Час збіраць косці  Віктар Казько

Час збіраць косці

Віктар Казько

Выдавец: Кнігазбор
Памер: 340с.
Мінск 2014
94.81 МБ
ных, а пачалі красці з людскіх падворкаў куранят. Чорныя буслы, што спакоп веку хаваліся ў нетрах балот і лясоў, пачалі выходзіць з іх, палохаць людское вока. На могілках нехта штоноч ламаў крыжы, рушыў помнікі, раскопваў магілы, выцягваў нябожчыкаў з труны і рабаваў іх ці проста пацяшаўся сабе, здзекаваўся. Дзеці не заўсёды хавалі сваіх бацькоў-нябожчыкаў. Здавалася, сатана ўсюды правіць баль, апаганьвае цэрквы, забівае святых айцоў. У чалавека з’явілася новая хвароба, якую дактары нараклі крыкам душы. Як балотная каня, стагнала і крычала ўсюды душа чалавека, толькі пема. I ад нематы той разлучалася з целам, губіла сябе самазабойствам.
На Зямлю аднекуль з сусвету ішла, наплывала камета. I, як гаварылі вучоныя, дасведчаныя людзі, магло здарыцца так, што яна не абміне Зямлю, сутыкнецца з ёй. 3 Зямлёй можа адбыцца тое, піто некалі ўжо адбылося з Атлантыдай, цяпер ужо з усёй нашай планетай.
Мпе шкада было сваю родную матухну Зямлю. Я шкадаваў і чалавецтва, хаця, скажу шчыра, куды менш, чымсьці зямлю. Застанецца Зямля чалавек знойдзецца. Хоць ён і не вельмі варты яе. Знойдзецца, бо чалавек і Зямля адно і тое ж. Толькі мала хто з жывых разумее гэта сёння. За брыдотай і паскудствам жыцця няма калі азірнуцца і падумаць. А я думаў і верыў, што здолею выратаваць Зямлю.
I бачылася мне тая бязлітасная камета ў сусвеце. Прызнаюся, я калі-нікалі паведваў сам тую камету. Скажу вам па сакрэце зноў жа, яна была кіруемая. Я шукаў і знаходзіў сляды таго, хто кіраваў той каметай, скіроўваў яе іменна да Зямлі. Іншы раз адчуваў і прысутнасць кіраўніка, чуў яго прыгнечанае, хрыпаткое дыханне, ён быў на нешта вельмі цяжка хворы. Я ганяўся за тым дыханнем у касмічнай цемры ў вантробах скляпенняў каметы. А ён пазбягаў мяне, уцякаў. Кожны раз я быў блізкі да таго, каб ухапіць яго за крысо пінжака ці камбінезона, так пабліжаўся да яго. Але заўсёды лавіў толькі цень. Толькі цень. Тады я спрабаваў пагаварыць хаця б на адлегласці з тым ценем. Але ён, пэўна, не ведаў маёй мовы.
Адкрыйся, прасіўя, дапамажы маёй веры. Вярніся зноў у хату сваю, адкуль выйшаў.
Адказам мне заўсёды была цішыня і касмічны холад. Я зноў пачынаў сваю пагоню. Але вельмі мала мне было адпушчана часу знаходзіцца на той камеце. Здавалася, я ўжо блізкі да сваёй мэты. Я некага дагнаў, некага трымаю ўжо ў руках. I ў той жа час апынаўся на зямлі. I ў руках у мяне было пуста. 3 пустымі рукамі я пайшоў да каметы, з пустымі рукамі вяртаўся на Зямлю. Адно толькі нейкае бясконцае насланнё, прывіднае, як і насланнё майго ўласнага існавання. I дарэмна, дарэмна я ўглядаўся ў свае пустыя з растапыранымі пальцамі рукі. Бачыў толькі, што разоры ў полі, узоры і лініі лёсу, галавы і сэрца. Але яны мне пічога не гаварылі, і нічога не здолеў я прачытаць на сваёй далоні, таму што там нічога і нс пісаў. Я быў невукам і сляпым на абодва вокі перад разгорнутай кніжкай уласнага лёсу.
А Зямлю ўсё ж трэба было ратаваць, бо я купіў яе. Дваццаць сотак. I недзе ж мелася ў мяне яшчэ і два аршыны, якія, безумоўна, належалі і павінны былі належаць мне назаўсёды ўжо бясплатна. Мо я з-за гэтых двух аршынаў больш за ўсё і перажываў, пакутаваў.
Я быў вельмі раздражнёны і злы, хоць і на немаведама каго ў сусвеце. Мо на ўвесь сусвет, які намерыўся адабраць у мяне гэтыя два аршыны. Каб яму захлынуцца, задушыцца маімі двума тымі аршынамі. Усё мала і мала яму. Неба мала, сонца, мала самога сусвету.
Трэба было неяк бараніцца ад таго пражорлівага сусвету. Трэба было непіта рабіць. Але што я не мог і галавы прыкласці. I нікога гюбач, з кім можна было б параіцца. Людзі, здаецца, увогуле адвыкалі гаварыць адзін з адным, адмаўляліся ад чалавечага слова, пераходзілі больш на слова з трох літар і рыкалі. I сам я будаваўся, ставіў сваю хату неяк не па-людску. Hi ў вёсцы, а наводшыбе, на пагорку сярод поля, каля маленькага гаю і такога ж малспькага балотца. Гэты пагорак, гай, балотца і прывабілі мяне. Узялі за сэрца, сціснулі яго і сказалі: жыві тут, на не занятым нікім месцы.
Я прыйшоў сюды сярод ночы, як нехта навёў мяне. I пры месячным маладзіковым святле, калі чаромха, як матылькамі ці срэбранымі капейкамі, сыпала на зямлю сваімі пялёсткамі, млеючы ад галавакружнага паху квецені, забіў у зямлю першыя калкі. Тае ж ночы я адчуў, што гэта месца не зусім пустое. Адчуў прысутнасць і буяпне жыцця тут. Жыцця колішняга і сённяшняга, заўсёднага. Бо вельмі ж прыгожа там было, святочна-прыгожа, а свята месца пуста не бывае. У балотцы пад калена зараснікам стаяла яшчэ вада, і ў ёй спалі зоркі. Іх сон аберагалі залатыя ўначы кветкі пярэсніцы. Выйшла з балотца, ступіла па поплаў высачэзная чаромха, як аддалася маладзіку, кусты, зараснікі чаромхі меншыя, два кусты каліны, рабіпы, баяркі, а япічэ і вішаннік мсўся. Павінен быў нехта там жыць, не толькі адпы сарокі ды вароны, насцярожапую сцішанасць каторых я ўлоўліваў у дуплах сярод дрыготкіх галін дрэў. Я адчуваў прысутнасць і дыханне жывога. Толькі вось добрага ці благога гэтага я ўжо не ведаў. Гэта я павінен быў зведаць, калі ўлсзу ў новую сваю хату, павінен зведаць, хто будзе ў мяпе суссдам, хто періпым званым госцем завітае да мяле. Але ж і гэта таксама залсжыць ад мяне. Чалавек сам стварае пе толькі ўклад, але і дух свайго селішча. Чым дыхае ён, тым будзе дыхаць і яго хата, па яго прыкладу і падабенству. Я не застануся адзін у сваёй новай хаце. Пуста толькі ў пустаце.
I я не памыліўся, як высветлілася гэта крыху пазней, месца гэта па зямлі было таксама ўжо занятае і вельмі даўно. Калі капнуў поле на краі гаю, патрапіў на нейчы след. Знайіпоў цэлую кучу сатлелага прыгарэлага жалеза, абпаленыя каменні і вугаль. I я ўзрадаваўся, што ступіў у нейчы след. Прыдатнае было мссца старажытнаму чалавеку будзе прыдатным і мне. I старажытны чалавек у першую ж ноч, іпто я правёў тут, у злягіапым па скорую руку хлеўчуку, прыйшоў да мяне ў госці і іпмат чаго паведаў мне пра гэты ціхі кут.
А наведаў ён мяне разам з дзікім рудым катом, маім старым знаёмцам. Толькі цяпер гэта ўжо быў не зусім дзікі кот. Ён слаўся перад старажытным чалавекам, слухаўся
яго і ўслугоўваў яму. Як усякі, не вельмі выхаваны, кот, што першы раз бачыць чалавечае жытло, ён адразу ж скочыў на стол. Без запрашэння і сораму пачаў прыбіраць тое, што там на той час мелася. Я думаў, што сала. Бо ладны кусман таго вясковага духмянага сала якраз і ляжаў на стале, а яшчэ добрая луста, ці не цэлы бохан, хлеба.
Менавіта да хлеба і прыпаў кот. Я здзівіўся, які ж гэта кот быў перада мной, што гэта за кот, калі пе любіць сала. Я не верыў сваім вачам і не маню вам. Кот напляваў на сала і пачаў есці хлеб. Старажытны чалавек скоса зірнуў на яго. Кот засаромеўся, адвярпуўся ад свайго гаспадара і ўмольна і лісліва залыпаў вачыма ў мой бок. Я дазваляльна хітнуў галавой і, як ні шкада было мне, падсунуў усё ж бліжэй да ката сала.
He трэба яму сала, спыніў мяне старажытны чалавек,Ён згаладаўся па хлебе. Сала, мяса ён у жыцці сваім меў удосталь. А вось менавіта чалавечага хлеба яму і не хапае.
А кот ужо напоўніцу еў жытні духмяпы хлеб, які вельмі любіў і я, быў здолыіы есці яго заўсёды і без сала. Мы са старажытным чалавекам далікатна адвярнуліся, каб не бянтэжыць яго, заняліся сваімі справамі.
Аказваецца, гэты кут ніколі не быў ціхім, а стаяў на вялікім гандлёвым шляху. I возера тут некалі было возерам, a не балотцам, а каля яго жалезаплавільня. I сем пагоркаў, як сем галоў, узвышалася над тым возерам. Першая галава царква, другая касцёл, трэцяя могілкі, чацвёртая доўгі час гуляла, раслі на ёй сем пракавечных дубоў. Пазней тыя дубы ўпадабаў цар Аляксандр II. I калі яго забілі ў імя светлага будучага, сярод тых дубоў цару паставілі помнік. На гіятым пагорку жыў пан са сваёй пані, на іпостым раскашаваў млын-вятрак, малоў людзям муку. I новы вятрак патрапіў на свой падмурак. Толькі вось нічога ўжо не меле.
Але прыйдзе, прыйдзе час, калі на трэцім кургане ўспучыцца зямля і паўстануць з яе нябожчыкі, хрышчоныя людзі. Паўстануць і пойдуць на курган сёмы, дзе сёння стаіць калгасны свінушнік. Адкапаюць, разбураць яго муры, даста-
нуць і явяць свету святыя крыжы з царквы і касцёла. Там жа знойдуць, занясуць і зноў паставяць на курган чацвёрты іюмнік Аляксандру II. I, як гэта было раней, завіруе між кургаіюў, пацячэ вада. Вось тады і ажыве стары млын, пачнуць круціцца яго крылы.
А дзе ты сам жыў? сі іытаў я ў старажыті іага чалавска.
А я ўсюды, лёгка адказаў ён мне. Таму цяпср і псрад табой.
Што гэта знак мне нейкі? заспяшаўся я, бо старажытны чалавек намерыўся пайсці.
Чалавсча, помпі: час не мае і не прызнае знакаў, сказаў ён.
Але я яму пс паверыў, бо быў жывы і прагнуў жыцця, будаваў хату, хаця і не всдаў, навошта мне тая хата, калі вось-вось на зямлю ўпадзе камета, а ад самой ужо зямлі не застанецца аніякага знаку. I не было з кім ііра гэта і словам абмовіцца, нібыта я ставіў хату на бязлюдным востраве ці нават на нейкай незаселенай планеце ў далёкім космасе.
I старажытны чалавск больш нс аб’яўляўся. He бачыў нідзе я і рудога катка, хаця падобных на яго рудых кацянят і дарослых ужо катоў і кошак на вёсцы бегала іпмат. Увішны быў дзікі кот. Быў, а дзе цяпер? Мо ён так да канца і не ачуняў пасля той бойкі з карпіуком у небе. Мо нрыкіііулася іютым яіпчэ нейкая нябесная хвароба. He кожны і чалавск, іпто пахадзіў у касманаўтах, доўга жыве. А каціны век тым болып кароткі і ненадзейны. Ад першых жа сабак касмапаўтаў Белкі, здаецца, і Стрэлкі нічога сёння нідзе не чуваць, не відаць. Зніклі са свсту, як іх і не было. Толькі камспныя недзе, гавораць, помнікі. I мне часам рабілася сумна, хаця і пе вельмі мелася часу на сум.
Дапамагалі мне будавацца два цесляры бацька і сын. Але яны, відавочна, былі не з Назарэта, а аднекуль з Палесся, хоць я і сам не з зямлі ханаанскай, але ўсё ж спрабаваў пагаварыць з імі аб камеце, аб лёсе зямлі. Але яны пазбягалі такой гаворкі і добра ведалі, як гэта трэба было рабіць. Варта было толькі перавесці гаворку на маю хату, якой яна будзе, і я забываўся пра лёс зямлі і ўсе каметы на свеце. Зямля
звужалася для мяне да памераў маёй печы. Л я прагнуў, каб у маёй хаце мелася сапраўдная сялянская печ з чэранню і палацямі, з тым, што згадавала мянс і сагрэла на ўсё жыццё, чый дух я не пазбыў да сённяшняга дня. Л ўсе мы, вясковыя, з палацяў і чэрані. I мае палешукі былі не толькі здатнымі цеслярамі, але не менш здолыіымі і печнікамі. На ўсе рукі майстрамі, як водзіцца за сапраўдпым вясковым чалавекам.