Час збіраць косці
Віктар Казько
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 340с.
Мінск 2014
Міхля, Міхлечка, у цябе ж вочы больш праніклівыя, знайдзі мяне на небе.
Кот да крыві дзярэ мне кіпцюрамі калені, пэўна, анускае на зямлю. Лле я не саступаю. Я скіраваны ў неба і прагпу пагаварыць з катом, бо ён болып і часцей за мяне знаходзіцца ў астралс. Выходзіць з таго астралу толькі тады, калі вельмі захоча есці. У астрале ён знаходзіцца і зараз. Гэта вельмі дзіўпы і прыгожы стан яго дуіпы, з усяго жывога на свеце ўласцівы, пэўна, толькі нашым дзецям, калі яны побач з Ta-
бой, але не чуюць і не бачаць цябе. Гавораць, здаецца, з усім сусветам і кветкамі. I нехта нябачпы ходзіць каля іх, займае іх, пазбаўляе будзённасці і выводзіць у сусвет, вечнасць. A мы, дарослыя, разбураем і разбураем у іх душы гэтую вечнасць, зводзім усё да надзёнпага. I таму, пэўна, нашы яблыкі так недалёка падаюць ад яблыні.
Зялёпай бліскучай зоркай зіхацяць вочы ў майго Міхлі. Ён злавіў святло сваёй зоркі. I таму я зноў прашу яго паказаць, куды глядзець мне, да якой зоркі імкнуць. Кот з дакорам мружыць вочы. Зорка ў яго вачах тухне. Ен выказвае мне сваё незадавальненне:
Калі мы прыручалі людзей, то былі больш далікатнымі. Мы гэта хто?
I гэтага ты не ведаеш. Каты, зразумела.
Вы, каты, прыручалі людзей? Калі тое свята было?
Даўно было. Япічэ ў старажытным Рыме. I вы пакланяліся нам. Лічылі нас за святых. У старажытным Рыме...
Таму той Рым і загінуў, наў. Яшчэ не было такога, каб каты вучылі мяне гісторыі, папікалі.
Паў не Рым, а Карфаген, павучае мяне зноў Міхля.
Ага. Ага-га, пагаджаюся я з ім. Карфаген быў разбураны, а Рым выратавалі гусі.
Кот відавочна ўражаны, падазрона лыпае на мяне зноў зорным сваім вокам, мо і водбліскам карфагенскага пажару: А ты адкуль ведаеш? Так, Рым выратавалі гусі.
Во, бачыш, гусі, а не каты, хуценька і не без здзеклівасці падколваю я яго..
Якая розніца, бурчыць мне ў адказ Міхля. He людзі ж усё роўна. Гусі. I гусь толькі свінні не таварыш, а нам...
Ну і гусь, ну і гусь жа ты, Міхля... Пакрыўджаны Міхля выказвас крыўду, дратуючы мне калені. Спрабуе вылузнуцца з маіх рук.
Ну і каты пайшлі, бурчу я сабе пад нос. Слова ўпоперак мовіць не дазваляюць. Як той Адам пад яблыняй адразу ж бзыкаюць...
Што ты там вярзеш, што ты там чаўпеш? сгіыняе мяне Міхля.
He, нічога, коцік. Гэта я так, пра сябе.
Пра сябе можна, дазваляе мне, адыходзіць ад гневу кот. I яшчэ, каб ты ведаў: даўно гэта для цябе. Старажытны Рым гэта табе. А мне ён як сёння пабудаваны. Усёк?
Я нічога не «ўсёк», але маўчу. Мне не з рукі гнявіць ката. Тое ж, што ў мяне няма гістарычнай памяці, для мяне не павіна. У гэтым сэнсе я болып кот, чымсьці мой Міхля. Я жыву імгненнем, настроем, ад узыходу да захаду сонца. I да таго ж я ўлагоджваю сёння ката, на кожным кроку падладжваюся да яго, таму што ў мяне наперадзе вельмі вялікі клопат. Вельмі высакародная мэта. I, каб яе дасягнуць, я павінен сёння жыць у згодзе і з катом, ладзіць з жуком і жабай, каб не аднаму блукаць у касмічнай цемры.
I я ладжу. Да таго ўжо ўгодлівы перад катом, што ўчора паглядзеў у люстэрка і аж здрыгануўся. Бо ўбачыў перад сабой нейкі чужы, певядомы мне твар, які толькі аддалена быў падобны на мой. Жах, але непіта кацінае з’явілася ў ім. У мяне, як і ў майго Міхлі, завастрыліся і адтапырыліся вушы. I на твар я пацямнеў, парудзеў. Але болып за ўсё мяне ўразілі вусы. Да таго яны былі «а ля прэзідэнт», а цяпер з люстэрка на мяне «а ля, бля, Міхля». Мне падалося, што той, у люстэрку, нават зашыпеў па-кацінаму на мяне, ці то я не ўтрымаўся, зашыпеў на яго.
Вось такія, бля, пайшлі дзяла.
I рука ўжо сама пацягнулася, каб сарваць тое зламыснае люстэрка са сцяны і грымнуць аб падлогу. Але здолеў спахапіцца і спыніць сябе: няма чаго на люстэрка наракаць, калі морда крывая. Знайшоўся другі Аляксандр Македонскі. Так сёння кожны чалавек праз аднаго пачне люстэркі біць. I што тады адбудзецца, не набярэшся іх. He толькі чалавек, той жа кот не знойдзе, дзе б на сябе паглядзець. Тады толькі назад, зноў у пячоры, каменні і медныя тазы шліфаваць да люстранога бляску. Супакойся, Цэзар, зразумей: ты не Цэзар.
I Міхлю, які падкаціўся да мяне на тую хвіліну, я не стаў ушчуваць. Хаця во гэта якраз мо і варта было зрабіць, даць, заразе, носцака. Што ж гэта такое ён са мной вытварае,
няйнакш замбіруе, падганяе пад сябе. Як у старажытным Рыме, прыручае, акаціньвае. Л я ж меркаваў, што ўсё будзе наадварот. Што ж гэта атрымліваецца, хто на гэтым свеце ўладарыць, хто цар усяго існага?
He, Дарвін, я схіляю галаву перад табой, але ты не правы. А мо й на ўсе сто правы. Адвечнае ў чалавечай натуры, калі нешта яму не па носе шукаць вінаватага. Вінаваты быў пад нагой, цёрся аб маю нагу, напрошваўся. Але я саўладаў з сабой. Перамог не столькі розум, колькі карыслівасць. Коцік мне быў патрэбны, каб здзейсніць маю мару, дзеля высакароднай справы, якая паглынала мяне ўжо цалкам. Мо ад задумлівасці, высакароднасці той справы я і пачаў кацінець. На што ні пойдзсш дзеля ідэі, чым ні пагрэбуеш. Параднішся не толькі з катом, з чортам лысым ручкацца пабяжыш.
Раней я ўжо казаў, што вельмі занепакоены лёсам Зямлі і чалавецтва. Тым, іпто на Зямлю вось-вось абрынецца камета і знішчыць яе. I тут, на беразе маленькай рэчкі, на асобіцу ад усяго свету, у сваёй хаце на печы я вынайшаў, а потым і ўдасканаліў цагліну, якая здолела б адвярнуць камету ад Зямлі. Як бачыце, не, зусім недарэмна, не проста я прыдумляў сабе такую няскладную, здаецца, не гарадскую і не вясковую печ. I сёння, думаю, што я мо паўтарыў Ямелю, вынайшаў і зрабіў сабе Ямелеву печ. А ён быў зусім не дурань. Прынамсі не падобны быў ні на аднаго з сённяшніх нашых прэзідэнтаў. Гэта ж дадумацца, на печы на рэчку і па дровы ў лес ездзіць. Вось і я падумаў, калі можна на рэчку і ў лес, то чаму нельга ў космас. На печы іншым разам лежачы на баку пакалупаеш сабе ў носе і абавязкова на што-небудзь геніяльнае натхнішся.
Вось і я натхніўся, як ашчаслівіць чалавецтва і ацаглініць камету. Камета-то яна камета, дурная, толькі што з хвастом, але калі злаўчыцца і ўрэзаць ёй па макацоўбіне, патрапіць толькі якраз між вушэй, то мо і паразумнее. Чалавек жа і белы, і чорны, і жоўты нават разумнее, калі яго цаглінай між вушэй.
Too ж можа адбыцца і з каметай. Калі не зусім тое, то ўсё роўна ж яна крыху саб’ецца з нагі, вільпе хвастом, як усякая
баба, і адверне куды-небудзь налева. Лежачы на печы ўзгадаць пра цагліну мне было проста. Куды складаней было з механізмам, які б запусціў тую цагліну, ды не ў белы свет, як у капеечку, а прама паміж вушэй камеце. Лле працэс пайшоў. Я успомніў, як у дзяцінстве трушчыў шпакоў і дзікіх галубоў. Рагатка, вядома, рагатка. Я сасніў, убачыў у сне патрэбную мне рагатку. На двух буграх непадалёку ад мяне стаялі два волаты дубы, да іх можна было прыладжваць гуму і з даліпы страляць. Вось толькі дзе сёння зпайсці патрэбную колькасць гумы? Тут у мяне ў галаве нешта надоўга захрасла, як перагародкі зноў аднавіліся ў ёй. I думкі ўжо так свабодна не луналі.
Але будзьце ўпэўнены, я б нешта прыдумаў і з гумай, калі б на тое пайшло. Скажам, спьшіў бы завод гумавых вырабаў у тым жа Армавіры і перапрафіліраваў яго. Хай бы чалавецтва крыху пацярпела ці навучылася б абыходзіцца без гумавых вырабаў армавірскага завода. Нс сканала б, наадварот, памножылася. Такім чынам, лёс каметы быў ужо прадрашоны.
Але тут я даведаўся, што тая камета не такая ўжо і благая, як гэта плявузгаюць радыё, газеты і тэлебачанне. Мяркуйце самі: у целе каметы дзвесце тысяч тон чыстага золата, алмазаў і плаціны. Працэс пайшоў? Ён і ў мяпе пайшоў. Вокамгненна былі парушаны, змецены ўсе перагародкі ў мазгах. Я прагнуў ужо каметы, каб нейкія там марсіянцы ці плутоны з якіх-небудзь Злучаных Штатаў не перахапілі яе. Я праг золата, алмазаў, а болып плаціны, таму што ведаў: плаціна даражэй за золата. I гэта павінна было стаць маёмасцю, грамадскім набыткам Зямлі. Навошта ж губляць тое, што само з неба падае.
I варта сказаць, іпто апетыт разгарэўся ў мяне не на жарт. Я развесіў губу не толькі на золата і плаціну. Аказваецца, недзе і не так ужо далёка, усяго толькі за дзесяць тысяч светлавых гадоў ад нашай зямелькі, у сусвеце робіць вінакурка. I тая вінакурка ўжо столькі напрацавала чыстага спірту, піто, калі б яго перавесці на піва, кожгіаму з пас дасталося б па трыста тысяч кухляў. I гэта кожны дзень на працягу
трыльёна гадоў. Можна было б напоўніць спіртам усе рэкі, моры і акіяны, улічваючы і штучныя вадасховішчы.
Уяўлясце сабе, колькі выпіўкі марна гіне. Каб яе ды да нашага стала. Вось ужо што гіагулялі б, то пагулялі. I нейкі час я быў блізкі да таго, каб падарыць тую вінакурку чалавецтву. Але на цвярозую галаву ўсё ж спахапіўся: закусі не хопіць. I болыл таго, я ўбачыў за гэтым падкоп пад чалавецтва. Мы марым аб космасе, аб асваенні сусвету, і нехта пра гэта ўжо ведае. Нехта паставіў ужо ў сусвеце на нас пастку. Нехта нас ужо чакае. I ляжам мы недзе па Млечным Шляху, як ляжаць сёння ў вечнай мерзлаце маманты. Праспіртусмся, толькі ў спірце і захаваемся. I нейкія андрамедаўцы прывядуць да нас сваіх дзетак і скажуць: не піце, бо чалавекам станеце.
He варта пускаць нас у далёкі космас, хоць адрасок той планеты я на ўсякі выпадак запісаў сабе. Хто ведае, як яно заўтра павернецца. Як сказаў мой знаёмы, калі яго ўзнагародзілі ордэнам, ды не тым, якога ён чакаў: хай будзе і гэны, у гаспадарцы ўсё можа спатрэбіцца.
А вось з каметай, што набліжаецца да Зямлі, зусім іншая справа. Яна проста край неабходна нам сёння, зараз, учора яшчэ была неабходна. Яе трэба з розумам прыбраць да сваіх рук. Пасадзіць і падарыць чалавецтву.
Спачатку я думаў усяму чалавецтву. Але з цягам часу, па мсры таго, як яна ўсё бліжэй і бліжэй падыходзіла да Зямлі, сцяміў, што я проста дурань. Як гэта за так узяць і аддаць немаведама каму золата, алмазы і плаціну, якія ўжо амаль што ў маёй кішэні. Мяне ж проста не зразумеюць. He, не на таго напалі. Гэта спатрэбіцца і мне. He ўсё, канечне, яшчэ заб’юць, як піць даць заб’юць.
Толькі ж учора забілі суседку і зусім за нішто. Абрабавалі бабулю, забралі са скрыні хатулёк з агіраткай, што тая сабе на смерць падрыхтавала. А тут такое багацце, і аднаму. He трэба. Хаця, зразумела, вазьму сабе нейкі кавалачак золата, кавалачак плаціны і маленькі-маленькі алмазік з кацінае вочка. А ўсё астатняе я падарую сваёй незалежнай і суверэннай дзяржаве. A то незалежнасць у яе ёсць, суверэпнасць і самастойнасць таксама, і прэзідэнт нават у наяўнасці. A