Час збіраць косці
Віктар Казько
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 340с.
Мінск 2014
Па-першае, у ім ніколі няма насення, зярнятак. Ён ужо на самым пачатку пры ўсёй сваёй байструковай нахабнасці з’яўлення адразу ж прыгавораны да знікнешія і поўпай невядомасці заўтра. Па-другое, што можна сказаць пра другое, калі ёсць першае. Да ўсяго, хоць гэта толькі нарост, скула на здаровым целе сялянскага дрэва, ён вельмі маленькі і зусім без яблычнага прыроднага смаку і паху, водару. I гэта адразу ж ад завязі і назаўсёды.
Як кажуць, хто прывык да сапраўднага плоду, той на гэта паскудства і не плюне. Ен, анучна-валакністы, спарахнелы, драўляна-даўкі толькі мышы і прыдатны. Бо ёю ж бласлаўлёны, аплоднены, дагледжаны і выспелены. Адным словам мышыны яблык. Бо мыіп інакшага вырабіць няздольная. Ну, няздольная яна да стваральнай працы. I дрэва, калі такая набрыдзь і навалач прыкінулася да яго здаровага цела гэткім вось мышыным плодам, падае знак, сігналізуе чалавеку, што яно ў небяспецы, бядзе. Але такая ж бяда даўно ўжо напаткала і самога чалавека. Ен даўно ўжо сляпы і глухі на чужое гора, на птушыны стогн, плач меншага свайго брата звера, і зусім няўважны на роспачны лямант і крык дрэва.
Болыіі за ўсё, пэўна, як і павінна быць, мышы ўлюбёныя ў дрэвы, што толькі становяцца на ногі, пачынаюць жыць малечу. 3 аднаго ці двухгадовымі садовымі прышчэпамі абы-
ходзяцца бязлітасна. I беспамылкова, нібы загадзя ведаюць пра іх высакароднасць, будучую пароду, а мо гэта нехта іх і скіроўвае, напраўляе, яны яшчэ па восені рыхтуюцца да зводу яго. Па восені пракладае да яго дарогу такая адна шэранькая, непрыкметная мышка. Пад снег жа на зімоўку адыходзіць іх ужо цэлая плойма. I ўсю доўгую і суровую зіму яны рупяцца, свету белага не бачаць.
Наўкруга ніжэй прышчэпа, па ўсім ствале, каб ніколі ўжо не адрадзілася закладзеная парода, амаль да стрыжаня абгрызаюць кару і луб, дзяруць і шкуматаюць у дрэўца ўсе вены, артэрыі і капіляры. Раней на такую работу мелі зуб і розум толькі зайцы. А цяпер па-заечы паразумнелі, пабраліся цывілізацыі, як тая сабака блох, і свойскія мыпіы. Калі ланцужок гэтых тэхналогіяў будзе працягнуты, то няйнакпі наступны, каго яны возьмуцца грызці, валіць з ног, будзе ўжо сам чалавек.
Ен не выпускаў з рук усе тыя ж абгарэлыя савіныя костачкі, пакручваючы іх так і сяк, нібы яны былі яму вельмі дарагія. А сам і не бачыў іх. Думаў пра два кілаграмы марна страчанага цукру. I тут ужо крыху сумаваў, праўда, болып падсвядома: цукар быў прадуктам, выпікам працы не аднаго нават чалавека. А ўсё створанае чалавекам працы, тым болып харч, ён паважаў. Бо гэта было ці яму здавалася, што так было, як бы і не ад чалавека зверху ніспасланае і дадзенае. Кожны кавалак хлеба, яблык і бульбіна з той жа цыбуліпай гэта толькі зверху. Вось чаму ён, яшчэ і не ведаючы, і не надта намагаючыся даведацца, што з яго хаты ўкрадзена, знесена, па-сапраўднаму, узгадваючы мышыныя пошасці, сумаваў аб з’едзеных імі ў яго садзс яшчэ ў мінулым годзе трох двухгадавалых прышчэпах: бслай антонаўкі, царскага ці каралеўскага ранету і лімонаўкі. Але і на гэта ён перахварэў ужо ў свой час. I таму папікнуў сябе за тое, піто тлуміць галаву, вярэдзіць душу ўжо незваротным. Калі яна яшчэ смыліць, то лепш хутчэй ісці ў сад і глядзець, ці няма там новай і болыпай шкоды.
Есць ці няма шкоды ў садзе гэта было таксама ўжо незваротна. Але засяроджвацца на ўкрадзеным з хаты таксама
нс мела сэнсу Ён падрыхтаваў, прывучыў сябе да думкі, што хай будуць знесеныя ўсе транты бяда невялікая. Тое, што па сябе ці пад бок сабе заўсёды можна прыдбаць, набыць. А не дык і самому недзс прыкрасці. He ў сапраўдным сэнсе, канечне, украсці, як гэта зроблена з ім, а так... Як гэта так? Ён не здолеў прыдумаць: так і ўсё. А вось з садам было болып пэўна і канкрэтна: калі і там нешта прычынілася, то гэта ўжо сур’ёзна. Век яго заканчваўся, мог перарвацца на кожным кроку. А дрэву, каб вырасці, увабрацца ў спеласць, час і час трэба. А ў яго і рукі ўжо немаладыя, калі мазалі сціраюцца нават, не такія ўжо спрытныя і дужыя. I вока... Вока як вока, так шкадаваць і жаліцца сабе і сам на сябс пачаў, што таго і глядзі слязу пусціць. Харошае вока, не старэча замыленае, а маладое і здольнае яшчэ доўга лучыцца, калі ёсць яго на каго пакласці, праменіцца ад нечаканасці быцця непазбытай і неазмрочанай гадамі ветлівасцю і разуменнем жыцця і радасці.
Але гэтыя доказныя і правільныя разважанні не нрымусілі яго пакінуць хату. Ён толькі паклаў на ранейшае месца косці савы, адступіў ад акпа і вокам спрактыкаванага злодзея пачаў аглядаць пакой. Першае, на чым ён спатыкнуўся, быў пусты стакан менавіта стакан, бо ён усё жыццё піў толькі са стакана, ці, калі на тое, пайшло, са стаканаў і мог бы пратэстна кінуць піць, калі б той пачаў яму звацца шклянкай. Стакан на стале знак якасці хаты.
Якасць захавалася. I ён, неўпрыкмет сабе, уздыхнуў з палёгкай, і зноў жа, зусім не таму, што, каб знік той стакан, дык ён бы ўжо надсаджаў душу, шкадаваў аб ім. Хаця такіх сёння ўжо не вырабляюць: таўстасценны, гранёны, знакавы. Афіцыйна было прынята лічыць сімвалам адной шостай часткі планеты серп і молат. Якая мана. Дураць народ. Як дурылі ўчора, так працягваюць дурыць і сёння. Стакан сапраўдпы сімвал былой эпохі, на донцы яго заклік: пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся! I не было ў тым часе большага інтэрнацыяналіста і змагара за светлыя ідэалы, чымсьці той жа самы стакан. Прыгадаць хаця б, як пакутліва і ўрачыста ён нараджаўся, яшчэ пры Сталіне. Быў абвешчаны творчы
конкурс. Амаль усе мастакі вялікай краіны незалежна, пілі яны тады ці не пазней зап’юць бралі ў ім удзел. I хто ж перамог? Во пытанне, дык пытанне, без бутэлькі са стаканом і не разабрацца.
Мухіна! Так, тая самая Вера Мухіна, што стварыла адзін з найвялікшых сімвалаў ды ідалаў стагоддзя і адной шостай часткі свету калгасніцу і рабочага з сярпом і молатам. Сёпня бядуюць, што гэтыя ідалы сатлелі і спрахлі ўжо. Так яно, пэўна, і павінпа быць, столькі гадоў не прасыхаць доўга не працягнеш. А стакан алкаголь не бярэ, жыве і пасецца ў трэцім тысячагоддзі і не толькі на адной шостай частцы свету, а па ўсёй ужо плансце. I гэта не казка, не здань з прывідам, што, як сцвярджалі і сцвярджаюці^ прарокі, вось ужо два стагоддзі сноўдаюць па Еўропе, ці не стакан шукаючы?
Стакан ёсць стакан. Ён нават падзяліў наш народ на дзве часткі: адна піла за Малянкова ставасьмідзесяціграмовікам, другая за Хрушчова падымала стакан у дзвесце пяцьдзясят грамаў. I на Алімпе няроўна дзеліць Бог. Але і само шэсце інтэрнацыяпальнага камуністычнага стакана па планеце непераможпае. I гэта мо адзінае, што засталося ад абяцанае нам светлае будучыні. I сёння, трымаючы ў руцэ стакан, у галаве выспявае крамолыіае пытанне: а што застанецца, як сведчанне недарэмна пражытага жыцця нашым нашчадкам ад найноўіпых дэмакратычных і чэсных правадыроў. Што пакінеце вы людзям: «Чудшце обло озорно н лайн?» Дык няхай жа жыве і мацуецца наш айчынны стакан. Вось гэты, што на яго стале таўстасценны, гранёны. I роўна на чацвярціпку па-расейску, а на нашую мову паўлітру на двух: па дзвесце пяцьдзясят грамаў. I хаця ёп сёння дзвесце пяцьдзясят хрушчоўскіх адразу... He, адужаць адужае, як-небудзь агорае, ды не вельмі будзе выхваляцца такім геройствам. Проста, як заўсёды і ва ўсім, ён імкнуўся і імкнсцца заставацца верным традыцыям. У тым ліку і шкодным. Бо яны сведчылі... Ліха яго ведае, пра пгго яны сведчылі. Хто не разумее, таму ўсё роўна ў галаву гэтага не ўваб’еш. Вернасць шкодным прывычкам гэта таксама наш айчынны знак якасці. Сімвал, знак якасці жыцця, як і
стакан, пашанотна ўсталявапы пасярэдзіне зробленага яго рукамі дубовага стала сімвал постжыцця і постэпохі. Пост беспартыйных, камуністаў, атэістаў, а праз аднаго кожнага з нас. Вялікі пост.
Па абодва бакі стала віселі дзве карціны і два адкаваныя з чыгуна рулі-штурвалы накшталт карабслыіых. Карціны былі яму падораныя на юбілей. Рулі-штурвалы ён украў ужо сам, пасля святкавання юбілею. Пэўна, натхнёны далучанасцю да інтэлектуальнага карпаратыўна-кааператыўнага таварыства «Наша справа». I карціны, і рулі былі рэчамі нікчэмнымі, мо нават грошыка меднага не вартымі. Але якраз менавіта таму вельмі блізкімі, памятнымі яму. У людзей такое надараецца, як кажуць, спрэс і іюбач. Нейкая дробязь да слёз парушыць вока, а тое, што варта ўвагі і шанавання, робіцца дарагім толькі тады, калі ўжо безнадзейна страчана. I гэта яшчэ туды-сюды, калі адбываецца паміж чужымі, толькі, на жаль, такое болып уласціва ў адносінах паміж людзьмі блізкімі, крэўнымі. I як тут не ўзгадаць: з ворагам век прамілаваўся, з лепшым сябрам сардэчным усё жыццё варагаваў і біўся. I толькі, калі ўжо няма ні таго, ні другога, тады, як заведзена, спахопліваешся і пачынаеш рваць валасы на адным месцы, калі яны ў цябе там растуць, пачыпасш на сабе спаганяць і злосць і любасць, як іх ужо няма на кім збыць.
Адна з карцінаў была прэтэнзійна вытанчаная і пустая. Адмысловая гульня колераў: чорнага, чырвонага і шараватага. На цьмяна-шэрым і аспідна-чорным квадраце пад Малевіча, пацвсльваючы некага анёла ці вампіра Дракулу спелі два чырванабокія і, здаецца, даволі смачныя яблыкі, хаця мо і не зусім з яблыні, але дрэва блізкага ёй. Скрозь нейкую казсматнага тыпа дзірку лілося невыразна шэрас святло, але небагацька. Яно не кранала яблык, але нейкім цудам адной прамой і выразнай лініяй размяжоўвала прастору, на якой яблыкі яшчэ меліся і дзе ад іх не было ўжо і знаку.
He, канечне, гэта ён дарэмна так: пустая карціна. Своеасаблівасць прыгожага ў ёй усё ж была. Мо і сэнс вялікі ў ёй быў. Толькі... Было аж два толькі. Першае, вельмі ж
ен наракау на таго ж, як увесь свет лямантавау, гешяльнага Малевіча, хоць і быў ён зсмляком яму. I ганарыцца б яму такім земляком-мастаком. Але ён нічога не цяміў у высокім мастацтве: падабаецца і пе падабаецца. I гэтага Малевіча, часткова з-за яго геніяльнасці, баяўся. Няздольны быў зразумець ніводнага яго квадрата. Больш за тое, лічыў яго ў нейкім сэнсе нават злачынцам, забойцам. Адным з бацькоў забойцаў мастацтва сёння, калі і здзек і гвалт над ім зрабіўся справай звычайнай, побытавай, а з боку ўлады і пачэснай. Здзек і гвалт над усім мастацтвам, калі пачало знікаць само нават слова, што было падмуркам, напачатку ўсяго. Геній, на яго думку, паспрыяў знікненню слова яшчэ нават не моўленага. Пазбавіў мастацтва мовы, кастрыраваў яго рознакаляровымі квадратамі. Мо менавіта ў гэтым і заключалася яго геніяльнасць. Але змірыцца, прыняць яе было звыіп яго разумення.