Час збіраць косці
Віктар Казько
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 340с.
Мінск 2014
I я забіваў іх усюды, дзе толькі знаходзіў. Хаця потым, калі яны назаўсёды супакойваліся, ападалі на пяску згусткам амярцвелай пратаплазмы, шкадаваў. Як гэта па-дзіцячы, пачалавечы шкадаваць толькі мёртвага.
I з мёртвымі імі я таксама гаварыў, мо больш, чым з жывымі. Я бачыў іх паміранпе, развітальныя сутаргі, тое, якімі брыдкімі і жаласнымі рабіліся яны на вачах. I тады я цалкам быў у іх скуры, болып у іх, чымсьці ў сваёй. Ва ўсялякай смерці прыхавана вялікая таямніца, якую не ахапіць дзіцячым розумам, ад якой можна і азвярэць. Забойства вылушчвала з мяне чалавека і адначасова рабіла чалавекам, прымушала думаць. Мо я прадбачыў, ці пехта прадказваў мне і мой адыход. I я нагаворваў мядзянкам, што не, гэта ж не я іх забіў, самі, маўляў, гюўзалі, коўзаліся і дакоўзаліся. Вунь вавёрка на дрэве скача, скруціць сабс галаву, дык гэта што, і тут я вінаваты буду, я ж на тое дрэва яс не падсаджваў, я ж толькі каменьчык шпурнуў, япа і ўпала з дрэва. Сама вінаватая, няма чаго па дрэвах лазіць. А я пяздолыіы па забойства, змагаюся за яе, хачу каб у той вечнасці ўсё сапраўды было всчным. А яны парушаюць самую гэтую вечнасць, выпаўзлі на маю сцежку і ад сонечнага святла сканалі, тагасветныя пачвары і нрыхадпі, бо ім наканавана жыць толькі на тым свеце, кусаць адна адну і не трапляць на вока чалавеку. Самі вінаватыя, самі.
I слёзы вялікага падману і сораму, разумення ўласнага двурушніцтва і, галоўнае, непапраўнасці ўсяго гэтага стыглі на маіх вачах. У той час я сам быў крыху мядзянкай. A
мо i не крыху, a цалкам, сляпы, бяскрыўдны, бездапаможны перад самім сабой і перад сусветам, які абыходзіўся са мной, як я з тымі ж мядзянкамі. Згустак жывой пратаплазмы, прарослы з налескага рудога жвіру, набраклага ад чалавечай крыві і крыўды.
Я быў ужо ўсюды, і мяне не было яіпчэ нідзе. Я адчуваў гэтыя, дараваныя мне некім чужую кроў, чужыя боль і тугу. Ціхі рахманы ветрык ублытваўся ў мой віхор, нехта бы суцяшаў і гладзіў мяне і ў той жа час падначваў мянс, казытаў мае валасы, як лісток асіны, што расла непадалёку. Лісток, які вецср, здаецца падмеўся сарваць і знесці на край свету, а заадно ўжо і мяне. Вецер прымушаў мяне зведаць і спазнаць нешта яшчэ невядомае мне, песпазнанае. I я сам рабіўся то вольным ветрам, то ператвараўся ў той жа асінавы ліст, што піапацеў пад подыхам ветру, у спелую і спеўную пясчынку, прасушаную маім цяплом, пясчыпку, што запала паміж пальцамі маіх ног і ўгрэтая мной, зноў саслізгвала долу. Злівалася з гурбаном пяску пада мной. I я сам зліваўся з тым пяском. Сыпучым гіяском вечнасці.
Я быў усюды, і мяне не было нідзе. Я ішоў за мядзянкамі на той свет. I сляпыя, і глухія, бязмоўныя іх бацькі мядзяпым васковым святлом, сваёй тагасветпай журбой і смуткам асвятлялі мне дарогу, пясчынкай каціўся адначасова ў нябыт і вечнасць, асінавым лістом ляцеў у блакіт неба, да сонца. Я быў вечнасцю і імгпеннем. Я губляў, страчваў сябе, але ўпэўнена ведаў, што я ёсць. I не адзін. Мяне ці цяпер ужо нас вялікае мпоства.
Мпоства сябе, дзесяць маіх былых, калі верыць, рэальных жыццяў і незлічоная колькасць уяўных, што я зведаў з невядомай мне ласкі, дараванай мпе быць, адбыцца, чуць, бачыць, агарііулі і прыхлынулі да мяне, калі я зазірнуў восеньскім надвячоркам у кацінае вока на ганку сваёй хаты.
Нехта штукарыў і вырабляў нада мной тое, што некалі я сам вырабляў у дзяцінстве над іншымі. Выпрабоўваў мяне і ката, прытоена сачыў за намі. Толькі ён быў куды болып разумны за мяне і зусім не мітуслівы і нс жорсткі, памяркоўны. Хаця і нс выключана, іпто гэта было яшчэ таксама
нейкае зялёнае немаўля. Толькі ў іх бывае такос задуменнае і чыстас вока, всдаю па сабс, бо бачыў і бачу сябе розным.
I на мне, і на катку, на абодвух нас было чыёсьці вока. Яно было добрас і не гняло нас, заміральнае і гаючае, бо адгіадалі ўсе болькі і адыходзілі клопаты, я як бы напава нараджаўся і зусім не на турботнай зажуранай сёння зямлі. Нсхта далёка-далёка, на краі зямлі, куды адыпіло сонца, a мо і на краі сусвету ўспомніў аб нас, паклаў на нас і наша паваколле сваё мудрае, суцяшальнае вока. Мо нехта сусветна вялікі прылёг па Млечны Шлях і песціў і лапічыў Зямлю, а заадно і дзвс жывыя істоты, якія трапілі над яго пагляд. Заляцаўся да наліай Зямлі, бо паўсюды павокал была амаль што цемра. На небе высыпалі нсршыя зоркі. А наш недалёкі, выспелены восенню хмызняк, чарналессе па-над ракой раптоўна, сярод ночы, лічы, выбухнуўчырваншо, што дзяўчына перад адданнем, пачаў свіціцца і зіхацець. Гарэлі і свіціліся на іпыі звычайна мурзатых хмызоў каралі каліны. На спусцістых плячах вольхі палалі карункі дзікага хмелю. Шырокія, даспелыя клубы лазы выпраменьвалі, здавалася, жаданне і заклік падысці да іх і схавацца, забыцца ў іх спапяляючьгм агні. У тым агні, як нябесная расталая слязінка на ітрыхарошаным твары зямлі, сярод пракавечных тарфянікаў, багны і дрыгвы бруілася папіа певялічкая і ціхмяная рачулка Пціч, несла не ваду, а вадкае расталае золата.
I па кроплі, як па дотыку камарыпага крыла, нешта плавілася, раставала ў душы, ападала з плеч. Знікалі, заміралі ўсе гукі. Млела апавітая непарушным спакоем наваколле, млсла ад невядомай радасці і самоты сэрца. I так лёгка, так лёгка дыхалася, нібыта я не пражыў ужо свой век, а толькі пачынаў жыць, пазнаваць што гэта такое, жыццё. Ніколі не бачыў нікога, акрамя самога сябе, ніхто не паступаў на пяты, ніхто не падганяў у каршэнь.
Хто такі? Адкуль прыйпюў? Куды ідзеіп? запытаў, з пепаразуменнем уталоніўся я на свайго начнога госця, усведамляючы ўсю недарэчнасць гэтых пытанняў, іх дзіцячасць. Бо адны толькі дзеці ў пэўным узросце маюць ііа іх
права, пра астатніх жа можпа сказаць, што ў іх нешта кепскае з галоўкай.
Нешта кспскае адбывалася і з маёй галоўкай, бо я адразу ж пачуў адказ:
Чаго ты да мяне прычапіўся? Сам Дарвін не здолеў адказаць, а ты мпе галаву дурыш.
Ну, кацяра, ну, кацяра... Зараз ты ў мяне...
Уга, а калі ты ў мяне зараз...
Каток мой аказаўся з характарам. Але і без гэтага характару маё памкненне паставіць яго на кацінае месца было зусім дарэмным. Я быў перад рудым катком як забітыя мной у дзяцінстве мядзянкі, без рук, без ног, мовы і слыху. Я быў няздольны накараць свайго крыўдзіцеля, даць яму добрага выспятка, такі нямы дакор убачыў, прачытаў я ў яго прамяніста-шалёпых вачах. Я разумеў, што ўсё гэта мнс толькі памроілася. Каток мне нічога не адказваў. А калі некага я і пачуў, то мо толькі самога сябе з глыбінь і даўніны часу. A мо яшчэ каго, свавольнага і гарэзлівага, чыё вока зараз было на мне і катку. Каток хутчэй нават, наадварот, прасіў мяне памаўчаць, бо гэта быў час яго малення. Накшталт малення мядзянак і мянс самога ў дзяцінствс. Маленне, пра якое я забыўся, не збярог, не данёс да сённяшняга дпя. Згубіў, страціў у пустых гаворках, пустых клопатах і дробязных справах. Прайшоў недзе міма самога сябе і не здолеў, не пазнаў самога сябе. А мо яшчэ і горш, брыдка і вялікі грэх хлусіць самому сабе. Спужаўся пазнаць сябе. Адмовіўся сябе пазнаць. Увесь свой век пазіраў на самога сябе спадылба, наглядаў з-пад локця і хлусіў самому сабе: не, я не такі, я іншы, я лепшы.
А калі ўжо не мог далей хлусіць, калі падабенства было бясспрэчным, тады забіваў. Забіваў папраўдзе ўжо лепшага, што жыў ува мне і вярэдзіў душу, як забіваў усё жывое, непадобнае на мяне на пачатку свайго жыцця, як вось зараз па старой памяці і звычцы хацеў забіць катка. I, далібог, забіў бы, каб не было на мне літасцівага вока, каб пад паглядам некага невядомага мне не ачысцілася, не растапілася і адпала з душы брыдота. Каб нехта з тых, што так далёка адышоўся
ад мяне, не нагадаў мне, што гэты каток і ёсць я сам. Я сам, толькі на пачатку жыцця.
I мой нямы яшчэ дакор быў у вачах катка, калі ён во зараз зноў зазірнуў мне ў вочы. I дарэмна, зусім дарэмна я так паблажліва ўвесь час ставіўся да яго: стары прыблудны кот, мо яшчэ і нейкі карослівы, бо жыццё правёў на сметніку. Чорта лысага, што я аб ім ведаю, чорта лысага, што я всдаю пра сябе. Сапраўды, я ведаю, што нічога не ведаю.
II
Ён нарадзіўся без імя і рос без імя. Безыменна павінен быў і памерці, яптчэ сляпым. Іх было шасцёра ў маці. Маладзенькая кошка, нічога не ведаючы аб жыцці, была вельмі сарамлівай і, каб акаціцца, абрала сабе глухі цёмны куток на гарышчы. Але ж цёплы, каля лежака ад коміна. Ляжак гэты быў выкладзены даўно і ад даўнасці часу месцамі парэпаны. У некаторых парэпінах ужо назапасілася трохі сажы. I таму на гарыпічы заўсёды стаяў пах гарэлага сухога дрэва, як улетку ў лесе каля вогнішча. Салодка патыхала абпаленай глінай і яшчэ нечым спажыўным, што ўсё свае жыццё варыла царыца хаты сялянская печ.
Каля лежака на да звону прасушанай блясе было ладна насыпана рачнога белага пяску, і хоць ён быў ужо даўно сухі, але ў ім захавалася памяць ракі, водарасцяў, рыбы і ёду. Пясок быў і родны, і гаючы. I гліна была гаючай. Яе можна было і есці, іпто маладзенькая кошка і рабіла, не здагадваючыся нават на першым часе, чаму і навоіпта гэта яна робіць: хацелася гліны. Мо з той гліны і з’явіліся на свет Божыя яе дзеці, бо яна была не гуляшчая, пільнавалася хаты, каб мышы ведалі, што ёсць у той хаце гаспадыня. Лдзіны толькі раз выбегла на марцаўскі счарнелы снег, прайшлася вакол хаты, паглядзела на неба, скочыла на тое ж гарышча. I во, на табе.
Па сваёй марцаўскай памяці яна й прыйшла на гарышча каціцца. Кошка была хоць і зусім маладзенькая, але ўжо са сваімі прынцыпамі і прыхамацямі, строгая і акуратная,
як тургенеўская паненка. Рачны белы пясок, руды дубовы ліст, шэрая ад часу сухая хваёвая стружка прынялі і схавалі каціны грэх, увабралі без знаку яе паслед, пакінуўшы толькі трывалы, на ўсё гарышча, каціны мацярынскі дух, які іншым разам гірывабліваў навакольных катоў. Але кошка кожны раз здолела адстаяць сябе і сваіх нашчадкаў. Такая ў ёй прачыналася лютасць, што нават поўсць шалела. Япа дзівілася сама з сябе і аблізвала маленькіх сваіх вуркаткоўмурлыкаў. Ііппым разам разносіла іх і хавала на кутках, але скора спахаплялася, збірала зпоў разам, зносіла ў пухмяпую кучу на пясок да лежака. Умывала, залізвала іх раны, якіх яны яшчэ нс мелі. Але былі добра ўжо замурзаныя, як маленькія негры, бо іпто ні кажы, а нарадзіліся яны ўсё ж на гарышчы і поччу, жылі сярод дыму і амаль заўсёды ў цемры. Тут і не схочаш, але мусіш стаць неграм. Шасцёра чорных, хаця былі сярод іх і нсгры, і белыя, і негры жоўтыя. I кошка імкнулася адмыць іх, каб нехта, не прывядзі гасподзь, не падумаў, што яна сапраўды саграіпыла з нейкім там неграм. У вёсцы ж паконт гэтага строга, вёска вам не горад, ад пільнага яе і асуджальнага вока нс схаваешся нават і на гарышчы. Агледзяць, выпаруць, абняславяць. Вёска ёсць вёска, на кожпым з яе жыхароў пілыіае, строгае вока. I коіпка, як і кожны вясковец, жыла трохі і наперад.