Час збіраць косці
Віктар Казько
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 340с.
Мінск 2014
Прыбітыя да не сапсаваных ні фарбаю, ні шпалерамі і штукатуркай бярвенняў сцяны адзін насупраць другога штурвалы глядзеліся. I пе толькі глядзеліся, але ўпотай, пэўна, на гэтую хвіліну некуды і клікалі, пра нешта, адначасова здзейсненае і няздзейсненае, заручанае са сметнікам, морам, зоркамі і самагубствам душы і духу нагадвалі. Як і чырвоныя яблыкі на разбураным чорным квадраце Малевіча,
як і наш «кобанчнк», якому прыйшоў «пн...дец». Але ўсё гэта выдавалася паглядпым толькі ў сукупнасці, толькі разам. I ён радаваўся, што гэты бяссэнсавы і варты мо толькі палу, агню і забыцця набор непатрэбных рэчаў ацалеў, застаўся непарушаным. I не разумеў злодзея ці злодзеяў, што так рупіліся, вымалі шыбіну, лезлі ў хату, не баючыся быць злоўленымі, граху і пустэчы чужой хаты не баючыся. Хто яны, адкуль яны і піто ім трэба. Ён агледзеў ужо амаль тры чвэрці свайго жытла, а не мог зразумець, чаго ў ім не хапае, што ж прапала. Ці ёсць, ці бывае хоць нейкая логіка ў злодзея і рабаўпіка. Павінна, павінна быць, калі дзеля гэтага ён рызыкуе воляй, свабодай. Ці рызыка гэта і ёсць свабода і логіка зладзейства і рабаўніцтва, як надараецца: прыроджаная сцервознасць характару сутнасць волі іншага чалавека. I гэта ўжо як талент ці адсутнасць яго на ўсё жыццё. Выправіць такога здольная толькі магіла. Чорт ад нараджэння з рожкамі і, кажуць, бессмяротны.
Але ж, яваркі мае, перапыніў ён сумныя свае думкі хопіць, хопіць, пара вам ужо што-небудзь, яваркі мае, і ўкрасці. Колькі ж гэта часу вы тут без гаспадара па хаце коўзаецеся і мурзаецеся, а ўсё яшчэ нічога не прыгледзелі, нічога не надумалі знесці, так і гаспадыньку пакрыўдзіць нядоўга. Час, час вам непіта ўкрасці, бо і я ўжо стаміўся баяцца, думаць і наракаць. За працу, даражэнькія, за працу. Час рабіць. Час рабіць, а не біць лынды. He крыўдуйце і не думайце, піто я асуджаю вас за адсутнасць мастацкага густу і непрыязнасць да майго жывапісу. Разумею, якога мастацкага густу мажліва чакаць ад злодзея, які не на Пушкіне з Талстым і Брылі з Быкавым выхоўваўся. Калі сёння і тыя, што на самым версе, даводзяць кожнаму, ілбы разбіваюць, што без мастацтва і дыхаць не могуць, асабліва на Славянскім базары без беларускіх народных песняў на словы і музыку Алы Пугачовай. Лепшыя іх настаўнікі майстры айчыннага прыгожага пісьменства. I не клапоцяцца, што іх слухаюць, ім вераць дзеці. He саромеючыся сцвярджаюць аб закаханасці ў вершы Васіля Быкава самі чыталі і на памяць вучылі. Ці не ад гэтай начытанасці так упадабалі пябожчыкаў. Касцям
іх на тым свеце нс даюць спачыну. Клянуцца Коласам ды Купалам з буквара імёны гэтыя ім запалі. Прыстасавалі да сябе і сваіх патрэбаў, сцягоў ды гербаў сваіх, нябожчыкаў. I пугай іх, пугай, як некалі сівых мерынаў у сваім калгасе. Але ім гэта некрафільства даравальнае, бо да жывых свайго слова і на матчынай мове ў іх няма. Улада на тое і ўлада, каб перабіраць мёртвыя косці і нябожчыкамі кіраваць. А вас жа, яваркі мае, мо і непісьменныя, павінна цікавіць нешта жывое, з чаго, не сыходзячы з месца, можна атрымаць жывую капейчыну. Што ж гэта, што?
I тут ён убачыў, што. Тэлевізар. Ён быў зпяты з парэнчаў лавы, на якіх ужо два гады месціўся, і перанесены, пастаўлены на саму лаву. Убачыць яго рапсй перашкаджаў стол, таму ён не адразу і надаў увагі, што тэлевізара на сваім звыклым месцы няма. А яшчэ, чым далей ён бег вачыма па сваёй хаце, адчыняў і зачыняў шафы і шуфлядкі, тым мацней спела ў ім думка: злодзеем у яго хаце была жанчына. I неблагая гаспадынька. Вельмі ж акуратненька ўпраўлялася. Вельмі ж акуратнае, прыстойнае тварылася зладзейства. Усе рэчы як мае быць, на сваім месцы, каторай і пс хапае, то не адразу і сцяміш. I паўсюдна, ні ў гіершым, ні ў другім пакоях, ні ў праходах ніводненькага слядка, бруднай плямінкі. Адно толькі насыпы чорнага жвіру мышынага паходжання. I на краёчку адной з дзвюх лаваў стракатая ў буйную чорна-блакітную і жоўта-рудую клетку, хустка. Памяць аб маці. Яна загінула ў вайну, хутаючыся ў гэты плат, замерзла параненая, яго і знялі з маці перад нахаваннем, перадалі бабулі, а бабуля ўжо яму. Вось такі сямейны спадчынны скарб. I ён трохі наракаў на людзей, што абмывалі, выпраўлялі ў вырай маці. Маглі б пакласці разам з хусткай, мо б ёй было хоць крышачку ды цяплей. Ён бы не збяднеў і на яе не забыўся б. Усё роўпа ж насіць некаму: ні жонцы, ні нявестцы не дазволіў, хаця тыя і прысватваліся мадняцкая, хіповая хустка.
Яна зачапіла, запарушыла вока, як толькі ён пачаў аглядаць лавы, але ён не адразу даўмеўся, хто і навошта выцягнуў яе са скрыні, у якой ляжалі рэчы, што аніяк не належалі і
не маглі належаць гэтаму свету і гэтаму жыццю. Накшталт таго ж самага плата. I ён, ад душы дзякуючы злодзею, што той усё ж злітаваўся, не зганіў крадзяжом памяць маці, здагадаўся, навошта таму гэтая рэч спатрэбілася: абвязаць і вынесці з хаты тэлевізар. I ўжо са смехам, крыху горкім, крыху злосным пачаў дзякаваць тэлевізару. He, зусім гэта не мацюгальная скрыня, не блакітны Жорык і не гаваркі Балбес вартаўнік, ці як гэта па-сучаснаму сёння гучна мовяць абярэг яго хаты і скарбу.
Багатыя людзі сёння, людзі незразумелай расы і паходжання бяруць у вартаўнікі хто вельмі злых сабак, а хто і зусім цмокаў і пачвараў павукоў атрутных, гадаў наўзучых і падкалодных. А яму гіакаёўкай служыць даўно пазбаўлены ўжо розуму старажытны тэлевізар-вар’ят. Звар’яцеў яшчэ ў савецкія часы, перагрузіўся марксісцка-ленінскай ідэалогіяй. Як убачыў, куды пачалі гнуць былыя ідэолагі, асабліва член Палітбюро Лляксандр Якаўлеў імгненна зблажэў і скапусціўся. He тэлевізар, а ўсесаюзны сатырычны часопіс «Крокодял». Усіх ідэолагаў пачаў паказваць так здзекліва, што іх і пазнаць было немагчыма. To з прыгажуна і мары жанчын рабіў нешта аднавокае і брыдотна крываносае, то сплюшчваў да таго, што тварам яны нагадвалі, мякка кажучы, вялізную рэпаную жабу. Лысіну з упутраным займам і фюрарскімі вусікамі гіадмалёўваў. Праўда, сёння трэба прызнаць, апошняе было сведчаннем зусім не аслабелага розуму тэлевізара, а яго празорлівасці. Такія ідэалагічныя постаці праз нейкі час сапраўды з’явіліся на палітычных даляглядах. Праз нейкі час. А тады ўсё гэта спісвалася на звычайнае тэлевізійнае вар’яцтва і шызафрэнію на глебе перабудовы, галоснасці і дэмакратызацыі, мітынговага стамлення.
Жывучы з гэтым тэлевізарам, не выкідваючы яго, ён лішні раз пераканаўся, што ў гаспадарцы лішніх рэчаў не бывае. Замах на крадзеж старога тэлевізара-вар’ята ўжо трэці па ліку. He кожны прэзідэнт, не кожны гіалітык такога заслужыць. Некаторыя з іх аж канаюць, каб хоць жаба нейкая, казюрка плюнулі ці стрэлілі дзеля прыліку ў іх хоць разок. Толькі, канечне, міма, міма. А той-сёй з іх дык... Ну
што зробіш, калі ўсе гэтыя вашывыя тэрарысты грэбуюць табой. Самому рупіцца даводзіцца. Праўда, іншым разам гэта атрымліваецца так, што ў лужу пернуць: гук ёсць і бурбалак багата, і які-ніякі слядок ад кулі маецца. А вось самой кулі... Няма кулі. Але чаго захацелі: каб гэта кулямі стралялі, ці даведаліся вы ад самога пра гэта...
He, з тэлевізарам было зусім інакш, накшталт таго, як у кастрычніку сямнаццатага года недзе ў Расіі, калі нейкія свядомыя масы захоплівалі пошту, вакзал, тэлеграф. 3 яго ж прыдуркаватым сродкам масавай інфармацыі падобнае прараблялі тройчы. Іншы б прыціх, як мыш пад венікам, ці надакучыў бы ўсяму свету, на кожным вугле плявузгаючы: колькі ў яго ворагаў і які ён магутны, трывала верны хаце і гаспадару. А гэтаму, як таму каню, у якога баба з воза. Бо робіць па нейкім недаступным розуму прынцыпе таго ж, здаецца, аўтамата Калашнікава. Перш-наперш, калі прагрэецца, насмокчацца электрычнасці, пачынае рэзаць, страчыць наўкруг сябе кароткімі чэргамі накшталт аўтаматных. 3 пярэсыці здолыіы выдаць і чаргу доўгую, як пасля гюўнага гладыша кіслага малака. I нават спрактыкаванае вуха будзе гіеракананае вайна. Зноў ідуць ці то белыя, ці то чырвоныя, а мо і тыя самыя страшныя сёння чорныя, з НАТА. I гэта яшчэ не ўсё, калі з вуліцы зірне хто ў акно, то адразу пад акном і ляжа. Такія палосы перашкодаў і з такой хуткасцю мільгаюць-мільгаюць на каляровым экране і такое там разліванае мора розных колераў агню, выбухаў і трасіруючых разрыўных куляў, што адбірае мову і выдзірае вочы.
Так, гэты тэлевізар да ўсяго яшчэ і каляровы. Псршы савецкі эксперыментальна каляровы, выраблены ваеннапрамысловым комплексам. Таму і важыць ён роўна пяць пудоў. Каб імперыялісты не скамуніздзілі, кілу сабе нажылі. Але савецкі чалавек здольны вынесці і панесці ўсё, што не прыкавана сталёвым ці чыгунным ланцугом. I то яшчэ трэба паглядзець, якой маркі тая сталь з чыгуном, у яго ж, у савецкага простага чалавека і нажовачка за пазухай на ўсялякі вось такі незвычайны выпадак прыхаваная.
Тэлевізар упершыню ўкралі і вынеслі з хаты яшчэ напрыканцы савецкай улады. Вынесці вынеслі, але далей стала пад грушай гіаблізу хаты аднесці не здолелі. Ці то нехта пужануў, ці вельмі ж якаснай гарэлкі парэзаліся. Прылеглі адпачыць і забыліся, навошта ім той тэлевізар, пайшлі шукаць на пахмелле нешта больш лёгкае. Як бы тое ні было, ён добра памучыўся, рознымі цвярозымі словамі памінаючы злодзеяў, калі цягнуў той тэлевізар пазад у хату. Але тое было ўлетку і пры сонейку, у ахвотку.
Другі раз крадзеж тэлевізара быў наладжаны сярод зімы. Якраз з тае зімы і пачалася вялікая эпоха постасавецкага крадзяжу. Кралі ўсё, што можна было панесці, і трошкі больш, што панесці было не пад сілу, але можна было пакаціць. Кралі ўсе і зноў жа трошкі больпі, а гэта значыць і ён не хібіў, хоць увесь час і пазніўся. Толькі надумае, што ўкрасці, глядзіць, а гэта ўжо ўкрадзепае. Народ пайшоў куды горшы, чым учора, мо прадчуваў ужо будучую галечу і нястачу, чуў і бачыў набліжэнне вялікіх злодзеяў.
Хвароба мышынага крадзяжу супала з пачаткам эры дэмакратызацыі і свабоды. Хаця кралі ўсе аднолькава. I новамссіяпцы-дэмакраты, і цемрашалы-камуністы, калгаснікі, рабочыя. I невядомы яшчэ клас, твару няпэўнай выразнасці, які толькі-толькі пачынаў рабіць першыя крокі камуністычна анархісцкага паходжання і разліву бамжы.
Але росквіту арганізавана-стыхійнага, самога буйнога на свеце, бязмежнага крадзяжу ніхто напачатку і не заўважыў. А праўдзівей, заўважылі ўсе, але не далі веры праўда засляпіла вочы і адабрала мову. Да таго ж ім усё жыццё так прыгожа вешалі на вушы лапшу, на нос, рот і вочы нацягвалі такі савецкі, а гэта значыць самы якасны ў свеце прэзерватыў, што аднаго разу яны неяк паверылі: усё навокал сапраўды іхняе. I калі нсхта недзе нешта ўкрадзе гэта зусім не крадзеж: узята сваё, пазычана, перакладзена з адной кішэпі ў другую і ўжо заўтра ці пазаўтра вернецца на месца. Тое, што гэта зусім не так, адчулі толькі тады, калі неўпрыкмет было раскрадзенае ўсё.