Час збіраць косці
Віктар Казько
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 340с.
Мінск 2014
Каток запоўз у барсуковую нару. I было яму там добра. Хата стаяла праветраная і дагледжаная, як чакала гаспадара. Шыкоўная хата такому маленькаму кацяняці. Яно магло
там ісці направа і песню спяваць, налева казку гаварыць. Уначы, вытыркнуўшы з нары мысачку сачыць за зоркамі, удзень грэцца на сонейку. Чым яію і займалася, бо, нягледзячы на ўсё, расло рамантыкам, чаму на пачатку жыцця спрыяў пах квецені чаромхі, а пазней невялічкага, амаль у самай пары ландыша. Які пасадзілі, пэўна, у свой яшчэ час барсукі. Мо спецыяльна, прадбачылі з’яўленне малога коціка і пасадзілі. Ландыш і будзіў, услугоўваў яму як будзільнік. Будзільнікам рабіў у яго і чорны дзяцел жаўна, якая аблюбавала елку, што расла непадалёку ад яго цяпер хаты. Жаўна зрабіла на елцы сабе стол. А харчавалася яна строга па раскладзе і доўга.
I той друіі свой будзільнік, жаўну, коцік не вельмі прывячаў. Велікаваты для маленькага коціка быў будзільнік і надта ж надакучлівы, хоць ты з хаты сыходзь. I каток сам сабе марыў, як ён падрасце і з’есць свой будзільнік. Незласліва, абачліва так марыў, бо пабойваўся: з’есці-то ёп з’есць яго, а як жыць далей будзе з такім працавітым будзільнікам усярэдзіне. Аніякага жыцця. Усе мыпікі здалёку яшчэ будуць ведаць і чуць яго набліжэнне. Адзіны раз толькі наесца, а потым ад голаду сканае. Гэта ж усё роўна як загадзя папярэджваць, пісаць пісьмо, што ён ідзе і жадае некага ўпаляваць.
А коцік, нягледзячы на свае маладыя гады, быў ужо здатны паляўнічы. Жыццё прымусіла, а галава ў яго варыла. Пачынаў з малога, пра што сорамна сёння і ўспамінаць. 3 таго, што ўжо мелася ў хаце, яна хоць была сухой і добра праветрывалася, але нс без злыдняў. Якая ж гэта хата можа абысціся без злыдняў, павучкоў там розных, жучкоў і чарвячкоў. I коціку давялося добра папарадкаваць і папрыбірацца, калі ён крыху ачомаўся і ў жываце у яго забуркацела. Псршай ахвярай стаў чарвяк-выпаўзак, што ўпаў са столі проста на лоб. Заблудзіўся мо, думаў, што шыецца ў зямлю, а трапіў у каціную хату.
«Без стуку не заходзіць», мяўкнуў коцік з перапуду. I з таго ж перапуду накрыў выпаўзпя лапкай. Выпаўзень, што вужака, спрытна абкруціўся вакол яго лапкі. Каток, малады і грэблівы, адным словам, рамантык, строс яго з лапы.
Чарвяк адкаціўся некуды цемру і стаіўся, думаў, пэўна, што яго не бачаць. Але не на таго натрапіў. У кожнае кацінае вока, якім бы малепькім яно ні было, ад нараджэння ўстаўляецца па ліхтарыку. I гэта чарвяк не бачыў коціка, а коцік яго добра бачыў, як на далоні. Толькі ўсё яшчэ гідзіўся есці. Лле, як кажуць, голад і коцікам не цётка. I будзь ты тройчы рамантыкам, калі ў цябе кішкі ў жываце іграюць марш, музы павінны маўчаць. Коцік схаваў чарвяка, толькі аблізнуўся. I ўжо сыты адчуў: жыццё сапраўды духмянае і квяцістае. Пазнаў яшчэ адну вялікую ісціну: кветкі цвітуць і чаромха пахне толькі сытаму. I такіх вялікіх ісцін наперадзе ў яго было шмат.
Жыццёвая навука чакалася вялікая і доўгая. Сіраціна ж, бязбацькавіч, нават ні мянуіпкі яшчэ, ні прозвішча. Усё трэба пазнаваць без падказкі і на ўласнай скуры. Самому знайсці сваё імя і прыладзіць сабе да скуры. I ён знайшоў. Але шлях да свайго імя быў невсрагодпа пакутлівы і жорсткі. Коцік ужо добра ведаў, што ўсё, здольнае лятаць спажыўнае, прыдатнае яго жывату, Апрача толькі матылькоў, адзінага матылька, які пасяліўся ў яго хаце. Таго матылька таксама можна было з’есці. Але ён ляцеў следам за катком мо ад ракі яшчэ. I коцік іпкадаваў яго і клапаціўся аб ім. Што ж гэта за хата, калі ты адзін у ёй жывеш і голасу няма каму падаць, няма аб кім клапаціцца.
Трэба сказаць яіпчэ, што вельмі здзіўляў той матылёк катка. Ён так пэўна і не ведаў, стары гэта яго знаёмы ці нейкі новы. Матылёк не надта даваўся, каб яго пазнавалі, бралі ў лагіы і нюхалі. Ён завітаў у яго хату неяк у спякотны поўдзень, мо ратаваўся ад сонца, бо яго белыя крылы па краі былі як прыпаленыя крыху, жоўклыя, а мо яны зжоўклі, пакуль матылёк шукаў свайго коціка па свеце, ён жа не ведаў, куды коцік пайшоў з вёскі.
Заляцсў у нару і сеў на прахалодны каціны нос. Коцік на той час толькі падсілкаваўся і мовіў сам сабе казку. Таму адразу і не праглынуў тое, што само пабівалася ў рот, а толькі чмыхнуў і скалануў вусам. Матылёк узняўся з кацінага носа, але далёка не адляцсў. Завіс над ім і хлупаў крылца-
мі. Коцік лупаў вочкамі і адчуваў да ўсяго жывога вялікас замілаванне. Матылёк яму спадабаўся. Хоць нехта з’явіўся, на каго можна было лупаць вочкамі і каму можна было баяць казкі. Мо то ўжо час каціны падыходзіў нскаму баяць казкі і лупаць на некага вочкамі.
У такім жа гуллівым настроі, толькі трохі агаладалы, неяк ён выйшаў з хаты на паляванне. У самой хацс ўсё было ўжо з’едзена, як падмецена. Ніхто там, акрамя таго ж матылька, не лётаў і не поўзаў, як і вакол хаты. Коціка пазнавалі ўжо суседзі і давалі добры дзень толькі здалёку. Л тут з’явілася нсйкая новая істота, якой ён раней не бачыў. I гэтая істота ніколькі не баялася яго. Спакойпа пасвілася на яго лузс, на яго кветніку, на шчымліва духмянай медуніцы, да якой ён унадзіўся калі-нікалі салодка прыпадаць, лунала над яго пахучым чаборам, у якім ён раніцай збіраў расу і піў, а таксама мыўся.
Каток намерыўся пакараць парушальніка яго межаў так, каб болыл нікому не панадна было гэта рабіць. Дагнаць, прычавіць лапай, абламаць крылы і пагуляць, як гэта каты ўсяго свету ўмеюць і любяць гуляць з мыіпамі. I мышам гэта вельмі даспадобы, бо гульні іх вечныя.
Bopara катка павінна ўжо была спасцігнуць справядлівая кара. Ён якраз пашыўся ў чабор, калі каток надкраўся да яго і прыціснуў лапай. Лле лапа злавіла і прыціснулатолькі пустату. Hi ў ёй, ні пад ёй нічога не было. Каток разгубіўся і прыпаў да зямлі вухам. Там, углыбі, нешта сярдзіта буркацела і нейкая маленькая дзірачка мслася. Каток ііс ламаючы галавы, сунуў у тую дзірачку лапу. I яе адразу ж як агнём апякло. Толькі ён быў не пужлівы ўжо і трывушчы. I, як кажуць, што ў лапы кату напала тое прапала.
Ён выдзер з зямлі нешта накшталт вераб’інага кубла з мноствам нейкіх маленькіх у чорнай вельветавай апратцы з жоўтымі каўнерыкамі верабейчыкаў. Коцік паспеў яшчэ лунянуць лапай па тым кубле, ублытацца ў яго іюсікам і лізнуць, паспытаць пешта болып салодкае нават за мядунку. А далей у посе яму зрабілася кісла. Язык у яго ад таго салодкага загарэўся агнём, пачаў расці і скора не ўбіраўся
ўжо і ў рот. Коцік япічэ не ўцяміў, што гэта такое, але з ранейшага вопыту ведаў, калі трэба як мага хутчэй рабіць ногі. I ён «зрабіў ногі», такія ногі, што яны анярэдзілі нават яго. Тулава засталося недзе каля кубла, а ногі праджгалі, прашылі наскрозь яго хату. Толькі цяпер і ў хаце яму падалося нешта млосна. Ён выпырхнуў з яе рудым матыльком і пакапацеў да рэчкі. Абдзімаў сябе ветрыкам, а пад хвастом усё роўна пякло, ігібы там нехта цяпельца развёў. Так засяродзіліся там боль і агонь. А ў роце ўсё ж было соладка. Так ён пазнаў яшчэ адну вялікую ісціну: не ўсё тое мёд, калі нават у роце соладка. Нс грэх паглядзець і пад хвост.
Коцік па сваёй ахвоце ўжо з разгону боўтнуўся ў раку, заверашчаў і даў нырца, бо які ён быў ні шпаркі, а яго ворагі яшчэ болып хуткімі. Яны абселі яго, ублыталіся ў поўсць і ведама што рабілі, таму што гэта былі зусім не вераб’і, хаця і пры крылах. Лясныя чмялі. Ен гіазбавіўся ад іх толькі пасля трэцяга нырца і то, калі прыпаў ужо на бсразе носам да рачнога аеру, добра пацёрся аб яго і набраўся горычы, якая перабіла і супакоіла слодыч і духмяны пах мёду.
Вось так наш руды коцік пахадзіў у пчалярах і сказаў сабс: г... пчолы, г... мёд, такі з ката і пчалавод. А наперадзе яму абвешчана было зрабіцца яшчэ і касманаўтам. Якраз тады я і пазнаёміўся з ім. To быў першы касманаўт, якога я бачыў жыўцом. I калі гаварыць папраўдзе, знаёмства не зусім атрымалася.
Рудога дзікага ката я даўно прыкмеціў каля сваёй хаты, бо яна і стаяла сярод іюля, якое ён, пэўна, лічыў сваім, а мяне нейкім захопнікам, бо пазіраў на маё жытло скоса. Гэта быў яіпчэ той кот. Руды са спіны і на твар, што пыхлівы шляхціц у жоўтай жылетцы і ў сарочцы з белым каўнерыкам, і заўсёды пры бслых пальчатках. Ён з пагардай абмінаў вясковыя хаты, нібы грэбаваў імі, не патыкаўся ні к кому нават на падворак. Толькі лес, толькі луг і бераг ракі, дзе прастора і воля. Там ён здабываў і свой хлеб надзённы. Чэрствы, хлсб не прывечапага чалавекам здзічэлага ката.
Мне ніколі не давялося ўбачыць яго ў спакоі, на адпачынку, каб ён гультаявата прылёг на траве ці беразе і грэў на сон-
цы бакі. Усё непіта пахаджаў, рупіўся, парабляў, вынюхваў, раскопваў лапамі. I калі нават уздымаў галаву, паглядаў на сонца, то нс без сяляпскага адвечнага пытання: што б япічэ зрабіць, куды пайсці, нешта ўзяць і прынесці. I мне ў той час вельмі надабалася яго пастава, асабліва галава, столькі непрадказальна-кацінага, дзікага было ў звівах яго ільсняной шыі, столькі чалавечага ў зморшчынах на высокім лобе і ў прымружаных вачах. Кот быў вельмі лабаты і галаваты. I я зайздросціў яго галаве. Мне б такую разумную галаву і такі лоб, я пляваў бы толькі ў белы свет, як у капеечку, і пічога не рабіў бы. Раз плюнуў капеечка, другі мо і долар. Я б абпляваў усю зямлю, як япа аплявана сёння іншымі.
I ў той дзснь на іржышчы каля знямслага млына, аточанага мышамі з усяго свету, кот выйпіаў на паляванне. I паляваў не якую-небудзь нягеглую, вартую жалю мыіп, а дзічыну буйную, палявую курапатку, якая на тым жа іржышчы з вывадкам сваіх птупіанят таксама вяла паляванне, чысціла на зіму поле, падбірала нейкіх жукоў, павукоў і стрэсенае долу камбайнам зерне.
Спрэс адны паляўнічыя сыпіліся на поле жыцця каля старога, прасвсчанага сонцам, з абвіслымі крыламі млына. У траве і ў норах іпчыравалі, запасілі зерне на зімоўку мышы. Шыліся, глыбока закопваліся ў зямлю, як на той свет адыходзілі, чарвякі і жабы, у прадчуванні халадоў накідваў на сваю земляную хату шапку крот. Нешта склёўвалі, пахаджалі ва полі вароны з сарокамі. Зямля спяшалася насыціць усіх і як бы крыху вінавацілася, піто па ёй у нерухомасці застыг стары млын. Напамінак і помнік былога жыцця. I гэты стары млын, здаецца, вінаваціўся. Ён і хацеў мо далучыцца ці сысці куды-небудзьад гэтага няўрымслівага, руплівага люду, каб не выглядаць у яго вачах зусім ужо гультаём, але іюгі яго назаўсёды прыраслі да зямлі. I млып толькі ціхенька плакаўся встрыку шчылінамі ў крылах, жалячыся яму, як цяжка жыць на чуж-чужаніне.