Час збіраць косці
Віктар Казько
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 340с.
Мінск 2014
Яны не толькі глядзелі, пацяшаліся, рагаталі, марна бавілі час, каталіся каля катка па вадзе на капьках, але і справу рабілі. Ратавалі катка. Мо гэтыя слізгунцы і прыдуманы
некім для таго, каб малых кацянят, што трапілі ў раку, ратаваць. Гэткія надзіва вынаходлівыя і ўсмешлівыя каціныя ратавальнікі. Хто ведае, хто ведае.
Трое з іх, ці то самыя дужыя і спрытпыя, ці, наадварот, самыя нягеглыя і пяўклюдныя, як руская тройка карэнпік і дзве прысцяжныя ішлі наперадзе ўсіх. I папраўдзе, нагадвалі копей, арлоўскіх ці нейкіх яшчэ іншых рысакоў, піто ляцяць над прасцягамі зямлі, грызуць цуглі і рвуць гужы. Рэчка аж разлягалася ад іх галопу і інахадзі, так япы шчыравалі, цягнулі катка, імкнулі да выратавальнага берага. Вялі, пракладвалі іншым дарогу, каб як мага хутчэй выбавіць з вады-бяды беларускага рудога катка. За гэтымі трыма, па іх ужо следзе, бсз асаблівай напругі табуніліся астатнія, збівалі хвалі і плынь, праразалі зноў жа на вадзе дарогу коціку да берага.
Л коцік рагатаў, раз’юшана пічэрыў зубы, каламуціў вакол сябе рачную плынь. А мо ўжо і не рагатаў. Хто тых коцікаў всдае, што ў іх наўме, калі яны вось з такой лютасцю дратуюць ваду, б’юць лапамі па вадзе і хвастом грабуцца, што ў іх тады на вачах вада ці слёзы. I з той вадой ці слязьмі на вачах і пробліскам матчынай нядаўняй электрычнасці ўглыбі, у зрэнках, коцік прыстаў да берага.
Але бераг той быў круты. Трава на ім расла высока. I да сонца было далёка. А каток быў маленькі, лапкі слабыя, кіпцюры яшчэ толькі прарэзваліся. Якія ў нованароджапых кацянят кіпцюры, намёк толькі, званне адно. Адно званне і ад зубоў. Ён жа імі нічога больш салодкага, чым малако маці, яшчэ і не паспытаў. Слізгунцы зніклі, разбегліся, бо пад берагам было змрочна, стаяў цень, сонца хавалі піаты дрэў. А яны ў цяні не катаюцца, нікога не ратуюць. Навошта ж выпінацца, калі ніхто гэтага не бачыць. He навідавоку, у цяні слізгунцы толькі точаць свае канькі: ужык-ужык аб асаку. I зноў хутчэй на сонейка, парагатаць там, павыскаляць зубы з нейкага новага небаракі.І каля катка пад берагам ужо нікога не было. He было відовіпіча, не было забавы зніклі ўсе разам і сябры: не такое ўжо і вялікае дзіва, як коцікі Kana-
юць. Адзіны толькі матылёк застаўся яму верны. Але якая карысць і дапамога каму і калі была ад матылька?
Спадзявацца катку болып не было на каго. I дарэмна ён дзёр да неба рудую галаву, цёрся белай манішкай шыі аб прыбярэжны торф. Толькі гразі пабіраўся ды вочы сабе запарушваў. I цягнула яго ўжо да сябе цёмнае, дрыгвяное і глеістае дно. I хацелася яму ўжо на тое дно, адпачыць, супакоіцца. Мо б ён ціха і непрыкметна і пайшоў на тое супакойнае дно. Але балюча разанула па воку не адпалым неяк мінулагоднім лістом чараціны. Каток мімаволі матлянуў лапай, хацеў адбіцца ад таго ліста. Толькі лапа яго ўзнялася і не здолела ўжо справіцца і з сухім лістом чароту, абвяла. I нейкі час ляжала на лісце, як рука на руцэ.
Той сухі лісток чараціны затрымаў кацянё, даў магчымасць яму хоць крыху адпачыць, перавесці дыханне. I дыханнем сваім, толькі пазначапым ротам і языком, ён памкнуў да сухога мёртвага ліста. Пацёрся аб яго вусікам. I нібыта нешта сказаў яму на вус сухі, адмерлы ўжо ліст чароту. Мо што і нядобрае, бо кот учапіўся ў яго зубамі. Ліст адразу і адпаў. Але кот ужо быў пад чарацінай, што, як свечачка, адзіна вытыркалася з вады па-над берагам. Ашчаперыў яе ўсімі чатырма лапамі, абсмактаў ад вады і даверху. Наколькі хапіла шыі. Абсмоктваючы, знайшоў прыліплую да чараціны ракавінку ці то слімака. Яшчэ не ведаючы, што гэта такое, бо, агіроч матчынага малака, нічога ў жыцці ў рот яшчэ не браў, схрумстаў тую ракавінку-слімака. He, нічога, пасаліўшы есці можна. He француз, не кітаец, але ўсё роўна спажыўна.
Знайшоў яшчэ адну ракавінку на чараціне, па-над самай вадой, крыху нават у вадзе. I тую з’еў, не да перабораў: сіраце ўсё пераварыцца ў жываце. Зноў прыпаў да чараціны мысай і пачаў смактаць яе. Мо недзе незнарок і пракусіў, таму што адчуў, як ад маці, малочны пах. Чараціна дала малако. I коцік доўга ссаў тую чараціну, як матчыну цыцку. Ссаў, пакуль не падманіў сябе, пакуль, здалося яму, не насыціўся.
А калі насыціўся, зірнуў зноў на неба, нешта правуркацеў, мовіў небу. I як бы саграшыў, наіпкодзіў, прыціснуў да галавы вушы, аіпчэрыў зубы і падзёрся, дзе лапамі, дзе па-
магаючы сабе зубамі, пачаў караскацца па чараціне ўгару. Караскацца з такім шаленствам і раз’юшанасцю, бы нічога ў ім болып не засталося кацінага. Адно толькі спрэс злосць, адна толькі разлютаванасць. Гнаў з сябе электрычнасць, і тая электрычнасць абязважвала яго і ўздымала, і трымала на хісткай чараціне. Ад злосці ён ужо і забыўся, іпто гэта ён робіць і навошта. Памкненне было толькі адно угару. Угару вушамі, ротам кожпай паўсцінкай.
I каток дапяў да самага верху чараціны. Ускараскаўся амаль над самую яс макаўку, мятлісты і мяккі чараціны хвост. Хвост, што як ні дзіўна, расліны, аказваецца, носяць не адзаду, як каты, а наперадзе, на галаве.
Той хвосцік наадварот аблашчыў ката, пагладзіў яму галоўку і вусы. Коціку гэта прыйшлося даспадобы, хоць дарога яго ўжо скончылася. Анікуды, ні паправа, ні налева, ні ўверх, ні ўніз дарогі ў яго больш не было. Сапраўды, трапіў ён, як рыба ў нерат ні назад, ні наперад. Наперадзе было толькі сонечнае чыстае неба, унізе вада. I направа вада, і налева вада.
Сама чараціна стаяла ў вадзе, не дасягала берага. Можна было паспрабаваць саскочыць з яе на зямлю, якую ён бачыў краем левага вока. Але ж як тут скочыш, калі тая чараціыа гойдаецца паміж небам і сонцам, вадой і зямлёй. I коцік на той хісткай чараціне, як павук на павуцінцы.
Коцік заплюшчыў вочы, якія толькі што набыў. I невядома навошта, каб памерці відушчым? А чараціна гойдалася, гойдалася дый падламілася, якраз, пэўна, там, дзе каток пракусіў яе і ссаў, як матчыну цыцку. Каток з заплюшчанымі вачыма, не выпускаючы з лап чараціну, некуды паляцеў. Яму здалося, што зноў у ваду. I гэта было блізка да праўды. Крышачку, крышачку, як назяхнуць яму, не дацягваў ён да берага. Але тут падскочыў матылёк, што кружыў над ім яшчэ на вадзе, учапіўся лапкамі яму за паўсцінку. Замахаў з апошняга белымі крылцамі і на ўзмах сваіх крылцаў белых наблізіў яго да берага. Коцік быў пазбаўлены вады, дзякуючы матыльку, ад якога б, здавалася, ніколі нікому аніякай дапамогі і карысці. Але пра матылька, пра тое, што ён ця-
пер заручоны не толькі з чарацінай, але і з ім, каток нічога на той час не ведаў. Бо вочы ж у яго былі заплюшчаны. Руды лабасты каток разам з чарацінкай бразнуўся вобзем. Лбзямлячыўся.
Мяккая, мяккая матчына зямля, але і цвёрдая. I на каціны нават густ.
III
Хочаце верцс, а не хочаце праверце. Але вось так каток зрабіўся новым жыхаром нашай матухны-зямлі. У нашай самастойнай краіне стала на аднаго грамадзяніна болей. I недзе гэтыя дзве падзеі дараванне нам самастойпасці і з’яўленне на свет новага грамадзяніна супалі па часе. Толькі вось гэтаму апошняму не варта шукаць нейкіх дакументальных пацверджанняў. Каты дакументаў не маюць. Метрыкаў аб нараджэнпі ім на рукі ці лапы не выдаюць. Дыскрымінацыя, зразумела, а мо і горш прыхаваны генацыд.
Я дык мяркую, што гэта яшчэ добра, што толькі вось такія на катоў дыскрымінацыя і генацыд. I не ўзнікае чагонебудзь іншага, яшчэ болып горшага. Л горшае?.. Ну, уявіце сабе, а раптам бы ды ўзнікла сярод катоў моўнае пытанне. Пажадаў бы, напрыклад, нейкі адзін кот пеўнікам кукарэкаць, а другі, скажам, сабакам брахаць. Што б з гэтага атрымалася. Па-першае, канечне, вялікая блытаніпа. На знешні выгляд кот, а гаўкае. He то сабаку пацвельвае, не то падладжваецца пад яго. Сабака, на маю думку, таксама не застаўся б убаку. I яго 6 галава набакір паехала. Хто адкажа мне: на якой мове сабаку брахаць, калі кот па-сабачы чэша? Я не здольны адказаць. У мяне ў самога галава набакір і трохі кукарэкаць хочацца.
Па-другое. Гэтаж другі Вавілон. Усе гавораць на незразумелай нікому мове. Час пачынаць трэцюю сусветную вайну. Вайну катоў і сабак. А куды людзям падзецца. Хто іх хаты вартаваць будзе? I самае галоўнае, пытанне рубам. Каты пайшлі на вайну. Хто мышэй будзе лавіць? Я, напрыклад, адмаўляюся, бо ведаю такі выпадак. Адзін шахцёр на заклад
злавіў і з’еў у шахце мыш. Думаеце, ён машыну атрымаў, што была пастаўлена на кон? Чорта лысага. Яму восем гадоў турмы прысудзілі: за здзекі з жывёлы. Я ў турму не жадаю. I добра, што ў катоў няма моўнага пытання. Як нарадзіўся, пачаў каўкаць і мяўкаць на матчынай мове, так і працягвае. Hi пшрэхае, ні спікае. Сёння, праўда, мне трохі боязпа, што мы і катоў здольны з тропу збіць, задурыць ім галаву. He, няхай ужо лепш такія маленькія каціныя дыскрымінацыя і генацыд. Што паробіш, свет такі настаў. Аднаго дыскрымінуюць, другога генацыдзяць, трэцяга...
Я дык вось і сам не ведаю, што са мной сёішя робяць ...нуюць ці ...дзяць. He ведаю, хто я. Хаця і дакументы маю. Пашпарт дзяржавы, якая ўжо не існуе. Мова чужая, чаравікі заморскія са старых запасаў, фрэнч шэра-бура-малінавы, a штых... не, штыха няма. А быў, быў нямецкі, у хаце лучыну калоць. Ды нейкія заезджыя калекцыянеры ногі яму прырабілі. I як нешта ўсё роўна прырабілі і мне. Памянялі галаву на адно месца. Я і не прыкмеціў бы, навошта мне сёння тая галава, ды толькі ў пэўны неадкладны час блытацца пачаў: ці то есці, ці to... I мерзне, мерзне на ветры новая галава, прывыкла да штаноў. I гіерад іншымі людзьмі было спачатку крыху няёмка. Але потым прыгледзеўся: бацюхны-светы, ды гэта ж такое сёння не толькі ў мяпе аднаго.
А думаць стала болып прыдатна і шырока. Я цяпер на два бакі адразу думаю. Здымаю пітаны духоўнае з мяне прэ, такое ўжо духоўнае. А новая галава ўсё пра рынак і камерцыю дбае, мільёнамі варочае і геапалітыкай занятая. Вядома, канечне, якая галава такі і рынак. I ад таго часам на той новай галаве прышчы ўскокваюць. Можна, можна і самому паглядзець і людзям паказаць. Сабаруюцца, элдэпэрацца і яшчэ нешта падобнае да гэтага чвораць.
Адна нязручнасць блытаніна ўсё ж нейкая атрымліваецца і без трэцяй сусветнай кацінай вайны. Ніяк мае дзве галавы не могуць дамовіцца паміж сабой, нрыйсці да нейкай згоды. Адна загадвае направа, другая налева, увогуле ўсё як і раней: на месцы бягом, шагам маріп! Добра яшчэ, што мне, як таму арлу, прыладзілі толькі дзве галавы. A