Час збіраць косці
Віктар Казько
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 340с.
Мінск 2014
каб болей, я адчуваю, яны б проста разадралі мяне што тую жабу, жыўцом з’елі. А так пакуль жывы. Галовы камандуюць, а я ні з месца, хай самі паміж сабой разбіраюцца. Якая пераможа, той і буду падпарадкоўвацца. А давядуць, дык абедзве, як той певень, сяксры паспытаюць. Толькі вось не ведаю, на якім цяпер свеце знаходжуся, ці то ў раі, ці то ў пекле. На гэтым ці то ўжо на тым свеце я. Заўчасна і без пахавання, без адыходу пачалося маё дванаццатае жыццё. I я адпачасова сёння ўсюды і нідзе. Усюды адзіны мой толькі цень, здань, прывід мяне.
Таму я і ведаю ўсё пра рудога коціка. Маё жыццё пераблыталася з жыццём таго коціка і з усімі маімі адзінаццаццю жыццямі, што адбыліся раней. Скрыжаваліся ўсе дарогі, сышліся на нейкай кропцы ў прасторы і часе. Адсюль і маё веданне таго, што было і што ёсць. Толькі вось не дадзена ведаць ад мяне тое, што будзе: калі ёсць халадзільнік гііва халоднае будзе. Але ж гэта зноў толькі ўмоўна: калі ёсць халадзільпік, калі будзе яшчэ і электрычнасць, калі буду я і калі будзе ў мяне той жа самы халадзільнік.
А я сам пэўна магу толькі адно: засведчыць тое, што ўжо было. I быў руды каток. I быў я. Як той каток, я плыў у свой час па рацэ сваёй Леты. Катка кінулі ў ваду, каб знішчыць, утапіць, пакуль ён сляпы. А я зайшоў у тую ж ваду, у тую ж раку па сваёй ахвоцс, калі мне яшчэ не споўнілася і года. Я ўжо навучыўся хадзіць і, пэўна, всльмі ганарыўся гэтым. Хадзіў па суху акі па моры. I ад радасці, што ў мяне ёсць ногі і я магу хадзіць, я па сушы дапяў да берага і ступіў у ваду. Думаў, што вада і суша адно і тое ж.
А мо так яно і ёсць на самай справе. Вада выратавальна, як рудога коціка, узяла мяне ў свае абдымкі, падхапіла і панесла ў белы свет. Міма маёй роднай хаты, на надворку якой яшчэ не згубіўся мой цень, не згаснуў мой смех і плач, дзе я сам працягваў сядзець яшчэ на бацькоўскім ганку. I я радасна памахаў самому сабе рукой і развітальна засмяяўся. Мяне не палохала вада, япа была таксама смяшлівая. Плыць самому мне было ў навіну, да гэтага ж мяне ўсаджвалі ў ваду толькі прымусам, калі толькі купалі ў карыце ці начоўках.
Рачная плынь несла, вяртала мяне туды, адкуль я іірыйшоў. Але ж я быў у той час бессмяротны, хоць і не здагадваўся аб гэтым: дзеці ж да года не топяцца. Яны сапраўды, як дзьмухаўцы на зялёным лузе жыцця, сатканы з сонечнага промня, паветра і смеху. Кацяняты, і дзеці, і ўсе іншыя, пэўна, істоты, якім яшчэ не споўнілася і года. У іх няма яшчэ жыццёвай брыдоты, і таму яны лёгкія пад крылом сваіх бязгрэшных анёлаў. Такой пары яны яшчэ могуць лятаць і, пэўна ж, лятаюць. Толькі потым забываюць аб гэтым, час і жыццё гіадразаюць ім крылы.
Я з радасным смехам пачаў плысці па рацэ сваёй Леты ў нябыт. I нідзе наперадзе не было выратавальнай чарацінкі, за якую я б здолеў учапіцца. Яе і не павінна было быць. У нашым чалавечым плаванні па нашай рацэ Леты чарацінак не бывае.
Мяне выхапіў з вады выпадковы прахожы. He адразу, праўда, выхапіў, таму што быў вельмі дасціпны.
Яго вельмі здзівіла: чаму гэта такое малое дзіця плыве і не топіцца, хаця ён недзе ўсё ж чуў, што дзеці да года не топяцца. Цяпер ён праг дасведчыцца: праўда гэта, ці хлусяць людзі. I яшчэ, было яму цікаўна, калі гэта праўда, то даплыву я вось так да самага Чорнага мора ці не. Колькі ж гэта па часе малыя дзеці да года не топяцца ў вадзе. Цікаўны і цікавы быў чалавек. I толькі адсутнасць часу, баяўся спазніцца на працу (недзе ўжо стаяў пад парамі і чакаў яго паравоз, на якім ён рабіў качагарам), перашкодзіла яму прасачыць, як немаўля даплыве да самага Чорнага мора.
Зароў, паклікаў яго паравоз, ён ачухаўся, кінуўся ў раку і выхапіў мяне з вады. Я аддзячыў яму, расквасіў голай мокрай нагой кірпаты дасціпны hoc. I закрычаў, заенчыў, што было моцы. У рацэ было лепш. Ад яго ж прамазучанай скуры брыдка патыхала кіслым вугалем і дымам, да таго ж, пэўна, яна была гарачай, прагрэлася на сонцы, што патэльня, і павінна была нават сквірчэць. А ў рацэ так прахалодна, яна такая мякенькая і такая ласкавая. Мой выратавалыіік, як тая ж чарацінка катка, не доўга думаючы, абзямлячыў мяне і пабсг да свайго гіаравоза.
Як бачыце, у нас з коцікам амаль адзіпы пачатак. Увогуле, можна сказаць, у вясковых дзяцей і катоў адзіны лёс, таму яны так і цягнуцца адно да аднаго. Нельга сабе нават уявіць вясковага хлопчыка без кацяняці і наадварот. Хоць і мупіу сказаць, што ніхто так не здзекуецца з кацянят, як тыя ж вясковыя хлопчыкі. Ллс кацяняты ім усё даруюць. Мо тут крыецца і нешта болыпае, патаемнае, мо яны сапраўды браты не толькі па лёсе, але і па крыві.
Шмат, шмат агульнага ў маім і рудога коціка лёсе. Але ёсць, я думаю, і розніца. Я не зусім упэўнены, што цалкам вярнуўся з таго свайго першага плавання. Мне здаецца, што я працягваю плыць да свайго самага-самага сіняга ў свеце Чорнага мора. Усё ў маёй галаве ці дзвюх галовах пераблыталася ў апошні час. Мо гэта зусім і не я плыў па рацэ. Мо такое было толькі з катком, а не са мной. Мо я і ёсць той каток, а я сам усё ж утапіўся, прагнучы даплысці да Чорнага мора.
Нешта я звязаўся з гэтымі катамі і ніяк развязацца пс магу. Усюды, куды ні зірні: каты, каты, каты. А стрэнеш чалавска, дык не адразу пазнаеш, чые вусы па яго твары і ці то твар у яго, ці што-небудзь іншас, зусім іншае. Як і ў мянс самога сёння. Шапку нашу, але добра ведаю, што не на галаве.
Нсшта незразумелае адбываецца сёння з маёй галавой, з мазгамі. Як і ўсе мы сёння медзікі, я трохі ведаю анатомію. Я бачыў мозг чалавска. Прагяго ўбачыць і памацаць рукамі тую матэрыю, з якой і ў якой у чалавека нараджаецца думка. I наіўна думаў сам: нрылучуся да чалавсчага розуму рукамі, уга, як паразумнею. Матэрыю, вадкасць і нешта яшчэ вадкае, бачыў, ні розуму, ні разумення не набыў. He спасціг, як гэта і адкуль бярэцца думка. 3 такой, здасцца, непатрэбшчыны нешта такое высокае, вечнае.
I сёння я ведаю толькі адно, што тых мазгоў у маёй галаве, калі я папраўдзе чалавек, недзе пад два кілаграмы. Паміж імі ёсць перагародка. Перагародка паміж думаць і рабіць, бегчы і есці, разбураць і будаваць. Нешта накшталт таго, што ёсць у курыпым яйку: жыватворгіы жаўток і аддзелены ад яго плеўкай-перагародкай, спажыўны жыватворнаму
жаўтку бялок. У мяне гэта парушана ў апошні час. Зніклі ў маіх мазгах псрагародкі. Калі такое адбываецца з яйкам, кожная хатняя гаспадыня, курыная маці, ведае: яйка ўжо не яйка, а баўтун. Усё ў ім боўтаецца і плёхаецца. Яно пачынае гнісці і смярдзець.
Вось так і ў маёй галавс боўтаюцца пічым не стрыманыя думкі, пазбаўлсчіыя перагародак. Адна наскоквае, наязджае на другую, і атрымліваецца адна толькі дурнота. Падазраю, што такое сёння адбываецца не з адным толькі мной, не сляпы і не глухі, слухаю радыё і калі-нікалі гляджу тэлевізар і чытаю прэзідэнцкія ўказы. Спрэс адны толькі людзі без перагародак у галаве. Баюся, што скора-скора ад іх пачне патыхаць гніллю і гносм. За сябе таксама баюся.
Смярдзіць, смярдзіць нешта чалавск напрыканцы другога тысячагоддзя, як тая рыба, гніе з галавы. Але што мне з чалавека. Мне б з сабой разабрацца ды з маім катком, што затлуміў так мне галаву. Мо гэта мпе нейкае пакаранне. Я ж грэшны, вельмі грэшны перад усімі катамі на свеце.
Стаіць на беразе хуткаплыннай ракі худы хлопчык у белай сарочцы з кужалю, з таго ж кужалю, але пафарбаваныя чарнілам і штонікі на шлеечках на ім.
3 якога старажытнага заапарку, з якой даўніны часу той хлопчык. Я пільна прыглядаюся да яго. Бачу нешта вельмі знаёмае. Ці не я гэта сам? Ці не я гэта крыху пасумую і во зараз пачну тапіць коцікаў. Я ж такі, як і ён, дасціпны, люблю вясёлыя гульні, як нарадзіўся толькі, так і пачаў гуляць у жыццё і смерць. Мне карціць паглядзець, як будуць тапіцца коцікі. У адной руцэ ў мяпе скарынка хлеба, а ў другой камень. Хлеб я з’ем, мо і коціку дам, пэўна ж, дам. I адразу ж шпурну ў яго каменем. Ен паляціць прама ў галаву катку.
He, гэта не я. He было ў мяне такога.
Было. Было нават горш, таму што я ў той час ужо даўно знасіў сарочку з кужалю і штонікі на іплеечках.
Шырокі і чысты праспект сталіцы, нават упрыгожаны чырвонымі сцягамі. Нейкае свята. Дакладна якое, не ведаю. Болыпае свята на душы. Толькі піто прайшоў абложны іпчодры дождж, лівень. Расхлістана і пшарка прабег па скур-
чанай ад спёкі лістоце дрэў, па ўчарнслых ад пылу і сажы дахах дамоў. Ручаём змёў з асфалыу бруд і смецце, педакуркі нават, вылізаў усё навокал. Аднавіў горад, праспект, людзей і мяне ў тым ліку. Неба яіпчэ крыху імжыць, але на ім ужо сонейка, як дзіцячае вочка, таксама памытае. Лёгка дыхаецца, лёгка думаецца і ідзецца лёгка. Як прышпораныя коні, у два бакі бягуць машыны, творачы на сваім шляху радасную вясёлку. Бесклапотнасць і радасць на кожным сустрэчным твары. Усё зразумела, прадказалыіа і чыста, як у дзень першастварэння. Сапраўднае свята.
Але піто гэта такое наперадзе, на самай сярэдзіне плыняў аўтамабіляў. Неіпта агіднае, брыдкае, нявартае ў такі час знаходзіцца ў горадзе пасля такога вясёлага і іменна гарадскога дажджу з падскокам. Нехта ці нешта сутаргава б’ецца, круціцца на асфальце, на выгараджаным белай фарбай астраўку бяспекі, дзе чалавеку і ўсяму жывому гарантавана бяспека, калі яго сярод бруку, ракі сучаснай мапіынізаванай Леты прыхопіць чырвопае святло святлафора. Тая ж самая чарацінка чалавеку ў рацэ Леты. I нешта там то выпростваецца, прыгіадаючы да мокрага асфальту, то ўздыбліваецца і горбіцца гурбаном, хістаецца з боку на бок, нібыта вялізны вусень паўзе, такі ж калматы.
Я прыглядаюся да гэтага няпэўнага і брыдкага на чорным ужо бруку і бачу, што то не вусень, то шэры кот ці кошка і, здаецца, з нерабітай хрыбцінай, расчаўленымі, прыплясканымі да асфальту, як прываранымі, лапамі. Ашалела, відно, жывёліна, узрадавалася летняму дажджу, расчулілася, перабягала вуліцу, пэўна, парушала і трапіла пад маіпыну. Я ў роспачы, мне жудасна і балюча. Я ўвогуле не магу трываць чужы боль, адчуваю на сабе і боль каціны. I ў мяне пячэ, шчыміць кожны пазванок, усе яны цяпер ва мне паасобку, расчаўленыя, разадраныя, целяпаюцца на нейкіх тоненькіх белых нітках-жылках. Крывавяць, сыходзяць крывёю і сукравіцай ссаджаныя, раскачаныя коламі маіпын рукі.