Час збіраць косці
Віктар Казько
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 340с.
Мінск 2014
Калі ішоў дождж, на гарышчы пачынаў гуляць халодны вецер, хадзілі такія скразнякі, што кошка чакала і прасіла, каб у хаце запалілі печ. I там, у хаце, як чулі яе. Гаспадыня хаты была ж таксама з прыбыткам. I кошка ведала аб гэтым. Перад тым, як ёй акаціцца, гаспадыня таксама стала парадзіхай, алс кацянят у гаспадыні нарадзілася толькі два. Толькі ўсяго два, а ў яе аж шасцёра. Так піто копіка і ганарылася сабой, і спачувала сваёй гаспадыні. А тая, у хаце, мо спачувала ёй, на гарышчы. У халады і дождж прапальвала печ. I кожны раз, калі пачыналі паліць печ у хаце, кошка на гарыптчы плакала. I не толькі таму, што праз парэпіны ў лежаку і стаяку прасочваўся дым, а ад замілавання, што на гарышчы і ў хаце маленькім дзецям цёпла. Расчулсная тым, іпто і ў яе ёсць дзеці. Дзеці маюць свой цёплы кут і яе
малака ім хапае. Л яшчэ плакала крыху і ад сораму: што ж гэта яна ўтварыла. Пакінула хату тас самай пары, калі ёй край неабходна быць там. Як там гаспадыня са сваімі дзецьмі змагаецца з мыпіамі. Людзі ж такія нязграбныя, столькі жывуць, а нават мышэй пе павучыліся лавіць. Гэта быў яе, кошкі, абавязак. За гэта яе прывячала хата. Нс ў час, не ў час прыперла ёй, ці прымс, ці пракорміць хата шасцёра яе дзяцей, як яе сустрэнуць, што падумаюць пра яе гаспадары. Япа баялася паказацца ім на вочы, як нешта прадчувала. Вось чаму ўжо без усякай знешняй, бачнай пагрозы ўставала дыбкі іншым разам у сне поўсць на загрыўку і з яе сыпаліся іскры. Яна сніла сваё з’яўленпс перад гаспадарамі, а мо і не спала зусім, была наявс ў сваім будучым, коіпкі здолыіы і любяць часам збягаць у будучыню.
I ўсё ж псріпыя дні яе мацярынства прабеглі нічым асабліва no азмрочаныя. Папраўдзе, што копіцы на гэтым свецс для поўнага шчасця трэба? Каб была свая хата, каб было ў ёй заўсёды цёпла і мухі нс кусалі, каб ляжалі пад бокам сытыя дзеці і мелася піто самой з’есці.
Усё гэта ў кошкі было, асаблівую лагоду яна адчувала, калі запальвалі псч, і ў комін шугала полымя. Голас таго полымя дасягаў лежака. Ляжак пачыпаў вуркацець, спяваць сам, як сыты кот, што руда разлёгся на гарышчы. To шкробся ўзавілінах і завівах, мякка набіраючы моц, дым. Безыменныя яшчэ каткі аж выпростваліся ад дараванай ім жыццём пяшчоты і самі пачыналі падпяваць лежаку. А іх маці заўсёды чакала і лавіла тую бласлаўлёную хвіліну. Пакідала іх на самай высокай і чароўнай іюце радасных спеваў, ііпла на паляванне. Разлежвацца і спяваць ёй не было калі. He вельмі паляжыш і паспяваеш, калі ў цябе пад бокам іпасцёра дзяцей, больш аб хлебе надзённым думаецца.
Рознай жыўнасці наўкола кацінага берлага, трэба прызнаць, хапала, прынамсі па першым часе. Гарышча дало прытулак не толькі кошцы і яе дзецям. I не гарышча, а пейкі радзільны дом на пімат паверхаў і процьму нарадзіх, а не простая сялянская хата. I ўсе там пладзіліся, мпожыліся і раскашавалі ў цяпле, дабры і згодзе. У самым нізе, на пер-
піым паверсе, няспынна правілі вяселле, ііамнажаліся і жыравалі ў адсутнасць кошкі мышы. Некаторыя з іх нахабна імкнуліся захапіць і яе жылплошчу. Але калі яны, выгнаныя з хаты дэмаграфічным выбухам, траплялі пад той час на гарышча, жывымі іх больш ніхто не бачыў. Кошка цвёрда трымала мышыны дэмаграфічны выбух у сваіх лапах.
На другім паверсе... He, той другі паверх яна імкнулася не ўзгадваць, там жылі яе гаспадары, ці тыя, хто лічыў сябе яе гаспадарамі. Хай так яно і будзе, яна ж усё роўна добра ведае, што гуляе сама па сабе. Хаця яе ўжо цягнула да іх, яна сумавала без іх голасу і нават лаянкі, бязладдзя. А жыло на тым паверсс процьма народу. Аж тры дарослыя сям’і. I яны таксама ўвесь час памнажаліся. Уначы ў хаце ішла такая адвечпая мужчынская і жаночая праца, што аж дрыжэлі і скаланаліся сцены. Кошцы было што ўспомніць і ў каго павучыцца. Сумна, сумна было ўжо ёй на гарышчы. Але ўсё ў свой час. Надыдзе той час, і яна з’явіцца перад іх вачыма, сама і шасцёра коцікаў. Яна дакажа сваім гаспадарам, што таксама не гуляла, марна часу не бавіла.
Трэці паверх, яе сённяшні прытулак, быў найбольш шчытпа і густа заселены. Адных вераб’ёў, што кітайцаў тых, у самых нечаканых месцах. Можна лапай, як відэльцам, даставаць іх усюды з-пад застрэшка, дзе толькі дзве драпкі ёсць і шчыліна паміж імі. Дурная птушка, і прыжываецца хутка, і плодзіцца лёгка. He менпі дурпыя, хаця і строяць з сябе немаведама каго, галубы, ходзяць па зямлі, як матросы, валюхаючыся з боку на бок, і той хадою сваёй перабаўталі сабс ўсе мазгі. Верабей худы дурань, голуб дурань тлусты. I дурняў тых тлустых галавы не хопіць, каб палічыць усіх. Загадзілі ўсё гарышча.
Але ж сумная выснова маладзенькай і разумнай кошкі усё на белым свеце мае свой канец, усё з цягам часу знікае, свет коціцца не да лепшага. Ты яму імкнешся зазірнуць у твар, каб пацалаваць ад замілавання, а ён табе паказвае зусім іншае месца. Ежа на тое і дадзена, каб яе з’есці, а з’еўшы шукаць новую. Нічога ж жывога без жывата няма на гэтым свеце, жывот і ўладарыць светам. Надыпюў час no-
піукаў і для кошкі. Вераб’і, дурні-дурпі, а цямяць, не без вераб’інага свайго цара ў галаве, абміналі гарышча за кіламетр. Ціліўкалі, пацвельвалі кошку недзе са двара, з дрэў, з боку хлява. Найболып смелыя дык і пахаджалі па страсе хаты звонку. Адзін з іх нават прыладзіўся, гад балотны, кроплю белую пускаць з вільчыка перад самым яе носам. Пускаў і заліваўся шчэбетам, алс на гарышча ні нагой. I кошка магла толькі па той жа белай кропельцы перад яе носам уявіць сабе, які ён смачны, ды сніць яго ў сне. Галубы ж на яе стале не зводзіліся доўга, хаця ніводнага з іх на гарышчы ўжо не было. Ляцелі з другіх селішчаў, пакуль не звяліся, пэўна, і там. Кошка з’ела апошнюю дурную галубку, што прыляцела з такім жа дурнем голубам любіцца да яе на гарышча, растапырылася, развохкалася. Толькі пёрайкі чысціць пачала тут ёй і канцы прыйшлі. Яна нават не зразумела, што адбылося. Можа, думала, што гэта так яе галубок разышоўся. Падумала так і апынулася ў лапах кошкі.
I ўсё, не хочаш, а мусіш выпраўляцца па пошукі чагонебудзь спажыўнага. Тры дні ў роце ані макавага зерня. Кацяняты выпетралі сваю маці так, што яна ўжо і без ветру хісталася, усе гізунты выцяглі. Так-сяк збілася з гарышча і сціпленька папрасілася ў хату. Гаспадыня пусціла, то была таксама ладная некалі кошка, але цяпер знасілася. Дзве жанчыны, дзве маці зірнулі адна адной у вочы і зразумелі адна адну.
Заляцела, халера цябе бяры,сказала гаспадыня. Я вось таксама на старасці гадоў заляцела.
Кошка са згодай і спачуваннем шчыра аблізнулася.
Хлусіць яна не ўмела, крывіць душой не навучылася, што ў галаве тое і на языку. Жанчына, як жанчына і маці, паспачувала ёй, крыху паўшчувала і пакарміла. Але прасачыла. I неўзабаве следам за копікай апынулася на гарышчы:
Госпадзі-светы, ды тут цэлы заапарк. Раз дала шасцёра нарадзіла. Што рабіць будзем? Кошка пачала лізаць рукі сваёй гаспадыні ды так старанна, што тую на нейкае імгненне як бы апякло. Яна борздзепька порскнула з гарышча зноў у хату. Там ужо на ўсю іванаўскую ўсчалі лямант
яе дзеці, хлопчык і дзяўчынка. Яна пагукала і пагушкала іх, мовіла некалькі ласкавых слоў і дала ім цыцку, адразу абаім, правую і левую. I пакуль яны смакталі, аб нечым адрачона думала, часта пазіраючы ў акно.
Кошка на гарышчы толькі пачала расцягваць кацянят па кутках, як гаспадыня зноў апынулася там, але ўжо з кошыкам у руках. I выгляд мела рашучы.
Кацяняты любяць, каб іх тапілі, пакуль яны сляпыя, амаль прапела яна, падыходзячы да лежака.
Кошка ўздулася, як скураны футбольны мяч, узняла дыбкі кожную паўсцінку. У вачах яе загарэлася электрычнасць, хвост іскрыў.
Хай будзе па-твойму. Хай гэны застанецца, мовіла гаспадыня. Ну, чаго вы ў рукі не даяцеся, такія мяккія, прыгожыя коцікі. I аднаго за другім пачала кідаць коцікаў у кош.
Руды і самы, здаецца, нягеглы каток усё ж паспеў адпаўзці і зашчаміцца пад ляжак. Адна толькі кропка, белая мысачка з чырвоным мокрым носікам вонку.
Хітрун рыжы, сказала гаспадыпя, выдзіраючы яго. Рыжыя яны ўсе нялюдскія. Разумнік, лабасты, пу чыста Уладзімір Ільіч Ленін... Пайшоў у кош.
Адпраўляючы катка ў кош, яна не ўтрымалася ад замілавання і пацалавала яго ў нос, як пазначыла. Але на тым яе міласць да рудога катка скончылася. I раз’ятранай кошцы, каб трохі супакоіць і ўлагодзіць яе, яна выбрала і пакіпула зусім іншага коціка, чорнага, больш дужага. Суцешыла кошку:
He бяры да галавы, маладая, дурная яшчэ. Будзеш ты дзеці будуць. А шасцёра адразу без мужыка і здаровай вясковай бабе не пракарміць. Звядуць са свету.
Кошка выпусціла цэлы сноп электрычнасці і такое сказанула ёй у адказ, што гаспадыня бежкі кінулася ад яе прэч і ледзь не пабіла сабе косці. Ужо у самым нізе абламалася драбіна. Да таго трымала яе, а тут узяла і пераляцела надвая. Цяжкая, пэўна, была ноіпа. Цяжкая, але нічога не паііішаш:
калі катоў, пакуль яны сляпыя, не тапіць, іх развядзецца больш,чым людзей.
Нсўзабаве на беразе рэчкі стаяў сумны невялічкі гадоў васьмі-дзевяці рабы з твару хлопчык з ракітавым кошыкам у руках, напоўненым нейкімі пакункамі і скруткамі. Стаяў і глядзеў на рачпую плынь, як віруе вада каля берага пад кустамі пахіленай долу лазы, шморгаў, пэўна, ад блізкасці вады носам, а мо і ад чаго-небудзь і іншага. Да яго падышлі яптчэ два хлопчыкі, па выгляд аднагодкі. Запыталіся замест прывітання:
Няўжо рыбу кашом лавіць сабраўся, Міхлюй?
He, не рыбу лавіць, хлопчык быў малы і без хітрыкаў. Коцікаў тапіць буду.
А мы ўжо думалі, што гэта ты сястрычку новую і браціка на рыбалку прынёс.
Дзяцей у кошыку не носяць, слушна адказаў хлопчык прыставалам. Дзяцей не топяць. Толькі коцікаў. А я вось і не ведаю,як і коцікаў трэба тапіць.
To мы табе дапаможам. Мы цябе навучым, радасна выгукнулі сябры. Усе нашы буракі палоць пайшлі, a нам няма чаго рабіць. А зара во запятак будзе. Давай сваіх коцікаў.
3 іх невялічкай грамады адразу ж вылучыўся і завадатар, стройны прыгожы хлопчык у шыкоўнай майцы з зялёнымі малпамі на ўвесь жывот:
Пярдун, дуй па снарад, загадаў ён таму, з кім разам прыйшоў. Збірай камяні, нямецкія караблі тапіць будзем. А ты, Міхлюй, рыхтуй лінкоры і крэйсеры да плавання.
Міхлюй павесялеў:
3 табой, Кастрат, не засумуеш.