• Газеты, часопісы і г.д.
  • Час збіраць косці  Віктар Казько

    Час збіраць косці

    Віктар Казько

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 340с.
    Мінск 2014
    94.81 МБ
    Дзякуй нябожчыкам і за Спаса. Такое свята яны зрабілі яму. Столькі вараных і нафарбаваных яек, белых каржоў і аладак з макам, яблык і груш, што ён не даў рады ўсё і з’есці. Рэшткі паклалі пад крыжы на могілках і на самыя крыжы. Ноччу ён прадыхаўся ўжо і трохі вымерхаўся, хацеў пабегчы ііа могілкі, паглядзець, ці любяць нябожчыкі прысмакі і як ядуць: збіраюць і забіраюць да сябе ў магілы ці таксама не церпяць, пад’ядаюць, седзячы на могілках, не сыходзячы з месца. Хацеў, але пабаяўся. А рапіцой, калі прыкапацеў на могілкі ад прысмакаў і знаку не было.
    Птушкі паелі, сказала баба. Птушкі гэта душы пябожчыкаў.
    Як ні дзіўна, але два тыя паміналыіыя сытыя дні Дзяды і Спас абудзілі яго, далучылі да святой пепарыўнай сувязі жывога з мёртвым, да той вечнасці, якая гіралегла між імі і засталася ў іх. А дарога да яе адна: рупіцца і не пераядаць, стрымліваць і, нс збочваючы, весці сябс праз будныя дні, каб аднойчы выратавацца і закласці ў сабс адчуванне велічнага спакою, той жа самай сытасці без боязі быць пакарапым тваімі ж роднымі пябожчыкамі і заўчасным паміраннсм. Адчуванне перапляцення тагасвстпасці і бясконцасці жыцця, пекла і раю. Адчувапне незагрубслымі яшчэ дзіцячымі
    вуснамі і дуіпой чужой тленнасці і сваёй уласнай працягласці, слодыч свайго, яшчэ неспаганенага дыхання сярод спарахнелых, сточаных мурапікамі крыжоў, сарамлівага, алс густога паху першых яблык-жытніц, груш-мядовак, водару жнівеньскіх спелых садоў і цененька пахкіх, ужо ахопленых прадвосеньскім пустазеллем і пакрысе збываючых з грады ліпеньскае сонца брухатых гуркоў, крыху сумнаватага строкату нябачных у траве конікаў, што якраз такой парой пачынаюць касіць сабе на зіму сена, звону магільных, мядзяных і чугунных чмялёў. I ціхага падзынквання, як пробнае пазвоньванне царкоўных званоў, промняў яшчэ ласкавага цёплага сонца, што іюўнымі жменямі сыплюцца з тваёй стрыжанай пад Катоўскага галавы, калі непарушную ціш старых бронзавых хвой, якія часам прарастаюць проста з магіл, гойдае і пакручвае задумлівы і ціхі вецер, набсглы з пяскоў прасёлкавай дарогі. Усяго таго, іпто ў сваю пару зведалі і папеслі ў сабе немаведама куды ўсс гэтыя людзі, якім загадана было назаўсёды супакоіцца, як у свой час будзе загадана і табе.
    Ты, нябачны, быў з імі і пры іх. Л яны, таксама нябачныя, былі з табой. Назаўсёды. Яны і ты. Ты і яны. Навечна параднёныя адным небам, адной зямлёй, горам і святам. Святам вечнай памяці дзядоў і бацькоў. Л гэта значыць і цябе, працягу і бессмяротнасці зямнога насення і плоду. Бясконцае памнажэнне і адсоўванне ўсё далей і далей паперад будучыні твайго роду, што будзе і будзе нават тады, калі ад самога цябе не застаецца ні на зямлі, ні ў сусвеце і знаку. Толькі незразумелы і пахкі сум і водар прывялых і ў цвеце кветак, калі здалёку на зямлю насоўваецца навальніца, і ты даўно згарэлы і спапялёны, спрасаваны вякамі ў адлітую з падобных табе мірыядаў былых сусветаў і жыццяў маланку, імкнеш з далёкага касмічнага нябыту да роднага табе селішча, адзначаешся там і адначасова папярэджваеш, што плугам успароўшы зямлю пад парогам роднай хаты ці ў самой хаце, увайшоўшы праз акно ці комін, агледзеўшы яе праведная яна ці спаскуджана ўжо. I калі што не так, прыхапіўшы пекага з сабой. Часам прыхапіўшы, калі ўсё і
    так ад непазбытага і ў прасцягах космасу зямнога суму і дзеля вечнасці ўжо самой маланкі. Свята вечнага яблычнага Спаса Лдама і Евы. Сонца ў небе і сонешніка ў руцэ іх дзіцяці. Іх стрыманай радасці, зрэбнай святасці, сарамлівай нецярплівасці маладых рук, ног, вуснаў. Было, было.
    Лсновай, вытокам і пачаткам усяго існага, бласлаўлёнага небам, сонцам і зямлёй. А дзе, дзе ж сёння ўсё гэта. Крыўдна, балюча і шкода свайго ж адчування і бязлітаснага ведання, што гэта ужо незваротна. А мо, мо?..
    He, не! Бо ў яго жыцці, было, выпадала і нешта зусім процілеглае непрыгожае і брыдкае. На вялікі жаль, зноў жа непарыўна з прыгажосцю звязанае і параднёнае. 3 той жа работай, хлебам надзённым і да іпчымлівасці роднай хатай. Толькі куды болынай за гэтую ягоную цяпер, прыглухлую, нрамарожаную. Поўнае адмаўленне і адцуранне ад яе. Надарылася такое на падзеле ўсяго існага на чыстых і нячыстых. Толькі пра гэта ніхто яшчэ не ведаў і памысліць не мог, што такое магчыма. Так, нешта недзе выбухнула, грымнула, загарэлася. 3 рогатам нават успрымалася: падумаеш, нейкая адрына каля ракі згарэла. Затое, колькі мышэй ляспула. Толькі тымі мышамі былі людзі, хаця і тубыльцы. I адразу ж утварылася зона, піто таксама не было навіной: усё жыццё так з адной зоны ў другую.
    Ен паездзіўся і нахадзіўся на той навастворанай зоне. Наглядзеўся, як нудзіцца там звер і чалавек, яшчэ ж, пэўна, і шчаслівы: грошы ж добрыя плоцяць. А душа як заснулая, вочы расплюшчаныя, і рукі работай занятыя, а яна не хоча прачынацца. Хаця і сонца ёй хапае, а што ўжо цёпла, то такой парой і занадта. I лета надыходзіць пашукаць такога. Вясна ўхапіла, прыдбала вады, а тут яшчэ нябесны аграном рупіцца і дбае дождж за дажджом і прыпар. Усё аж буяе. Але і звер, і лес не радыя. Першымі замаркоціліся ракі, пачалі сыходзіць, пакідаць азярыны і рэкі. Яшчэ папярэдадні Вербнай нядзелі, у ноч, на якую адбылося няшчасце, толькі куды яны пайшлі, ніхто не прасачыў: пайшлі, як іх і не было. Некаторыя з рыб тым годам адмовіліся нераставаць, набраклі сваім жа не прарослым ці, наадварот, прарослым
    у сярэдзіне іх насеннем і не далі яму вьшсця, іпто акіянскія гіганты-кіты выкінуліся на бераг і сканалі. I берагі рэк, мелкаводдзе прагорклых водаў доўга і серпа смярдзелі. Лісы і зайцы выходзілі на асфальт і кідаліся пад колы машынаў. A лес сярод лета пачаў жоўкнуць і чэзнуць, сам па сабе пачаў гарэць, нібы сігналізаваў некаму, маліў аб дапамозе. Ці нехта з космасу па зямлі ўжо свечку паставіў. Паўсюль і знячэўку пачыналіся лясныя пажары. Людзі пры сухім тады законе і поўнай адсутнасці ў продажы гарэлкі пілі смертна і гарэлі накшталт таго ж лесу, як свечкі.
    Ён адскочыў з зоны праведаць бацьку. Той таксама паскорана дагараў нутром. I дома, у прадбачанні яго згасання, на пачатку лета забілі кабанчыка. I ўсе, хто быў у хаце, хто жыў па суседстве, наваліліся на таго кабанчыка, бы з галоднага краю. Ён таксама не грэбаваў. Больш за тое, еў як не ў сябе. I ніякай гаркаты не адчуваў. Наадварот, так смачна еў, соладка піў, як гэта магчыма іншым разам толькі на хаўтурах. Як вымушае есці толькі смерць, згаладалая на сатвораным нядаўна забойстве. Наеўся свежаніны на ўсё жыццё, і сёння яшчэ не пазбыў таго чарнобыльскага балявання. I тады, адразу ж як адваліўся, адпаў ад стала, пагрэбаваў сабой. Як сёння пагрэбавалі яго хатай, яго жыццём, тым, за што ён гатовы быў закласці душу, адсекчы кожную з рук, якія ўсё гэта нажывалі. Злодзей толькі паздзекаваўся і здзекуецца, пэўна, з яго і зараз: стары дурань, жыццё пражыў, а ўкрасці няма чаго. Навошта толькі жыў?
    Ён адчуваў сябе ў сваёй хаце, як у дамавіне, калі ўжо нічога ні табе, ні людзям не трэба. Як наплявалі ў душу, не кранулі ні рубанкаў, ні фуганкаў, нажовак па дрэве, метале і шкле. Пераступілі, як новы год пераступае праз стары, і пайшлі прэч. He азіраючыся. He, з такіх злодзеяў людзей ужо ніколі не будзе. Так пагарджаць сваёй прафесіяй, ягонай хатай. Залезці і нічога не ўзяць. Няўжо яна нявартая, каб у ёй, як у людзей, што-небудзь ды ўкралі. Няўжо ён так пуста пражыў жыццё. Калі ў яго нічога, што ж тады крадуць у іншых? Дзеля чаго страчваюць сорам і сумленне, ідуць па
    турмах. Няўжо толькі дзеля гэтай брахлівай лупатай скрыні і нечага падобнага гэтаму пустабрэху.
    Чаго ж вы, мае яварочкі, галубкі вы мае, толькі прыходзілі?..
    Зладзейкавата азірнуўся, нібы ў хаце мог быць яшчэ нехта, апроч яго, доўга і пільна пачаў прыглядацца да тэлевізара. Потым неяк знарочыста адвярнуўся ад яго і, гледзячы толькі сабе пад ногі, прытанцоўваючы, лёгенька і хуценька прайшоўся па пакоі. Пасля, яшчэ раз азірнуўшыся, з нейкай своеасаблівай нацятай расслабленасцю і ленасцю паляўнічага ката часта і мякка ступаючы па падлозе, зрабіў апошні, амаль няўлоўны крок, як прылашчваючы, ахапіў тэлевізар, ашчаперыў абедзвюма рукамі. Раз-другі, што штангіст цяжкавагавік, хукнуў, пазбавіўся ад назапашанага, да гэтага стоенага ў сабе паветра. I, адкуль толькі сілы ўзяліся, узняў, ускінуў пяціпудовы тэлевізар над галавой. Лёгенька так ускінуў, без напругі, нібы ўсё жыццё толькі гэтым і займаўся. Нейкае імгненне патрымаў яго ўгары і адштурхнуў ад сябе. Апусціў рукі і бразнуў тэлевізар на падлогу, ды так, што недзе на рацэ, падалося, лопнуў лёд, і, здаецца, па ўсёй зямлі пакацілася доўгае і гудлівае рэха.
    А тут, у хаце, мёртвы тэлевізар адразу ж і адпомсціў яму. Узарваўся, выбухнуў кінескопам. Ці яго адкінула тым выбухам да дзвярэй, ці сам адскочыў туды, ён ужо не номніў бо ачомаўся, знайшоў сябе амаль што ў пограбе, у падполе. Сам не ведае, як наступіў на крышку люка, што прычыняла пограб, і тая кульнулася. Ён асунуўся, іпто той мех з бульбай, у пограб. У апошнюю хвіліну затрымаўся, распасцёршы ўбакі на масніцах рукі, як распяты, толькі не на крыжы, a сваёй уласнай хатай, паміж зяўрастай анраметнай настылага, патыхаючага цвіллю і тленам падполля і чысцюткай, што курыны жаўток, не сапсаванай ні пабелкай, ні фарбай столлю. Навісу, нагамі намацаў лесвіцу пад сабой, зацвердзіўся на ёй. I тут, у куточку, перад самым носам, убачыў тое, па што, па ўсім, маглі лезці злодзеі ў яго хату. Пляшку з-пад шампанскага. Пляшка сапраўдная, а шампанскае самаробнае. 3 агрэсту.
    Ну і дзякуй Богу, сказаў ён. Бог не цяля, не. I ў маёй хаце ёсць нешта спажыўнае і патрэбнае людзям.
    Павесялеў, але ненадоўга. Тут адразу ж яму было наканавана і расчараванне. Самаробнае шампанскае было выпітае толькі напалову. Дый ці выпітае. Каля пляшкі стаяла добрая лужына. Гранёная шклянка, цяпер менавіта шклянка, бо гэта толькі адзін ён піў са стакана, была таксама напалову недапітая. Ён панюхаў недапіўкі. Патыхала, здаецца, чымсьці належным.
    Ну, з Богам, сказаў ён. He толькі ж злыдням піць шампанскае, трэба глынуць і гаспадару, так сказаць, разгавецца.
    Ён са смакам прыклаўся да пляшкі. Але раз толькі пракаўтнуўшы, адразу ж і скасавурыўся, і ледзь не вылаяўся. Але, па ўсім, ён прыходзіў ужо да раўнавагі, нават пачуццё гумару абудзілася: