Час збіраць косці
Віктар Казько
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 340с.
Мінск 2014
Выйсце зразумела: ламаць не будаваць. Толькі пасля смецця і дроваў занадта. А чаго-чаго, дроваў гэтых за свой век ён наглядзеўся. Гарэць нават не паспявалі, бо столькі і лесу не было, колькі за адно толькі яго жыццё ляснула пераведзеных на дровы людзей. I ўсе праз калена, праз калена. I пад воплсскі, воплескі і галас: будуем перабудоўваем. Курочылі, гвалцілі зямлю і дзяржаву, чалавека і яго прыроду. Таму, пэўпа, і маюць сёння тое і таго, што і каго маюць. Зноў танцуюць і нават не ад печы, яе ж няма, паўсюдна мерзнуць, мерзнуць людзі, вугалькоў нават жывых, каб рукі сагрэць, не відно. Адзіны, пэўна, толькі недзе і ацалеў, і той стаіўся ў іюпеле, схаваўся, бо вельмі ж баязлівы, вучаны Праметэямі апошніх стагоддзяў, майстрамі хаваць канцы ў ваду, тушыць, мачыць нават у сарцірах, а калі здабываць агонь, то вось толькі такі датла ўсяго існага. Дрыжыць пад попелам эпохі слабы агеньчык. У пошуках яго выкрыць, патушыць і пахаваць карагодзяцца на галавешках учадзелыя людзі. Дыхаць няма чым. Перацяла, перахапіла дыханне, нават сонцу і таму так мала сёння на зямлі сонечных светлых дзён.
He, руіпыць сваю печ, ламаць, тушыць які-ніякі ў ёй жар ён не пагадзіўся, бо ўвогуле зламаць нешта, разбіць было звыш яго сілаў, хіба толькі выпадкова і незнарок. I то такая туга апаноўвала, што хоць памірай. He дазволіў ламаць печнікам і ў самога рукі не падымаліся. He падымаліся яшчэ і таму, бо завёўся ўжо: што ён за мужык, калі сваю ж печ не можа ўпарадкаваць. Хто ж ёп на зямлі, калі ў сваёй хаце не гаспадар медны грош цана яму, і тое ў базарны дзень. Кончыцца, але без рэзруху і гвалту давядзе грубку да ладу, каб і яна, грубка, ведала, чаго ён варты. Справіцца.
I справіўся, давёў. Лічы два гады запар і так, каб жонка не бачыла, дзёўб шлямбурамі стаяк у грубцы. I дамогся свайго, дадзёўбся да таго, дзе птушка, пэўна ж, сава легла касцямі і перакрыла дарогу дыму. Абгарэлыя косткі як напамін аб савінай экспансіі, сёнпя ляжаць у хаце на падваконніку.
Павінны ляжаць, калі іх не ўкралі, калі не па іх якраз і залазілі ў яго хату. А што? Сёння за касцямі ідзе дзікае паляванне. Вылазяць япы не там, дзе трэба. Прарастае зямля чалавечымі касцямі. Некалі іх па-сабачы прысыпалі толькі зверху: спрахнуць і так. А яны ўзышлі. I трэба неяк прыбраць гэты ўраджай, развезці па сусеках, а галоўнае даказаць, іпто зямля ніколі не разраджалася чалавечым чэрапам.
У тых жа Курапатах, дзе расстралялі столькі народу, каторы ўжо год вылузваюцца са скуры, даказваюць: не, няма і ніколі не было ніякіх расстрэлаў. А калі дзе-нідзе і заваляўся нейкі тазабедраны сустаў, то гэта справа рук фашыстаў. Няма чалавечых костак няма граху. У асфальт, у бетон усе сумненні, каб не прараслі болып ніколі. I дарогу шырокую і светлую на іх вымасціць. 3 мінулага ў будучае. На костках і крыві лепшыя на свеце дарогі. I сёння вартыя зайздрасці аўтабаны трэцяга рэйху. I Немезіда ўсяго свету куды як утульна пачуваецца на ўладным і крывавым дзяржаўным асфальце. А каб на тым магільным асфальце і бетоне нічога не прарасло, не мелася нават і намёку па нешта такое-гэткае пабудаваць там дачпы пасёлак з такой элегантнай, інтэлігентна скажам, клікухай Сонечны.
Недапечаныя выкапнёвыя Кампанслы якая радасць будучым археолагам толькі на тос і здатныя, каб на падмурку з чалавечых костак, костак знішчаных сваіх жа былых паплечнікаў піто зробіш, час збіраць косці выбудаваць сабе і сваім нашчадкам дачку катэджык. Хай бы ўжо і выгарадзіліся плотам з чарапоў, наяўнасць якіх адмаўляюць.
Далопямі абедзвюх рук ён пагладзіў, прылашчыў стаяк грубкі. Адчуў, як рукі выгуляліся за зіму. I знаку ўжо не засталося ад леташніх мазалёў. Нічога, нічога, я прывяду вас у іюрму, падумаў так, павярнуўся і патэпаў у болыпы пакой што адразу з сенцаў, праскочыў на лёгкім яптчэ, няўважным воку. Пайпюў, гадаючы, чым жа там мог пажывіцца злы і сквапны чалавек. Нічога, здаецца, вельмі каштоўнага, але ўсё такое мілае, што варта і рукі абсекчы, хто толькі да таго даткнецца,
Савіныя костачкі ацалелі. Ляжалі сабе там, дзе ён і паклаў іх, што бенгальскія агні на дроціках, толькі з прапаленымі роўна пасярэдзіне скразнымі дзірачкамі. Гэта і тады і цяпер зацікавіла і прымусіла яго задумацца: як так здарылася, што дзіркі ўтварыліся там, дзе ўтварыліся. Гэта ж трэба не збоку, нс на краі, а акуратна пасярэдзіне. Як падказка яму нейкая: нанізаць іх па нітачку і павесіць на піыю, як колісь нанізваў і всіпаў ён птушыныя яйкі, дарэчы, і яйкі савы.
Ен пілыіа прыглядаўся да абгарэлых савіных костачак, а ўваччу яго стаяў пакой, у якім знаходзіўся. Стаяў такім, якім ён яго і пакінуў. I цяпер, абуджаючы памяць, ён не спяпіаўся дасведчыцца, ці ўсё як было, так і засталося па сваім месцы. Япічэ на выйсці са сіталыіі ён з жалем і злосцю адзначыў, як схаваў на нешта далейпіае, каб хуценька адтуль дастаць і па-сапраўднаму ўжо даць волю гневу, калі, само сабой, не прыйдзецца гневацца на штосьці болын значнае і сур’ёзнае: у куце на паліцы пасупраць печы мыпіы спаскудзілі ўвесь цукар.
Два кіло было таго цукру ў цэлафанавым нераснакаваным пакеце. Ад’язджаючы, ён не стаў прыбіраць яго ў прадчаканні і надзеі па будучыя летнія ягадныя клопаты. А яшчэ, недзе чуў, што мышы цукру не ядуць. I во табс на. Мо дзесьці чу-
жыя мышы чужога цукру і не ядуць. Л нашы, айчынныя, з галоднага калгаснага краю і чорта з’ядуць. Добра, каб толькі з’елі. Свінні, а не мышы, дзе ядуць там і кладуць. Чорна перамяшалі, спярэсцілі да апошняй парушынкі ўвесь цукар. I дадолу, на падлогу насыпалі. He столькі ўжылі, колькі зглумілі. Усе хады і прабежкі свае пазначылі. Гэта ж трэба толькі так прылаўчыцца, каб адразу і есці, і класці на тое, што спажываюць. Хаця, з другога боку, мо за гэтым і нейкая мышыная праўда, хітрыкі мышыпыя. Нармальнае стварэнне пагрэбуе да той ежы і набліжацца, а яны так ствараюць і ахоўваюць свас засекі. Чорна плямяць і хлеб надзённы, і душу таго хлеба. Такую чорную зацірку з кубінскага цукру зварылі на падлозе. Яна ўжо крыху расплывістая ад пападворкавых адлігаў. Падлога пачала ўжо набракаць, насычацца і дыхаць ёй. Гэта ж мыць і мыць цяпер, шараваць і шараваць. Ачышчацца ад мышынага паху, пранікальнага на кіламетры, які ўжо даўно і, здасцца, з усёй зямлі склікае, заве і плодзіць усё новыя і іювыя чароды мышынага нязводнага племені. Бо апошнім часам ідуць запар усё мышыныя ды мышыныя гады.
Здаецца, надышоў, прыспеў мышыны дзень, мышыная эпоха. I доўжыцца яна, без пераболыпвання, ужо другое дзесяцігоддзе. Па ўсіх прыкметах і знаках столькі ж часу ў яе і наперадзе. Па чалавечых мерках мо і небагата. Але калі ўлічыць, што столькі ж гадоў, а мо і два разы па столькі, пасля закапчэння мышыпага веку людзям будзс ікацца і адгукацца гэта шэрае нашэсце плакаць хочацца за сваё апаскуджанае, сточанае мышамі жыццё.
Забягаюць і забягаюць яны жыццю і чалавску паперад. Толькі ён напнецца ў сваім хамуце, выхапіць з калдобіны воз, узаб’ецца на роўную і тупкую дарогу, а на ёй, перад самай яго храпай, ужо сядзіць, скаліць белыя зубкі маленькаямаленькая мышка. Столькі іх развялося, такія яны руплівыя, ды пладавітыя. Шчыруюць і шчыруюць, дбаюць і дбаюць, аж бярвенні ў хаты стогнуць, парахня з іх сыплецца. I ў кожнай мышы па тузіну сынкоў, а ў сынкоў па тым жа тузіну сястрычак. I ў кожнай плойма дзетак унукаў ды праў-
нукаў. Па-за вочы хопіць на ўвесь чалавечы род. Што ёсць і яшчэ будзе. I чалавечы род перад гэтым мышыным нашэсцем, падобна, здаецца, робіцца ўсё болып і болыіі шэрым, міз.эрным, туліць галаву ў плечы. Адмаўляецца працягваць сябе. Услед за мыіпамі, якія мо на самой справе не толькі пладавітыя разумнейшыя за чалавека, тыя з іх, хто ў свой час пазбег вар’яцкага дому першымі зразумелі, што ў сённяшняй хаце ўсё ж лепш жыць па правілах вар’ятаў: не зважаць ні на піто на белым свеце, як напрыканцы яго, не баяцца свайго паскудства і брыдоты ні на душы, ні ў хаце.
Плакаць хочацца, як апаганена не толькі хата, але і сама зямля, пачынаючы ад палітых уласным потам і крывёй сваіх жа сотак. Ніколі так добра ўспушаныя і ўгноеныя палеткі і чарвякі-выпаўзні не сточвалі, як сёння працялі палі сваімі хадамі мышы. Раней поры рабілі ўсёж патаемна, каб не кідалася ў вочы, дзе-небудзь пад стажком сена, саломы. А цяпер нахабна, навідавоку, нават на картаплянішчы, сярод грады з памідорамі ці гуркамі: а нас раць незлічоная убачыце адну, прыб’яце дзесяць устане, вастразубых і вусаценькіх.
I дзе ні ступі скрозь, скрозь мышыныя норы адвеспа, патырчакам і стаўбуром уніз. У самае сэрца зямлі. I з кожнай нары, як сцяг, тырчыць ці то каласок жытні ўкрадзены, ці то прыкрывае яе ад сонца пачатая ўжо іх вострым зубам невялічкая, япічэ недаспелая бульбіна. I ціха-ціха навокал. Hi ў небе коршака, ні ў лесе пугача, ні ў хаце ката. Толькі стоены пошум мышыных зубоў. Мышы нагульваюць тлушч у цішы. Пяць пар іх за год могуць даць прыплод шэсць мільярдаў, якраз усё насельніцтва планеты сёння.
Людзей меншае, мышэй большае. Чалавек выраджаецца, мышы плодзяцца. Займаюць зямлю, капаўзаюць на свет, як найноўшая шэрая раса. На палі, на свірны, хаты і сады. Вялікае садовае дрэва ці нават васьмідзесяцігадовае карлікавае не здолеюць паваліць, адужаць адразу і цалкам, бяруць, як Гулівера ў краіне ліліпутаў, па частках. Пачынаюць з каранёў, з мазгавых цукровых костачак. 3 усіх бакоў абкружаць, аточаць небараку, што абралі ахвярай сабе і год, і два, да тае гіары пакуль не пакладуць не супакояцца.
Здаровае знешне дрэва чэвярэе, хварэе, спачатку вершалінай, непрыросна ўсыхае. Зусім не дае плоду ці родзіць плодам ужо мышыным. Яблыкам і групіай, што прырастаюць да іх плоці тоўстай і пукатай пожкай.
Нібыта па-над яблыкам яшчэ адзін яблык вырас, як гэта з грыбам бывае ва ўрадлівы год надараецца, растуць двухпавярховыя. Дарослы грыб, маці, а на яе галоўцы яшчэ грыбок дзетка. Так і тут. Толькі грыб што цвіль, плеспя. А яблык, здаецца, не без розуму і да такіх бязглуздых вольнасцяў усё ж не папускаецца. Трымаецца сваёй пароды і змагаецца, таму той, што ўзышоў і вырас над ім, хаця і вельмі падобны на сапраўдны яблык, інптым разам нават з сарамлівым румянцам, на самой жа сгіраве ён падманны і ілжывы, як і чалавек, што з нелюдзяў, зомбі ды клонаў.