• Часопісы
  • Час збіраць косці  Віктар Казько

    Час збіраць косці

    Віктар Казько

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 340с.
    Мінск 2014
    94.81 МБ
    вясковых казак, маёвай квецені садоў, лясных квстак белага і блакітпага званкоў, звону ландышаў і блакітнай паводкі лясной незабудкі. Л на падтрымку ім спадыспаду зямлі ціхепька тачыліся, ачышчаліся сярод жывых і мёртвых, і болып мёртвых, адрыпутыя людзьмі кроплі вады памяці тыя ж слёзы людскія, што некалі праліліся і доўга, і стоена чакалі свайго часу, калі пра іх узгадаюць і прызавуць. Воды памяці людской, яе слёзы, нябачныя, але всчныя, піто жывуць сярод могілкаў, сівых старажытных курганоў, каранёў пракаветных волатаў дубоў, што толькі ў посвісце ветру і плачы старых груганоў былі яшчэ жывымі на гэтым свеце, а так даўно ўжо спрахлі. Крынічка тачылася, набіралася моцы ад памяці нра іх, ад ніцых вольхаў і чэзлых лозаў пры берагах асушаных і ацалслых рэк і балотаў. I зваротным, зведаным шляхам, ііракладзеным ёй жа, зняможаная, зноў вярнулася да чалавека і яго хаты.
    Спачатку спынілася наводдаль ад яго ссліпіча, сярод сметніку, што чалавек сам і ўтварыў. Употай заплакала ў ім і ачысціла яго сваёй гаючай слязой ад бруду. Лле, калі чалавек празнаў пра гэта дзіва, узрадавана прыбег да крынічкі, каб павітаць яе і падзякаваць, тая не паверыла яму. Ці мо выпрабоўвала зноў некуды схавалася. Толькі чалавек цяпер ужо здагадваўся, што недалёка, што япа іпукае яго, алс няўпэўненая ці можна яму даверыцца. Бо праўды за ім яна ўжо нс ведала. Зняверылася. Чалавечая парода ва ўсім свеце самая ненадзейная. На голым месцы без дай прычыны можа і падурыць, і падмапуць, бо не ведае, дзе пачынаецца мана і канчаецца праўда. Заблудзіўся чалавек сярод іх, як васілёк у жыце: без праўды, зразумела, не пражывеш, але і не схлусііп таксама не пражывеш. I таму чалавек to Ka­nae, прагнучы праўды, то гопіць, як жабрачку прэч з хаты і дупіы, цкуе сабакамі і выпальвае агнём. I ніхто з пэўнасцю няздольны сказаць, які бзык на яго нагіадзе сёння, і крынічка зноў і зноў выпрабоўвала чалавека. З’яўлялася то ў адным, то ў другім месцы. I гэта выпрабоўванне нечакана для яе набыло пейкі новы і незразумелы сэнс. Хаця ёй і не вельмі хацелася прызнавацца, але ёй мімаволі нешта перадалося ад таго, каму яна ладзіла іспыт.
    Цяпер яна не толькі хавалася, але і гуляла з чалавекам. Збывала крыўду і горыч, памаладзела і прыхарошылася, бо ўведала, што неабходна чалавеку. Той неяк зачарпнуў і папіў яе вады. Вада была салодкай і лёгкай. Чалавек ад яе як сам стаў больш лёгкім і памаладзелым. Прайшоўшы праз жывых і мёртвых, крынічка здабыла слова, згубленае і забытае чалавекам, без якога ён, не ведаючы аб гэтым сам, усыхаў і смяг. I крынічка цяпср здагадвалася пра сваю сілу і ўладу пад чалавекам. Таму і не спяшалася назаўсёды прывязвацца да яго. Працягвала проста ўжо гуляцца з ім, бо ёй гэта, па жаночай яе натуры, было вельмі даспадобы. Даспадобы знацца з гуллівай крыпічкай было і чалавеку.
    Але аднойчы той гульні прыйшоў канец. Крынічка стала ўжо амаль што свойскай, прыручанай, прыбілася да хаты чалавека. Заставалася зрабіць адзіны толькі крок. Яны спынілася каля яго плота, па краёчку балотца, што спакваля ператваралася ў невялічкую і гожанькую сажалку, у якой вяліся на той час не толькі куцахвосьценькія і пузаценькія апалонікі з лупатымі і абыякавымі да сваіх няўклюдных нашчадкаў жабамі, але адначасова пражываў і залацісты, хоць і вечны капун у гразі, ды заўсёды чысценькі, вялікі аматар чырвонага камарынага матыля карась. Непераўзыдзеныя майстры, пераможцы ўсіх сусветных конкурсаў балыіых танцаў даўгалыгія, дзыбатыя жучкі-слізгуны усе, хто павінен жыць у найлепшых пад бокам хаты вясковых сажалках. Усё ў ёй мелася-вялося, пасвілася, раскашавала пры месяцы і сонцы сярод зялёнай раскі і рудога жаберу. Усё было, але і чагосьці не хапала. I ўсе пра гэта ведалі, толькі памоўчвалі. Бо крыху баяліся, а калі сказаць праўду, то і надта ж баяліся: пачні толькі наракаць знікне тое, што ёсць. Нскалі так ужо было: пачалі клясці балота. I дакляліся. Дзе яно сёння. Вось і тут усе маўчалі пра тое, што не хапас кропслькі, глытка свежай праточнай вады. Дай ім той вады і ўга. Сажалка морам-акіянам стане. I вось тады і аб’явіцца... А невядома, хто можа аб’явіцца. Ці той, каго на гэты час тут так не хапае, ці наадварот чорт які балотны. У балоце ды ў вадзе хто ж толькі не водзіцца, мы ж таксама з вады выйшлі. A паглядзець, хто за намі ў чарзе стаяў, не здагадаліся.
    Добра б, калі той, каго так зняможана чакаюць. Лле і тут: адны чакаюць, а другія... Такім чынам амаль усе хоць і падсвядома, але лічылі за лепшае мець толькі тое, што ёсць, хаця і каналі, праглі пераменаў. Вось чаму крынічка так доўга не аказвала сябе, не вытыркалася лішне. Толькі ўначы пры месячным святле адно праблісквала празрыстай кропелькай, як слязінкай. Яна атабарылася на беразе сажалкі ў зарасніках крушыны з калінай. Вясёлае месца, якраз крынічкі такое і любяць, каб белая квецень, а потым ягада чорная, ягада чырвоная і пчолы з птушкамі, і чмялі са стракозамі. Так яно і вялося, па тое і ішло. Ды тут зноў крынічку спасцігла нядоля і бяда. Сусед чалавека прадпрымальнік-будаўнік прапанаваў паскорыць ііератварэнне балотца ў сажалку. Чалавек не стаў пярэчыць, таму што таксама хацеў, каб усё рабілася кумільгам. Думаў, што гэта будзе па-людску: так, як заўжды людзі капаюць сажалкі каля сваіх хатаў і для сябе. Яны возьмуць рыдлёўкі, паклічуць на дапамогу яшчэ людзей, дзяцей сваіх.
    Толькі ўсё адбылося зусім інакш. Сусед прыгпаў з горада аж саракатонны экскаватар. Весняя зямля на краі балотца яшчэ не ўцвердзілася, не зрабілася тупкай. Экскаватар, жалезны бамбіза, пачаў грузнуць і з адчаю, баючыся ўтапіцца, кшуўся па-жывому дратаваць і пішчыць усё навокал. Сашчэпленымі сківіцамі каўша дзерці і каліну, і рабіну, і бярозу так, што апошняя адразу ж пусціла слязу. He ўратавалася і крынічка. Экскаватар спляжыў, струшчыў, загпаў у глыбокае падзямелле яе чыстыя воды.
    Крынічка не аказвала сябе некалькі апошніх гадоў. Болып за тое, пачала прападаць, усыхаць і сама сажалка. На беразе яе ўрачыстымі свечкамі выбухнула чырвоная балбатлівая асіна, гонка і строма пайшла ўгору. I дарэмна сумны чалавек хадзіў па беразе сажалкі, што мялела ўжо на вачах. Ад крынічкі нідзе не было і знаку. Hi слязінкі, нават на ломкай і жорсткай асацэ. На тым месцы, дзе апошні раз яна іірабі лася на свет, чалавек спрабаваў пракопваць ямы. Але там была адна толькі ссохлая блакітная гліна. Тады, мо ўжо з адчаю, на рэшткі жабрацкіх гроіпай ён набыў старую бен-
    запілу і пачаў выразаць асіну; сон сасніў, што гэта юдзіна дрэва смокча сваімі паўсюдна пранікальнымі каранямі сокі зямлі, у тым ліку і воды яго крынічкі. Гэта сам засілены на асіне хрыстапрадаўца Юда ажывае ўначы і прагне жыць і ўдзень: смокча, п’е жывую ваду крынічкі, як той пруцень бульбу, праточваецца каранямі да самога яе сэрца.
    У той год, калі ён выразаў асіннік на беразе сажалкі, ніякіх зменаў не было. Праўда, вады ў сажалцы крыху, здаецца, дадалося. Ці то яму ўжо так карцела, каб дадалося. Ён зноў пачаў даследаваць берагі, кожны кусцік, горбік, кожную травінку. I ў адным месцы прыкмеціў: лаза павесялела. A потым тамака ж неяк успатпела зямля. Але ён ужо баяўся лезці ў яе рыдлёўкай: сама, родная, сама, мілая. Нараджайся.
    I яна нарадзілася. Толькі зусім не там, дзе ён чакаў. Так падалося яму. Прабліснуў слязінкай на сонцы пахкі аер, паўз які ён праходзіў няўважна і толькі моршчыўся. А тут адным рагікам ён зазіхацеў, пайшла серабром вострая голачка вяршыняў яго ліста. На досвітку другога дня тая слязінка выплакалася правей ужо, на светаянніку, потым на ім жа, але яшчэ правей. I так доўжылася, доўжылася і не спраўджвалася ўсё лета. I сярод таго шчаслівага лета ён зразумеў: гэта ж зноў пачаліся вясёлыя крынічныя гулі. Слязой яна ўсміхаецца яму з таго свету. I трэба спадзявацца. Трэба спадзявацца.
    I цяпер, устаўляючы шыбіну, аднаўляючы сваёй хаце былы яе зрок, стоячы на скаванай яшчэ мёрзлай зямлі, ён прагнуў працягнуць гуляцца з крьшічкай. А раптам.
    Ад нявызваленай яшчэ ад зімовай сцюжы зямлі яму псрадавалася ўжо яе нецярпенне і цёк водаў, што абуджаліся, прачыналіся гэтай парой. Всдаў, што ў тых водах ёсць кропелька і з яго крыніцы. Яна таксама прагне гуляць з ім у вечныя гулі. Бо яны абое добра ведаюць, што ўжо нс могуць адно без аднаго. Абое канаюць па весняй гульні, якую ніхто на свеце няздолыіы ні перапыніць, ні адмяніць, ні ўкрасці.
    26.04.2003, в. Пціч
    ПРАХОЖЫ
    I
    Першы раз ён наведаў мяне ў бласлаўлёны час.
    Надараецца такі час, хвілінка, зрэдку і не ў кожнай мясціне, а толькі ў адзначанай і пазначанай некім. Я не ведаю дакладна кім: ці то нашым продкам, а мо і самім Богам. Нейкай касмічнай душой. Прысутнасць якой увесь час адчуваецца, калі ёсць на гэта ў цябе вока і слых. Калі ў цябе душа не сляпая, калі ты сам не жабрак на душу, ёсць у цябе яшчэ нешта падаць у руку іншаму, падобнаму ці не падобнаму нават на цябе.
    Надвячоркам, калі сонца ўжо за небасхілам, толькі-толькі слізганула за бохан зямны, часцей за ўсё па восені, калі гэты бохан, узрэзаны плугамі і як бы крута прысыпаны соллю нябёс падпечаны, аблашчаны промнямі сонца, скарынкі рыжых іржышчаў, як матчыным лёгкім ручніком, ахутваюцца павучыннем,заўтра на ўзыходзе сонца пачатак бабінага лета, вырай лета, вось тады, у спакоі і цішы, у паразуменні ўсяго існага і даруецца зямлі і чалавеку тая бласлаўлёная хвілінка. Час спыніцца і азірнуцца.
    Сонца няма, а блізкі лес і ўзгорак перад ім зіхацяць і свіцяцца. I такое ж зіхаткое спакойнае святло ўваччу і на твары чалавека.
    Мо гэта і ёсць асвячэнне зямлі, знак нейкі ёй і чалавеку, што жыве і робіць на гэтай зямлі, зрабіў на ёй адзін круг і падрыхтоўвае сябе да новага. Адбываецца той самы цуд, калі голуб ці галубка ходзяць басанож па нашай душы. Няўлоўны і нікім не пазнаны і не растлумачаны, як з нейкай цудатворнай іконай. Наша Зямля і мы на ёй некаму абраз і ікона. Нехта моліцца Зямлі і за Зямлю, за кожнага з пас грэшнага на ёй.
    Mo to сам Бог сышоў з Алімпа, ці то нейкі касмічны прышэлец спусціўся з пябёс недзс за даляглядамі, нікому не бачны, таму што вокам не ахапіць, вельмі ж вялікі, мы пыл перад ім. Спусціўся, стаў на коленцы ці прыпаў ніц да палёў, лясоў і рэк пашай Беларусі, наклаў на яе сваё прамяністае вока. I адбітак яго промня дасягнуў і закругліўся на невялічкім прырэчным ляску за ваколіцай нашай прыгаломшанай сёння жабрацкай вёскі, дапяў, запаў у нашу душу і вока. I лясок раскашуе, свіціцца пад яго цёплым паглядам, ад яго сусветнай пяшчоты, ненадакучлівай спагады, і ў нашай душы хараство і прыгажосць.