Час збіраць косці
Віктар Казько
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 340с.
Мінск 2014
Птушкі ляцяць да яго, год на год не прыходзіцца, самыя розныя. Адно лета ўдалося толькі ластаўчынае. Гэта калі ён надумаў перасыпаць хату ціснула япа яго да зямлі. I ён захацеў дадаць пару вянцоў, заадно паглядзець, як захаваліся бярвенні, замяітіць, калі што. Толькі разабраў і пачаў зноў складаць зруб, як аднекуль, нібыта з нраху, з пылу старой хаты столькі выханілася, прыскочыла маўкліва руплівых ластавак, што дзіва брала і рукі чамусьці самі апускаліся. Даўно ўжо лета, яны даўно ўжо на яйках павінны сядзець. I сядзяць паўсюдна. А гэтыя толькі пачынаюць кублы ляпіць. I не дзе-нсбудзь, а на бсрнах, на столі і бэльках, у сярэдзіне яго хаты. Ад некага яшчэ колісь ён чуў, што гэта знак нядобры: птушкі ў хату, гаспадар з хаты, паперад нагамі. I ён над стогны і лямапт служак Госпада, чорных манахінь ці ксяндзоў, сам з заслепленымі вачыма разбурыў іх гнёзды.
А яны лёталі вакол яго, кружыліся, толькі за рукі не хапалі, каб не всдаў пра прыкмету, абышоў бы бокам, ніколі не паважыўся б. А тут мусіў і не за сябе, неяк за хату было крыўдна: што ж гэта сапраўды такое, паганяць хату, a яму толькі цярпець ды трываць. Нічога, зразумслі, пэўна. Адчапіліся, зніклі як і не было. Толькі чорпыя плямы ад гразі ўсё піяк не сыходзілі.
Мінуў той год. I надышоў год наступны. 3 лесу выйпілі, высыпалі на поле на яго чарэпіні з вііпнямі ці не ўсе да адзінага тутэйшыя дразды. Ішлі на ягады такімі асмялела шэрымі чародамі, што не зважалі і на чалавека, калі той хацеў спыніць ці завярнуць іх, пачынаў блазпавата падскокваць і што пудзіла махаць рукамі. Абміналі бачком і рассаджваліся на дрэвах, пакрыквалі перагаворваючыся, біліся за лепшую галінку з ягадамі і за самі ягады, дралі горла, сралі і не пакідалі саду, пакуль не выслі ўсё да апошняй чарзпіанькі з яшчэ зялёнымі вішанькамі. He дапамагло і белае покрыва на дрэвах, «спапбойд», якім ён укрываў дрэвы ад нашэсця
драздоў, шыліся пад той спанбойд, як старая пад коўдру і, здаецца, нават яшчэ дзякавалі за ўтульнасць.
Мінуў, адышоў і год нашэсця шэрых лясных драздоў. I пабеглі, пакаціліся запар гады новай навалы. Гады нашэсця крумкачоў і сарок. I найболып жахлівы з іх год белай набрыдзі рачных, а мо то і марскіх, чаек. Толькі факт застаецца фактам. Раней іх тут і блізка не было, хаця вада і рэчка меліся. Яны прыйшлі на тутэйшую ваду, як ііечанегі ці іюлаўцы, мо і з тых краёў бязводных, галодных і злых сёння, дзе пачалі і пастрэльваць, паляваць на чалавека. Дзе зноў пачало адраджацца, а хутчэй уступіла ў пару росквіту рабаўладалыііцтва, толькі як заўсёды бывае пры паўторы, вывіхнута цывілізаванае пячорнае. Пачало адраджацца, бо, як высветлілася, ніколі і не знікала, прытоена гнаілася толькі ў змрочных і сырых скляпеннях старажытных мураваных сакляў, ямаў і хованак, якіх не кранулі ні час, ні навука з культурай. Тое, што некалі было, застаецца ўжо назаўсёды. Чалавск лепшы магілыпчык самога сябе і сваёй гісторыі. Ад Адама і Евы і да самага Лпакаліпсісу. Вечны носьбіт свайго мінулага і будучага, славы і паскудства. Яму ніколі не вырачыся самога сябе, свайго шляху і лёсу, нацыі і крыві. Што ўвайіпло ўжо ў яго кроў, тое там і засталося. Як у лоне жанчыны семя яе псршага мужчыны і ўсіх наступных, якіх япа зведала. Яно абавязкова абвесціць сябе ў напічадках, як бы яна ні хавала свой грэх.
I чалавек сёння амаль паўсюдна пачаў вяртацца да свайго, для каго палацнага, а для болыпасці пячорнага, сярэднявечча. У некаторых напіых гаротных вёсках колісь так горка жартуюць спрабавалі разводзіць скаціну хвастамі. Адразалі валу хвост, садзілі ў граду і нават угнойвалі і палівалі, каб хутчэй прарастаў і множыўся. Падобна гэтаму так цяпер зводзілі чалавека. Жыўцом закопвалі ў заведама бясплодную зямлю пустыню. I ён, як качан капусты, прарастаў галавой з пяску, і нема лынаў вочкамі, няздольны і азвацца, заплакаць, падаць голас, бо быў кастрыраваны не толькі на працяг свайго роду, але і на язык, мову.
Вось такая жорсткая бязлітаснасць, прага знішчэння жывога перадалася ўсяму навокал: травс, дрэву, вадзе, паветру і нават птушцы. I птушкі пярэваратні паляцелі з краю ў край, дасягнулі і гэтага кута, чорнай хмарай абрынуліся на сады і ягады, нават пустую бульбу і чорны хлсб тубыльцаў. Белыя чаіцы мялі ўсё падчыстую, на што падала вока, іпто траплялася на іх піляху, як саранча лясоў, палёў і рэк незассяных высечаных перасохлых у другім яшчэ міленіуме, напрыканцы яго. Гругапы ж і крумкачы, сойкі і сарокі, як тутэйшыя ўраджэнцы, аказаліся болып дасведчанымі, што тут пайболып смачнае, і болып, аднак, пераборлівымі і ненажэрнымі.
Упадабалі пахкія суніцы па градках, клубніцы, а пазней ужо, калі адыходзілі гэтыя ягады, іргу, садовыя буякі і абляпіху, рабіну з калінай. А да таго, калі ў агародзе было пуста, сарокі з крумкачамі рабавалі, выманьвалі са шпакоўняў і забівалі маленькіх шпачкоў, падробліваліся пад мацёрак, нібыта есці ім прынеслі. А тыя верылі, адгукаліся на чужы піск, паказвалі галоўку і зявілі жоўты рот. Тут іх і выхоплівалі вонку драпежніцы, дзерлі і елі, што чалавек гавяду, нахабпа седзячы паблізу ж ад шпакоўняў, пад плач і галас няўцешных і бездапаможных бацькоў.
I піто б гэта значыла, адкуль ішло і куды вяло даводзілася толькі гадаць. Як кожную зіму гадалася, з якой пошасці пачне вясну чалавск, якое новае птушынае ііасланнс на жытло чалавека будзе сёлета.
Але ўсё гэта былі толькі кветачкі. Ягадкі пайшлі потым. Чаго варты толькі адзін, няспынны і нязводны, знак савы, мо таго ж самага пугача, якога ўзняў ён з сябрукамі за чортавай прорвай у чорным лесе. Нечым жа неадкладным і всчным надта ж быў ён заняты там, і давялі яны яго, раззлавалі, раз’юшылі, калі з тых далёкіх дзён след у след неадчэпна ці то ён сам, ці то ўжо цень яго ідзе за ім па ўсім ягоным жыцці.
Няздольны прабіцца голасам, зводзіць да роспачы і сардэчных зрухаў маўчаннем, простай прысутнасцю побач, жахлівымі неразгаднымі знакамі. Каторы год, як дзяцел, дзяўбе і дзяўбе ў адно і тое ж месца. Вось у гэтую самую неч, да
якой ён зараз прытуліўся плячыма. Вымушае яго каторы ўжо год займацца адным і тым жа, нудзіцца, непакоіцца. Думаць, шукаць, зводзіць канцы з канцамі і губляць, не бачыць іх: адно толькі дзятлам завіхацца каля печы і грубкі. Дзяўбці іх долатам, стамескай, шлямбурамі і свідраваць электрадрэллю. I сёння ў яго ўжо не печ і не грубка, а бабін дуршлаг, на які адкідваюць макароны. I ў галаве ў яго ўжо дур. Без шлагу, дзякуй Богу. А ўсё таму, што ўнадзілася да яго селііпча, да яго печы сава. Калі гэта здарылася ўпершыню, ён хоць сначатку і крыху разгубіўся і трошкі напалохаўся, a іютым доўга і весела смяяўся. I, аказваецца, дарэмна смяяўся, плакаць трэба было. Але хто з пэўнасцю можа сказаць, што, калі трэба рабіць. Што болып паведае жыццю: лёгкая і няцямпая смяшынка ці ад розуму і роздуму горкая слязінка.
Дзень быў хоць і летні, але халодны, з дажджом і сіберным ветрам. Ен узяўся прапаліць печ, падклаў і запаліў лучыну а дым увесь на хату. I ніякай рады не даць. Ён ужо і асмолля карчавапых хваёвых пнсў снрабаваў каб полымя аж шугала, і, калі ў коміне што ёсць выпаліла. He шугала, як казалі ў часы яго маленства, хлёбала вялікае, a цягі няма. Увогуле ніякай цягі. Прынёс з хлява сухіх асінавых дроваў, выкарпаў педзе ў кладоўцы ў старых чыгунах сушаных бульбяных лушпаек. Яшчэ бацькі ў свой час вучылі калі комін забіла сажай, нічога лепшага за асінавыя дровы ды бульбяныя луішіайкі на свеце няма: як піць даць праб’е. He прабіла. Толькі ў хаце было не прадыхнуць, так самога прачысціла, што з усіх дзірак цякло.
Дзерціся на гарышча лежака ў яго там не было азбеставая труба. Такім чынам заставалася лезці толькі на страху. Але гэта было страшнавата надта ж стромая ды і мокрая яшчэ. Пачаў калупацца ў коміпе з хаты, ні на што асабліва не спадзеючыся, ад нецярплівасці больш. Сагнутай арматурынай пашыўся па дымахода.
I з яго нечакана, апякаючы жахам, мякка кульнулася ў далопі яму хоць і свежая яшчэ, але добра пракопчаная сава. Вось чаму потым ён так весела смяяўся: зразумеў, чаму саву завуць «смаленай». Сам да гэтага дадумацца не мог і дзіва
такога раней не бачыў. Пашанцавала тады, шанцавала і далсй. Наглядзеўся. Калі самога, ці не як тую ж саву, жыўцом пачалі смаліць...
Прайшло з год ці два. Ён ужо і забыўся на тое здарэнне. I, галоўнае, ён не з’язджаў і не сыходзіў нават нікуды з хаты. I ўвесь час прапальваў у псчы, таму што, хаця ўжо і добра бралася на вясну, няспынна ішлі халодныя дажджы са снегам. Якраз у такую нягоду ён зажадаў добра прасушыцца і пагрэцца, пакайфаваць каля каміна. I так ужо шчыраваў, выкладаючы калодзсжам дровы, падпіхваючы лучыпу з бяростай. Запаліў усё гэта і прысеў на калені, працягнуў насустрач сарамліваму яшчэ агсльчыку далоні ў чаканні сапраўднага, гуллівага і зыркага полымя. I не дачакаўся яго. Зноў аніякай цягі.
I піто зусім ужо не зразумсла, юшка ні туды, ні сюды, нібы прыкарэла яна там, ці нехта ўчапіўся за яс і трымаў. Торгаў-торгаў, біўся-біўся пакуль на дровы ў каміне не закапала пешта смярдзючае і рудое. Ён падумаў ужо богвед што: а мо там чалавек палез і захрас. I так тузануў на сябе юшку, іпто выдзер яс разам з палазамі, па якіх яна хадзіла. А ў камін, па выкладзеныя калодзсжам дровы, упала сава, утаропілася па яго збялслым свежа спечаным вокам. I нехта адтуль, з панадворку, нібы хацеўзабраць яе, уздымаў і цягнуў угару за пер’е. Як яна толькі трапіла ў дымаход? На самым жа версе азбеставай трубы была прымацавана цяпер даволі густая жалсзная сстка. А да ўсяго гэтае белазапечанае вока, гэтая хоць і птуіпыная, але ўсё роўна кроў у яго хаце...
Ініпаму б чалавеку двух такіх знакаў ханіла б па-за вочы. А яму яшчэ і трэці лёг. Прапала цяга цяпер ужо ў грубцы. I што ён толькі не рабіў, як не выдзыгаўся, знайсці прычыну не мог. Хаця цяпер, можна сказаць, дакладгіа всдаў яе. Сава ў коміне. Толькі дзе, у якім месцы гэта было пытанне на засыпку.
Ён ледзь хату нс спаліў, ліючы ў грубку ўпотайкі ад жонкі, калі яна некуды з’язджала ці сыходзіла, бензін. Усе матрацы і прасціны пусціў на анучы. Мачыў іх у негроле, салярцы і газс. I паліў: во трасцы табе ацалець нават смаленай. Згарыш
і следу не застанецца. Засмуродзіў хату. Жонка, хаця і бясконца бурчэла, але ўсё ж разумела яго: печ у хаце гэта больш для яе. Каб чыгуны паставіць, нешта прыгатаваць. Камін жа проста забаўка. Асноўнае, што ўгравае хату і чалавека ў ёй доўгімі вечарамі і ўначы гэта грубка. Можна было разабраць, зняць з верху яе цэглу і прачысціць хады. Але ён тых хадоў не ведаў, бо неяк так атрымалася па жыцці, што класці печы яму не выпала. А да ўсяго дурань, па наводцы жонкі, абклаў і печ, і камін, і грубку керамічнай пліткай. I бурыць грубку бурыць усё. Так раілі і печнікі, якіх ён час ад часу заводзіў у хату. Глыбакадумііа палілі паперу то каля грубкі ля адтулін, што ён пасвідраваў, то ў самой ужо грубцы, бліжэй да юшкі. Усё хацелі прасачыць, дзе ёсць цяга, дзе яна знікае, адкуль дзьме вецер. Але ні цягі, ні ветру не было нідзе. I ўсе печнікі аднадупша і канструктыўна прапаноўвалі ламаць.