• Газеты, часопісы і г.д.
  • Час збіраць косці  Віктар Казько

    Час збіраць косці

    Віктар Казько

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 340с.
    Мінск 2014
    94.81 МБ
    He толькі яйка з-пад куркі, што лічылася тут раней верхам спрыту, тое ж тычылася і палкі каўбасы, прыхаванай за пазухай ці прывязанай да голага цела паміж ног а яшчэ кажуць, у каўбасы два капцы, а тры не хацелі, прылепленых паміж жаночых цыцак шакаладкі з цукеркай: фабрыкі і заводы, калгасы і саўгасы. Зямлю ў каго з-пад пог, а ў каго нават і з-пад пазіюгцяў скамуніздзілі. Нават з-пад нябожчыка, што ўжо ў труне і на два метры пад зямлёй. Укралі краіну. I навідавоку ўсіх. I ніхто нават не вякнуў, не каўкнуў, бо населыгіцтва таксама даўно ўжо было ўкрадзена. А хто з яго ацалеў, з цягам часу былі проста падмененыя (бо ці ж здатны чалавек сохранённый распрапуць дагала пябожчыкаў, украсці адзенне ў мёртвых, як гэта здарылася пасля аварыі аўтобуса ў Буда-Капіалёўскім раёне, Гомельскай вобласці краіны Беларусь. Газета «Беларусь сегодня», снежань 2003 года), выціснуты са сваёй зямлі, спіхнуты на выселкі і выгнаны ў бсжанцы да нелюдзяў, цмокаў. I ніхто аб гэтым, пэўна, і не здагадваўся, бо на ранейшым месцы заставаўся пусты цень былога чалавека. I той цень перамог самога чалавека, бо быў болып сапраўдны, больш чысты і праведны за яго. Але каб гэта, бараііі не выкрылася, з неба сышло сонца. Знікла, прапала сонца над усёй краінай. Неба на ўвесь дзень заставалася хмарпым, шэрым, як і зямля пад нагамі. I людзям здавалася, як дасціпна пажартаваў адзін гумарыст, што яны жывуць у магілах.
    Горад неяк моўчкі і вельмі хуценька здаўся магільнаму жыццю і крадзяжам, як у свой час цывілізавана, захоўваючы вартасць, здаваўся то белым, то чырвоным. Сапраўдны і разумны гаспадар пайшоў у падполле і не вытыркаўся, чыноўны люд жыў з самнабульна заплюшчанымі вачыма і залепленымі бярушамі вушамі, баючыся згубіць ужо назаўсёды і зрок, і слых. Законапаслухмяная праслойка ўсіх класаў без нараканняў паставіла сябе ў чэргі. Інтэлігенцыя, як заўсёды, пачынала нават без дай прычыны верашчаць першай, распраміла нарэшце, як і пасля Кастрычпіцкай рэвалюцыі, плечы, глыбока і вольна ўздыхнула, заклапочаная ўжо новай свстлай будучыняй. Вёска ж натапырана насцярожылася.
    Напалохалася, пэўна, што яе могуць пазбавіць узаконенага права быць кожпаму калектыўным, калгасным злодзеем. Мела яшчэ вёска сілу. Яе заўчаснае і хуткае паміранне было яшчэ паперадзе. Яна паспрабавала нават стварыць атрады самааховы. Але гарадская і свая набрыдзь, падобна палавецкай згаладалай саранчы, з’сла, закусіла той самааховай, так і пе прыкмеціўшы яе. I бессаромна сярод белага дня на вачах разам неяк састарэлых і знядужаных гаспадароў, a болып гаспадыпь, на вачах нават улады сельсаветчыкаў і міліцыі пачала выграбаць з хат, паграбоў, сцёпак, што больш-менш мела цану, за што можна купіць кілішак самага таннага чарніла ад пустых бутэлек і шклянак да цыбулі і гурка яшчэ на градзе
    Пад гэтую рэквізіцыю, дэмакратычнае на гэты раз абагульненне, трапіў і ягоны ўжо крыху прыдуркаваты тэлевізар, а заадно і тое-сёе з яго і жончыных трантаў. Вось чаму ў хаце сёння так пуста. Кажуць, адзіп псраезд варты добрага пажару. А добры крадзеж пе саступіць і пераезду, і пажару разам узятых. Яго ж хата прайшла праз два з іх. Гэта калі толькі лічыць вось так наўпрост: залезлі, абрабавалі і пайшлі людзі сур’ёзныя, работа сур’ёзная. А колькі было, што і не лезлі, а бралі з яго хаты як са сваёй кішэні. Кралі, рабавалі, збівалі і плакаць не давалі. Калі ўсё гэта сабраць разам, якая б к чорту Амерыка з яе заможнасцю і багаццем, якія Ротшыльды з Фордамі ды Бушамі здольныя былі з ім мерацца. Калі б іх так абіралі. Усе б гэтыя Самуэлі ды Джоны па сметніках і сёння коўзаліся б, поркаліся ў рыззі і мышамі з варонамі смярдзслі. Гэта калі б выжылі яшчэ. Бо тут і свае, звыклыя да таго, іпто іх кожны трасе, як грушу, абдзірае, што ліпку, і абшчыпвае, што той гарох пры дарозе, не ўсе выжываюць. Даюць дуба кожны чацвёрты, кожны трэці, a то і праз аднаго. Толькі каляровы вар’ят-телевізар здольны такое вытрываць дый распавесці яшчэ, захлынаючыся ад радасці, усяму свету, як яму хораша жывецца, вольна дыхаецца.
    Укралі той тэлевізар, знеслі з хаты, і на душы стала так лёгка-лёгка: слава Богу, не ліецца больш кроў, ніхто нікога не гвалтуе і не рабуе, скончыліся войны. He плявузгае болып
    ніхто на вуха, што за надыход вясны і лета абавязкова некаму трэба дзякаваць. Ды вось бяда, знеслі не адзін толькі тэлевізар. Прыбралі, выграблі ўсё мясцовыя ці наезджыя валацугі. Hi зварыць, ні сасмажыць, ні кіпню скіпяціць, каб папіць гарбаты. Ён не хацеў, але мусіў пайсці да мамы так звалі і завуць па вёсках старшынь сельскага савета, калі яны жанчыны.
    Пішы заяву, сказала мама. Участковаму нашаму.
    Пісаць заяву ён адмаўляўся, але мама настояла:
    Я ведаю твой тэлевізар, сказала яна. Калі яго не ўтапілі, а ён варты ўтаплення, калі яго не спалілі, а я сама спаліла б яго тройчы, бо гэта не тэлевізар, а здзек з нашага тэлебачання ўвогуле, а з Астанкінскай тэлевежы і Макаёнка, 9, у прыватнасці. Але гэты твой прыдурак як піць даць прывядзе нас да злодзея. Хаця мы і без яго прыблізна ведаем нашых злодзеяў. Але тут сам разумееш, галоўнае схапіць за руку, каб яны не вылузнуліся, як кума з-пад кума.
    Пра куму з кумам сельсаветчыца-мама сказала крыху не так. Прама, як япо ёсць, сказала. Але ён зразумеў яе добрыя намеры і не пакрыўдзіўся: грамадскія абавязкі і сувязь з народам патрабуюць простасці і яспасці мовы. I ён за сталом сельсаветчыцы прысеў і накрэмзаў заяву ў міліцыю, асабліва напіраючы на адметнасць свайго тэлсвізара фотаробат для крымінальнага вышуку.
    Участковы пс вельмі растросся, шукаючы злачынцаў. У яго вёсачку і не зазірнуў нават, бо там, як на выселках, дажывалі свой век толькі тыя, каму ўжо і бохан хлеба вялікі груз, нс тое што пяць тэлевізарных пудоў. Схадзіў два вечары запар у вёску цераз раку, шматлюдную, але бязладную і ўздоўж, і папярок, і ўсцяж п’яна збудаваную і проста п’япую. Па-над рэчкай пастаяў каля хаты армянкі бежанкі з Арменіі. Яна жыла яшчэ як бы і не ў хаце, а ў чыгуначнай цыстэрне, з прарэзанымі электразваркай ці аўтагенам вокнамі і дзвярамі. Але, мяркуючы па ўсім, у той цыстэрне сядзець ёй заставалася нядоўга. Гандлявала самагопкай, што новымі ўладамі хаця і не прывячалася, але і не
    забаранялася: рабіце што хочаце, хоць на галаве хадзіце хутчэй перадохнеце. Хлеб патаннее. Нягледзячы на тое, што народнай сцежцы да армянкі не пагражала зарастанне і забыццё, у цыстэрне яе было ціха. Ніякага падабснства на чэргі аўтамата Калатпнікава тут, хаця ў самой Лрменіі на той час ужо добра пастрэльвалі.
    He вялі ніякіх ваенных дзсянняў і бежанцы з Чачні, што жылі ўжо ў цэптры сяла ў каменных будынінах, якія стаялі тварам у твар праз вуліцу. I ўчастковы ад душы падзякаваў Госпаду за цішыню і спакой у каўказскіх саклях на Беларусі, таму што быў хоць і малады, але набожны і разумны. Калі б што падазронае там і было, ён бы і ўдзень туды не паткнуўся. Чачэнаў участковы чапляць перасцерагаўся, а па шчырасці нават баяўся. Надта ж пейкія не гаваркія, ваўкаватыя былі яны на яго погляд. I яшчэ, ён па самым пачатку быў упэўнены: бежанцы да рабавання напаўжабрацкай хаты за ракой, не маюць і не могуць мець піякага дачынсння. He такія яны дурні, каб з Чачні ці Арменіі, маючы сапраўдны аўтамат Калашнікава, ехаць сюды па нейкі тэлевізар, што толькі дурыцца пад аўтамат.
    Ен не прыблізна, а дакладна ведаў, дзе тое глупства трэба шукаць. Таму што гіаша айчыннае глупства доўга шукаць ніколі не трэба. Так ці інакш япо заўжды выкрывае і выказвае сябе само. I сёння на гэты конт у вёсцы мелася дзве легальна дурныя хаты. Адна дык і неблагога, здаецца, хлопца, не сказаць каб злодзея закончанага ўжо. Так, нешта недапечапас і недарэчнае, што цяпіула, грабло, як курыца, усё на свеце пад сябе. Грабло і кожны раз пападалася. ТПклянкі на плоце шклянкі, пусты, нямыты нават мех брудны той мех. Гуска на дарозе з гусянятамі... He, тут ён браў піто-небудзь адно і часцей гусянятаў, бо да трох лічыць умеў і, пэўна, думаў, піто тры заўсёды больш, чым адно. У яго хаце, як казалі на вёсцы, заўсёды пілі і біліся.
    Была на той жа вуліцы і другая хата, процілеглага напрамку жыцця і дзеяпня. I не сталым людзям казаць, што там учыпялася. Удавіца жыла, адзінокая, ціхая. Бязмужняя маладая
    жанчына з усім і ўсім зразумелымі наступствамі. Участковы тым всчарам да яе хаты нават і не дайшоў, хаця, надаралася, заходзіў. Цяпер жа пастаяў каля прысадаў пад вокнамі ў яе суседа, паслухаў, як той штомоцы гарлас і галёкае, як сугучпа і суладна з ім строчыць аўтамат, павярнуўся і пайшоў дамоў, каб вярнуцца заўтра повідну і ўжо з панятымі.
    Лле гэта быў толькі пачатак прыгодаў звар’яцелага тэлевізара. Усе ўкрадзеныя з хаты рэчы прынеслі і аддалі разам. А тэлевізар чамусьці павезлі ў раён, у райаддзел міліцыі. Сказалі, спачатку адбудзецца суд, а потым яго ўжо можпа будзе і забраць. Ён наадрэз адмовіўся судзіцца. Япічэ чаго не хагіала, з нячыстай сілай толькі звяжыся век не развяжапіся, душу вымс. Сярод яго роду такога не вялося і загадзя асуджалася бсз суда і следства. Але тут зноў жа спрацавала: нс хочаш, ды мусііп. Сабраліся ўсе старыя, хто яшчэ быўжывы ў вёсцы і здолсў сунуць нагамі. Прытэпалі да яго хаты, упалі амаль што на калені. Смсх і грэх, запрасіліся:
    Будзь ласкавы, змілуйся, чалавеча. Дазволь хоць які год ці два перад смерцю, не баючыся, не жагнаючыся кожную хвіліну, пажыць.
    Я ж вам не Бог...
    У тым і справа, што на Бога мы ўжо не спадзяемся. Просім, як свайго чалавека: судзіся. Хай яны год-два пасядзяць у цюрме. А мы мо паспесм за гэты час на могілкі перабярэмся.
    I быў суд за гэты во дурны тэлсвізар, каб яму ліха. Да чаго ж яно прычэплівас, гэтае самае ліха і гора. Дзіву даешся кожны раз, якое ж яно ўпартае, якое жывучае, няшчасце людское... I ў агні не гарыць, і ў вадзс не тоне. Згубіш на краі свету, толькі парадуепіся збыў. He, з таго свету знойдзе да цябе дарогу. Каб доля нас так шукала.
    На судзе яму далі слова. Ён у кожнага з трох дзецюкоў, што абакралі яго, прадчуваючы іх цяжкі лёс, папрасіў прабачэння. Звярнуўся да суддзі і засядацелек:
    А можа, іх не ў турму, можа, іх куды на хімію ці па месцы ранейшай працы...
    Быў здзіўлены, як сустрэлі падсудныя гэтыя яго словы.