Час збіраць косці
Віктар Казько
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 340с.
Мінск 2014
Толькі я задаў ім задачку. Мне хацелася, каб мая печ была адначасова і цалкам вясковай, і крыху гарадской. He коміпка, як гэта было рапей заведзена, а вытанчанага гарадскога каміна.
Распуста, круціў галавой стары паляшук. Малады з ім моўчкі згаджаўся. Адзіп толькі перавод дроў. Hi кабану зварыць, ні чалавеку тпто-небудзь прыставіць.
Але я ўпарта настойваў на сваім. I не толькі наконт печы. Шмат было і іншых выкрутасаў, занадта вокан і дзвярэй, і абавязкова зашклёная з усіх бакоў веранда, і каб ганак быў высокі, каб можна было вечарам ці ўначы сесці па ім і пасядзець.
Камароў пакарміць, бурчэў стары, але ўсё ж слухаўся. Плаці грошы, калі яны ў цябе лішнія. Стаў пляшку. Зробім.
Са старым яшчэ так-сяк атрымлівалася і аб камеце гаворка, асабліва калі выстаўляўся на стол вадкі даляр. Стары тады задаволена паціраў рукі і няспынна нешта глытаў, нібы пампаваў штосьці з сябе ці ў сябе.
Камета, гэта, браце, сіла, значна пачынаў ён. Паравоз таксама сіла, але іх болын няма. I я вось усім сёння кажу, з саксрай у руках не прападзеш. Калі маеш сёння сакеру... Марка, Марка, табе кажу, кідай сакеру і пайшлі вып’емо, гэта ўжо сыну.
Марка кідаў сякеру і моўчкі, але з усмешкай на вуснах садзіўся за стол, хаваючы ў далоні гэту сваю ўсмепіку і рот. Гаварыць ён не гаварыў зусім. Падобна, у жыцці яго здолелі навучыць толькі тром рэчам: смяяцца, махаць сякерай, піць гарэліцу. Калі і выніваў, пс пакідаў усміхацца і маўчаць, і сякера заўсёды ляжала збоку каля яго. Лдным словам, на-
крыўджапы Богам чалавек, божавілыіы. I на выгляд ён, здаецца, быў куды старэйіпы за бацьку. Высахлы, зморшчаны тварыкам. Лле без знаку, што на тым тварыку раслі ці калі-небудзь будуць расці вусы ці барада. Адно толькі тры ці чатыры даўгія валасінкі па барадзе і трохі болып такіх жа даўгіх лёгкіх валасінак па-над верхняй губой. Зпоў жа, і на бараду з вусамі нават пакрыўджаны Богам чалавек.
Алс гэты божавільны чалавек і здзівіў мяне, калі я пры дзённым ужо святле зноў сустрэўся з рудым катом. Я думаў, што болып не ўбачу яго. 3 апошняй наіпай сустрэчы прайшоў амаль што год. I хоць я нс жыў тут пастаянна, але часцяком наведваўся, заўсёды ўзгадваў ката і сумаваў аб ім, і іпукаў яго. Ён нідзе не патыкаўся. Я ўжо быў упэўнены, што на гэтым свеце яго няма. Нездарма ж ён прыходзіў да мяне разам са старажытным чалавскам. 3 таго свету прыходзіў. I як было прысмна, калі руды дзікі кот аб’явіўся зноў. Прыйвюў, ці хутчэй, прыцёгся да маёй амаль ужо пабудаванай хаты, толькі печ засталося скласці, ды камін запаліць. Ад былой яго шляхетнасці на гэты раз не засталося і следу. He дзікі і гапарлівы прыгажун, а нейкая сумная, старая каціная шанка. Выпстрапы, як некалі яго маці. I, убачыўіпы яго ў той дзень, я напачатку і падумаў, што перада мной копіка. I недзе ў лесе ў яе кацяняты. Падумаў так, таму што пытанне, кот гэта ці коіпка было спрэчным для ўсёй вёскі. Вёска жыла ўжо гэтым пекалькі гадоў запар. I вельмі бурна жыла, як бы некалькі гадоў доўжыўся ііейкі вясковы дыспут ці рэферэндум.
Там, у неагляднай далечыні ад той вёскі, у сталіцы і ўва ўсіх іншых гарадах людзі скручвалі галовы, каб вырашыць, якой быць краіне, якім іпляхам ісці, які мець герб і сцяг, патрэбен ім і той жа вёсцы ці не прэзідэнт. А вёска высвятляла, віравала ад няпэўнасці: кот гэта ці кошка. З’явілася нават дзве партыі. Адна жаночая, другая мужчынская. Жанчыны сцвярджалі, іпто гэта рудая дзікая кошка, бо ў яе няма... Копіка крадзе іншым разам па іх падворку куранят, бо ката б яны даўно падцікавалі. Мужчыны, паадварот, настойвалі, што гэта кот, што ў яго ёсць чым засведчыць гэта.
Кот і толькі кот псуе іх хатніх Мань і Кацек, бо кошкі на гэта няздольныя. Кот зводзіць пароду. Па вуліцы не прайсці і ў хату не зайсці усюды адны толькі рудога колеру каты. Мо тая вайна ў вёсцы так зацягнулася таму, што мужчына і жанчына так па-рознаму бачаць адно і тое ж, хто ведае. Лле яна была сапраўднай і жорсткай. I не адзін мужчына ў вёсцы хадзіў ужо з падрапаным тварам, не адна жапчына з пералічанымі рэбрамі.
Я прытрымліваўся мужчынскага боку і, хоць лёс зямлі займаў мяне куды болып кацінага, усё ж не ўтрываў, каб не дасведчыцца самому, хто з іх правы, да якой партыі далучацца, якой партыі верыць. Выходзіла на тое, што ўсё ж мужчынскай, хоць кату і не даспадобы прыйшлася мая дасціпнасць у іюшуках праўды. Я разумеў яго. Які ж гэта кот любіць, каб яму зазіралі пад хвост нават пры вырашэнні партыйных пытанняў. Ён раскрывавіў мне рукі, вырваўся. Прыпаў на пярэднія ланы каля маіх ног, апічэрыў зубы, нібы папярэджваў, што гэта праўдашукальніцтва можа дрэнна для мяне скончыцца. I я не без падстаў пачаў баяцца за свае горла і вочы, бо ён паляваў за імі. У ім зноў прачнуўся дзікі лясны кот. Ён пязводна пазіраў мне ў вочы і, абагіёршыся аб зямлю хвастом, ладзіў скочыць на мяне, зрабіць са мной тое, што і з коршакам.
I, нэўна, скочыў бы. Выратаваў Марка. Аказваецца, я дарэмна наракаў на яго. Ён быў здольны гаварыць, ведаў слова.
Псік, кінь дурыцца, сказаў ён кату. Ідзі да мяне.
I шалёнага дзікага ката як падмянілі. Такі адразу зрабіўся ён хатні, рахманы і ласкавы. Залыпаў толькі рудымі вочкамі і папоўз на жываце да Маркі.
Дзівосы ды й толькі, мовіў я Марку і паспрабаваў сказаць нешта яшчэ, разгаварыць. Лле ён не адгукнуўся на мой голас, не звярнуў на мяне ніякай увагі, як некалі і гэты руды кот. Нібыта мяне і не існавала. На ўсім белым свеце былі толькі Марка ды кот. Кот на жываце падпоўз да яго кірзача і вузенькім хуценькім язычком аблізаў той кірзач.
Падымайся, сказаў яму Марка, пайшлі. I не азіраючыся, першым ступіў на высокі ганак, пакрочыў па адкры-
тай верандзе, узяўся за клямку дзвярэй у хату. Руды дзікі кот паслухмяна валачыўся за ім.
Што ж гэта такое? Са здзіўленнем звярнуўся я да старога цесляра, Маркавага бацькі.
Памаўчы, абсек ён мяне. Лле адразу ж злітаваўся. He перашкаджай ім, чалавеча. Яны лепей за нас ведаюць, што робяць. I па-чалавечы робяць.
Марка адчыніў дзверы, адсунуўся сам крыху назад, прапусціў ката. I кот увайшоў у хату. Увайшоў, волыіа стаў пасярод яе і запытальна паглядзеў на Марку. Марка тройчы хітнуў галавой і мовіў:
Слухай, нюхай, глядзі.
Так, так... затакаў Маркаў бацька. Я маўчаў, бо сам слухаў, нюхаў, глядзеў.
Тое ж рабіў і каток. Толькі я не кратаўся, не сыходзіў з мссца, а каток тройчы абышоў маю хату, зазірнуў і абнюхаў кожны вугал, кожны кут. У адным нешта занепакоіўся, прыпаў мысай да моху, выдзср яго са сцяны і ляпнуў па ім лапай. 3 таго моху вылецеў малады яшчэ, падцягнуты чорны чмель. Кот не даў яму падняцца, згроб на ўзлёце лапай, расчавіў на падлозе і праглынуў.
Так, адзін папаўся, зноў азваўся бацька. А ў самога Маркі сталі дыбкі яго пацешныя лёгкія валаскі на барадзе і вусах. Кот жа нешта паенчыў, прабуркацеў у куце, мо аддаваў належнае не толькі свайму спрыту, але і спрыту чмяля, успомніў таго чмяля і яго салодкі мёд. Скончыў абход хаты і падышоў цяпер ужо не да Маркі, а да мяне.
Чыста, пачуў я задаволены голас Маркавага бацькі. Дакладвае: мух і міп у хаце няма. Дакладвае, прызнае. Прызнае гаспадара. Цяпер ён твой, чалавеча.
Алс тое кацінае прызнанне прыйшлося не вельмі даспадобы ўжо мне. Яно было занадта ўжо балючым, занадта шчырым. На сваю бяду, я сеў на крэсла, узяў ката на рукі і пасадзіў сабе на калені. Кот з удзячнасцю прыгіаў да мяне, пачаў церціся аб мае штаны целам і мысай. Я гладзіў яго па поўсці і супраць поўсці, па галаве і паміж вушэй, дзе, ведаў, каты асабліва любяць, каб іх гладзілі, а ён заплюшчваў
вочы і вуркацеў, нібы гэта была не мая шурпатая далонь, а ласкавы язык яго маці. Вуркацеў і ад задавальнення аж пруцянеў усім целам, выпростваўся ўсімі чатырма лапамі і выпростваў з тых лап кіпцюры. I кіпцюры ў яго былі што трэба. Есць такі мілы лясны звярок рысь. На маю думку, дзікі кот на маіх каленях па кіпцюрах нс саступіў бы рысі. А ён жа толькі лаіпчыўся. Я разумеў гэта, але ў той жа час узгадваў каршука і не зайздросціў яму. Гэтыя дзве істоты былі варты адна адіюй.
Кот лашчыўся і лаіпчыў, дратаваў маё цела. Дратаваў, бо, пэўна, не зведаў у сваім жыцці, што такое сапраўдная ласка. За ўсё жыццё яго ніхто ніколі не пагладзіў па галоўцы, ііс прылашчыў, не мовіў нават добрага слова. Нявыказаная пяшчота запасілася ў ім, і вось цяпер ён шчодра і ад чыстага сэрца адорваў ёй мяне. Ён і пе здагадваўся аб драпежнай моцы сваіх кіпцюроў, аб атрутпых ад шматлікіх крыўд іх уласцівасцях. Я быў першы, хто пазнаваў яго ніколі і нікому не выказаную пяшчоту, якой бы хапіла на ўвесь белы свет. А атрымліваў і пазнаваў я адзін і да пары да часу трываў, хоць мне аж у носе прыпякала. Трываў, трываў і не вытрываў, не хапіла далікатнасці і цярплівасці. Слабы чалавек. Па нагах, я адчуваў гэта, цякла ужо кроў. А кот, па ўсім, толькі ўваходзіў у смак. Спяваў ужо ііа ўсю хату, аддзячваў мяне і хату, што прыняла яго, пашыраў пяшчоту. Спачатку лёгенька, распасцёртай на ўсю даўжыню лапай, паскроб сарочку на маім жываце. А потым рэзнуў, прыгалубіў і жывот. Я ўзвыў, амаль што скінуў ката на падлогу.
Пачуў, як рагоча сярод хаты стары цясляр. Зірнуў на Марку і ўбачыў яго заўсёдную ўсмешку з-гіад далоні. Гэта быў знаёмы мне раней Марка, маўклівы, усмешлівы і блазпаваты. Кот, нічога, пэўна, не разумеючы, калываўся з боку на бок пасярод хаты. I быў вельмі смепшы ў сваім непаразуменні і разгубленасці. У яго ад крыўды і збянтэжанасці аж абмяклі і абвіслі вусы. I хвост нібыта зрабіўся мокрым і важкім, ён не ведаў, што ім зараз трэба выказваць абурэнне і злосць, ці пакору і лагоду. Кот пасярод хаты няпэўна
пакручваў хвастом. Я курчыўся на крэсле ад болю, не знаходзіў сабе месца. I зноў пачуў голас Маркі:
Міхля, Міхля! мовіў ён двойчы, паказваючы пальцам то на ката, то на мяне. Міхля, Міхля.
Вось і нараклі, ахрысцілі ката, пачуўся мне голас бацькі Марка. Міхля па-нашаму цяльпук. Хадзяін, што там у цябе ёсць? Я ж ведаю, ёсць!
Палешукі народ тонкі. Але я зразумеў яго. Ці не спецыяльна разам з сынам і катом паставілі перада мной спектакль, бо яшчэ раніцой я сказаў старому, што больш не будзе ні кроплі, няма нічога і на паўграмулькі. Але ж стары з сынам былі сапраўднымі палешукамі. А мо і не палешукамі, хто ведае, мо з таго ж Назарэта, а я крыху з Ханаана. I ў якога ж сёння ханаанца, асабліва калі ён будуецца, не прыхавана ў каморцы аплеценая павучыннем, закаркаваная старой газетай пляшачка, дый не адна. А тут жа такая нагода. Сам дзікі лясны кот прыйшоў да мяне ў госці. Спецыяльна прыйшоў, каб атрымаць імя, жыць на свеце з імем, як прыйшоў на гэтую зямлю і я, каб чалавекам звацца. Грэх жа вялікі будзе, калі такое не адзначыць. Грэх будзе, калі не палячыць распаласаваны катком жывот. Сто гадоў не загоіцца. Грэх.