Час збіраць косці
Віктар Казько
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 340с.
Мінск 2014
вось золата, алмазаў, плаціны няма. Праўда, пра золата гавораць, піто яно маецца і ў касцях цялят. Ды толькі вось непярэліўкі ў нас і з цялятамі. Мы іх неўпрыкметку з’елі. I цяпер нам золата каметы якраз дарэчы будзе. Калі пажадаем пачнём цялят з золата адліваць. Хоць гэта мо і не вельмі зручна цялятам будзе. Патопяцца, пагразнуць у напіых балотах япічэ.
Алмазы, гавораць, у нас ёсць таксама свае. Але я думаю, што і з неба нс пашкодзяць, лішнімі не будуць, гэта вам не арданок на ўсякі выпадак. Алмаз і на Беларусі алмаз. A вось плаціны ў нас няма. Я ашчасліўлю ёй кожнага беларуса, іпто трапляе сёння за крадзеж меднага дроту ў турму. А што, вазьму і пабудую кожнаму беларусу па прыватнай плацінавай прыбіральні.
Працэс ідзе. Я ламаю галаву, як мне распарадзіцца багаццем, той маннай нябеснай, што вось-вось будзе ў мяне за пазухай. Я пе сквапны, помню дабро. I ведаеце, мая занаветная мара аддзячыць усім тым, хто рабіў мне дабро і хто не рабіў таксама, чаго ўжо жыдзіцца. Я проста аж канаю, калі думаю, уяўляю сабе той дзень, калі гэта адбудзецца. A такое адбудзецца, адбудзецца. Са сталічных аэрапортаў, адразу ж з двух, Мінск-І і Мінск-ІІ, я загружу цэлую плойму «Буранаў», «Боінгаў» і нават маленькі кукурузнік золатам, алмазамі і плацінай і адпраўлю немцам у Германію, якія ў знак гуманітарнай дапамогі падаравалі мне нейкі зношаны чаравік, хлушу, два чаравікі, але на адну нагу і салодкі спікерс ці снікерс. Такі ўжо салодкі, што я, едучы яго, ад задавальнення з’еў, праглынуў і свой апошні зуб. He, я не буду скнарлівым. У Гермапію я скірую плойму самалётаў, каб было так: першы там, у Берліне, садзіцца, а апошні, у Мінску, толькі ўзлятае.
У Нью-Ёрк ці Вашынггон я адпраўлю чыстай вады алмазы. Хай яны там высцелюць імі Бруклін ці Брадвей, каб па іх шпацыравалі Ротшыльды з Білам Клінтанам пад руку. I каб у іх быў клопат толькі пра абутак. Гэта мая маленькая паляшуцкая хітрасць, каб яны сцерлі падэшвы на алмазах і хадзілі па іх босымі. Я загружу ім тымі алмазамі беласнеж-
ны лайнер з трох ці пяццю палубамі, калі такія бываюць, a не бываюць спецыяльна пабудую. Шкада толькі, што такі вялікі лайнер не памесціцца на маёй маленькай рэчцы Пціч. А мора ў нас няма. Ды не бяды, не ўсё ж мне скручваць галаву, хай паламае яе наша марское міністэрства, якое у нас, кажуць, ёсць ці будзе. А калі яно нічога ўжо не прыдумае, то неяк сплаўлю тыя алмазы ііа Пцічы да самага сіняга мора на плытах. А ўжо недзе ў Адэсе не хвалюйцеся, адэскія рэкеціры, я і вам жменю-другую адшкадую, толькі дайце мне абавязкова белы параход з пяццю палубамі перагружу алмазы на белы параход. Дачакаюся, калі ўскінецца над тым белым нараходам белая чайка і павядзе яго ў мора-акіян. Я зраблю яму ручкай. Я дам...
А ці не занадта я разагнаўся з гэтым «дам» ды «дам». Ці не занадта ж гэта па-беларуску: кожнаму дам, а сабе, як заўсёды, дулю з макам. Ды не, яшчэ і мне застаецца, можна раздаваць. Каб падзівіць свет, можна і апошнюю сарочку зняць. Голы, але шчодры. Толькі б забагацець мне неяк адразу, і я тады ўсіх адару. Даваць жа больш лёгка, чым прасіць. Дам, дам, дам.
Во мая запаветная мара. I не толькі мара. Я веру: так будзе. Дзеля гэтага жыву, душуся пустой бульбінай і чэрствай скарынкай хлеба. I гатовы задушыцца імі, каб толькі так было, каб дажыць да таго бласлаўлёнага часу. I дажыву, ужо нядоўга засталося. Я не забуду нікога з тых, хто не забыў нас. Беларусы на пазыку і дабро памятлівыя. Дам алмазаў, золата і плаціны. Я ж канаю, сэрца мрэ, калі толькі падумаю, як гэта будзе адбывацца. Золата, алмазы і плаціну я паднясу на сподачку з блакітным беражком. Усім дабрачынным фондам, што падтрымліваюць мяне сёння як жабрака. Падыходзьце, налятайце, панове, сэры, халява. Мне не пікода. Дам свайму ж прэзідэнту крыху, бо ён мне хоць і нічога не дас, але так прыгожа плача па тэлевізары, што кожны раз прачынаецца ў халодным поце ад таго, што яму няма чаго даць мне. А ў мяне ёсць. Дам кожнаму дэпутату, што так дбаюць аба мне. Бярыце, спадары, дабрадзеі. Адно толькі вас прашу: не турбуйцеся больш аб маім лёсе. Бярыце напоўніцу, а не так у
кулачок, як гарбузікі дзеці. Бярыце, каб хапіла і на навуку вам вывучыць беларускую мову, на якой я сёння плачу. Мо тады, спадар прэзідэнт, мы паплачам разам з вамі пабеларуску і вы не будзеце больш пацець.
Як я прагну таго часу! Як я прагну часу, калі пачну адорваць кожнага сённяшняга дабрадзея. Сяду на рагу дзенебудзь, на скрыжаванпі вуліц. Ці ў падземным псраходзе метро, дзе сёнпя занятыя ўсе месцы. Але, я думаю, тыя падзямельныя людзі такое-сякое месцейка, пасунуцца, але вызваляць мне. Я прыйду туды з торбай цераз плячо. Здыму і пакладу каля ног іпапку. А ў той шапцы адны спрэс бліскучыя алмазы. А ў зрэбнай торбе золата ды плаціна. I пачну я раздаваць кожнаму стрэчнаму-папярэчнаму, кожнаму прахожаму. Бяры, мужык, не грэбуй, не крыўдзі. Грабі, баба, лішнім не будзе. I ты, дзіцятка, падыходзь, не саромейся. Сэр, сэр, не праходзьце міма! Ну і іпто з таго, што ты лорд? I лорду ў ларнет алмазік не пашкодзіць. Вастрэй на вока будзеш.
Гэтым я жыву, трызню наяве, так мару і прагну гэтага, што магу і не вытрываць, заўчасна сканаць. Але вытрываю. Беларусы яны трывушчыя, нездарма іх старэйшы брацік так любіць. He хвалюйся, брацік, я нс абдзялю і цябе. I ўжо скора, скора. Камета ўжо блізка. Мне трэба толькі мякка пасадзіць яе, каб не было ніякіх стратаў Зямлі. Адно спадзяваіше, што зямслька наша матчына мякенькая, колькі ж там сынкоў яе ляжыць. I ні адзін з іх не жаліцца, не наракае. I ўсе яны з таго свету працягнуць рукі і прымуць на грудзі сабе тую камету. Усе мёртвыя паўстануць, а жывыя пераменяцца. Так яно будзе.
Прымуць менавіта тут, дзе хата і хлеў мае стаяць. Бо, па ўсіх прадказаннях астролагаў, якіх сёішя болып, чым жабракоў, пачатак новага жыцця Беларусі пойдзе адсюль. Тут, каля ракі з лёгкім птушыным імем, датляваюць косці не толькі нашых бацькоў, а і ўсёй незлічонай раці, што прыходзіла сюды, каб скарыць іх. Тут яшчэ ў месячныя ночы чутно іржанне коней палка князя Ігара. Недзе адсюль пазірае на нас Кірыла Тураўскі. Адсюль падымецца з зямлі і паплыве
па рацэ Лсты абноўлены хлопчык Міхлюй. Пойдзе ў свет і па свеце новы чалавек. Мы з катом Міхлем папярэднікі таго чалавека. Нам і ііаканавана апусціць сюды камету з незямным скарбам. Мы чакаем яе, мы прагнем яе, бо ў ката і ў мяне ёсць запаветная мара. Таму мы і адно, ахвяра і кат, пагубіцель і выратавалыіік. I не адрозніць ужо сёння, дзс я, дзе кот. Мы чакаем свайго часу, каб паяднацца, зліцца ўжо канчаткова. I выканаць тое, што нам прадпісана, дзеля чаго я і будаваў сабе тут новую хату, чаму разам са мной жывс ў ёй руды дзікі кот Міхля. Я чакаю свайго часу, каб адарыць, ашчаслівіць людзей, аддзячыць ім за тое, што яны жылі разам са мпой. Дзе мае дзвс пустыя далоні, дзе маіх дзесяць голых пальцаў. Гэтаму дам і гэтаму дам. Усім дам. Даваць жа куды лягчэй, чым прасіць. I паўстануць мёртвыя, і гіераменяцца жывыя. Прыспее час і так будзе.
VII
I час прыспеў. Камета была яшчэ далёка, але ўжо тут, над Зямлёй, па-над галовамі людскімі. I людзі адчулі яе гарачае і хіжае дыханне ў сваіх хатах. Ужо зранку пачалі спяшацца, мітусіцца і злавацца. I падаць пачалі. Як снапы ў полі, клаліся на зямлю. Адзін за адным па печы, у ложку і на сваім падворку адыходзілі ў пябыт. Насустрач камеце. Парываліся нешта зрабіць, рупіліся і па паўкроку адыходзілі ў вечпы вырай людскія душы, каб спыніць палёт хвастатага дракона, адвярнуць яго ад Зямлі. I Зямля была перапоўнена нябожчыкамі. Іх не паспявалі ўжо збіраць і развозіць па вечных кватэрах. Людзі клалі свае жыцці на зямны алтар.
Але ўсё гэта было дарэмна. Яны не ведалі, што такое гэтая камета, хто яе наслаў, хто кіруе ёй. А мне ў агюшнюю ноч давялося ўбачыць і разгледзець Яго. I то была самая жахлівая ноч у маім жыцці. Мы з Міхлем трапілі на камету, у сярэдзіну яе, лічы, у самае пекла. Дзе скручваліся ў тугі скрутак і згаралі прастора і час. I прасторы ўжо не было, a часу яшчэ крыху заставалася. Гарэў і плавіўся камепь, шугала пякельнае полымя. Палівам той камеце служылі зола-
та, плаціна і алмазы, з чаго яна і складалася, а яшчэ сам час і прастора. Але не гэта ўразіла і жахнула мяне. Я нарэшце дагнаў і спасцігнуў таго, хто вёў гэтую камету на Зямлю. Сустрэўся з ім тварам у твар. Цень, за якім я так доўга ганяўся па сусвеце, нарэшце адкрыўся мне.
Мне дапамог Міхля. Мы доўга блукалі і беглі за ім па чэраве і вантробах каметы. Касмічпая цемра і пякельнае полымя ахутвалі нас. Мы самі ператвараліся ў полымя і цемру, раствараліся ў іх, атручаныя чорнай нракавечнай цемраддзю. Пачварнай чорнай хмарай слаліся пад купалам нябёс. Гублялі сябе па скрыжаваннях Млечнага Шляху і зноў знаходзілі, там, дзе праломвалася неба, тухла сонца і не было нічога. Толькі Міхля ды я. Коцік ды чалавек, ды куродымны смурод згарэлых самацветаў. Вугаль ды сажа. Мы таксама ператвараліся ў вугаль і сажу. 3 таго вугалю і сажы Ён і аб’явіўся нам. Я кінуўся, каб ухапіць яго загрудкі і прыдушыць, паквітацца за ўсе пакуты і горыч вечнай ночы, якую ён гатовы быў наслаць на Зямлю.
Але мяне апярэдзіў Міхля. He, ён не ўздыбіў поўсць і не ашчэрыў пашчу, не кінуўся з віскатам да яго, як я чакаў. Чалавек ці чорны прывід яго, нейкае толькі падабенства чалавека стаяла да нас патыліцай, склаўшы ззаду рукі і ўглядалася некуды ў цемру. Міхля спакойна наблізіўся да яго, пачаў церціся аб яго ногі і вуркатаць. Цень чалавечая павярнулася да мяне, я адхіснуўся і аслупянеў. To была не пачварная здань прыхадня. To быў я сам. Вельмі падобны на таго, што гіазіраў на мяпе некалькі дзёп назад з люстэрка на сцяне маёй новай хаты. Вельмі падобны на самога Міхлю. Мы доўга і моўчкі прыглядаліся адзін да аднаго. Я адмаўляўся прызнаць самога сябе. Але ён прымусіў мяне зрабіць гэта. Зноў жа, моўчкі, толькі з дакорам хітаючы галавой: маўляў, так яно, так. Нікуды сам ад сябе, браце, не дзенешся. А сказаў ён зусім іншае:
Я ведаю, ты прыйшоў, каб забраць усё гэта. I ён абвёў рукой распасцёртую нерад намі цемру. Вочы яго блішчэлі дыяментамі, але нязлосна, хутчэй пават са шкадаваннем і
сумам. Я не адмовіўся, бо не цемру бачыў перад сабой, a скарб незямны: