькі, што ён падумаў ужо: сёння кісялю не дачакаецца. Дачакаўся, вытрываў. I дзякуй нябожчыкам, што ніхто з іх нс прыйшоў і не сеў за стол, і ўвесь кісель яны з’елі ўдваіх з бабай.