Час збіраць косці  Віктар Казько

Час збіраць косці

Віктар Казько

Выдавец: Кнігазбор
Памер: 340с.
Мінск 2014
94.81 МБ
I першае чыста міжволыіае памкненне на злом галавы кінуцца на дапамогу жывому. Спыніць, псракрыць шалёны лёт аўтамабіляў. Падняць і хаця б вынесці кошку на
абочыну дарогі, на тратуар пад дрэвы. Тады ў мяне, пэўна, яшчэ меліся перагародкі ў мазгах, хаця ўжо, як высветлілася пазней, крыху зрушаныя. Першае, вартае чалавека памкненне дапамагчы. Але ўжо другое асэнсаванае, разумпае куды і як ты кінешся. Машыны бягуць няспыннай плынню, хіжыя, неўтаймаваныя звяры, а не машыпы. He зважаюць нават на астравок бяспекі, наязджаюць і на яго. Кошка круціцца паміж іх коламі, што ўюн на патэльні. I са мной будзе, як з той кошкай. Уплепічуць у асфальт і пабягуць далей, не азірнуцца. Да таго ж на мне такая белая сарочка. А пад сарочкай голае, голае цела. Кошка, канечне, сапсуе маю белую сарочку, абляпае кроўю. Можа сатварыць яшчэ нешта і горшае. Гэта відавочна, у яе агонія. А ў агоніі звер пабывае неверагодпую сілу. Усякі звер.
He думаючы болып, імкнучыся не думаць, я адводжу ад астраўка бяспекі вочы, адварочваюся. Ці замала ў горадзе пітодзень пад коламі машын гіне кошак і сабак. Надараецца, і людзі трапляюць. Вось людзей якраз і трэба шкадаваць, дапамагаць ім. Так я ўгаворваю, супакойваю сваё сумленне. Але адна ўсё ж думка свярбіць і свідруе галаву. Я ж вясковы па натуры чалавек і ведаю, што кошкі пазбягаюць паміраць прылюдна. Каты і кошкі істоты ў вышэйшай ступені прыстойныя. Калі адчуваюць, што надыходзіць іх смяротны час, яны пакідаюць тлумны свет, хату і людзей. Сыходзяць з хаты і шыюцца туды, дзе ніколі і ніхто не будзе сведкам таго, як яны пакідаюць гэты белы свет. Мо іх нехта пры гэтым надбірае і адносіць на той свет, мо япы і самі капаюць сабе магілу. Толькі ніхто і нідзе, ні ў лесе, ні ў полі не бачыў каціных касцей. Каты і кошкі гэта вам не людзі, чые косткі і чарапы раскіданы ўсюды, як употайкі параджаюцца, так употайкі і адыходзяць. Гэта святое. I я павінен выканаць вялікі закоп прыроды.
Але ногі ўжо нясуць, цягнуць мяне прэч ад каціных пакут і законаў, хаця я добра разумсю, што на тую хвіліну я ўжо сам па-за законам. Я шпарка крочу па тратуары, нясу ў сабе каціную жудасць і страх і нешта кацінае, жалобнае і ў той жа час прыніжанае перадаецца мпе. I ляціць, ляціць
камень, што шпурнуў у коціка рабы хлопчык на бсразс рэчкі Пціч. Ляціць праз гады і адлегласць. Бо я і ёсць той хлопчык, мае штонікі на ім, я ж некалі насіў такія, усе хлопчыкі, што ў пэўны час парадзіліся ў вёсцы, насілі пафарбаваныя чарнілам штонікі з кужалю на шлеечках. I япы не сатлелі, яны ўжо да самага майго скопу прыраслі да мяне. I коцік паміж небам і зямлёй на чараціне, і кот ці кошка з перабітай хрыбцінай на скрываўленым асфальце сталічнага праспекта усё гэта таксама я. Бо вясковыя хлопчыкі болып коцікі, чым самі тыя коцікі: наканавана ім жыць будуць жыць. A не Богу відней, што ўжо ім наканавана.
Вось адкуль і чаму я так добра ведаю, такі сёння дасведчаны аб тым, што і як дзеелася і дзеецца на свеце з катком. Всдаю пават больш, што робіцца там, наверсе, над маёй галавой. Калі няма ў галаве перагародак няма межаў і думкам, і веданню. I ў мяне ёсць ідэя. Гэтага, праўда, дабра, ідэй, хапае сёння ў кожпага. Каб іх замест масла на хлеб намазаць, то мы б адно толькі рабілі, што бясконца слі і елі. I рот бы нам новы спатрэбіўся, і чэрава новае. Рот што неба, чэрава з зямлю.
А мо гэта ўжо так і ёсць. Мо мы ўжо займелі такое чэрава і рот такі, таму ненажэрныя. Залеглі ў сусвеце і, як карова жуе жвачку, ямо свае ідэйкі. Таму так пуста ў нашай узбоўтанай галаве. Там, наверсс, у касмічным бязмсжжы мы, пэўна, добра нскаму насалілі, і ён палюе нас, страляе ў нас ідэямі. Выпякас іх і з полымя-жару, гарачыя яшчэ падкідвае нам. А мы адпітурхоўвасм унізе адзін аднаго, разбіваем ілбы, каб першымі ўхапіць, апярэдзіць суседа. I ад таго пуста не толькі ў галаве, але і ў нашым жываце, адна толькі разладжанасць арганізму, прасцей кажучы, лёгкасрай. Што лёгка даецца, тое лёгка і выходзіць. I з гэтай лёгкасцю апаганілі ўсю сваю планету.
Апаганілі сваю матухну Зямлю, цяпер замахваемся і на інптыя планеты, на сусвет. Космас нас вабіць і нрыцягвае да сябе. На Млечным Шляху выспацца і наблукаць, разгадаць яго таямніцы марым. I не толькі марым. Колькі ж гэта ўжо нашага ламачча круціцца ў тым космасе. Колькі дзірак
і праколін над нашай галавой. Якія толькі хапуны і калатуны ііе хапаюць і не калоцяць пас сёння, таго-сяго да смерці. Бясконца доўжацца магнітныя буры ў космасе, а ў чалавека на Зямлі цісне сэрца і кружыцца галава, уціскае і ўкручвае яго ў сырую маці-зямлю. Сярод зімы ні з таго, ні з сяго ўсчынаюцца навальніцы з громам і маланкай. Бясконца, як у ліхаманцы, то на адным краі Зямлі, то на другім узнікаюць землятрусы. I людзі падаюць пачкамі ўжо. Гэта сёння, калі космас яшчэ толькі прыгожая мара. А што будзе заўтра, калі мы, як татара-мангольская арда на чале з новым Мамаем, хлынем туды.
Я шчаслівы, мне ўжо пічога не будзе. Я апярэджу ўсіх, скочу ў той космас раней, чым туды паляцяць ракеты з так званымі спецыялістамі. А вось унуку і праўнуку майму хопіць ліха. Бедны ён, бедны. Застанецца і без Зямлі і без Космасу. Зірніце сёння на нашыя гарады. Напрыклад, пад’езд да горада Гомеля. Мне здаецца, Мамай жыў і жыве там вечна. Такія смуродныя і пачварныя наварочаны там рукатворныя горы. Воку брыдка робіцца і за чалавека сорамна. Такое ж будзе і на Млечным Шляху. I некуды будзе ступіць майму праўнуку, недзе прыкласці галавы. I кот і кошка будуць грэбаваць хадзіць па тым ачалавечаным гасцінцы.
Рана, рана нам яшчэ туды. Мы ж абавязкова і там лачнём са свінарніка. У нас жа завядзёнка такая пачынаць са свіпарніка. Пераўтвараць усё ў свінушнік, а потым чухаць патыліцу: непіта не так. На ўвесь свет ўвесь сусвет з таго Млечнага Шляху разляжацца парасячы віскат, смурод і чалавечы плач. Як і на Зямлі, пачнецца барацьба за чысціню сусвету, у выніку якой каменя на камені не застанецца, не застанецца і знаку ад самога сусвету. Так ужо было. Так ёсць сёння ў нашай дэмакратычнай хаце. Па былой завядзёнцы замест таго, каб будаваць хаты, мы ўсё яшчэ працягваем будаваць свінарнікі. А людзі, людзі не свінні. Людзі ўсё сцерпяць.
У мяне ж ідэя зусім інакіпая. Тут маракаваць і маракаваць, думаць трэба. I я сёння ўпэўнены, што мне зусім не дарэмна дадзены дзве галавы. Адна адной дапаможа. I каток вось, піто прыбіўся ў бласлаўлёны для зямлі час, дапаможа
тую ідэйку здзейсніць. Гэта ўжо тры галавы. He проста ж ён прыйшоў да мяне, нездарма ж людзі кажуць, што страшней за кошку на свеце звера няма.
Разам з ім мы агораем як-небудзь сённяшні дзень. Ажыццёвім маё самае-самае запаветнае. Але аб гэтым у свой час. А цяпер зноў пра катка, каб зразумела было, адкуль гэта ідэйка ўзялася, як япа выспявала.
IV
Але аб тым, як выспявае ідэя, я вам няздольны расказаць, таму піто сам безыдэйны. Як той шчыры камуніст: без цара і Бога ў галаве. He магу расказаць, таму што гэта вельмі проста. Выспявае, і ўсё. Як яблык на яблыні сярод лета. У мяне якраз над акном расце яблыня. I я кожнае пары года сяджу каля таго акна, гляджу, бачу. 3 зімы яблыня выходзіць не вельмі прыгожая, голая, чорная. Але вось надыходзіць вясна, яблыня выбухае ружовай квеценню. Цвіце і салодка пахне, сыціць пчол недзе з тыдзень. А потым іірыгожыя нялёсткі яе зморшчваюцца, як твар у старой жанчыпы, ападаюць. Мне сумна. Я прагну, каб яблыпя цвіла вечна. Гэтак душа мая, пэўна, прагне вечнасці. Але чаго не дадзсна ў аднастайнай застыглай форме, таго не дадзена. Нікому не дадзена. Жоўклымі, жухлымі матылькамі адкружыла, легла на зямлю некалі ружовая духмяная квецень. А там, дзе япа толькі што была, вытыркаецца нешта, здаецца, зусім непатрэбнае. Рыжае, бухматае, вусатае. 3 той непатрэбшчыны завязваецца яблык. Таксама не вельмі гожы напачатку. I болын пустацвету, чымсьці завязі. За кошт таго ападаючага пустацвету хутка набірае сокаў завязь.
Ідзе час, яблык налівасцца, расце, як жывот цяжарнай жанчыны. Ён яшчэ не радуе вока, бо зялёны і зліваецца з зеляніпай лістоты. Пачала ападаць тая лістота, яблык крамянее, наліваецца ўжо чырванню і раскашус на прарэджанай, прасвечанай сонцам яблыпі. Нібы гэта нехта знарок зрабіў, каб аказаць яго ўсяму беламу свету, аказаць менавіта мне і ўсцешыць мяпс.
Якая ж тут ідэя? Ды ніякай ідэі. Яблык проста паспеў. Яблык проста можна есці. Пра ўсё простае гаварыць вельмі складана. Я не ведаю чалавека, які б адказаў на бясконцае і простае дзіцячае «чаму». Мне ніхто не адказаў, і я не здолеў адказаць свайму дзіцяці. Сапраўды ж, чаму сонца свеціць?
Такім чыпам, за адказам, як выспяваюць ідэі, звяртайцеся да каго-небудзь іншага, да прэзідэнта мо ці да парламепта. Да таго ж Ісака Ныотана. Ісак павінен ведаць, на тое сн і Ісак, а яшчэ, яго білі яблыкам па галаве. Мяне таксама білі і яблыкам, і нават каменем. Але я не Ісак і таму акрамя гулі ні ў галаве, ні на галаве нічога ў мяне не спела.
Хаця, хлушу, хлушу. Аднойчы мне рэзнулі цаглінай па галаве. Я недзе з гадзіну сумаваў, адпачываючы, набіраўся думак. I во, ці не тады якраз прымроілася мне мая ідэйка забагацець бы неяк адразу. Хвала, вялікая хвала цагліне, якой б’юць нас па галаве. Калі ваша галава яшчэ цэлая, хутчэй піукайце цагліну, будзеце жыць па-чалавечы і на «мерседэсе» катацца. I той, што зараз на экрапе тэлсвізара залез на трыбуну, бласлаўлёны цаглінай на права кіраваць намі і дзяржавай. Пра сябе я дык часта думаю, што мы ўсе бласлаўлёныя цаглінай, таму так заможна і весела жывем.
Хвала, вялікая хвала цагліне. Разумны чалавск прыдумаў яе. На мой густ, на густ чалавека, якога пазначылі ўжо цаглінай, дык асаблівая хвала чырвонай цагліне, яна ж колеру сцяга нашага і колеру нашай крыві. Такая вось драбяза, «пустячок» па-руску, але прыемна. Дэвізам чалавецтва павішіа стаць: кожпаму па цагліне! Дыхтоўнай цаглінай сустрэнем двухтысячны год. Справу ацагліньвання населыйцтва ні ў якім разе нельга пускаць самацёкам. Рабіць, дык ужо павялікаму. Ацагліньваць з размахам і па-дзяржаўнаму.
Хвала, хвала табе цагліна. Дарэмна толькі я на сябе наракаў: безыдэйны, безыдэйны. Як бачыце, які яшчэ ідэйны. Выхавалі, з пня брахаць навучылі. Ацаглінілі на ўсё жыццё. Думай, думай, галава, не балі, прыйдзе субота папраўлю. Уперад за рудым коцікам.