Час збіраць косці
Віктар Казько
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 340с.
Мінск 2014
Калі сапраўды такая ўжо вялікая нявыкрутка, я згодны, я пайду. Нават на галенне траціць часу не буду. Пайду, бо заўсёды па першай жа просьбе падымаўся і ішоў, не пытаючыся, куды мяне клічуць, куды вядуць-гоняць. Так не толькі мяне, так і пясок на гэтай нашай зямлі ганяла з краю ў край з выспаў на палеткі, з палеткаў на балота, а адтуль ужо і ў неба,
у вечны вырай. I паслухмяна ў той вечны, а часам і чужы вырай ляцелі лясы, балоты, рэкі і ручаі. Дубы з хвоямі, ракі са шчупакамі, ваўкі з зубрамі. Дзеці нашыя, немаўляты душы нашыя жывыя і япічэ ненароджаныя, якіх не ўведалі мы, якія не ўведалі нас. Мо таму мы і ацалелі, захаваліся на матухне-зямлі, што вакол нас і ў небе, і пад нашымі нагамі, на дрэвах, якія дачасна ссечаны, у рэках і азёрах і нашым колішпім моры, перасохлым моры Герадота гэта ж трэба так: усе астатнія моры ацалелі, а нашае перасохла?! на зорках у далёкім космасе столькі згубленых і загубленых нашых душ. Столькі іх, пяшчотных, самаахвярпых і трапяткіх, гатовых заўжды ахвяраваць сабой у нас пад нагамі, гіад нагамі нашых ворагаў і чужынцаў. I нават у кожным з нас. Сярод іх недзе і мае бацькі, мае ўсе крэўныя і родныя, і проста бясконца блізкія і прыязныя да мяне людзі. У памяці і сэрцы кожнага з нас. На кожным нашым плячы, на кожнай нашай валасінцы, у кожнай нашай слязінцы. I калі трэба, калі яны там без мяне не ўпраўляюцца, я пайду. Пайду дагіамагчы ім там, як яны мне тут зычылі і дбалі.
Толькі ж, яварка мая, я неблагі яшчэ работнік і тут. Mary і ў хаце, і з сякерай для хаты, спраўны яшчэ і ў полі, спрытны ў лесе, упраўны ў лузе. Праўда, рукі сёння адбіваюць. Але калі іх таму, хто робіць, хто прагне работы, не адбівалі. Заўжды абсякалі па локаць залатыя на гэтым свеце рукі. Таму што на кожнага, хто зваўся чалавекам, меўся і яго злыдзень. He бывае краю без дзіва, а чалавека без чорта ў ім. I хоць я тут толькі госць, але гасцюю спакон веку. I каб на мне нс перарвалася гэтае гасцяванне, не скончылася вечнасць, мяркуйце самі, дазвольце аздобіць зямлю сваім працягам бульбай і жытам, гарохам і бобам, пасадзіць яблыню, зрабіць шпакоўпю...
Так ён маліўся і маліў некага, калі на дварэ была вясна. Калі ж прыхоплівала сярод лета, маліцца было некалі і некаму. Заход сонца сыходзіўся з узыходам, адзін дзень перацякаў у другі, і над зямлёй стаяла вечнае аднадзённае лета з непрытушаным ні на хвіліну, поўным прыспешлівай радасці і агню сонцам.
Увосень самім Богам было наканавана адмахвацца ад хваробаў і збіраць, збіраць у засекі, падпол і падол тое, чым адорвала чалавека тая ж вечнасць. А паміраць сярод зімы, лічыў ён, гэта проста нахабства. Па-першае... Самому неяк не хочацца. А па-другое, і, асноўнае гэта ж колькі клопату людзям. Шукаць сярод снегу месца і не ведаць, добрае яно ці не. Дзяўбсці мсрзлую зямлю. Цягнуцца ў холад за труной і праклінаць нябогу увогуле неблагога пры жыцці чалавека. Дзіўнае нешта атрымлівалася: паміраць добраму чалавеку няма пары. Хаця ён па-тубыльску ўжо і не ўпарціцца, згодны ўжо да смерці. Толькі каб сышлося ўжо на такі час і дзень усё так, каб не шкода было развітвацца з белым светам і назаўсёды заплюшчваць вочы. Ды няма, няма ні ў яго, ні ў Бога, ні ў чорта такога дня.
I сённяшні дзень, хай выбачаюць, не ягоны, перапрашаем пана, не і не. Ен так-сяк выкараскаўся з падполу. Спачатку перакатам пакаціўся да пакойчыка, дзе ў яго яшчэ з мінулага года захоўваліся лекі. Каля дзвярэй у той пакойчык быў ужо на пагах: нягожа чалавеку хіаўзці праз парог. Трымаючыся за сцены, даклыпаў да шкапіка з лекамі. Адчыніў яго і здзіўлена адхіснуўся. He, нешта там мелася, але ж і прыблізна не столькі, колькі ён пакідаў. Валідолу дакладна ў два разы меней. Сам купляў апошні раз па восені і клаў дзве, дзве ўпакоўкі, а тут толькі адна. I карвалолу адна бутэлечка, і валяр’янкі палова толькі пляшачкі. Няўжо, яварка ты мой, цябе прыхапіла ў маёй хаце? Як жа добра, што лякарства было. A то і падумаць страшна. Улез бы ў хату, а тут нябожчык. Зацягалі б...
Яму зрабілася сорамна і горача, што ён так думае аб смерці чалавека: аб сабе думае. Але гэтае запозненае шкадаванпе чужога яму чалавека было ўсё ж не зусім шчырым, ад розуму, а не ад сэрца. Ад сэрца, кальнула яму, у гэтай хаце магло быць два пябожчыкі: злодзей і гаспадар. Зірнуў бы ён на нябогу, пакаціўся б сам. Хаця, калі меркаваць, як той жа злодзей абышоўся з яго лекамі, чалавск гэта быў не зусім яшчэ кончаны, такога варта і пашкадаваць, спагадлівы і праніклівы. Другі па сённяшнім часе выграб усё і не мірг-
нуў. Хворы быў чалавек. Як жа гэта яму хапіла яшчэ духу пайсці ў злодзеі. Калі слабое здароўе, трэба ісці... Але куды ісці сёння са слабым здароўем, ён так і не прыдумаў. He ў бальніцу ж, канечне. Сёння, каб лячыцца, здароўе трэба, уга, жалезнае. А калі купляць яшчэ і лекі, то тут ужо і яго не хопіць. Застаецца толькі ці моўчкі паўзці на могілкі ці, сапраўды ўжо, ісці красці. Але, як той, хто збірае недакуркі, ніколі не займее капу грошай, не выйграе мільён, так і той, хто крадзе валідол, ніколі ўжо не аздаравее.
Як пакутнік пакутніку ніхто апроч нас нс ведае нашых пакут, тайных слёз, цаны пашай бадзёрасці па людзях. Бо сярод нашых людзей на самым гіачатку ўжо так заведзена, не хваробамі выхваляюцца, а багатырствам, і то ўпотайкі. Мо таму і не чуваць нашага голасу ў свеце... Лухта. Здаровыя мы. Мо нават і занадта, бо хапае ў нас моцы і духу не назаляць свету, захоўваць і насіць усё сваё ў сабе. Іншай бы нацыі чалавека ад гэтага свайго ўжо разарвала б на часткі. А мы не толькі цэласна жывыя, а яшчэ ўсім, чым можам, і з сусветам дзелімся, сваімі дабротамі, сваімі лепшымі людзьмі. Гэта ж куды на свеце палкай ні кінь, трапіш у беларуса. Ды не абы-якога, выбітнога сярод тамтэйшых людзей. Бо чалавек і тут, і там, і на тым свеце чалавек. Толькі ў беларуса радзімы няма, сірата ён дома і ў свеце сірата.
Цяпер ёп ужо шчыра шкадаваў невядомага яму чалавека, нягледзячы на тое, што ён паквапіўся на ягоную хату: хай будзе, чалавеча, на здароўе табе мой валідол з карвалолам, як хворы хвораму зычу. Сустрэнемся, слова благога не скажу. Мо калі і ты мне нечым дапаможаш. Ніхто не ведае, дзе сёння знойдзеш, дзе згубіш. Хай мне гэта будзе саломкай папераду, калі, не дай Гасподзь, давядзецца падаць.
Ён надарваў аблатку, выцягнуў валідоліну і паклаў пад язык. Трэба было мо хоць кольвечы пасядзець, ачомацца. Мяркуючы па ўсім, ён абышоўся, расплаціўся з тым, хто наведаў яго хату, толькі лекамі. Хвалявацца не было чаго. Але ў ім зноў абудзілася нецярплівасць гаспадара, толькі ўжо не роспачнага, які не ведае, што рабіць і куды кінуцца, а чалавека, якому ад клопатаў і дыхнуць няма калі. I ён, адчува-
ючы, як з кожным крокам здаравсюць non і праясняецца у галаве, ціха пасунуўся зноў да падполу. Хацеў паставіць на месца люк, зачыніць лаз, але чамусьці перадумаў. Апусціўся перад лазам на коленцы, пачаў спаўзаць уніз, вобмацкам шукаючы нагамі лесвіцу. Знік у пограбе і там нешта доўга поркаўся, палячы адну за другой запалкі.
Усе дзверы ён пакінуў адчыненымі, і вецер наскрозь прадзімаў хату, варушачы посцілкі і фіранкі. 3 ііападворка праз выцягнутую з аканіцы шыбіну чулася пацвельванне пшачка на яблыні: піў-піў-ніў. He то пытаўся ў некага, не то сцвярджаў мо трохі захмялелы ад радзімы шпачок. Піў! Піў! Піў! Выгаворвала яму з бярозы, іпто стаяла непадалёку, шпачыха. На той жа бярозе яшчэ з даўняга часу была і шпакоўня. Алс і ў ёй, пэўна, як і ў хаце чалавека, назапасілася за зіму і вільгаці, і праху адмерлай пары года, паху акалслых і перапрэлых там за зіму матылькоў, жучкоў і казюрак, піто ўпадабалі чужыя хароміпы пасля таго, як некуды зніклі гаспадары.
Мінулагодні перадзімні матылёк, а мо ўжо і сёлетні, веспі, і зараз трымаўся нялётнымі, праўда ўжо, амярцвела касцянымі крылцамі і прырослымі лапкамі за шурпаты яму калочак псрад кругла выразанай дзіркай шпачынымі дзвярыма. Але шпакі на таго мёртвага матылька не зважалі і на сваю хату таксама не звярталі ўвагі, упэўненыя, што яна ў іх ёсць і будзе. Нсдарэмна ж так доўга блукалі яны па свсце, правяралі, дзе хто і як жыве, і помнілі, помнілі. I вярнуліся з бежанцаў, з бласлаўлёных і цёплых краёў у пакуль што няўтульнасць, холад і пястачу, каб працягнуць, хай і па пакуты сабе, свой род. I таму так голасна і зладжана падцягвалі адію аднаму: пілі-пілі-пець, пелі-пелі-піць. Пелі, як санраўдныя п’янтосы за сталом у князёўны-вясны, ніколькі не дбаючы пра тое, дзе і як давядзецца начаваць. Дый, пэўпа, не адпу ночку: з мілым рай і ў шалашы. А тут перад імі быў жа зусім не шалаш. Хата. Чалавек меў хату. А калі яна ёсць у чалавека, то і птушцы няма чаго тлуміць галаву. У хаце чалавека ўсе памесцяцца і ўсе паладзяць. Птушкам каля чалавека дзень будучы заўжды забяспечапы.
Святло з пограба перастала выбліскваць. У чалавека скончыліся запалкі. Ён порстка ўжо цяпер, па-маладому вылез з пограба. Узяў з прыпечка карабок з запалкамі, што заўсёды ляжалі там. Непадалёку ад іх на краёчку ў вялікай місе, куды скідвалася ўсё, што, здаецца, не мела ніякай патрэбы зараз, але кожную хвіліну магло быць край як неабходна. I вось надышла якраз такая хвіліна. Ён знайшоў у місе агарак свечкі і пахваліў сябе, што не паслухаўся і не даў яго выкінуць падчас бясконцых жончыных прыборак. Запаліў свечку і зноў апынуўся ў падполе. Адразу ж, калі павярпуцца да лесвіцы плячыма, каля цэментаванай сцяны падігола стаялі рознакаліберныя ад аднаго да трох літраў, шкляныя слоікі з саленнямі, варэнпямі і марынадамі. Жонка пашчыравала, нарабіла сабе і дзецям. I больш сабе, бо дзеці, калі за імі не прыгледзець, спажывалі ўсё магазіннае. А тое магазіннае... Казёппае і ёсць казённае. I цана нялюдская: дзе ж гэта бачана, каб гурок быў у адной цане з мясам. Гэта свой, айчынны, а заморскі у два разы і даражэй за кіло камароўскай гавяды ці парасяціны. Ён гіальцам пералічыў слоікі, дарэчы, некаторыя з іх былі перакуленыя, а адзін і пабіты, услых адзначыў:
Цёпла. Ужо цёпла. Роўна палавіна... Справядліва. I, відаць, не з бальшавікоў. Тыя рэквізавалі б усё падчыстую.
Але ў наступную хвіліну ён ужо быў гатовы перамяніць сваю думку. Па левую руку ад слоікаў на зеленавата вільготным жвіры ляжалі тры бульбіны. I адна толькі цэлая, некранутая, а дзве як драчкай падзёртыя, добра так пагрызеныя мышамі. I па абодва бакі ад іх толькі знакі ад бульбінаў. Ямачкі, ямачкі і нічога болей.